Скульптурнае аздабленне Ларэтанскай капліцы (або капліцаы Св. Барбары) у бернардзінскім касцёле ў Гродне. Інтэр'ер датуецца другой паловай XVII стагоддзя. На думку Ірыны Варкулевіч стыль афармлення капліцы цалкам адпавядае працам П'етра Перці, аднаму з найвялікшых скульптараў у ВКЛ, праз што выказвае здагадку аб удзеле арцелі майстра.
Крыніца
#Гродна #касцёлы #інтэр'еры #дэталі
Крыніца
#Гродна #касцёлы #інтэр'еры #дэталі
У Гродне патрабуюць не будаваць або абмежаваць забудову раёна "Залаты", які можа сапсаваць традыцыйны сілуэт гістарычнай часткі горада. Падпішы!
#Гродна #петыцыі
https://e-petitions.by/petitions/5781
#Гродна #петыцыі
https://e-petitions.by/petitions/5781
e-petitions.by
Супраць будаўніцтва новага мікрараёну "Залаты"
Мы супраць таго, каб нашае гарадабудаўніцтва руйнавала традыцыйныя Старыя Гарады
Як будзе выглядаць званіца пра Каложскай царкве.
Аляксандр Захарчук, галоўны архітэктар інстытута "Гроднаграмадзянпраект":
"Выкарыстаны натуральныя матэрыялы: камень, дрэва, бляха, плюс яшчэ крыж будзе зроблены, як і на самой Каложы, з нержавейкі. Спрабуем уставіць фрагменты вітражнага шкла. Такая, скажам, ёсць пераклічка з плінфай, з маёлікай, якія знаходзяцца на сценах Каложы. Званы самі - гэта як твор мастацтва, зроблены прыгожа, дыхтоўна. Зразумела, людзі будуць падыходзіць да гэтай пляцоўкі і фатаграфавацца, глядзець на гэта."
Галоўнае, што гэты недарэчны навабуд будзе размешчаны адноса далёка ад помніка, за царкоўнай агароджай, на поўнач. Але была альтэрнатыва - адбудаваць гістарычную званіцу, якую можна пабачыць на гістарычных малюнках.
#Гродна #цэрквы
https://ctv.by/novosti-grodno-i-grodnenskoy-oblasti/v-grodno-vozle-kolozhskoy-cerkvi-postroyat-zvonnicu-uznali-kak

11 лютага ў кафедральным касцёле Святога Францыска Ксаверыя ў Гродне адбылося ўрачыстае адкрыццё і пасвячэнне адноўленага алтара Бічавання Пана Езуса.
Выканаўца алтара невядомы. Ён быў сур’ёзна пашкоджаны: падчас Другой сусветнай вайны з правага боку святыні выбіла шыбы, з гэтай прычыны ўнутр трапляла вільгаць, і дрэва падгніло.
У ходзе рэстаўрацыі давялося поўнасцю разабраць алтар, чаго не рабілі з папярэднімі. Усе яго часткі былі сабраныя нанава, некаторыя элементы заменены. Жывапіс алтара быў рэстаўраваны гродзенскім мастаком Уладзімірам Кіслым.
Па словах пробашча катэдральнай парафіі ксяндза каноніка Яна Кучынскага, плануецца аднаўленне і іншых алтароў, наступным з якіх будзе алтар Маці Божай Нястомнай Дапамогі.
Пробашч дадае, што ёсць мара аднавіць усе цэнтральныя алтары ў кафедры, каб кожны, хто заходзіць у святыню, мог захапіцца яе архітэктурай, «бо яна прамаўляе».
«Кожны завіток мае сваё значэнне. І калі штосьці ведаеш пра сакральнае мастацтва, то зусім па-іншаму глядзіш на разьбу, абразы: не толькі як на „золата“. Заходзіш у касцёл — і як кнігу чытаеш… Усё гэтае багацце паказвае неверагодную прыгажосць і прыцягвае чалавека да Бога», — кажа святар.
#гродна #касцёл #інтэр'еры #дэталі #рэстаўрацыя
https://catholic.by/3/news/belarus/16934-u-katedralnaj-bazylitsy-grodne-biskup-kashkevich-nanava-pasvyatsi-adno-leny-altar-bichavannya-khrysta

Палац у Гродне быў пабудаваны ў XVII стагоддзі галандскім архітэктарам Тыльманам з Гамерэн фактычна па адным плане з ягоным арыгінальным праектам палаца Бруля ў Варшаве (сёння ў перабудаваным выглядзе). Шмат падабенства мае і ягоны палац у Беластоку.
#Гродна #палацы #рэстаўрацыя
#Гродна #палацы #рэстаўрацыя
8 красавіка у пабрыгіцкім касцёле ў Гродне асвяцілі два новыя бакавыя алтары – у гонар святой Брыгіты і благаслаўлёных навагрудскіх мучаніц-назарэтанак.
Алтары адноўлены ў спрошчаных формах, без багатага дэкору, якія можна пабачыць на гістарычных здымках.
Аўтэнтычныя інтэр'еры былі знішчаны за савецкім часам. Вельмі крутыя скульптуры і разное начынне ў рэдкім "храстковым стылі" выстаўляліся нядаўна на выстаўцы ў Нацыянальным мастацкім музеі.
Можа калі-небудзь копіі гэтых музейных прадметаў вернуцца ў інтэр'еры гродзенскага касцёла
#аднаўленне #інтэр'еры #Гродна #касцёлы #арнаменты

У 2024 годзе плануюць дадаць у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў шэраг новых аб'ектаў.
У Гомельскай вобласці:
* руіны царквы ў вёсцы Свержань Рагачоўскага раёна.
* Месца былога замка Сапегаў у вёсцы Антонаў Нараўлянскага раёна. (Першы раз чую пра такі!)
У Гродзенскай вобласці:
* Будынак Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра. Нарэшце ўзяліся за савецкі мадэрнізм.
* Гістарычная частка Слоніма
У Магілёўскай вобласці:
* Новаствораны гістарычны цэнтр Бабруйска, у якім сёння 58 аб'ектаў, дапоўняць яшчэ 15 будынкамі.
У Віцебскай вобласці:
* Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Параф'янаве Докшыцкага раёна, пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя ў стылі неабарока. Гэта брат-блізнюк касцёла ў Лынтупах, які атрымаў нарэшце ахоўны статус летась.
* Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі 1824 года ў неараманскім стылі ў Браславе.
У Мінску:
* Дом па праспекце Незалежнасці, 27А. Адзіны будынак, які застаўся ад Юр'еўскай вуліцы
Такім чынам у аўтсайдарах пакуль застаюцца Брэсцкая і Мінская вобласці. А яшчэ зноў ніводнага драўлянага будынка ці помніка манументальнага мастацтва. Але добра, што ў першай палове года ёсць нейкі план, запас аб'ектаў на год. Можа да канца года яшчэ якія помнікі падцягнуцца. Нагадаю, што падрыхтаваць прапанову на наданне ахоўнага статусу можа кожны, хоць гэта і складана.
#ахова #Антонаў #Браслаў #Параф'янава #Свержань #Бабруйск #Слонім #Мінск #Гродна

Фара Вітаўта ў Гродне. Фрагменты планаў першага і другога паверхаў. Галоўны фасад і фрагмент разрэзу. 1951 г.
Калі ў 1950 г. сталі праектаваць парашутную вышку на вежы касцёла, які называлі і гарнізонным, і Фарай Вітаўта, то ў тлумачальнай запісцы адзначылі: «…максімальна звернута ўвага на магчымае максімальнае выкарыстанне існуючых канструкцый, што ў асноўным і выканана».
Умяшанне было непазбежным, але імкнуліся істотна на будынак не ўплываць. Справа ў тым, што касцёл з 4-яруснай вежай над уваходам, якая завяршалася высокім гатычным шатром, хоць і не дзейнічаў, заставаўся значным элементам гарадскога цэнтра. Але калі на ўліку быў кожны будынак, які захаваўся, яго сталі выкарыстоўваць для розных патрэб.
У 1949 г. ДТСАРМ (так тады называлі будучыню ДТСААФ) атрымаў пакой для навучальнага класа, а ў сакавіку таго ж года і званіцу для абсталявання парашутнай вышкі. Праектныя работы былі часткова выкананы, захаваліся абмеры 1951 г., якія дэманструюць, якія сістэмы вымярэнняў выкарыстоўваліся першапачаткова, як была выканана ў 1936-м рэстаўрацыя.
Праектаванне гэтага аб'екта не дапамагло яму захавацца, але паказвае складанасць калізій праектнай справы.
БГАНТД. Ф. 39. Оп. 1. Д. 502.
БГАНТД. Ф. 39. Оп. 1. Д. 501.
#Гродна #касцёлы

Праект планіроўкі Цэнтральнага парка культуры і адпачынку ў Гродне. Архітэктар Мікалай Максімец. 1954 г.
Максімец - беларус з Беластока, які быў рэпрэсаваны ў 1937 годзе як "польскі шпіён". У 1947 годзе вярнуўся ў Беларусь, працаваў у Гродне. Пражыў тут нядоўга і памёр ўжо ў 1956 годзе.
З 1944 года сфармавалася разуменне таго, што гораду патрэбны добраўпарадкаваныя прасторы для адпачынку гараджан. Прыводзілі ў парадак існавалыя паркі. Гарадскі парк (цяпер Парк імя Ж. Э. Жылібера) быў усім добры, акрамя аднаго - ён быў малым.
Новы галоўны парк горада праектавалі пад назвай "Цэнтральны парк культуры і адпачынку" (цяпер Каложскі парк). Было шмат варыянтаў, удакладнялася праграма, першапачаткова вельмі шырокая. Адзін толькі М. Максімец у 1953–1954 гг. распрацаваў тры генеральныя планы парку з кампазіцыйным рашэннем, заснаваным на стварэнні восі ад галоўнага ўваходу да Нёмана, са стадыёнам на 3–5 тысяч гледачоў у цэнтры гэтай восі, і кальцавога маршруту, які дазваляў абысці ўвесь парк.
Потым ад стадыёна адмовіліся, бо ён гораду патрэбен быў значна большай умяшчальнасці. Адмовіліся і ад размяшчэння там Дома культуры, які мусіў быць бліжэй да патокаў гарадскога транспарту.
БГАНТД. Ф. 39. Оп. 1. Д. 430. с. 2–4
#Гродна #паркі

Божа, які трэш. Закатаць у бетон невялікую жывапісную рачулку, панаставіць агароджаў зверху і пакінуць трубу цеплатрасы... Гэта не добраўпарадкаванне, гэта калгасізацыя. Ні сабе, ні людзям, ні жывёлам — рака строгага рэжыму.
#дэградацыя #гродна
#дэградацыя #гродна
У Гродне па вуліцы Урублеўскага знеслі фантан перад будынкам Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гродзенскай вобласці. Акрамя дэкаратыўнай функцыі - а можна быць упэўненымі, што архітэктары б не выперлі яго інакш перад галоўным фасадам, ён яшчэ быў часткай сістэмы ахаладжэння электронных вылічальных машын.
Калі неабходнасць у ахаладжэнні знікла, то фантан перасталі эксплуатаваць, а цяпер зусім знеслі, забыўшы, што акрамя ўтылітарнай у яго была эстэтычна-рэкрэацыйная функцыя.
Дзіўны выпадак недальнабачнасці і шкодніцтва. Ці шмат за апошнія 30 гадоў у жылых раёнах Гродна з'явілася новых фантанаў з чашамі, каб так вольна распраўляцца са старымі?
І што цяпер? Пад плітку закатаюць ці гробаныя туі пасадзяць?
https://newgrodno.by/region/samyj-dlinnyj-podvesnoj-most-v-strane-razobrali/
#Гродна #савецкаяспадчына #знішчэнне #добраўпарадкаванне

У Гродне выставілі на аўкцыён камяніцу на вуліцы Леніна, 23, пабудаваную ў пачатку XX стагоддзя. Паведаміў Дзяржаўны камітэт па маёмасці.
Будынак па вуліцы Леніна, 23 — дом Аляксандра Мазалеўскага, які пабудавалі з жоўтай цэглы ў 1910 — 1912 гадах. Першапачаткова ён не быў пафарбаваны. Дэкаратыўная аздоба сканцэнтравана на парадным фасадзе. Пабудову лічаць яркім прыкладам «цаглянага» стылю.
У савецкія часы ў ім па чарзе размяшчаліся розныя дзяржаўныя ўстановы: абласное ўпраўленне Міністэрства сувязі БССР, абласны аддзел «Саюздрук», транспартная кантора Міністэрства сувязі, абласны склад Міністэрства сувязі. У 1959 годзе там адкрылі сельскагаспадарчую школу, а ў 1982 годзе — інтэрнат прафесійна-тэхнічнай вучэльні № 41.
#Гродна #аўкцыёны

У Гродне прадаюць частку сядзібы Панямунь апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, якая знаходзіцца па вуліцы Прагулачнай 15/1.
Прадаецца нежылая, часткова мураваная частка будынка, плошчай 271,2 кв. м. Там пасля 1945 года доўгі час знаходзіўся клуб мясцовай «Сельгастэхнікі» з кіназалай і бібліятэкай.
Сядзібу ў Панямуні пабудавалі ў 1771 годзе ў стылі позняга барока. Там размяшчалася загарадная рэзідэнцыя караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Палац быў цагляны, атынкаваны і не меў ніякіх дэкаратыўных элементаў на знешніх фасадах. Адзіным упрыгожаннем можна лічыць чатырохкалонны порцік на высокім цокалі. На аўкцыён выставілі частку будынка менавіта з ім.
Да часткі, якая прадаецца, прыбудаваны двухпавярховы драўляны аб’ём. Там жывуць некалькі сем’яў звычайных гродзенцаў.
Недалёка ад сядзібы знаходзіцца капліца сярэдзіны XIX стагоддзя ў стылі неаготыкі, якую перарабілі пад гараж.
#аўкцыёны #Гродна #палацы

Вар'яты ходзяць па беларускіх выстаўках і шукаць там нейкае дэгенератыўнае мастацтва.
Тым часам у Гродне за кошт бюджэтных сродкаў ставяць скульптуру Дзядзю Сцёпу (здаецца толькі пенсіянеры, якія гэта заказвалі і выраблялі яшчэ памятаюць хто гэта такі).
І гэтая груда металалому, сабраная ў антрапаморфныя фігуры, што быццам выпаўзлі з глыбіняў так званай «злавеснай даліны» — вось яно сапраўднае дэгенератыўнае мастацтва.
Замест таго, каб заплаціць грошы прафесіяналу, які жыве за кошт заказаў, іх плацяць нейкаму самадзейнаму шабашніку, які засвоіў на пенсіі зварку і цяпер мае намер заставіць сваёй трэш-творчасцю ўсю Беларусь.

У Старым замку ў Гродне знайшлі сцяну часоў Вітаўта
Унутры замкавых сцен XVI стагоддзя ў Палацы Баторыя была знойдзена сцяна Вітаўта XIV стагоддзя, расказала начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч.
Падчас падрыхтоўчых работ праводзіўся зандаж сцен, а таксама праводзіліся натурныя работы. Пры гэтым удалося знайсці аб’екты XIV-XV стагоддзяў, якія будуць музеефікаваны.
«Напрыклад, унутры замкавых сцен XVI стагоддзя (у гэты час ён перабудоўваўся) знаходзіцца сцяна часоў Вітаўта XIV стагоддзя. Яе выявілі падчас натурных даследаванняў, і яна будзе экспанавацца як важны гістарычны і архітэктурны элемент», — адзначыла Алена Клімовіч.
Паказваць яе, вядома, ніхто не збіраецца, хопіць з вас і тэксту, верце на слова 😒
#Гродна #замкі #рэстаўрацыя

Вы не паверыце, але будынак Гродзенскай медыцынскай акадэміі канца XVIII стагоддзя таксама пафарбавалі ў зялёны! Сапраўдная каляровая пандэмія!
Будынак быў пабудаваны ў 1775—1781 гадах для першай на Беларусі вышэйшай медыцынскай навучальнай ўстановы, заснаванай па ініцыятыве Антонія Тызенгаўза.
Пасля пераезду акадэміі ў Вільню будынак стаў палацам князёў Чацвярцінскіх. Пасля вайны тут да 2000-х гадоў размяшчалася ваенная камендатура, далей стаяў закінуты. У 2020 годзе яго набыў суседні Гродзенскі парк забаваў.
Выглядае, што аўтар хацеў паказаць розныя перыяды бытавання помніка, які перабудоўваўся і разбудоўваўся. Зялёная частка, вежападобныя рызаліты - самая старая, устаўка па цэнтры ў жоўта-персікавай гаме была прыбудавана пазней, калі перабудоўвалі пад палац, а атыкі на вежах з ляпнымі сцягамі (панопліі) увогуле савецкага часу. Ну і бакавыя крылы зрабілі проста ярка-жоўтымі.
Але не атрымалася, розныя колеры развальваюць будынак на часткі. Не вельмі зразумела, чаму ў цэнтральнай частк і савецкіх атыкаў агульная гама, калі ўжо выбралі прынцып кожнай эпосе свой колер.
І ўвогуле можна было чакаць, што савецкімі атыкамі ахвяруюць дзеля аднаўлення эфектных шлемападобных купалоў. Але іх аднаўляць не сталі. Як і балюстраду. Увогуле абышліся мінімальнай рэстаўрацыяй — але мы чакалі не гэтага, а поўнамаштабнага аднаўлення!
#Гродна #каларыстыка #палацы

Аднаўленне гістарычнай спадчыны ў 1990-я.
Крыніца
#Магілёў #Гродна #аднаўленне #цэрквы #гістарычнаязабудова

Падпішыце петыцыю ў Міжнародную асацыяцыю саюзаў архітэктараў супраць ганебнага ўзнагароджання праекта па знішчэнні казармаў па вуліцы Шчорса ў Гродне ў намінацыі «архітэктурная спадчына».
ПАДПІСАЦЬ
#Гродна #петыцыі
ПАДПІСАЦЬ
#Гродна #петыцыі
Change.org
Подпишите петицию
Требуем отменить награждение проекта, по которому уничтожили исторические казармы в Гродно