Спадчына
2.83K subscribers
9.2K photos
77 videos
21 files
1.52K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Ебанутым амерыканцам з трыма класамі царкоўна-прыхадской школы няма спакою. Адшукалі чарговае сведчанне «сатанізму» на Алімпіядзе ў Парыжы — Залатога цяльца, язычніцкага ідала са Старога Запавета, якога неразумныя яўрэі ўзвялі, пакуль Майсей адлучыўся на гару Сінай перацерці з Богам пра запаветы.

Аднатыпныя твіты пра пакланенне ў Парыжы Залатому цяльцу ад амерыканскіх "лідараў меркавання" набіраюць тысячы і тысячы лайкаў і рэпостаў.

Дык вось калі б хоць нехта быў зацікаўлены ў праўдзе, а не рэлігійнай правай прапагандзе, то ў пару клікаў здолеў бы знайсці адказ.

А адказ просты. Подыум знаходзіўся па іншы бок Сены ад Эйфелевай вежы, на тэрыторыі парку Тракадэро. А дакладней - прама над басейнам вялікага фантана, пабудаванага тут да Сусветнай выставы 1937 года, той самай, дзе канкуравалі Нацысцкая Германія і СССР з помнікам «Рабочы і калгасніца».

Фантан мае дзве чашы наверсе каскада. Адну ўпрыгожваюць залатыя галовы коней і сабакі, другу - вялікая галава быка і аляня (па-французску Taureau et Daim) скульптара Поля Жува (Paul Jouve), вядомага сваімі анімалістычнымі творамі.

Дык вось сцэна з музыкантамі была пабудавана на каскадзе фантана. Скульптуры можна было схаваць за нейкай шырмай, але... навошта хаваць твор мастацтва?

Проста неверагодна, як лёгка тысячы людзей прымусіць верыць у сваю хлусню ў век, калі ўсе падключаны да інтэрнэту і могуць адшукаць праўду.
Падпісчыкі падзяліліся фотаздымкамі і нарылі ў інтэрнэце інфармацыі пра гэтую забытую сядзібу ў Красавічах. ❤️ Дарэчы яе прапануюць набыць для аграэкатурызму на 1 мільён рублёў, пры гэтым мясцовыя ўлады нават утылізавалі з яе тэрыторыі будматэрыялы, якія засталіся пасля зносу савецкай школы.

Як пішуць, гэты будынак, збудаваны з чырвонай нямецкай цэглы. А валодаў ім барон Сігізмунд Міхайлавіч Фіцінгоф. Фіцінгоф вядомы род остзэйскіх (прыбалтыйскіх) немцаў на службе ў Расійскай імперыі, але адсачыць геналогію і час з'яўляення ў Беларусі немагчыма. Маёнткам Красавічы валодаў яшчэ ягоны бацька. А вось тое, што ён быў зарэгістраваны на жонку Сігізмунда Эмілію - сумніўна.

У барона быў свой вінакурны завод, было шмат каней, валоў. Сам барон рэдка наведваўся ў Красавічы. У яго адсутнасць тут кіраваў нейкі пан Камінскі, праз што ўсе ў Красавічах усе лічылі гаспадаром лічылі менавіта яго.

Гэта памешчык, Карл Карлавіч Каменскі, валодаў маёнткам Ціманава ў прыгарадзе Клімавічаў. Сам ён быў лекарам па адукацыі, арганізаваў у сваім маёнтку бясплатны амбулаторны прыём. Ініцыяваў адкрыццё навучальных устаноў у Клімавічах. А яшчэ правёў першыя раскопкі двух курганоў з курганнага могільніка Старажытнай Русі.

Магчыма гэтых звестак і фотаздымкаў хопіць, каб падрыхтаваць прапанову на наданне ахоўнага статусу сядзібе.

#Красавічы #сядзібы