Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Пра тое, чаму не варта фарбаваць цагляную архітэктуру. Сёння па вуліцы Карла Маркса ў Мінску адбываецца (ці ўжо адбылася) рэстаўрацыя фасадаў адразу некалькі будынкаў, размешчаных побач. Адзін з іх - так званы Чырвоны дом на рагу з вуліцай Валадарскага.

Яго фасады з чырвонай цэглы колькі сябе памятаю невядома для чаго фарбавалі ў ружовы колер. Здалёк выглядала быццам і няблага, але зблізку фарба толькі падкрэслівала швы, з якіх даўно вываліўся раствор, і сколы.

І вось гэтую фарбу змылі, а схаваныя швы зрабілі наноў. І што мы бачым - стан цагляных фасадаў блізкі для ідэальных, не бачна, каб нейкія ўчасткі перакладаліся наноў у час рэстаўрацыі. Кожная цагліна мае ўнікальны малюнак і колер, гэтая разнастайнасць аптычна зліваецца ў агульны тэракотавы колер будынка. Але зблізку кожная цагліна іграе па-свойму. І нават калі там будуць нейкія дэфекты, то яны не будуць гэтак кідацца ў вочы, чым калі ўсё было раўнамерна пафарбавана ў ружовы.

Кантраст паміж адмытай і падноўленай муроўкай і тым выглядам, які нам навязвалі гаспадарныя калгаснікі, выдатна бачны каля эркера, якія пакуль не адрэстаўравалі.

Яшчэ б замяніць вокны на драўляны я зняць ралеты з першага паверха і прыгажосць была б поўнай.

А ўявіце якім будзе Геранёнскі касцёл, калі яго фасады не будуць фарбаваць і замазваць цэментам!

П. С. Так, агароджы на балконах сінія - такімі яны былі гістарычна.

#рэстаўрацыя #Мінск #гістарычнаязабудова
Мінск-Свет як галоўны жах любога ўрбаніста.

Частка 1. Гэта ж трэба было прыдумаць планіроўку, у якой усе вуліцы вялікага раёна сходзяцца на велізарнай паркоўцы, няхай і часовай. Паркоўцы перад фасадам гісторыка-культурнай каштоўнасці — аэравакзалам былога Мінскага аэрапорта. У гэтага будынка ні гістарычна, ні тым больш цяпер, не было нейкага менш важнага дваровага фасада, за якім можна было схаваць нешта непрывабнае. Абодва фасады парадныя.

Ну то бок усё сходзіцца не на раскошнай плошчы з добрым добраўпарадкаваннем і азеляненнем, не на велічным мануменце, напрыклад, у гонар уз'яднання Беларусі, а на плоскаснай паркоўцы.

Я такое бачыў хіба што на здымках ў знішчаных аўтамабілізацыяй гарадах ЗША 50 гады даўніны. Так, калісьці і плошча перад Нотр Дам дэ Пары была ператворана ў паркоўку. Але з таго часу мінула паўстагоддзя, памылку ўсвядомілі і выправілі. Але чужыя ўрокі ў нас не хочуць засвойваць, лепш нарабіць сваіх памылак і пасля дзесяцігоддзямі іх выпраўляць.

Але ў гэтым праекце нейкі беспрасветны заняпад творчай думкі. Аўтары слепа малююць прыгожыя лініі на паперы, але не ўкладаюць у іх ніякіх думак.

Архітэктары, якія гэта робяць, яўна б не хацелі, каб іхнія дзеці нараджаліся з анальнай адтулінай на твары, але дакладна гэта яны робяць у сваім праекце з горадам.

Цяпер гэты лапік забудавалі, няглядзечы на звароты грамадзян, пра парушэнне зон аховы помніка, вышыннымі чалавейнікамі, якія сказілі традыцыйнае ўспраманне помніка і нічога не далі гораду.
#Мінск #дэградацыя
Панылі і паплакаліся, але ёсць і добрыя навіны. На банерах вакол тэатра імя Горкага ў Мінску змешчаны рэндары, на якіх паказана, як будынак будзе выглядаць пасля рэканструкцыі. Звяртае на сябе ўвагу тое, што ўсё ж асмеліліся зрабіць помнік архітэктуры больш складаным, чым ён быў дагэтуль.

Амаль усім сценам за порцікам было вырашана часткова вярнуць аўтэнтычны выгляд, якія яны мелі да таго, як Харальную сінагогу перарабілі ў стылі савецкай неакласікі.

Гэта азначае вяртанне на вуліцы Мінска элементаў неамаўрытанскага стылю, на сёння цалкам страчанага ў горадзе. Характэрную паласатую муроўку сінагогі, праўда, і сёння можна пабачыць з двара тэатра.

Абапал галоўнага ўваходу на першым паверсе раскрыюць падковападобныя аконныя праёмы, праёмам на другім паверсе нададуць іхні гістарычны трохлопасцевы выгляд. А над самім уваходам - вернуць маўрытанскі выгляд трохарачнаму праёму. На жаль, прыгожую лождую, на якую ён выходзіў аднаўляць не збіраюцца, хоць нічога гэтаму не замінае.

Акрамя таго з правага боку на рэндарах бачныя пілоны, падобныя да тых, што мела агароджа перад сінагогай. Багата аздобленыя коўкай вароты з гэтай агароджы, якія бачныя на старых фотаздымах, зоймуць месца на ўездах у двор.

У чаце заўважылі, што дапоўняць і савецкую частку: у тымпане франтона порціка з'явіцца ляпніна на тэатральную тэму з лірай, сцягамі, вянкамі і гірляндамі. Мяркуючы па стылістыцы, гэта хутчэй за ўсё элемент дэкору, які не быў выкананы пры савецкай рэканструкцыі, але захаваўся ў праектных чарцяжах.

Увогуле я б цалкам вярнуў будынку ягоны гістарычны выгляд. Сёння ў Мінску дастаткова помнікаў савецкай неакласікі, але неамаўрытанскіх - ніводнага. Але пакуль няхай хоць так, горш не будзе. У лепшы час можа будзе час на дыскусію спецыялістаў вакол таго, што і як рабіць з гэтым двухаблічным аб'ектам.

#Мінск #савецкаяспадчына #рэканструкцыя
Спадчына
У 2018 годзе Міністэрствам культуры быў зацверджаны праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей за Оперным тэатрам. Пад ціскам грамадскасці зоны аховы нацягнулі на кварталы 2-павярховых дамкоў, якія вядомыя як Асмалоўка. Дом па вул. М. Багдановіча…
Міністэрства культуры падрыхтавала пастанову аб ўнясенні змяненняў у праект зон аховы аховы, які ахоплівае кварталы Асмалоўкі.

Нагадаем, праз памылку друку адзін з двух кварталаў утульнага пасляваеннага раёна цалкам выпаў з-пад аховы, што прывяло да перабудовы фасадаў уласнікамі. Менавіта гэтую неадпаведнасць і збіраюцца выправіць.

#Асмалоўка #ахова #Мінск #Міністэрства_культуры
Спадчына
Міністэрства культуры падрыхтавала пастанову аб ўнясенні змяненняў у праект зон аховы аховы, які ахоплівае кварталы Асмалоўкі. Нагадаем, праз памылку друку адзін з двух кварталаў утульнага пасляваеннага раёна цалкам выпаў з-пад аховы, што прывяло да перабудовы…
Праўда, кварталу, якія заставаўся пад аховай, гэтая ахова ніяк не дапамагла.

Адміністрацыя Цэнтральнага раёна Мінска адказала, што яны сапраўды выдалі дазвол на рэканструкцыю ўбудаванага памяшкання ў доме па Куйбышава, 25.

А дэмантаж дэмантаж часткі сцяны пад вокнамі ўзгадніў ЖКГ Цэнтральнага раёна Мінска. І пофіг, што ў праекце зон аховы прама прапісана забарона на змяненне архітэктурнага рашэння фасадаў і знішчэння дэкору (у тым ліку дэкаратыўных падаконняў).

"Аб'ёмна-планіровачнае рашэнне не зменіцца". Вы, бляха, дакумент, зацверджаны Міністэрствам культуры, адкрыйце і паглядзіце, што там не толькі "аб'ёмна-планіровачнае рашэнне" прапісанае. Фантастычная слепата.

#Асмалоўка #Мінск #ахова #Адміністрацыя_Цэнтральнага_раёна_Мінска
Дабудавалі Глебаўку, што хаваецца пад бокам у БНТУ. Будавалі з 2010 года, скончылі ў 2024. Значыць ёсць шанец, што і 15-ы корпус БНТУ калі-небудзь дабудуюць.

Але я зноў хачу звярнуць увагу на тое, наколі жудасная архітэктура атрымалася. Я разуме, што будынак не цэнтравы, але тут ну зусім ніхто не думаў пра фасады. Нават у той час, калі па старым праекце малявалі альтанкі на дарычных калонах. Праект спрасцілі, пазбавалі ад "капіталістычнага рамантызму" з крыва зрэзанымі дахамі і фігурнымі атыкамі.

Але наўзамен не прыйшло нічога - гэта проста хаатычны набор акон і карычневых палос псеўдарустоўкі па сценах стандартнага бэжавага колеру.

Не ведаю чаму, можа каб паздзекавацца, у Беларусі самыя адказныя аб'екты, звязаныя з культурай даручаюцца самым нікчэмным архітэктарам. Ад музея ў Чэрвені, да новага Нацыянальнага гістарычнага музея і Глебаўкі (апошнія два гэта "Мінскпраект").

Іронія ж у тым, што ў гэтым пачварным будынку маладых людзей будуць навучаць гармоніі, прапорцыям, знаёміць з помнікамі рэнесансу і мадэрнізму.

А вакол апагей безыдэйнасці, безгустоўнасці, нікчэмнасці, прыклад поўнага творчага выраджэння. Як у такіх сценах паверыць у тое, што мастацтва яшчэ каму-небудзь патрэбнае ў краіне?

#Мінск #дэградацыя
Праект рэканструкцыі Цэнтральнага дзіцячага парку імя Горкага ў Мінску 1998-1999 гг.

#Мінск #паркі
Мінгарвыканкам адказаў, калі верне ў люнет фае кінатэатра "Перамога" пано з выявамі чатырох вершнікаў, падобных да тых, што на гербе Пагоня.

Пасля рэканструкцыі і рэстаўрацыі гэта адзінае з серыі пано, выкананых у адным стылі на тэму старажытнай беларускай гісторыі, якое не вярнулася на сваё месца.

У люнет насупраць спакойна вярнулася пано, на якім адлюстраваны храм і таксама чатыры вершнікі, якія выкананыя ў манеры маскоўскага іканапісу — Святы Георгій перамагае змея.

Адказ такі: не вернем патаму што патаму. 🤦‍♂️

Якая ганьба, распавядаюць пра спадчыну Вялікага Княства Літоўскага і баяцца як чорт ладана ягоных дзяржаўных сімвалаў.

#Мінск #дэградацыя #роспісы #інтэр'еры
У інтэр'ерах сярэдняй школы №173 у Мінску замалявалі жоўтай фарбай размалёўкі, якія былі створаны разам са школай у 1987 годзе.

Зніклі сюжэты на тэмы нацыянальнай культуры і гісторыі: з паэмы «Курган» Янкі Купалы, з «Песні пра зубра» Міколы Гусоўскага, выявы самога Гусоўскага і Францыска Скарыны, і іншыя.

Гэта адбылося ў снежні 2023 года, калі ў школе пачалі нечаканы пазапланавы рамонт, прычым у сярэдзіне навучальнага года. Летам таго ж года ўжо праводзіўся планавы рамонт.

Падпісчыкі спадзяюцца, што яны проста зафарбаваныя і іх можна будзе аднавіць пасля.

#Мінск #дэградацыя #роспісы #інтэр'еры
Цудоўная гісторыя пра крэпкую хазяйственнасць:

У Мінску развальваўся фантан перад былым гандлёвым цэнтрам "Валгаград" са скульптурнай кампазіцыяй "Крывічы" аўтарства Алеся Шатэрніка, якая была пастаўлена ў 1985 годзе.

Здавалася б нешараговы аб'ект нават для сталіцы. Але выявілася, што фантан літаральна нічыйны, а таму за ім ніхто апошнія дзесяцігоддзі не даглядаў, дакументацыя адсутнічае, узнавіць яе немагчыма, а значыць і спытаць за безгаспадарнасць няма з каго.

https://blizko.by/notes/pomnite-znamenityy-nerabochiy-fontan-v-minske-okazalos-on-beshozyaynyy-nikakoy-dokumentatsii-na-nego-net-chto-s-nim-budet-teper-_vg
#Мінск #помнікі
Сёння будзе дзень Анлайнера.

У Мінску пачынаецца рэканструкцыя будынка Акадэміі музыкі 1958 года пабудовы на плошчы Свабоды. Пра гэта Анлайнер піша ў артыкуле з назвай «Іскрыста-белы колер фасада і арыгінальны малюнак аконных рам. Акадэмія музыкі пайшла на вялікі рамонт»:

Рэстаўрацыя, у прыватнасці, закране цэнтральную частку будынка - гістарычнае аблічча абновяць не толькі звонку, але і ва ўнутраных памяшканнях. Таксама абяцаюць вярнуць арыгінальны малюнак аконных рам на фасадзе.

Дарэчы, падчас даследаванняў высветлілася, што першапачаткова будынак быў іскрыста-белым (у фарбу спецыяльна дадаваўся лушчак). Рэстаўратары пастараюцца дабіцца таго самага ўнікальнага колеру.

Не ведаю хто сказаў гэтае трызненне журналістам, або яны няправільна ўспрынялі нейкія словы, але будынак Акадэміі музыкі ніколі не быў белым. Гэта непрактычна, гэта не адпавядае часу. Увогуле ніводны помнік савецкай неакласікі не быў белым, можаце шукаць колькі хочаце, але не знойдзеце.

Захаваліся чорна-белыя здымкі будынка 1958 і 1968. На іх добра бачна, што ніжні ярус будынка значна цямнейшы за верхні. То бок будынак як мінімум двухколерны і адзін з колераў - нябелы.

Лушчак (слюду) дадаюць для бляску ў так званы тэразітавы тынк, які сёння можна пабачыць на сталічных будынках ГУМа, Ленінскай бібліятэкі, Дом афіцэраў, цырка, прапілеях парку Горкага і інш. Ва ўсіх выпадках ён далёкі ад белага, звычайна глыбокі шэры ці карычневы.

Цёмна-шэры колер тэразітавай тынкоўкі бачны і на расчыстках фасадаў Акадэміі музыкі, якія былі зроблены перад пачаткам рамонту. Вядома, верхні ярус будзе святлейшым, але таксама не белым.

Не зразумела чаму Анлайнер бярэ памылковую інфармацыю і транслюе яе ў загалоўку свайго артыкула.

https://realt.onliner.by/2024/10/21/akademiya-muzyki-ushla-na-remont

#Мінск #дэкор #савецкаяспадчына #рэстаўрацыя
Аўтэнтычныя дзверы ў пад'ездзе дома па Валадарскага, 17, які быў пабудаваны ў 1953 як дом для працаўнікоў НДІ будматэрыялаў.

Крыніца
#Мінск #савецкаяспадчына #дзверы
Спадчына
У 2018 годзе Міністэрствам культуры быў зацверджаны праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей за Оперным тэатрам. Пад ціскам грамадскасці зоны аховы нацягнулі на кварталы 2-павярховых дамкоў, якія вядомыя як Асмалоўка. Дом па вул. М. Багдановіча…
Міністэрства культуры ўнесла змены ў праект зон аховы Асмалоўкі пасля работ, якія сталі магчымыя праз памылку ў дакуменце і нанеслі шкоду будынкам у гэтым раёне. Інфармацыя пра змены апублікавана на сайце pravo.by, але сам дакумент пакуль не выкладзены, калі ён з'явіцца - параўнаем што змянілася.

#Мінск #савецкаяспадчына #Асмалоўка #ахова
У Лошыцкім яры больш няма памятнага крыжа ахвярам бальшавіцкага тэрору, які быў створаны Міколам Купавам і пастаўлены на месцы меркаванага пахавання забітых у 1930-я гады.

Надзейных сведчанняў пра выкананне расстрэлаў у Лошыцы няма, хоць яр стаў традыцыйным месцам мітынгаў на Дзяды.

#Мінск #помнікі #знішчэнне
А тых хто афармляў вітрыны ГУМа таксама пасадзілі? Ці як патлумачыць, што цяпер замест цікавых і душэўных кампазіцый бяздушныя кардонкі з намаляваным нейрасеткай бліскучым гаўном і барбіпадобныя рускія Снягуркі? (Снягуркі не існуе ні ў беларускім фальклоры, ні ва ўкраінскім)

#Мінск #дызайн #дэградацыя
Доме па праспекце Незалежнасці, 43, пабудаваным у 1936—1937 гады архітэктарам Герасімам Якушкам, у час рамонту аднавілі гістарычны выгляд балконаў з балясамі, металічныя вароты ў браме, а цяпер адбудоўваюць на даху парпетныя сценкі, як было ў 1930-я. Таксама да агульнага колеру прыведзены аконныя рамы.

фота
#Мінск #савецкаяспадчына #рэстаўрацыя #аднаўленне #дэталі
Перарэстаўраваліся.

У царкве Аляксандра Неўскага на Вайсковых могілках пачалі рэстараўцыю фасада.

Будынак выкананы з двух відаў цэглы - чырвонай і белай. Дзякуючы гістарычным даведкам удалося высветліць, што гліну для вырабу белай цэглы прывозілі або з Украіны, або з Гомельшчыны. Гліну для чырвонай цэглы, яе майстры называюць бурай, здабывалі на месцы.

Для трываласці ў гліну дадавалі шамот - перамолатыя ў пясок кавалачкі керамікі. Але за доўгі час адбыліся адслаенні цэглы, якая патрабавала рэстаўрацыі. Ёю занялі спецыялісты «Белрэстаўрацыі», якая выступае падрадчыкам на аб'екце.

З царквы здымаюць шматлікія пласты фарбы, а пасля цэглу аднаўляюць адмысловым растворам. Тон падбірюць эксперыментальным шляхам.

Такі рамонт цэглы называецца дакампаноўкай, яго звычайна выкарыстоўваюць для дробных страт цэглы. Яна патрэбная, каб вярнуць геаметрыю і прыбраць расколіны, якія будуць весці да далейшага разбурэння цэглы.

Аднак на мінскай царкве вырашылі, відаць, дакампанаваць усё на фасадзе, схаваўшы пад слоем спецыяльнай рошчыны кожную цагліну. Або пасля ўсіх чыстак і рамонтаў цалкам пасыпаўся верхні слой мура, або святару проста не падабаецца эстэтыка старой цэглы.

Праблема для помніка ў тым, што звычайна, пасля поўнай дакампаноўкі цэгла выглядае яшчэ больш крывой і пластылінавай. Антыпрыклад можна знайсці ў Мінску - гэта пажарнае дэпо на Гарадскім Вале. Здалёк быццам бы няблага, зблізку кідаецца ў вочы штучнасць мура, чаго не мусіць быць на помніку архітэктуры.

https://minsknews.by/restavracziyu-v-hrame-aleksandra-nevskogo-planiruyut-zavershit-v-2025-g-chto-uzhe-sdelano/

#лікбез #рэстаўрацыя #цэрквы #Мінск #муроўка #цэгла