Пра тое, чаму не варта фарбаваць цагляную архітэктуру. Сёння па вуліцы Карла Маркса ў Мінску адбываецца (ці ўжо адбылася) рэстаўрацыя фасадаў адразу некалькі будынкаў, размешчаных побач. Адзін з іх - так званы Чырвоны дом на рагу з вуліцай Валадарскага.
Яго фасады з чырвонай цэглы колькі сябе памятаю невядома для чаго фарбавалі ў ружовы колер. Здалёк выглядала быццам і няблага, але зблізку фарба толькі падкрэслівала швы, з якіх даўно вываліўся раствор, і сколы.
І вось гэтую фарбу змылі, а схаваныя швы зрабілі наноў. І што мы бачым - стан цагляных фасадаў блізкі для ідэальных, не бачна, каб нейкія ўчасткі перакладаліся наноў у час рэстаўрацыі. Кожная цагліна мае ўнікальны малюнак і колер, гэтая разнастайнасць аптычна зліваецца ў агульны тэракотавы колер будынка. Але зблізку кожная цагліна іграе па-свойму. І нават калі там будуць нейкія дэфекты, то яны не будуць гэтак кідацца ў вочы, чым калі ўсё было раўнамерна пафарбавана ў ружовы.
Кантраст паміж адмытай і падноўленай муроўкай і тым выглядам, які нам навязвалі гаспадарныя калгаснікі, выдатна бачны каля эркера, якія пакуль не адрэстаўравалі.
Яшчэ б замяніць вокны на драўляны я зняць ралеты з першага паверха і прыгажосць была б поўнай.
А ўявіце якім будзе Геранёнскі касцёл, калі яго фасады не будуць фарбаваць і замазваць цэментам!
П. С. Так, агароджы на балконах сінія - такімі яны былі гістарычна.
#рэстаўрацыя #Мінск #гістарычнаязабудова

Драгічынскі раённы аддзел культуры адкрыў спецрахунак для збору грошай, каб правесці ў 2024—2025 гадах работы па кансервацыі касцёла Святога Духа 1750 года пабудовы, размешчанага каля вёскі Язвіны.
Гэты помнік архітэктуры ў стылі барока, збудаваны ў сярэдзіне XVIII стагоддзя, доўгія гады заставаўся закінутым і паступова разбураўся пад уздзеяннем часу і ўмоў надвор'я.
У райвыканкаме напісалі ліст арганізацыі «Брэстрэстаўрацыя». Спачатку трэба разлічыць кошт, колькі спатрэбіцца грошай для фінансавання ў цэлым, колькі на праектна-каштарысную дакументацыю. І ўжо толькі ў 2025 годзе будзем думаць пра навуковае суправаджэнне.
Брэсцкім аблвыканкамам, райвыканкамам і Міністэрствам культуры распрацаваны план па выратавальных дзеяннях аб'ектаў ГКК, якія не выкарыстоўваюцца.
#рэстаўрацыя #касцёлы #Язвіны

На ешыве ў Валожыне тынкуюць фасады.
https://t.me/pavillie/1350
#Валожын #рэстаўрацыя #яўрэйскаяспадчына

У Свята-Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра пачалі разбіраць іканастас для рэстаўрацыі. Іканастас асобна прапісаны ў пераліку дэкаратыўнага аздаблення сабора, які з'яўляецца часткай ансамблю міжнароднага значэння. Рэстаўрацыя зойме каля двух гадоў.
Іканастас аб'ёмны - цэнтральная частка 12 на 6 метраў, бакавыя элементы - 7 на 5. Дэмантаж, які пачалі з бакавых частак, рэстаўратары праводзячы выключна ўручную, каб нічога не пашкодзіць.
Гэта адзін з самых старых іканастасаў, які захаваліся на Беларусі: калі бакавыя часткі належаць да XIX стагоддзя, то цэнтральная частка аж XVII стагоддзя.
У ранейшыя гады быў гучны скандал, калі з барочнага іканастаса паздымалі арыгінальныя абразы і збылі на вечнае захоўванне ў Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, замяніўшы іх быццам бы больш кананічнымі іконамі «а-ля рус», неадрознымі ад тых, што можна набыць у царкоўнай лаўцы ва Уладзівастоку.
Пасля з іканастаса прыбралі і разьбяны дэкор. Сёння частка дэкору вярнулася, праўда, калі прыгледзіцца, то становіцца зразумела, што зусім не таго, што быў раней.
Паколькі абразы ў музеі частка іканастаса, то яны мусяць мець статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, а пры рэстаўрацыі або вернуты на роднае месца, або заменены копіямі, каб не пагаршаць успрыманне помніка наваробнымі іконамі. Але амаль упэўнены, што гэта зроблена не будзе, бо ў царквы выдуманы ёю самою канон вышэй за ўсе іншыя меркаванні.
#Жыровіцы #рэстаўрацыя #цэрквы #іканастасы #інтэр'еры

На палацы Горватаў у Нароўлі робяць перакрыцці і ставяць фермы на дах.
Крыніца
#Нароўля #сядзібы #рэстаўрацыя
Крыніца
#Нароўля #сядзібы #рэстаўрацыя
У Старым замку ў Гродне знайшлі сцяну часоў Вітаўта
Унутры замкавых сцен XVI стагоддзя ў Палацы Баторыя была знойдзена сцяна Вітаўта XIV стагоддзя, расказала начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч.
Падчас падрыхтоўчых работ праводзіўся зандаж сцен, а таксама праводзіліся натурныя работы. Пры гэтым удалося знайсці аб’екты XIV-XV стагоддзяў, якія будуць музеефікаваны.
«Напрыклад, унутры замкавых сцен XVI стагоддзя (у гэты час ён перабудоўваўся) знаходзіцца сцяна часоў Вітаўта XIV стагоддзя. Яе выявілі падчас натурных даследаванняў, і яна будзе экспанавацца як важны гістарычны і архітэктурны элемент», — адзначыла Алена Клімовіч.
Паказваць яе, вядома, ніхто не збіраецца, хопіць з вас і тэксту, верце на слова 😒
#Гродна #замкі #рэстаўрацыя

Рэстаўрацыя барочнага касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Заслаўі, якая пачалася ў 1989 годзе пасля разбурэння ў час вайны і дзесяцігоддзяў паваеннага занядбання. Працы працягваліся да 1998 года.
Крыніца
#Заслаўе #касцёлы #рэстаўрацыя
Крыніца
#Заслаўе #касцёлы #рэстаўрацыя
Спадчына
Пра тое, чаму не варта фарбаваць цагляную архітэктуру. Сёння па вуліцы Карла Маркса ў Мінску адбываецца (ці ўжо адбылася) рэстаўрацыя фасадаў адразу некалькі будынкаў, размешчаных побач. Адзін з іх - так званы Чырвоны дом на рагу з вуліцай Валадарскага. …
Чырвоны дом на рагу з вуліц Карла Маркса і Валадарскага ў Мінску ўжо цалкам ачысцілі ад чырвонай фарбы, якой зафарбоўвалі цагляны мур апошнія невядома колькі дзесяцігоддзяў.
Крыніца
#рэстаўрацыя #Мінск #гістарычнаязабудова
Крыніца
#рэстаўрацыя #Мінск #гістарычнаязабудова
Спадчына
У Кухцічах (цяпер пасёлак Первамайск Уздзенскага раёна) пачалі рэстаўраваць сапраўды ўнікальны аб'ект - колішні кальвінскі збор. Збор пабудаваны ў 1560—1570-я гады па фундацыі тагачаснага ўладальніка маёнтка Мацея Кавячынскага, паплечніка Сымона Буднага.…
У Кухцічах (цяпер пасёлак Первамайск Уздзенскага раёна) ўжо часткова перамуравалі разбураныя элементы колішняга кальвінскага збора ў стылі рэнесансу.
Крыніца
#Кухцічы #рэстаўрацыя
#зборы #касцёлы
Крыніца
#Кухцічы #рэстаўрацыя
#зборы #касцёлы
Сёння будзе дзень Анлайнера.
У Мінску пачынаецца рэканструкцыя будынка Акадэміі музыкі 1958 года пабудовы на плошчы Свабоды. Пра гэта Анлайнер піша ў артыкуле з назвай «Іскрыста-белы колер фасада і арыгінальны малюнак аконных рам. Акадэмія музыкі пайшла на вялікі рамонт»:
Рэстаўрацыя, у прыватнасці, закране цэнтральную частку будынка - гістарычнае аблічча абновяць не толькі звонку, але і ва ўнутраных памяшканнях. Таксама абяцаюць вярнуць арыгінальны малюнак аконных рам на фасадзе.
Дарэчы, падчас даследаванняў высветлілася, што першапачаткова будынак быў іскрыста-белым (у фарбу спецыяльна дадаваўся лушчак). Рэстаўратары пастараюцца дабіцца таго самага ўнікальнага колеру.
Не ведаю хто сказаў гэтае трызненне журналістам, або яны няправільна ўспрынялі нейкія словы, але будынак Акадэміі музыкі ніколі не быў белым. Гэта непрактычна, гэта не адпавядае часу. Увогуле ніводны помнік савецкай неакласікі не быў белым, можаце шукаць колькі хочаце, але не знойдзеце.
Захаваліся чорна-белыя здымкі будынка 1958 і 1968. На іх добра бачна, што ніжні ярус будынка значна цямнейшы за верхні. То бок будынак як мінімум двухколерны і адзін з колераў - нябелы.
Лушчак (слюду) дадаюць для бляску ў так званы тэразітавы тынк, які сёння можна пабачыць на сталічных будынках ГУМа, Ленінскай бібліятэкі, Дом афіцэраў, цырка, прапілеях парку Горкага і інш. Ва ўсіх выпадках ён далёкі ад белага, звычайна глыбокі шэры ці карычневы.
Цёмна-шэры колер тэразітавай тынкоўкі бачны і на расчыстках фасадаў Акадэміі музыкі, якія былі зроблены перад пачаткам рамонту. Вядома, верхні ярус будзе святлейшым, але таксама не белым.
Не зразумела чаму Анлайнер бярэ памылковую інфармацыю і транслюе яе ў загалоўку свайго артыкула.
https://realt.onliner.by/2024/10/21/akademiya-muzyki-ushla-na-remont
#Мінск #дэкор #савецкаяспадчына #рэстаўрацыя

Як адраджалі Валожынскі ешыбот 1806 года пабудовы. Фотапараўнанне з 2022 года па кастрычнік 2024 года, калі яўрэйская акадэмія зноў адчыніла свае дзверы ў адноўленым выглядзе. Рэканструяваны па праекце «Мінскграмадзянпраекта» (арх. Валянціна Цыёнская, Святлана Кудрыцкая і інш.), навуковы кіраўнік Ігар Духан.
Фота Рамана Забелы з навукова-праектнага цэнтра «Рэстабіліс», які рабіў рэстаўрацыйныя рашэнні па фасадах.
#фотапараўнанні #рэстаўрацыя #Валожын #яўрэйскаяспадчына

На круглым стале ў Акадэміі навук паказалі дызайн-канцэпцыю інтэр'ераў вежы Шчытоўкі Навагрудскага замка пасля яе рэканструкцыі. Крыніца #інтэр'еры #рэканструкцыя #рэстаўрацыя #замкі
Белрэстаўрацыя паказала рэндары дызайн-канцэпцыі інтэр'ераў вежы Шчытоўкі Навагрудскага замка пасля яе рэканструкцыі, якія тэлеграм-канала «Спадчына» паказваў яшчэ ў сакавіку. 😎
Унутры вежы архітэктары запраектавалі шматузроўневую прастору. Тут з'явіцца сучасная металічная лесвіца, якая звяжа ўсе шэсць узроўняў. На ніжнім можна будзе ўбачыць старажытныя падмуркі і сцены вежы, а таксама рэшткі падмуркаў страчанага палаца, які прымыкае да яе — трыбунала.
На верхніх ярусах плануецца размяшчаць экспанаты, якія дапускаецца экспанаваць у халодным музеі. У асноўным гэта прадметы і артэфакты, знойдзеныя археолагамі падчас раскопак на Замкавай гары, пачынаючы з шасцідзясятых гадоў мінулага стагоддзя. Таксама запланавана абсталяваць музей рознымі мультымедыйнымі прыстасаваннямі.
Верхні ярус запраектаваны як аглядная пляцоўка, канферэнц-зала і зала для часовых экспазіцый у цёплую пару года.
Каб трапіць у вежу, турыстам прапануюць падняцца з першага на шосты ўзровень па лесвіцах, зробленых у тоўшчы аднаўляных сцен. Назад будуць спускацца па лесвіцы, размешчанай ўсярэдзіне вежы.
Пасля рэстаўрацыі Шчытоўкі наведвальнікі таксама змогуць убачыць і адну з самых старых у Беларусі сярэднявечных прыбіральняў — данскер. Гэта канструкцыя ў выглядзе эркера, які выступае за межы асноўнай сцяны.
Крыніца
#Навагрудак #замкі #рэканструкцыя #аднаўленне #рэстаўрацыя

Доме па праспекце Незалежнасці, 43, пабудаваным у 1936—1937 гады архітэктарам Герасімам Якушкам, у час рамонту аднавілі гістарычны выгляд балконаў з балясамі, металічныя вароты ў браме, а цяпер адбудоўваюць на даху парпетныя сценкі, як было ў 1930-я. Таксама да агульнага колеру прыведзены аконныя рамы.
фота
#Мінск #савецкаяспадчына #рэстаўрацыя #аднаўленне #дэталі

Рэстаўрацыя жывапісу з адслаеннем і пераносам на новую аснову, выкананая ў кармеліцкім Успенскім касцёле ў Мсціславе, увайшла ў падручнікі па рэстаўрацыі. Пры разборцы прыбудовы ў 1981 годзе было выяўлена некалькі дошак з рэшткамі жывапісу, выкананымі, як сведчыў подпіс на ёй, у 1912 годзе нейкім Душакам (Duszek). Дошкі былі ў дрэнным стане і манціраваць іх назад не ўяўлялася магчымым. Фарбавы пласт вырашылі адслойваць і перанесці на грунтаванае палатно, наклееную на ДСП, якімі абабілі столю. Пасля пераносу на палатно ўдалося вызначыць агульную кампазіцыю ўсяго плафона, страты ўзнавілі ў тэхніцы рыгаціна (палоскамі, які здалёк зліваюцца разам).
У суседнім касцёле езуітаў нядаўна грохнулі аварыйныя скляпенні і сцены і ніхто нават не задумаўся пра тое, што там можа быць жывапіс.
Крыніца
#Мсціслаў #роспісы #рэстаўрацыя

Мы праспалі, што 23 жніўня 2024 года статус рухомай матэрыяльнай каштоўнасці атрымаў роспіс “Спас нерукатворны” са Свята-Успенскага сабора ў Жыровіцах.
Насценны роспіс у дрэнным стане быў выяўлены пад час рамонтна-рэстаўрацыйных работ летам 2022 г. Наколькі бачна, яго знялі з тынкам са сцяны і пасля адрэстаўравалі.
Але зусім не зразумела чаму яму прысвоены асобна статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Апісанне такое: роспіс выкананы алейнымі фарбамі па тынку на папярэдне нанесены пласт пакосту ў якасці грунту. Паверхня роспісу роўная, алейны слой добра захаваўся. Роспіс размешчаны ў міжаконнай прасторы ўсходняй сцяны, упісаны ў авал (мандорла). Памеры 150х192 см. Папярэдне вызначаная па стылістыцы пісьма датыроўка ўзнікнення роспісу – пачатак ХХ ст.
#ахова #цэрквы #роспісы #рэстаўрацыя #Жыровіцы

У Шчорсах пачалі аднаўленне карэ гаспадарчых пабудоў былой сядзібы Храптовічаў. Ужо крыюць дах і замуроўваюць савецкія праёмы ў сценах.
Фота
#рэстаўрацыя #шчорсы #сядзібы
Фота
#рэстаўрацыя #шчорсы #сядзібы
Перарэстаўраваліся.
У царкве Аляксандра Неўскага на Вайсковых могілках пачалі рэстараўцыю фасада.
Будынак выкананы з двух відаў цэглы - чырвонай і белай. Дзякуючы гістарычным даведкам удалося высветліць, што гліну для вырабу белай цэглы прывозілі або з Украіны, або з Гомельшчыны. Гліну для чырвонай цэглы, яе майстры называюць бурай, здабывалі на месцы.
Для трываласці ў гліну дадавалі шамот - перамолатыя ў пясок кавалачкі керамікі. Але за доўгі час адбыліся адслаенні цэглы, якая патрабавала рэстаўрацыі. Ёю занялі спецыялісты «Белрэстаўрацыі», якая выступае падрадчыкам на аб'екце.
З царквы здымаюць шматлікія пласты фарбы, а пасля цэглу аднаўляюць адмысловым растворам. Тон падбірюць эксперыментальным шляхам.
Такі рамонт цэглы называецца дакампаноўкай, яго звычайна выкарыстоўваюць для дробных страт цэглы. Яна патрэбная, каб вярнуць геаметрыю і прыбраць расколіны, якія будуць весці да далейшага разбурэння цэглы.
Аднак на мінскай царкве вырашылі, відаць, дакампанаваць усё на фасадзе, схаваўшы пад слоем спецыяльнай рошчыны кожную цагліну. Або пасля ўсіх чыстак і рамонтаў цалкам пасыпаўся верхні слой мура, або святару проста не падабаецца эстэтыка старой цэглы.
Праблема для помніка ў тым, што звычайна, пасля поўнай дакампаноўкі цэгла выглядае яшчэ больш крывой і пластылінавай. Антыпрыклад можна знайсці ў Мінску - гэта пажарнае дэпо на Гарадскім Вале. Здалёк быццам бы няблага, зблізку кідаецца ў вочы штучнасць мура, чаго не мусіць быць на помніку архітэктуры.
https://minsknews.by/restavracziyu-v-hrame-aleksandra-nevskogo-planiruyut-zavershit-v-2025-g-chto-uzhe-sdelano/
#лікбез #рэстаўрацыя #цэрквы #Мінск #муроўка #цэгла