Спадчына
2.83K subscribers
9.22K photos
77 videos
21 files
1.52K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Габрэйскія могілкі ўпершыню атрымалі ахоўны статус у Беларусі

Магілёўскі аблвыканкам прызнаў «гісторыка-мэмарыяльным месцам пахаваньня» гістарычную частку габрэйскіх могілак у Магілёве.

Такі статус габрэйскія клады атрымалі ўпершыню ў Беларусі. Мясцовая габрэйская грамада дамагалася ад уладаў такога рашэньня зь мінулага году. Гістарычныя габрэйскія могілкі ў Магілёве захаваліся да нашых дзён. У большасьці абласных цэнтраў Беларусі такія клады былі зьнішчаныя ў савецкі час.

#магілёў #яўрэйскаяспадчына #могілкі
У пачатку 2018 годзе слонімская сінагога трапіла ў лік чатырох найбольш важных сінагог Еўропы, якія важна аднавіць. І ўжо ў той жа год у сынагозе пачаліся рамонтныя працы. Аднаўленнем займаецца Фонд яўрэйскай спадчыны (The Foundation for Jewish Heritage).

На першым этапе прапануюць адрамантаваць сінагогу звонку і аднавіць аднапавярховыя будынкі, якія прымыкаюць да галоўнага збудавання. У гэтых памяшканнях плануюць адкрыць музей і цэнтр наведнікаў. На гэтыя працы можа пайсці да пяці гадоў пасля таго, як фонд і слонімскія ўлады канчаткова зацвердзяць прапанову.
#аднаўленне #Слонім #яўрэйскаяспадчына
Працягваецца аднаўленне Яўрэйскіх могілак у Магілёве.

#Магілёў #аднаўленне #могілкі #яўрэйскаяспадчына
На сінагозе ў в. Гарадзішча Маладзечанскага раёна замяняюць традыцыйны для гэтага тыпу пабудоў ярусны дах на звычайны, відаць, і гэтая тэхналогія продкаў была страчана беларусамі. У былым мястэчку нічога акрамя гарадзішча ў Дзяржаўны спіс не ўнесена, старая забудова ніяк не абаронена, так, напрыклад, у 2006 годзе побач з сінагогай быў цалкам разабраны двухпавярховы мураваны дом рамесніка (на апошнім фота).

#дэградацыя #разбурэнне #Гарадзішча #яўрэйскаяспадчына #гістарычнаязабудова #непомнік
Да абеліска ў мінскім мемарыяле Яма сёння ўсклалі кветкі.

На гэтым месцы 2 сакавіка 1942 года фашыстамі было расстраляна каля 5 тысяч вязняў Мінскага гета. Гранітны абеліск у памяць страшнай трагедыі мінскага і сусветнага яўрэйства быў усталяваны яшчэ ў 1947 годзе. На ім змешчаны надпісы на ідышы і рускай мове. Тэкст надпісу на ідышы напісаны паэтам Хаімам Мальцінскім.

Гэта быў першы помнік ахвярам Халакоста ў СССР, на якім было дазволена зрабіць надпіс на ідышы. Але затым Мальцінскага (у 1949 г.) і каменячоса Мордуха Спрышэна (у 1952 г.) арыштавалі і саслалі ў лагеры Гулага па абвінавачванні ў «касмапалітызме — праяве яўрэйскага буржуазнага нацыяналізму», у тым ліку за тое, што асмеліліся напісаць на помніку не прадпісаную фразу пра «мірных савецкіх грамадзян», а прама пра яўрэяў.

#помнікі #Мінск #яўрэйскаяспадчына
Барысаўская раёнка абвергла інфармацыю пра тое, што ў шматпакутным Зембіне збіраюцца пазбавіць ахоўнага статусу мікву (яўрэйскую рытуальную купальню).

Мы таксама не публікавалі гэтую інфармацыю, бо палічылі сумніўнай. Паводле Кодэкса аб культуры пазбавіць помнік архітэктуры ці гісторыі статусу магчыма фактычна пры адной умове — аб'ект страчаны, навуковае аднаўленне немагчымае. Ну а як немагчыма аднавіць, калі сотні здымкаў па кожным аб'екце знойдзецца? Проста нагадаем, што браму Старога замка ў Гродне аднаўляюць па невялічкім фрагменце гравюры і аб'ектах-аналагах. І калі б члены Рады пры Мінкультуры па такіх пытаннях радзей падымалі руку па ўласным меркаванні, а часцей у адпаведнасці з Кодэксам, то выключаных са Спісу аб'ектаў не было б увогуле. Ды і не раз пракуратура прызнавала менавіта такія рашэнні Рады незаконнымі і вяртала аб'ектам ахоўны статус.

P.S. Гэта не тычыцца помнікаў археалогіі, іх выключаюць пасля поўнага вывучэння
#ахова #Зембін #яўрэйскаяспадчына
Спадчына
Photo
Магілёўскі аблвыканкам не бачыў каштоўнасці ў знішчанай у Мсціславе сінагозе, таксама, відаць, ён ніколі не бачыў праект зон аховы гістарычнага цэнтра горада, афіцыйны дакумент, дзе гэты будынак аднесены да аб'ектаў, якім было прапанавана надаць ахоўны статус. Кажуць - зацікаўленыя асобы з прапановамі не звярталіся. А навошта з імі звяртацца, калі іншыя зацікаўленыя асобы распрацавалі на прадставе даследаванняў цэлы ПЗА, дзе аб'ект прызнаны каштоўным?

Міністэрства культуры прыняла адпаведныя меры рэагавання, але якія - не паведамляецца.

#мсціслаў #знішчэнне #ахова #яўрэйскаяспадчына
Даследчыя работы на Валожынскай ешыве 1800-х гадоў перад пачаткам рэканструкцыі.

Фота
#Валожын #гістарычнаязабудова #выяўленне #рэканструкцыя #яўрэйскаяспадчына
Спадчына
Photo
Але з самім аднаўленнем не ўсё так адназначна. Архітэктар Глеб Арлоўскі:

Паспорта у объекта до сих пор нет, хоть строительные работы уже идут. Под вопросом и их правомерность. Боковые стены второго этажа у здания уже разобрали. Значительная их часть датируется 1930-ми годами или послевоенным периодом. При этом до разборки сохранялись исторические (времени постройки синагоги) пяты арочных окон, задающие их высоту. Зафиксировали как? Сфотографировали или замерили? Потому что сфотографировать — это одна точность, а замерить — совсем другая.

Сохранившаяся часть фронтона была без трещин, вертикальных отклонений. Фронтон имел три арочных заложенных исторических окна. Он стоял столетие и не падал. Его нужно было укрепить, а не сносить, так как подлинник ничто не заменит. Если реконструкция синагоги будет идти такими методами и темпами, то ее ценность как памятника архитектуры кардинально уменьшится и останется только в старом кирпиче. Потому что, как бы ни собирали разобранное здание, даже со всеми точными замерами, все равно сделать так, как делали строители до нас, не получится. Ведь единственная оправданная цель реставрации — максимальное сохранение архитектурного подлинника, а это возможно только с научно обоснованной, минимально необходимой разборкой исторических конструкций, архитектурных элементов.

#аднаўленне #рэстаўрацыя #яўрэйскаяспадчына
https://vitebsk.biz/news/46311/
Спадчына
Photo
Аднаўленне Любавіцкай сінагогі ў Віцебску. Ад галоўнага фасада, здаецца, засталіся толькі кавалкі прасценкаў, астатняе перакладзена наноў.

фота
#аднаўленне #віцебск #яўрэйскаяспадчына
Спадчына
Photo
Мы трохі зманіпулявалі вашым меркаваннем, напісаўшы пра будынак у мінулым часе. Насамрэч ён не толькі «знаходзіўся», але і дагэтуль існуе ў Мінску, праўда, пазнаць вы яго не зможаце.

Гэта будынак амбулаторыі Мінскай яўрэўскай бальніцы, пабудаваны 1912 года ў неамаўрытанскім стылі. Росквіт неамарытанскага стылю ў Расійскай імперыі прыпадае на канец XIX — пачатак XX стагоддзя і звязаны тут у першую чаргу з яўрэямі, яго нават назвылі «стылем сінагог». Яўрэі аддавалі яму перавагу з нацыянальна-рамантычных меркаванняў: лічылася, што залатым векам яўрэйства быў час, калі яны пражывалі ў Іберыі пад валадарствам маўраў (арабаў-мусульман) і не ведалі з іх боку ніякага пераследу. Залаты век скончыўся з падзеннем у 1492 годзе Гранадскага эмірата, апошняй арабскай дзяржавы на паўвострве. У той жа год хрысціянскія каралі выдалі эдыкт аб выгнанні яўрэяў з Іспаніі. Эдыкт быў адменены толькі ў 1968 годзе.

Будынак абмулаторыі перажыў дзве сусветныя вайны, рэвалюцыю, але ў 1960-я гады яго перабудавалі да непазнавальнасць і ўключылі ў аб'ём корпуса сённяшняга хірургічнага аддзялення. Усе гістарычныя будынкі былой яўрэйскай бальніцы (а цяпер 3-й гарадской клінічнай бальніцы імя Я. У. Клумава) былі ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей. Усе акрамя корпуса па адрасе вул. Леніна, 30/2, у аб'ёме якога знаходзіцца знявечаны помнік неамаўрытанскай архітэктуры.

Адшукаць былую амбулаторыю насамрэч проста: на доўгім безаблічным фасадзе (прывітанне «барацьба з празмернасцямі ў архітэктуры»), які выходзіць на Леніна, яго былы аб'ём вылучаны шасцю плоскімі лапаткамі, якія адпавядаюць прасценкам гістарычнага будынка.

Будынак амбулаторыі адзін з найбольш яскравых помнікаў неамаўрытанскага стылю ў Мінску, саступаючы хіба што Харальнай сінагозе (перабудавана пад Рускі тэатр). Былі і менш вядомыя будынкі з элементамі гэтага стылю, напрыклад, дом з рэстанарам «Акварыум» з падковападобнымі аконнымі праёмамі, пазычанымі з арабскай архітэктуры (не збярогся).

#Мінск #яўрэйскаяспадчына #гістарычнаязабудова
Зацвержаны праекты зон аховы сядзібы Пуслоўскіх «Альбярцін» у Слоніме і будынка ешывы ў Валожыне. Што цікавага?

У Альбярціне звяртае на сябе ўвагу прызнанне гістарычна каштоўнымі кампанентамі не толькі скульптур львоў (дзіўна, што яны не лічацца часткай палаца), але і гістарычнага брукаванага і галечнага пакрыцця дарог на тэрыторыі сядзібы, а таксама, да здзіўлення, Слонімская ГЭС пачатку XIX - XX стагоддзя.

Што тычыцца ешывы, то тут ахоўныя зоны выходзяць далёка за гэта невялікі будынак ўглыбіні квартала. Гістарычна каштоўнай забудовай прызнаны як ўвесь фронт забудовы квартала, які выходзіць на галоўную плошчу горада, так і стары мост, жыдоўскія могілкі і бутавая агарожа могілак, размешчаныя зусім з іншага канца — іхні знос ці правядзенне работ без захавання і аднаўлення гістарычнага аблічча забаронены.

#ахова #Валожын #Альбярцін #Слонім #сядзібы #яўрэйскаяспадчына
У Валожыне пачалася рэканструкцыя будынка жыдоўскай ешывы, пабудаванай у 1803 годзе.

Па праекце тут створаць шматфункцыянальную прастору. Цяпер будаўнікі дэмантуюць падлогі, дах, аконныя і дзвярныя праёмы. Разбіраюць цагляныя перагародкі.

У суседнім гістарычным будынку будзе створана сувенірная лаўка.

Нагадаем, што нядаўна быў зацвержаны праект зона аховы ешывы, які бярэ пад ахову як прылеглую савецкую забудова плошчы, так і яўрэйскія могілкі на іншым канцы квартала.

#Валожын #яўрэйскаяспадчына #рэканструкцыя #рэстаўрацыя
https://ctv.by/novosti-minska-i-minskoy-oblasti/novyy-oblik-ieshivy-v-volozhine-rekonstruiruyut-religioznyy-vuz
22 чэрвеня ва ўрочышча Басіны Слонімскага раёна, якое знаходзіцца недалёка ад Жыровіцаў, пасля рэстаўрацыі быў адкрыты помнік ахвярам нацызму. У кастрычніку 1941 года на гэтым месцы былі расстраляныя каля паўсотні яўрэяў.

https://grodnonews.by/news/zhizn/v_urochishche_basiny_slonimskogo_rayona_posle_restavratsii_otkryli_pamyatnik_zhertvam_natsizma.html

#вайна #Басіны #помнікі #яўрэйскаяспадчына
Аднаўленне Вялікай Любавіцкай сінагогі ў Віцебску амаль завершана. Праўда выкарыстаная рабая цэгла псуе ўражанне.

Крыніца
#Віцебск #аднаўленне #яўрэйскаяспадчына
Спадчына
А вось і сама кардонная фабрыка ў Віцебску, на месцы якой будзе пабудавана Сафія. На пярэднім плане яўрэйскія могілкі па пр. Чарняхоўскага, якія маляваў Марк Шагал, відаць, таму, што тут пахаваныя яго бацькі. Як многія іншыя могілкі, асабліва чамусьці яўрэйскія…
Віцебскія ўлады не збіраюцца выпраўляць грубую памылку, дапушчаную пры складанні генеральнага плана горада і праекта дэталёвай планіроўкі раёна, паводле якіх плануецца забудавай жыллём найстарэйшыя яўрэйскія могілкі горада... таму што яны ўсё ўзгаднілі! Вось як! Паводле заканадаўства на месцы могілак, у тым ліку ліквідаваных, можа быць только рэкрэацыяйныя зона.

Могілкі на планах горада фіксуюцца з 1820-х гадоў, ёсць яны і на найбольш падрабязным плане горада за 1904 год. У 1919 годзе могілкі былі закрыты да пахаванняў, фіксуюцца на нямецкіх фотаздымках 1940-х і карцінах Марка Шагала.

У 1960-х гадоў у рамках хрушчоўскай антырэлігійнай кампаніі надмагіллі на могілках былі знішчаны, але эксгумацыя целаў не ажыццяўлялася. У адрозненне ад многіх іншых могілак Віцебска, якія былі забудаваны, а значыць, хутчэй за ўсё, пры будаўніцтве целы былі часткова “ўтылізаваны”, Лучоскія яўрэйскія могілкі ніколі не забудоўваліся і дагэтуль уяўляюць пустку.
Паводле артыкула 15 закона “О погребении и похоронном деле”:
Использование территории бывшего места погребения после переноса разрешается только под зеленые насаждения по истечении двадцати лет с момента его переноса. Возведение зданий и сооружений на этой территории запрещается.”

У зацверджаным генеральным плане ж тэрыторыя былых могілак абазначана не як месца пахавання (П-2.3) ці рэкрэацыйная зона (Р), але як зона змяшанай забудовы (Ж-3), што парушае заканадаўства аб пахаваннях. Аналагічная сітуацыя і з дэталёвым планам шматкватэрный жылой забудовы па пр. Чарняхоўскага, дзе на гэтай тэрыторыі размешчана зона зона змяшанай грамадска-жылой шматкватэрнай забудовы перменнай павярховасці (1-16 пав.) (Ж-3) першай чаргі рэалізацыі.

У адказе выканкама адзначана, што пры распрацоўцы гэтых праектаў яны былі ў курсе існавання могілак, бо рабілі запыт у Інстытут гісторыі, але, атрымліваецца, праігнаравалі гэты факт і палажэнні заканадаўства аб пахаваннях, намаляваўшы там новы перспектыўны раён.

#віцебск #могілкі #ахова #яўрэйскаяспадчына
Як цяпер выглядае Валожынская ешыва, на якой вядуцца работы па рэканструкцыі.

#Валожын #гістарычнаязабудова #яўрэйскаяспадчына
Спадчына
Photo
Што сёння адбываецца на Валожынскай ешыве, пабудаванай у 1803 годзе. З найбольш заўважнага - паставілі фермы даху.

#Валожын #рэстаўрацыя #гістарычнаязабудова #яўрэйскаяспадчына