Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Сочыце за Алімпіядай? Ведаеце што самае дзіўнае для мяне як для беларуса?

Што рэстаўрацыю і адкрыццё Нотр Дам дэ Пары пасля вялікага пажару не гналі да знамянальнай даты. Спакойна працягваюцца работы па завяршэнні даху, вяртаюць скульптуры на парапет, дэкаратыўныя грэбні і стылізаваны пад дрэва крыж над хорам. Плануюць адкрыць толькі праз некалькі месяцаў.

Аказваецца, да Алімпіяды можна нешта не скончыць у горадзе, а да Дажынак, Дня беларускага пісьменства ці Форума рэгіёнаў — нельга.

Дарэчы сачыць за працамі па аднаўленні можна ў афіцыйным інстаграме, а за цырмоніяй адкрыцця гульняў тут.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Цырымонія адкрыцця Летніх Алімпійскіх гульняў у Афінах у 2004 годзе была вельмі архітэктурнай. Тады яшчэ інфармацыя пра паліхромную грэчаскую скульптуру не стала агульнапрынятай.
Да 1948 года адной з дысцыплін Алімпійскіх гульняў была... архітэктура. Прысуджалі медалі як за дасягненні ў архітэктурным дызайне, так і ў горадабудаўніцтве. Архітэктурны твор, праўда, мусіў быць звязаны са спортам.

На фота Алімпійскі стадыён у Амстэрдаме, за які ў 1928 годзе золата атрымаў нідэрландскі архітэктар Ян Вілс.
З задавальненнем назіраю, як у заходніх правых рэлігійнікаў палае ад таго, што яны пабачылі на Алімпіядзе ў Парыжы быццам бы сатанінска-педафільскую пародыю на Тайную вячэру, дзе замест Бога нашага Ісуса Хрыста і ягоных апосталаў - бодыпазітыўная дзяўчына, драг-квін і баба з барадой.

І вось чаму гэта ўсё пустое.

https://telegra.ph/Al%D1%96mp%D1%96jsk%D1%96ya-guln%D1%96-%D1%96-parodyya-na-hrysc%D1%96yanstva-07-27
Кентаўр на сценах Спаскай царквы ў Полацку. Прасоўванне сатанізму і заафіліі з XII стагоддзя ці проста прыгожае мастацтва і метафарычныя вобразы?

фота
#Полацк #роспісы #цэрквы #старажытнарускаедойлідства
Праваслаўныя вернікі пакланяліся абразам Святога Хрыстафора з галавой сабакі (дарэчы заступніка Вільні ў каталіцкай традыцыі), і нічога, ніякіх пытанняў пра высмейванне чалавека, як створанага па падабенстве з Богам, не ўзнікала.