На сінагозе ў в. Гарадзішча Маладзечанскага раёна замяняюць традыцыйны для гэтага тыпу пабудоў ярусны дах на звычайны, відаць, і гэтая тэхналогія продкаў была страчана беларусамі. У былым мястэчку нічога акрамя гарадзішча ў Дзяржаўны спіс не ўнесена, старая забудова ніяк не абаронена, так, напрыклад, у 2006 годзе побач з сінагогай быў цалкам разабраны двухпавярховы мураваны дом рамесніка (на апошнім фота).
#дэградацыя #разбурэнне #Гарадзішча #яўрэйскаяспадчына #гістарычнаязабудова #непомнік

Рамонт будынка без навукова-праектнай дакументацыі, якая не патрабуецца для будынкаў, якія не маюць ахоўнага статусу, а таксама замена акон на шклопакеты(!), на думку спецыялістаў Брэсцкага аблвыканкама, з'яўляецца падставай, каб не надаваць ахоўны статус гэтаму будынку.
ГЕНІЯЛЬНА! 🙈
#ахова #Гарадзішча
ГЕНІЯЛЬНА! 🙈
#ахова #Гарадзішча
Пастановай Міністэрства культуры ад 20.03.2023 № 55 на падставе рашэння Навукова-метадычнай рады археалагічнаму комплексу на Менцы падвышана катэгорыя каштоўнасці з 3-й катэгорыі да 2-й (рэспубліканскага значэння). Нагадаем, што гарадзішча і
селішча на Менцы з'яўляюцца, вельмі верагодна, тым самым летапісным Менскам. На раскопкі комплексу Урад сёлета патраціць паўмільёна рублёў. Адначасова быў зацверджаны праект зон аховы комплексу: акрамя забароны на будаўніцтва непаспрэдна на тэрыторыі археалагічных помнікаў, адразу дзве зоны распаўсюджаны на прылеглую вёску — зона аховы культурнага пласта і зона рэгулявання забудовы (блакітным), якія абмяжоўваюць будаўніцтва да 2 паверхаў і патрабуюць пры будаўнічых і земляных работах прымаць меры па ахове археалагічных аб’ектаў
і археалагічных артэфактаў, якія перад гэтым узгадняюцца з НАН Беларусі.
Дарэчы гэта рэдкі выпадак, калі ў помніка археалогіі ўвогуле ёсць зона рэгулявання забудовы, звычайна абмяжоўваюцца ахоўнай зонай і зонай аховы археалагічнага пласта. Але гэта памылковая практыка, на нашу думку. Такія археалагічныя помнікі, як гарадзішчы, з'яўляюцца каштоўныя не толькі сваімі археалагічнымі артэфактамі, схаванымі ў зямлі, але і з'яўюцца штучнымі стварэннямі чалавечага генію, то бок помнікамі абарончай архітэктуры. Да таго ж помнікі археалогіі ўразлівыя — пасля «поўнага вывучэння культурнага пласта» любое гарадзішча можа быць лёгка пазбаўлена ахоўнага статусу і зрыта, напрыклад, пад будаўніцтва нейкай магістралі.
#Гарадзішча #археалогія #ахова

Раскопкі гарадзішча на Менцы. У аснове вала ляжаць класічныя драўляныя зрубы часоў старажытных княстваў. Таксама навукоўцы побач са зрубамі знайшлі драўляную маставую. Невялікі ўчастак праходзіць папярок вала і захаваўся да нашых дзён дзякуючы вільготнай глебе.
«Гэта праход унутры вала. Нават на самых ранніх планах гарадзішча былі пазначаныя тры праходы валаў: два праразаюць вал з поўдня на поўнач і адзін — у паўночна-ўсходняй частцы», — расказаў загадчык аддзела археалогіі Сярэдніх вякоў і Новага часу Інстытута гісторыі Андрэй Вайцяховіч.
Паводле яго слоў, на фотаздымках раскопак 1983 года відаць, што гэты праём дастаткова высокі, літаральна за тры метры ад вяршыні вала была выемка.
«Мы пачалі раскопкі і аказалася, што гэтая выемка — засыпаны праход. Матэрыялы там у асноўным XIX стагоддзя. На дне мы выявілі маставую з часанага бярвення».
Археолаг звярнуў увагу, што яна знаходзіцца на некалькі метраў ніжэй за ўзровень вяршыняў знойдзеных раней драўляных клецяў у вале.
Андрэй Вайцяховіч канстатаваў, што пакуль да канца незразумела, была гэта маставая ўязной брамы ці гэта найпазнейшая прарэзка вала, і гэтая маставая з'яўляецца праходам часоў Вялікага Княства Літоўскага ці Рэчы Паспалітай.
Цяпер археолагам трэба працягваць здымаць пласты глебы, каб убачыць і зразумець, ці была звязаная маставая з клецьмі. Таму што калі яны паміж сабой звязаныя — гэта магла быць менавіта трэцяя ўязная брама.
#Мінск #Гарадзішча #археалогія #драўлянаедойлідства