Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
"Помнік плануецца паставіць у цэнтры горада на плошчы Леніна. Паводле задумкі скульптараў вышыня бронзавага помніка будзе больш за 3 метры і разам з пастаментам складзе 4,1 метра. Адзін з аўтараў праекта - ураджэнец вёскі Чамяры Слонімскага раёна Іван Міско. "

Цікава, што слонімскі Ленін стаіць не на плошчы Леніна. Узнікне дзіўная сітуацыя, калі паставяць помнік аднаму дзеячу на плошчы ў гонар іншага. Як бы нашыя маласвядомыя беларусы не пачалі лічыць Сапегу Леніным 😄. Відавочна, наспеў час перайменаваць плошчу

#слонім #помнікі #сапега #кур’ёзы
У цэнтры Слоніма ў скверыку на плошчы Леніна пачаліся земляныя работы па падрыхтоўцы фундамента пад помнік былому слонімскаму старосце, канцлеру Вялікага Княства Літоўскага Льву Сапегу (1557-1633). На працягу месяца ўсе работы будуць выкананы і ў канцы жніўня помнік Льву Сапегу паўстане ў цэнтры Слоніма. Вышыня помніка разам з пастаментам будзе 4 метры. Урачыстае адкрыццё яго адбудзецца 1 верасня падчас рэспубліканскага свята Дня беларускага пісьменства і друку.
#слонім #помнікі https://www.racyja.com/kultura/rykhtuetstsa-fundament-pad-pomnik-lvu-s/
Слонімскія ўлады, відаць, забыліся, што горад яшчэ частка Беларусі: бальшыня шыльдаў па-руску, знак на ўездзе ў горад рускамоўны, рускамоўныя нават надпісы на табло аўтобусаў...

Але найбольш уражвае тое, што да Дня беларускага пісьменства (sic!) ў горадзе стварылі цалкам рускамоўны мурал. Пагадзіўшыся быццам бы спачатку выправіць надпісы на беларускія, цяпер улады адмовіліся ад гэтага, прыслухаўшыся да скаргаў чарнасоценцаў. Як кажуць — «дзеля захавання нацыянальна-моўнай згоды ў грамадстве».

Падпішыце і распаўсюдзьце петыцыю, не дамо далей русіфікаваць нашую краіну і распаўсюджвацца імперскаму шавінізму!

#слонім #русіфікацыя

https://petitions.by/petitions/2754
У Слоніме прайшла цырымонія адкрыцця помніка Льву Сапегу. Падзею прымеркавалі да Дня беларускага пісьменства, які сёлета адзначаецца ў гэтым горадзе.
#слонім #помнікі
У пачатку 2018 годзе слонімская сінагога трапіла ў лік чатырох найбольш важных сінагог Еўропы, якія важна аднавіць. І ўжо ў той жа год у сынагозе пачаліся рамонтныя працы. Аднаўленнем займаецца Фонд яўрэйскай спадчыны (The Foundation for Jewish Heritage).

На першым этапе прапануюць адрамантаваць сінагогу звонку і аднавіць аднапавярховыя будынкі, якія прымыкаюць да галоўнага збудавання. У гэтых памяшканнях плануюць адкрыць музей і цэнтр наведнікаў. На гэтыя працы можа пайсці да пяці гадоў пасля таго, як фонд і слонімскія ўлады канчаткова зацвердзяць прапанову.
#аднаўленне #Слонім #яўрэйскаяспадчына
Спадчына
За апошнія дні атрымаў цэлы стос адказаў на пытанне, калі знявечаным цэрквам у в. Велямічы, Новая Папіна, Бездзеж, Валавель і Вялікія Сяхновічы вернуць іх аўтэнтычны выгляд. Адказ па ўсіх аднолькавы: прыходы за адсутнасці грашовых сродкаў не маюць магчымасці…
Адзіная прыемная навіна — пачаліся зрухі па Троіцкай царквы ў Слоніме. Па аб'екце прызначаны навуковы кіраўнік і з Мінкультуры прапрацоўваецца прыняцце навукова-абгрунтаваных рашэнняў па замене купалоў.

Нагадаю, што ў 2012 годзе па Троіцкай царкве, якая з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю рэспубліканскага значэння (шыфр 412Г000496), было прынята рашэнне замяніць шатровы купал на бляшаны купал складанай цыбулепадобнай формы, пафарбаваны ў цёмна-зялёны колер, вяртанне якога было абгрунтавана фотаздымкамі пачатку XX ст. У 2015 годзе новы купал быў заменены на гіганцкі залаты купал-цыбуліну, таксама на залатыя цыбуліны былі заменены шлемападобныя купалы над бакавымі капліцамі - такім чынам было парушана аблічча помніка барока. Міністэрства культуры пацвердзіла незаконнасць гэтых дзеянняў і ў 2016 годзе склала ў раённы суд адміністрацыйны пратакол.

#слонім #рэстаўрацыя #антырэстаўрацыя #цэрквы
Змена аўтэнтычнага выгляду праваслаўных храмаў, якія маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, набывае ўсё больш шырокія маштабы. Практычна па кожнаму выпадку ідзе рэакцыя, як з боку грамадскіх аб'яднанняў, так і асобных грамадзян. Пішуцца лісты, парушальнікі перыядычна прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці, але сітуацыя не нармалізуецца. У сувязі з гэтым быў ініцыяваны адкрыты ліст да Патрыяршага экзарха ўсёй Беларусі Паўла, які падпісалі кіраўнікі і прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, якія згодна сваёй статутнай дзейнасці займаюцца аховай гісторыка-культурнай спадчыны, і прадстаўнікі творчай і навуковай інтэлегенцыі.

На фота: #Валавель, #Слонім, #НоваяПапіна, #Бездзеж, #НовыСвержань
#цэрквы #антырэстаўрацыя
У слонімскім Альбярціне адну ўродскую цыбуліну на міжваеннай царкве Афанасія Брэсцкага замянілі на іншую ўродскую, але ўжо залатую.

#антырэстаўрацыя #Слонім #Альбярцін #цэрквы
У Слоніме на продаж выстаўлена аўстэрыя — былы заезны двор пры палацы Агінскага, помнік барока XVIII ст.

#слонім #гістарычнаязабудова #аўкцыёны
Зацвержаны праекты зон аховы сядзібы Пуслоўскіх «Альбярцін» у Слоніме і будынка ешывы ў Валожыне. Што цікавага?

У Альбярціне звяртае на сябе ўвагу прызнанне гістарычна каштоўнымі кампанентамі не толькі скульптур львоў (дзіўна, што яны не лічацца часткай палаца), але і гістарычнага брукаванага і галечнага пакрыцця дарог на тэрыторыі сядзібы, а таксама, да здзіўлення, Слонімская ГЭС пачатку XIX - XX стагоддзя.

Што тычыцца ешывы, то тут ахоўныя зоны выходзяць далёка за гэта невялікі будынак ўглыбіні квартала. Гістарычна каштоўнай забудовай прызнаны як ўвесь фронт забудовы квартала, які выходзіць на галоўную плошчу горада, так і стары мост, жыдоўскія могілкі і бутавая агарожа могілак, размешчаныя зусім з іншага канца — іхні знос ці правядзенне работ без захавання і аднаўлення гістарычнага аблічча забаронены.

#ахова #Валожын #Альбярцін #Слонім #сядзібы #яўрэйскаяспадчына
Спадчына
Цікава, што за святы і адкуль зараз на рэстаўрацыі ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі? Можа хто апазнае.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
У чаціку адшукалі: скульптура Святога Амброзія Медыяланскага, заступніка пчаляроў, вывезеная з неназванага касцёла ў Слоніме ў час навуковай экспедыцыі ў 1969 годзе.

Цікава, навошта ў Беларусі створаны сайт «Дзяржаўны каталог Музейнага фонду», калі там няма такіх значных рэчаў?

#Слонім #касцёлы
У 2024 годзе плануюць дадаць у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў шэраг новых аб'ектаў.

У Гомельскай вобласці:
* руіны царквы ў вёсцы Свержань Рагачоўскага раёна.
* Месца былога замка Сапегаў у вёсцы Антонаў Нараўлянскага раёна. (Першы раз чую пра такі!)
У Гродзенскай вобласці:
* Будынак Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра. Нарэшце ўзяліся за савецкі мадэрнізм.
* Гістарычная частка Слоніма
У Магілёўскай вобласці:
* Новаствораны гістарычны цэнтр Бабруйска, у якім сёння 58 аб'ектаў, дапоўняць яшчэ 15 будынкамі.

У Віцебскай вобласці:
* Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Параф'янаве Докшыцкага раёна, пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя ў стылі неабарока. Гэта брат-блізнюк касцёла ў Лынтупах, які атрымаў нарэшце ахоўны статус летась.
* Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі 1824 года ў неараманскім стылі ў Браславе.

У Мінску:
* Дом па праспекце Незалежнасці, 27А. Адзіны будынак, які застаўся ад Юр'еўскай вуліцы

Такім чынам у аўтсайдарах пакуль застаюцца Брэсцкая і Мінская вобласці. А яшчэ зноў ніводнага драўлянага будынка ці помніка манументальнага мастацтва. Але добра, што ў першай палове года ёсць нейкі план, запас аб'ектаў на год. Можа да канца года яшчэ якія помнікі падцягнуцца. Нагадаю, што падрыхтаваць прапанову на наданне ахоўнага статусу можа кожны, хоць гэта і складана.

#ахова #Антонаў #Браслаў #Параф'янава #Свержань #Бабруйск #Слонім #Мінск #Гродна
Спадчына
«Рэстаўрацыя» Мікольскага манастыра ў Магілёве - суцэльная хлусня і фальсіфікацыя, якую выдаюць за аўтэнтыку. Відаць, папоўская машына ў браму не пралазіла, дык «магілёўскае барока» падкарэктавалі. #Магілёў #цэрквы #антырэстаўрацыя
Гэта не толькі на ўсходзе так калгасяць тое, што можна і трэба было па заканадаўстве аднавіць нармальна, паводле навукі.

Вось брама кляштара бернадзінак у Слоніме. Быццам бы падобна, калі ідзеш па іншым баку і не прыглядаешся. Як толькі бярэш стары фотаздымак, то разумееш якую садамію тут нагарадзілі. Але не разумееш навошта. Лепш шчыры навабуд, чым бяздарная імітацыя.

Адразу кідаецца ў вочы тое, што прапорцыі не тыя: падрос і звузіўся праём аркі. Над аркай з'явілася нейкая бэлька, але знікла замковая раскрапоўка. Усе тонкапрафіляваныя карнізы і паясочкі сталі проста прамавугольнымі ступенькамі ў таўчыню цагліны. Валюты спачатку пабудавалі, пасля зразумелі, што не той формы, і завіток пусцілі не па контуры. Уверсе праёмы былі лучковымі, а сталі цыркульнымі. Пра каромыслападобны паясок, які агінаў верхні праём таксама нічога добрага не скажаш - проста так нейкі згладжаны "домік".

То бок абсалютна кожная дэталь і прапорцыя ў гэтай браме (як і ў браме ў Магілёве) не адпавядае гістарычным. Каб спраектаваць такое трэба вельмі пастарацца на зло. Або будаваць без праекта, што больш верагодна.

Ініцыятыўны і самаўпэўнены ксёндз/поп у багатай парафіі - заўсёды смерць для помніка.

Мы не такі багаты народ, каб аднаўляць нашу спадчыну так дрэнна, што пасля трэба будзе пераробліваць усё з нуля. Рабі пільна – і тут будзе Вільня

#Слонім #касцёлы #антырэстаўрацыя
Новы ўласнік слонімскай сінагогі наведаў аб’ект разам са спецыялістамі, якія будуць займацца яе аднаўленнем. Вось як сёння яна выглядае знутры.

У сінагозе захавалася шмат арыгінальных элементаў, яны будуць адноўлены і адрэстаўраваны. На працы ў расійскага бізнесмена Дзяніса Дударава ёсць пяць год. Ён набыў аб’ект у маі гэтага года з аўкцыёна за 42 рублі.

#Слонім #сінагогі #аднаўленне
На палацы Пуслоўскіх у Альбярціне (Слонім) пачаліся рамонтныя работы. Што плануць зрабіць - невядома. У сакавіку быў зацверджаны праект зон аховы комплексу былой сядзібы.

крыніца крыніца

#сядзібы #Альбярцін #Слонім
Гэтыя шкоднікі ў Слоніме не спыніліся на самапальных залатых цыбулінах, якія яны паставілі замест рэстаўрацыйных, цяпер яны пафарбавалі помнік сярэдзіны XVII стагоддзя ў ярка-зялёны колер. , Такога колеру не магло быць у той час праз адсутнасць устойлівых пігментаў. І ім ні слова не скажуць, ні капейкі штрафу не выпішуць за ўсе гэтыя здзекі з беларускай архітэктуры.

#Слонім #дэградацыя #цэрквы #каларыстыка
Спадчына
Гэтыя шкоднікі ў Слоніме не спыніліся на самапальных залатых цыбулінах, якія яны паставілі замест рэстаўрацыйных, цяпер яны пафарбавалі помнік сярэдзіны XVII стагоддзя ў ярка-зялёны колер. , Такога колеру не магло быць у той час праз адсутнасць устойлівых…
У жніўні пафарбавалі Троіцкую царкву, а яшчэ рыштаванні стаяць на вежы касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі пры былым кляштары бернардзінак. Паглядзім хто зможа зрабіць горш помніку, праваслаўныя ці католікі.

#Слонім #касцёлы #цэрквы #антырэстаўрацыя
Спадчына
Гэтыя шкоднікі ў Слоніме не спыніліся на самапальных залатых цыбулінах, якія яны паставілі замест рэстаўрацыйных, цяпер яны пафарбавалі помнік сярэдзіны XVII стагоддзя ў ярка-зялёны колер. , Такога колеру не магло быць у той час праз адсутнасць устойлівых…
Супраць прыходу Свята-Троіцкай царквы ў Слоніме распачаты разгляд справы аб адміністрацыйным правапарушэнні, відаць, за нядаўна праведзеныя незаконныя работы на фасадах, якія былі пафарбаваныя ў ярка-зялёны колер.

Што тычыцца залатых купалоў, то ў 2020 годзе навуковым кіраўніком Голасавай распачатыя навукова-даследчыя работы, якія былі спынены праз «адсутнасць у прыходзе фінансавых сродкаў». У 2024 годзе праца нарэшце будзе і ёсць надзея, што купалы ўсё ж заменяць на нармальныя. Спатрэбілася ўсяго 10 гадоў!

#слонім #антырэстаўрацыя #цэрквы #касцёлы #каларыстыка
У Слоніме плануюць рэканструяваць былы Дома афіцэраў на вул. Чырвонаармейскай, 87. Гэты гістарычны будынак, узведзены ў 1898 годзе, шмат гадоў пуставаў. У 2015 годзе ён перайшоў у валоданне Навагрудскай епархіі, якая плануе ператварыць яго ў Духоўна-асветніцкі цэнтр.

Будынак з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

https://www.gs.by/2024/10/24/v-slonime-obsudili-front-rabot-po-rekonstrukczii-zdaniya-byvshego-doma-oficzerov/
#Слонім #гістарычнаязабудова #рэканструкцыя
Працы на сядзібе Пуслоўскіх у Альбярціне (Слонім).

Крыніца
#сядзібы #Слонім #рэканструкцыя