У Моўчадзі вынішчылі ўсе старыя дрэвы на царкоўным цвінтары. Жывапісны ўтульны куточак старога мястэчка знік незваротна. Свята-Петра-Паўлаўская царква 1869—1873 гадоў пабудовы дагэтуль не мае ахоўнага статусу, праз што немагчыма ўсталяваць зону аховы ландшафту і заканадаўча абараніць дрэвы.
#Моўчадзь #цэрквы #непомнік #дэградацыя #прырода
#Моўчадзь #цэрквы #непомнік #дэградацыя #прырода
Свята-Іаана-Багаслоўская царква ў в. Дэмбрава (перанесены з в. Завалкі) Шчучынскага раёна, якую адеўрарамонцілі шалёвачкай, металачарапіцай і залатымі цыбулінамі. Ахоўнага статусу не мае.
#Дэмбрава #цэрквы #антырэстаўрацыя #непомнік
#Дэмбрава #цэрквы #антырэстаўрацыя #непомнік
Непрыкметны будынак гасцініцы на вуліцы Леніна, 1 у Глыбокім захоўвае ўнутры артэфакты міжваеннага часу: аўтэнтычныя лесвічныя агароджы на клёпках і надпіс «Oszczędzaj» (ашчаджай) у тэхніцы тэраца (савецкая расавая назва «мазаічны бетон»).
Будынак не мае ахоўнага статусу, таму яго інтэр'еры не абаронены ад керамагранічнай плітачкі і парэнчаў з нержавейкі.
#Глыбокае #дэталі #польскаяспадчына #гістарычнаязабудова #непомнік #інтэр'еры
Будынак не мае ахоўнага статусу, таму яго інтэр'еры не абаронены ад керамагранічнай плітачкі і парэнчаў з нержавейкі.
#Глыбокае #дэталі #польскаяспадчына #гістарычнаязабудова #непомнік #інтэр'еры
Спадчына
У вёсцы Вялікая Мядзвядка Карэліцкага раёна абшываюць сайдынгам драўляную царкву пачатку XIX стагоддзя. У сучаснай Беларусі царква не ўзята пад ахову, але ў савецкай Беларусіі яна была ўнесена ў афіцыйны Збор помнікаў гісторыі і культуры. Такую краіну развалілі!…
(не)ахоўваецца дзяржавай.
Заўсёды было цікава, як з-пад аховы выпала столькі аб'ектаў у пачатку 2000-х.
#ВялікаяМядзвядка #ахова #цэрквы #непомнік
Заўсёды было цікава, як з-пад аховы выпала столькі аб'ектаў у пачатку 2000-х.
#ВялікаяМядзвядка #ахова #цэрквы #непомнік
У Сянне асвяцілі касцёл Найсвяцейшай Тройцы, які ў памешаным маштабе пераймае барочныя формы храма, узведзенага на тым жа месцы ў 1772 годзе і знішчанага і часы хрушчоўскіх ганенняў на рэлігію ў 1962 годзе. Гэта магло быць паўнавартаснае аднаўленне, але дзяржава не зацікаўлена, а мясцовыя вернікі нешматлікія, каб аднавіць храм ва ўсёй сваёй велічы. Размешчаны побач з касцёлам будынак кляштара францысканцаў з'яўляецца найстарэйшым у горадзе, але дагэтуль не ўзяты пад ахову дзяржавай.
#Сянно #касцёлы #непомнік
#Сянно #касцёлы #непомнік
У Гомелі зноў прадаюць будынак канторы «Гомельдрэў» па вул. Севастопальскай, 61/1 (Навабеліца). Будынак пабудаваны ў канцы XIX — пачатку XX ст. у характэрным для таго часу «цагляным стылі», але, з'яўляючыся ўпрыгажэннем раёна, не быў удастоены ахоўнага статусу, так што новы ўласнік зможа яго зашыць любым вентфасадам (як гэта адбылося з іншым будынкам у горадзе). Калі нехта мае, або можа зрабіць здымкі будынка з усіх бакоў — пішыце, можам паспрабаваць падрыхтаваць прапанову на наданне статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.
#Гомель #гістарычнаязабудова #непомнік #аўкцыёны
#Гомель #гістарычнаязабудова #непомнік #аўкцыёны
Спадчына
Якая цікава сядзіба Хлюдзінскіх у в. Лескавічы Шумілінскага раёна: У XIX стагоддзі Лескавічы належалі Хлюдзінскім. Вёска не была галоўным уладаннем сям’і, таму для пражывання гаспадароў падчас наездаў у маёнтак тут быў адносна невялікі, тыповы памешчыцкі…
Асабіста маю ўвагу прыцягнула аздоба сцен, якая быццам бы традыцыйная бутавая, але калі прыглядзецца, то можна заўважыць, што кожны камень абчасаны да формы цэглы, а сама чырвоная цэгла выкладзена рамбічным узорам, як на помніках готыкі — нідзе такога ў Беларусі не бачыў. А выявілася, што ўсё яшчэ больш цікавей — адзін толькі праект у стылі венскага сецэсіёна ад англійскага архітэктара для беларускай вёскі чаго варты!
Але для ахоўнага статусу ў Беларусі гэтага, відаць, недастаткова.
Фота
#сядзібы #Лескавічы #непомнік
Але для ахоўнага статусу ў Беларусі гэтага, відаць, недастаткова.
Фота
#сядзібы #Лескавічы #непомнік
Пры былой сядзібе Рдултоўскіх у в. Верхняе Чэрніхава Баранавіцкага раёна захавалася радавая пахавальня. Гэта мабыць адзінкавы прыклад пахавальні, зробленай у штучным пагорку. З аднаго боку гэта забяспечвае пахаванне "ў зямлі" без асобых дазволаў іерархаў, з іншага - эканоміць сродкі на будаўніцтве. Такое пахаванне цікавае тым, што яно, відаць, пераймае тумулусы — этрускія грабніцы ў курганах. Дакладней пераймае старажытнарымскія маўзалеі, як то імператараў Аўгуста і Адрыяна (сёння замак Святога Анёла), якія былі пабудаваныя па ўзоры тумулусаў. Да імператараў нашай шляхце далёка, але архітэктурная адсылачка, па-мойму, зразумелая.
Капліца не мае ахоўнага статусу і да нядаўняга часу была занядбана, а па крыпце былі раскіданыя парэшткі Рдултоўскіх. Зараз капліцу падрамантавалі і зачынілі, пакуль нічога не пагражае.
#капліцы #ВерхняеЧэрніхава #непомнік

Будынак яўрэйскай гімназіі па вуліцы Дзяржынскага, 90 у Барысаве ў 2008 годзе і цяпер. Амаль нішто (толькі царква, касцёл ды казначэйства пры царкве) з гістарычнай забудовы горада не ўзята пад ахову і яна патроху дэградуе пад пластамі еўрарамонтаў. Падобная сітуацыя назіралася ў Бабруйску, пакуль не быў ініцыяваны зверху працэс падрыхтоўкі прапановы для надання гістарычнаму цэнтру горада, няхай і ва ўрэзаны выглядзе, статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Барысаў значна меншы за Бабруйск, але мае пакуль добра захаваную шчыльную забудову вакол Саборнай плошчы, якую неабходна ўзяць пад ахову.
#дэградацыя #гістарычнаязабудова #Барысаў #непомнік
#дэградацыя #гістарычнаязабудова #Барысаў #непомнік
Магчыма нехта можа падумаць, што іншыя будынкі з апорнай схемы проста маюць недастатковыя мастацкія вартасці, каб ім надаць статус, але спяшаюся вас расчараваць: ніякай логікі тут няма.
Вось некалькі прыкладаў таго, што не трапіла пад ахову.
* Асабняк па Камсамольскай, 52 (фота 1), адзін з найлепшых і добра захаваных прыкладаў архітэктуры мадэрну не толькі ў горадзе, але, не пабаюся сказаць, і ў Беларусі.
* Асабняк па К.Маркса, 67 (2, 3) таксама мадэрнавы, але ўжо рацыяналістычнага кірунку. Вы толькі паглядзіце на гэтыя дзверы! 😍
* Асабняк па Пушкіна, 145 (4, 5) у стылі неакласіцызму пачатку XX ст., які мімікруе па савецкі клуб, але яго з галавой выдае форма атыкавых сценак, тэраса на чыгунных калонах і любоўна зробленая агароджа балкона з уплывам стылю мадэрн.
* Руіны гасцініцы Бярэзіна па Чангарскай, 46, месца прыцягнення ўсіх аматараў закінутых будынкаў. Ну так, навошта гістарычнай руіне ў цэнтры ахоўны статус, што можа пайсці не так?
* Але сэрцайка мне разбіў той факт, што ў пераліку адрасоў я не знайшоў Дзяржынскага, 21 — адрас таго самага знакамітага дома «Порт-Артур» з дваром-калодзежам (7, 8). Я вельмі спадзяюся, што ўсё не так адназначна і там нейкія фокусы з нумарацыяй, бо ў Беларусі сітуацыю з ёй можна апісаць хіба што выразам «трэш, угар ды садамія». Але калі не, то навошта вы там увогуле задумалі Бабруйску гістарычны цэнтр маляваць без Порт-Артура??? 😡
* Пра драўляныя дамы нават не трэба нічога тлумачыць, у нашай краіне да дрэва няма павагі. Але ў гістцэнтр горада таксама масава не патрапілі аднапавярховыя прыватныя дамы, якія па архітэктуры нічым не саступаюць сваім старэйшым (вышэйшым) субратам.
Такая вось ахова 🤷🏼♂️ Ніколі раней і вось ізноў.
#Бабруйск #непомнік

У Вязыні Вілейскага раёна разбіраюць стогадовую агароджу драўлянай Свята-Успенскай царквы. Замест цагляных пілонаў узводзяцца новыя, але ўжо бутавыя. Царква, якая ахоўвалася ў савецкія часы, як помнік драўлянага народнага дойлідства, у наш час ахоўнага статусу не мае.
#знішчэнне #Вязынь #цэрквы #непомнік
#знішчэнне #Вязынь #цэрквы #непомнік
Выробнікі залатых купалоў хваляцца на сваім сайце знішчэннем аўтэнтычнага завяршэння вежы-званіцы на Свята-Мікалаеўскай царкве ў вёсцы Першамайская Бярозаўскага раёна, пабудаванай у 1903 годзе. Царква дагэтуль не мае ахоўнага статусу.
#цэрквы #Першамайская #антырэстаўрацыя #непомнік
#цэрквы #Першамайская #антырэстаўрацыя #непомнік
Спадчына
Сёлета адзначаецца 220-годдзе з дня нараджэння славутага геолага і мінеролага, нацыянальнага героя Чылі Ігната Дамейкі, які нарадзіўся ў 1802 годзе ў Мядзвядцы Навагрудскага павета. Гродзенскі абласны савет па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны вырашыў…
Як цяпер выглядае царква ў Вялікай Мядзвядцы Карэліцкага раёна, якую наведваў мясцовы ўраджэнец Ігнат Дамейка, Нацыянальны герой Чылі. Нягледзячы на ўсе звароты царкву абшылі сайдынгам і адмовілі ёй у статусе гісторыка-культурнай каштоўнасці.
У мясцовай раёначцы жыхары дзякуюць мясцовым уладам, што дапамаглі ім знявечыць помнік архітэктуры 🤡 На іх думку царква здабыла "новае жыццё". А тое, што яны пад сайдынгам не заўважаць, як яна згніе - ну пра гэта падумаюць апасля.
#ВялікаяМядзвядка #антырэстаўрацыя #непомнік #цэрквы #драўлянаедойлідства

Сёлета Ліда адзначае 700-годдзе. Мясцовыя ўлады «не лічаць неабходным» нешта рабіць, каб узяць цудам ацалелую (горад моцна пацярпеў у час вайны) гістарычную забудову пад ахову. Пра гэта яны паведамілі ў сваім адказе на нашу петыцыю.
Пры гэтым праводзіць раскопкі, каб павялічыць умоўны «ўзрост» горада, яны лічаць неабходным. Імітацыя дзеля імітацыі.
фота archivarta.by
#Ліда #петыцыі #гістарычнаязабудова #непомнік #ахова
Пры гэтым праводзіць раскопкі, каб павялічыць умоўны «ўзрост» горада, яны лічаць неабходным. Імітацыя дзеля імітацыі.
фота archivarta.by
#Ліда #петыцыі #гістарычнаязабудова #непомнік #ахова
Цікавым шляхам пайшлі ў в. Парэчча Слонімскага раёна. На Свята-Георгіеўскай царкве другой паловы XIX стагоддзя замянілі (здаецца, даволі даўно) аўтэнтычную залатую цыбуліну, на цёмную наваробну. 😁 Гэта ўсё роўна не рэстаўрацыя, але выпадак забаўны. Дарэчы храм ніякі не помнік архітэктуры, уласнік кіраваўся выключна ўласным густам.
Старым крыжам як заўсёды не знайшлося месца на новых купалах. Але хоць не выкінулі.
#Парэчча #цэрквы #антырэстаўрацыя #непомнік
Старым крыжам як заўсёды не знайшлося месца на новых купалах. Але хоць не выкінулі.
#Парэчча #цэрквы #антырэстаўрацыя #непомнік
У Несутычах Навагрудскага раёна аднавілі прыдарожную каталіцкую капліцу, праўда, для гэта чамусьці давялося цалкам вынішчыць прыроднае атачэнне.
старыя фота і новыя
#капліцы #касцёлы #непомнік #Несутычы #рэстаўрацыя
старыя фота і новыя
#капліцы #касцёлы #непомнік #Несутычы #рэстаўрацыя
Паглядзіце ў ва што была перабудавана прыватнымі ўласнікамі сядзіба прамысловаўца Лейбы Стругача ў Будзёнаўцы пад Ашмянамі.
Без ахоўнага статусу гаспадар цалкам знішчыў гістарычны выгляд каштоўнага помніка, пад які нават былі зарэзерваваны зоны аховы ў праекце дэталёвай планіроўкі Ашмянаў. Цяпер ні пра якія зоны і ахову ўжо казаць не даводзіцца.
Крыніца
#антырэстаўрацыя #будзёнаўка #ашмяны #непомнік #сядзібы

У Лойках пад Сапоцкінам Гродзенскага раёна прадаюць прыгожы будынак сядзібы польскай гміны, узведзены ў 1932 годзе ў характэрным нацыянальным стылі. На Куфары за "панскую дом" просяць $68 500. Ахоўнага статусу не мае.
https://re.kufar.by/vi/grodnenskaya-oblast/kupit/dom/200266566
#Лойкі #гістарычнаязабудова #польскаяспадчына #аўкцыёны #непомнік
https://re.kufar.by/vi/grodnenskaya-oblast/kupit/dom/200266566
#Лойкі #гістарычнаязабудова #польскаяспадчына #аўкцыёны #непомнік
Аказваецца, бабруйская вадацяжная вежа не ўнікальная, аналагічная маецца на чыгуначнай станцыі Пагодзіна ў Горках. Бабруйская вежа пабудавана ў 1927 годзе, верагодна, што і горацкага з'явілася ў той жа час. Цікава было б даведацца, а хто аўтар даволі арыгінальнай архітэктуры.
Абодва помнікі прамысловай архітэктуры на сёння не маюць ахоўнага статусу.
Можа вы бачылі такую ж яшчэ дзе? Напішыце ў чат.
#Бабруйск #Горкі #прамысловаяархітэктура #Пагодзіна #непомнік
Абодва помнікі прамысловай архітэктуры на сёння не маюць ахоўнага статусу.
Можа вы бачылі такую ж яшчэ дзе? Напішыце ў чат.
#Бабруйск #Горкі #прамысловаяархітэктура #Пагодзіна #непомнік
У Віцебску згаўнілі (фота 2014 і 2023) былую стараверскую царкву, абшыўшы яе вентфасадам з металакасет у фірмовых для крамы «Пилакос» клоўнскіх колерах. Будынак па праспекце Генерал аЛюднікова, 2 к2 размяшчаецца ў дварах жылога раёна, на паўночны ўсход ад гістарычнага цэнтра.
#Віцебск #цэрквы #дэградацыя #непомнік
#Віцебск #цэрквы #дэградацыя #непомнік