Спадчына
2.89K subscribers
9.8K photos
85 videos
22 files
1.56K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Усё патаемнае становіцца яўным. Мы ўжо не аднойчы пісалі, што немагчыма выключыць аб'ект з Дзяржаўнага спісу законным чынам, бо немагчыма пераадолець умову пра «немагчымасць навуковага аднаўлення», калі ёсць хоць бы фотаздымкі будынка, а яны ёсць заўсёды, нават для самага аддаленага ці рэжымнага аб'екта.

І вось па адным з аб'ектаў, рашэнне па выключэнні якога мы патрабавалі безвынікова ад пракуратуры прызнаць несапраўдным, усё пацвердзілася ад асоб, якія ў гэтым прама ўдзельнічалі.

Гэта мадэрнісцкі дамок па Будзённага, 5 у Брэсце, які быў выключаны са спісу і знішчаны, каб пабудаваць праезд на паркоўку да самага пачварнага будынка ў Беларусі - Брэсцкага тэатра лялек.

«У часе падрыхтоўкі Брэста да юбілею знеслі гістарычны дом на вуліцы Будзёнага.

Выкарыстоўваючы розныя інструменты, яго выключылі са спісу гісторыка-культурных каштоўнасцяў, а чыноўнікі аблвыканкама абгрунтавалі, чаму тое трэба зрабіць».

«Трэба было выканаць тое даручэнне. Я як спецыяліст разумеў, што няма падставаў дом выключаць [са спісу гісторыка-культурных каштоўнасцяў]. Мне сорамна. Гэта было няправільна, і мы як чыноўнікі прыклалі да гэтага руку», — прызнаецца былы намеснік начальніка аддзела па каардынацыі дзейнасці арганізацый культуры ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Арцём Брухан.

#Брэст #гістарычнаязабудова #знішчэнне
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
У Смальянах знішчылі драўляны млын, у якім захавалася старое начынне і які ў перспектыве мог стаць турыстычнай славутасцю ў давесак да мясцовых храмаў і руін палаца.

Смальяны знаходзяцца ў Віцебскай вобласці, дзе апошнія гады сістэматычна вынішчаецца ўсё занядбанае: ад вясковых хат да млыноў і панскіх сядзіб. Праграма выпаленай зямлі працуе на ўсю моц 💪🔥 Навошта? Відаць на гэтым лёгка піліць бабло. Навошта яшчэ цэлая вобласць з такой упартасцю будзе вынішчаць усё без разбору?

#знішчэнне #індустрыяльнаяспадчына #смальяны
Сёння ва Украіне згарэў помнік нацыянальнай значэння — драўляная царква ў сяле Сможэ Львоўскай вобласці. Помнік не старажытны, узведзены ў 1874 годзе ў традыцыйным бойкаўскім стылі.

Для навукі храм быў страчаны яшчэ дзесяць гадоў таму, калі яе спідарасілі гіганцкімі залатымі цыбулінамі і іншымі радасцямі калгаснага еўрарамонту. Вось табе і нацыянальны статус...

#Украіна #антырэстаўрацыя #знішчэнне
На лошыцкай вінакурні ў час рэканструкцыі да падмуркаў разабралі шэраг пабудоў. Быў разабраны на цэглу адзін з карпусоў самой вінакурні, а таксама палова вадзянога млына.

Крыніца
#Лошыца #гістарычнаязабудова #МІнск #знішчэнне
На тэрыторыі сядзібы Ваньковічаў і Аскеркаў у былой вёсцы Рудакоў Хойніцкага раёна вальнулі значны кавалак тэрыторыі з закінутымі будынкамі і расліннасцю. Гэта бачна пры параўнанні спадарожнікавых здымкаў.

Нягледзячы на тое, што сама вёска была адселена і пахавана пасля Чарнобыльскай катастрофы, сядзібны комплекс з паркам нейкім цудам збярог свой ахоўны статус - сёння гэта гісторыка-культурная каштоўнасць 2-й катэгорыі (рэспубліканскага значэння).

Тры будынкі, унесены ў спіс, здаецца, не зачапіла зачыстка, але для сядзібы дагэтуль адсутнічае праект зон аховы, то бок мы не ведаем якія граніцы ў сядзібы і якую гаспадарчую дзейнасць можна там і побач весці.

Для такіх выпадкаў у Кодэксе аб культуры адназначна прапісаная забарона на ажыццяўленне любой дзейнасці, якая можа аказаць уздзеянне на помнік. Але ў Хойніцкім раёне, відаць, пра Кодэкс ніхто і не чуў.

#сядзібы #знішчэнне #Рудакоў
Як выглядае броваў пры Лошыцкай сядзібы пасля зачысткі гістарычных пабудоў.

#Лошыца #прамысловаяспадчына #Мінск #знішчэнне
https://realt.onliner.by/2024/05/09/rekonstrukciya-istoricheskix-postroek
На плошчы Францішка Багушэвіча дабіваюць карпусы міжваенных фабрыкі «Кастрычнік» і завода «Ударнік» (пасля аб'яднаных у «Сукно»). Замест прыстасавання і захавання гісторыі месца - поўнае знішчэнне і новае будаўніцтва невядома чаго.

Фота
#мінск #прамысловаяспадчына #знішчэнне
Спадчына
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
У Магілёве на скрыжаванні Пушкінскага праспекта і вуліцы Астроўскага рыюць катлаван пад будаўніцтва падземнага пераходу.

Праблема ў тым, што менавіта на гэтым скрыжаванні, у граніцах катлавана ў пачатку XIX стагоддзя была пабудаваная адна з парадных уязных арак — Чарнігаўская брама. Помнік класіцызму, як і аналагічная брама на быхаўскім кірунку, не перажыў пасляваеннае аднаўленне горада.

Тым не менш ягоныя падмуркі ўсё яшчэ знаходзяцца ў зямлі. Помнік не абмераны, не прывязаны да мясцовасці, не зафіксаваны. Калі яго падмуркі разбураць, то будзе цалкам страчаны для навукі.

Горадабудаўнічая сітуацыя дазваляе нават зрабіць такую развязвязку, якая б дазволіла аднавіць гэтае збудаванне на сваім гістарычным месцы.

На жаль у горадзе праводзіцца палітыка, якая ігнаруе патрэбы пешаходаў, веласіпедыстаў, маламабільных грамадзян. Усё дзеля аўтамабіляў. Яшчэ адну паласу дадамо і загонім людзей пад зямлю і ўсё паедзе.

Не паедзе. Праверана на сотнях еўрапейскіх гарадоў яшчэ ў сярэдзіне XX стагоддзя. Нажаль гэтыя «свежыя» навіны ўрбанізму дагэтуль не дабраліся да кабінетаў магілёўскіх чыноўнікаў. Падземны здзек з людзей падаецца як падарунак жыхарам!

Думаю, будаўніцтва падземнага пераходу выклікана яшчэ адной прычынай — неабходнасцю загрузіць будаўнічыя і праектныя арганізацыі горада хоць нейкай працай. З той жа прычыны праектуецца велізарны пацёмкінскі жылы раён на ўскраіне, хоць горад адзіны з абласных цэнтраў, які паводле перапісу імкліва змяншаецца. Старыя паміраюць, а маладыя з'язджаюць у месцы, дзе не будуюць падземныя пераходы на кожным скрыжаванні...

#Магілёў #археалогія #знішчэнне #гістарычнаязабудова
У Гродне па вуліцы Урублеўскага знеслі фантан перад будынкам Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гродзенскай вобласці. Акрамя дэкаратыўнай функцыі - а можна быць упэўненымі, што архітэктары б не выперлі яго інакш перад галоўным фасадам, ён яшчэ быў часткай сістэмы ахаладжэння электронных вылічальных машын.

Калі неабходнасць у ахаладжэнні знікла, то фантан перасталі эксплуатаваць, а цяпер зусім знеслі, забыўшы, што акрамя ўтылітарнай у яго была эстэтычна-рэкрэацыйная функцыя.

Дзіўны выпадак недальнабачнасці і шкодніцтва. Ці шмат за апошнія 30 гадоў у жылых раёнах Гродна з'явілася новых фантанаў з чашамі, каб так вольна распраўляцца са старымі?

І што цяпер? Пад плітку закатаюць ці гробаныя туі пасадзяць?


https://newgrodno.by/region/samyj-dlinnyj-podvesnoj-most-v-strane-razobrali/
#Гродна #савецкаяспадчына #знішчэнне #добраўпарадкаванне
Як у Мінску зносілі сутарэнні даходнага дома Кастравіцкай (роднай сястры Эдварда Вайніловіча) у 2003 годзе для будаўніцтва нічым не апраўданага ГЦ «Сталіца», чыя жыццядзейнасць сёння штучна падтрымліваецца.

Будынак спраектаваў беларускі архітэктар Станіслаў Гайдукевіч у рацыянальным варыянце мадэрну. Пасля будаўніцтва Дома ўрада стаў косткай у горле савецкіх горадабудаўнікоў, бо замінаў стварэнню параднай плошчы.

У вайну дзіўным чынам не пацярпеў, таму знасіць яго ў разбураным горадзе ніхто не стаў. Былі, як кажуць прапановы, перасунуць будынак далей па Савецкай вуліцы ў бок Чырвонага касцёла, што было б найлейшым варыянтам. Але прасцей было знесці, што і зрабілі ў 1964 годзе.

Падмуркі на бессэнсоўна вялікай і пустой плошчы Леніна, а пасля Незалежнасці так бы і захоўваліся ў зямлі, чаючы свайго даследчыка, але з'явіўся амбіцыйны праект пабудаваць пад усёй плошчай шматпавярховы падземны горад. Фармат такіх збудаванняў маральна састарэў на момант з'яўлення праекта. Але маскоўскі "Ахотны рад", які пачалі будаваць за 10 гадоў да таго, не даваў спакою "малодшаму брату".

І што рабіць цяпер з гэтай плошчай і прорвай пад ёй - незразумела, нават дрэвамі не засадзіш, бо крыццё на гэта не разлічана.

#Мінск #знішчэнне #гістарычнаязабудова
Спадчына
У Магілёве праваслаўныя царалюбцы хочуць вынішчыць Замкавую гару і адзіны ў цэнтры горада парк пад свой "Дыснейлэнд" — музейны комплекс вакол царквы у гонар Царскіх Пакутнікаў (гісторыя яе пабудовы ў 2000-я гады асобная тэма, можаце пагугліць), у якім будуць…
У Магілёве па выніках грамадскага абмеркавання рэкамендавалі прыняць да рэалізацыі праект музея цара, які прывядзе да знішчэння Замкавай гары з рэшткамі гарадскіх умацаванняў і паловы найстарэйшага парку горада.

З 143 галасоў, сабраных пад петыцыяй супраць будаўніцтва, улічылі толькі 5(!). Пры гэтам аднекуль з дзіркі ад бубліка з'явілася 498 меркаванняў за рэалізацыю - гэта, вядома, мёртвыя душы з епархіі ці ад бюджэтнікаў па разнарадцы. Тое ж самае бачылі па выніках грамадскіх абмеркаванняў і ў іншых гарадах.

Прыведзеныя нарматыўна-прававыя абмежаванні на будаўніцтва ў гэтым месцы цалкам праігнараваны.

Што ж, кіраўніцтва горада будуе сабе той жа помнік, што збудаваў сабе некалі старшыня Віцебска, які загадаў узарваць помнік XII стагоддзя — нашчадкі вам гэтага ніколі не даруюць.

#Магілёў #замкі #паркі #знішчэнне #петыцыі
У Жамыслаўлі Іўеўскага раёна ў парку перад палацам Умястоўскіх, відаць, у выніку нядаўніх бур зламаны каштоўны 130-гадовы ясень пенсільванскі аўкубалістны.

Гэтаму рэдкаму дэкаратыўнаму дрэву яшчэ ў 1972 годзе быў нанадзены статус батанічнага помніка прыроды рэспубліканскага значэння. Не збераглі. Цяпер, мяркую, пень ясеня гэтага статусу будзе пазбаўлены.

#Жамыслаўль #прырода #знішчэнне
У цэнтры Гомеля дэмантуюць дэкаратыўнае пано “Гомель у часе” аўтарства Уладзіміра Еўтухова, якое размешчана па Савецкай вуліцы, каля дома № 25.

З фотаздымкаў, якія публікуюць гомельцы ў сацсетках, бачна, што фактычна знішчаная адна з частак вялікага пано з выявай рысі і заснавальнікаў горада. Ад пазнавальнай мастацкай работы ў рэдкай цяпер тэхніцы сграфіта засталіся толькі груды тынкоўкі. Для чаго праводзіцца дэмантаж мануменатальнага твора ніхто не паведамляў.

Мы неаднойчы пісалі, што ў Беларусі па законе магчымая толькі рэканструкцыя твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва пасля правядзення адпаведных узгадненняў. Аднак на практыцы закон ігнаруецца мясцовымі органамі, а Міністэрства культуры і пракуратура адмаўляюцца прыцягваць іх да адказнасці. Сваім ўсё, ворагам — закон.

#Гомель #манументальнаемастацтва #роспісы #знішчэнне #савецкаяспадчына
У Баранавічах мясцовыя ўлады разглядаюць магчымасць зносу аднаго з пазнавальных сімвалаў горада. Гаворка ідзе пра мадэрнісцкі фантан «Каменная кветка» на плошчы Леніна каля кінатэатра «Кастрычнік».

У тэлеграм-канале баранавіцкай раёнкі «Наш край» з’явілася характэрная апытанка з тлумачэннем, што да іх пастаянна прыходзяць скаргі на стан фантана, які працаўнікі камунальных службаў рэгулярна падфарбоўваюць, але літаральна праз некалькі тыдняў фарба пачынае аблазіць.

Раёна публікуе прапанову неабыякавага жыхара кардынальна прывесці аб’ект у парадак або зрабіць замест яго нешта сучаснае, напрыклад, сухі фантан. У апытанцы прапаную прагаласаваць за некалькі варыянтаў ад поўнага зносу да рэстаўрацыі. Вядома, што такія апытанкі проста так у раёнках не з’яўляюцца, таму не дзіўна, што яе да сябе перапосціў і канал Баранавіцкага гарвыканкама.

Помнік мадэрнізму ў небяспецы.

Але таксама ўзнікае некалькі пытанняў:
Па-першае, нахрана камунальныя службы ўвогуле фарбуюць бетонную кампазіцыю? Бетон не баіцца вады і, мяркуючы па старых здымках, фарбаваць «Каменную кветку» гэта мода апошняга часу. Бетон адзін з самых шляхетных матэрыялаў у свеце, але пакуль у сталічных інтэр’ерах не шпаклююць перакрыцці, каб захаваць тэкстуру бетону і апалубкі, у правінцыі не толькі фантаны ў бірузовы фарбуюць, але і ад пабелкі бетонных бардзюрных камянёў і сметніц адмовіцца ніяк не могуць.

Па-другое, чаму камунальныя службы марнуюць бюджэтныя грошы на фарбу, якая не прызначаная для таго, каб выкарыстоўваць яе ў вільготных месцах, калі ёсць адмысловыя пакрыцці? А калі яны выкарыстоўваюць гэтыя пакрыцці, то чаму наносяць на пласты старой фарбы? Там жа паўсюль будзе напісана, што перад выкарыстаннем трэба ачысціць паверхню.

Самі займаюцца глупствам, якое шкодзіць архітэктуры, а пасля здзіўляюцца, чаму гэтая архітэктура дрэнна выглядае.

#Баранавічы #знішчэнне #савецкаяспадчына
У Мазыры палае будынак былой павятовай бальніцы пачатку ХХ стагоддзя. Будынак па вуліцы вул. Рыжкова, 11 — афіцыйны помнік архітэктуры, але ў Дзяржаўны спіс унесены пад памылковай назвай «Былы гарадскі асабняк» (шыфр 312Г000861). Але гэта не так, ён адразу пабудаваны як бальніца, а ягоны архітэктурны дэкор дакладна паўтарае архітэктурны дэкор комплексу політэхнічнага інстытута ў Кіеве.

Нягледзячы на тое, што за 20 метраў ад гістарычнага будынка размешчаны будынак МУС, шмат гадоў занядбаны будынак, відавочна, стаў прыстанкам для бамжоў і іншых маргіналаў.

Ну нічога, дагарыць - можна будзе з чыстым сумленнем знесці.

#Мазыр #знішчэнне