Спадчына
2.88K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Вось што бывае, калі цэніш кожны "сарай" на сваёй зямлі. Аднаўленне Пакройскай сінагогі ў Літве.

#рэстаўрацыя #сінагогі #Літва #замежжа #драўлянаедойлідства
У чарговы раз у Віцебску плануюць аднавіць з руін Вялікую Любавіцкую сінагогу, размешчаную па вуліцы Рэвалюцыйнай, па суседстве са знакамітай Пакроўскай, дзе стаіць Дом-музей Марка Шагала.

#сінагогі #Віцебск #аднаўленне
https://www.vitbichi.by/news/kultura/post47436.html
У Мсціславе знішчылі мураваную сінагогу пачатку XX ст. Будынак стаяў на вуліцы Леніна, якая вядзе ад гарадскога цэнтра да кагальнага калодзежа. Сінагога не мела ахоўнага статусу, нягледзячы на гэта аб'ект мог ахоўвацца праектам зон аховы гістарычнага цэнтра, але доступ да яго адсутнічае, бо сайт tnpa.by пасля хакерскай атакі так і не паднялі да канца.

#знішчэнне #гістарычнаязабудова #мсціслаў #сінагогі
Новы ўласнік слонімскай сінагогі наведаў аб’ект разам са спецыялістамі, якія будуць займацца яе аднаўленнем. Вось як сёння яна выглядае знутры.

У сінагозе захавалася шмат арыгінальных элементаў, яны будуць адноўлены і адрэстаўраваны. На працы ў расійскага бізнесмена Дзяніса Дударава ёсць пяць год. Ён набыў аб’ект у маі гэтага года з аўкцыёна за 42 рублі.

#Слонім #сінагогі #аднаўленне