У будынку Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання на вул. Кірава аднавілі гістарычны выгляд ўваходных дзвярэй.
Архітэктар-рэстаўратар @r_zabiela для канала Горад для гараджан: “Атрымалася дакладна аднавіць выгляд і матэрыял страчаных дзвярэй. Дзверы былі адноўленыя паводле вынікаў даследавання гістарычных рысункаў, фотаздымкаў і вывучэння іншых гістарычных дзвярэй, якія захаваліся на гэтым будынку. Дзверы зробленыя з масіва дуба”.
#Мінск #рэстаўрацыя #дзверы
https://t.me/cityforcitizens/175

Аўтэнтычныя дзверы, або туды і назад.
Уласнік памяшкання, якое размешчана ў доме па праспекце Машэрава, 1 у Мінску, які з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, вырашылі замяніць свае аўтэнтычныя драўляныя двайныя дзверы на блізкі сэрцу ПВХ-профіль. Але ўважлівае вока жыхара і кароткі зварот у адміністрацыю раёна — і вось старыя дзверы зноў на сваім пачэсным месцы. Пашчасціла, што аператыўна зрэагавалі, і ўласнік не паспеў выкінуць дзвярныя палотны.
Не давайце свайму гораду дэградаваць, калі толькі заўважыце змены ў гарадскім асяроддзі, якія вас не задавальняюць ці відочна з'яўляюцца незаконнымі - пішыце скаргі (ну а калі баяцеся, то хаця б апавяшчайце своечасова тых, хто можа зрабіць гэта за вас — як наша суполка)
#дэталі #Мінск #свецкаяспадчына #дзверы

У помнік архітэктуры па праспекце Незалежнасці, 91 у Мінску замест магазіна Радзівілаўскі заехаў Еўраапт, які правёў рамонт, пры гэтым старыя драўляныя дзверы былі заменены на пластыкавыя, якія ніяк не адпавядаюць малюнку — гэта з'яўляецца парушэннем заканадаўства.
Нагадваю, што важна своечасова (лепш у момант дэмантажу) фіксаваць і паведамляць у мясцовыя органы аб любых падазроных работах на помніках архітэктуры. Так, дзякуючы своечасоваму рэагаванню ўдалося вярнуць драўляныя дзверы ў дом па праспекце Машэрава, 1.
https://realt.onliner.by/2022/05/12/v-generalskom-dome-otkrylsya-evroopt-no-ischezla-derevyannaya-dver
#савецкаяспадчына #дзверы #антырэстаўрацыя #дэталі #мінск

Спадчына
Photo
Кампанія «Еўраопт» даслала каментарый:
«Утверждения о ценности „исторической“ входной двери в магазин не соответствуют действительности. Дверь была установлена в конце 90-х годов и не являлась аутентичной. Ее замена на облике здания не отразилась. А заменить старую дверь было необходимо. Тяжелая и ненадежная, она не просто с трудом открывалась, но и могла оказаться небезопасной для людей старшего поколения, которых много проживает в этом районе и которые каждый день приходят к нам за покупками».
Можа быць і ў 90-я паставілі, але давайце звернемся да Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 мая 2013 г. № 384:
11. Установить, что ремонтно-строительные работы:
11.3. по замене заполнений оконных и дверных проемов на фасадах жилых домов, внесенных в Государственный список историко-культурных ценностей Республики Беларусь, выполняются с учетом утвержденных структурным подразделением местного исполнительного и распорядительного органа, осуществляющим государственно-властные полномочия в области архитектурной, градостроительной и строительной деятельности на территории административно-территориальной единицы, администрацией парка, если такие жилые дома расположены на территории индустриального парка, по согласованию с Министерством культуры вариантов заполнений оконных и дверных проемов на фасадах таких жилых домов (с указанием цвета, материалов и конфигурации).
Еўраопт хоча сказаць, што Мінгарвыканкам для гісторыка-культурных каштоўнасцей распрацаваў варыянты дзвярэй з пластыку, з ручкамі з металічнай трубы і з палутарным адчыненнем палотнаў, а пасля ўзгадніў гэтыя варыянты з Міністэрствам культуры?))))
#дэталі #дзверы

Пасля рэстаўрацыі ў касцёл Божага Цела ў Нясвіжы вярнуліся ўваходныя дзверы.
#дзверы #рэстаўрацыя #касцёлы #Нясвіж
#дзверы #рэстаўрацыя #касцёлы #Нясвіж
Будаўніцтва псеўдарускай царквы каля будынка Спаскага манастыра ў Кобрыне. Гэта стала магчыма, калі спецыялісты з «ДЫЯЛОГ плюс» ў 2019 годе распрацавалі праект зон аховы, паводле якога «цалкам выпадкова» на гэтым месцы з'явілася зона рэгулявання забудовы, якая дазваляе ўзвядзенне будынкаў да 30 м вышынёй (калі груба — вышыня 10-павярховага дома), бо гэта, відаць, ніяк не пашкодзіць успрыманню гісторыка-культурнай каштоўнасці...
Таксама атрымайце асалоду ад навукова абгрунтаваных дзвярэй манастырскага корпуса.
#Кобрын #цэрквы #ахова #дзверы

Дзверы касцёла Святога Вацлава ў Ваўкавыску ў 2018 (па некаторых фота можна меркаваць, што ў 2019 яшчэ стаялі) і ў 2021. Касцёл з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю (413Г000085), так што знішчэнне аўтэнтычнага элементу павінна быць пакарана па законе.…
Тое, што ксёндз ваўкавыскага касцёла Святога Вацлава выкінуў на сметнік аўтэнтычныя драўляныя дзверы з дэкарыраванай фурнітурнай і замяніў іх на наваробныя, чый выгляд не нагадвае аўтэнтычным, а таксама замяніў усе вокны на пластыкавыя, мясцовы выканкам лічыць «выкарыстаннем матэрыялаў і методыкі правядзення работ адпаведна ужывальным у рэстаўрацыі», а яшчэ лічыць, што такія дзеянні не трэба ўзгадняць з Мінкультуры, бо гэта бягучы рамонт. Ну што ж, прыйдзецца спытаць у міністэрства.
#дзверы #Ваўкавыск #касцёлы #антырэстаўрацыя
#дзверы #Ваўкавыск #касцёлы #антырэстаўрацыя
Спадчына
Рэстаўрацыя касцёла Святога Іосіфа ў Мінску працягваецца. Пачалі замяняць савецкія рамы з форткамі на запаўненні, набліжаныя па выкананні да гістарычных. Пакуль замянілі з паўночнага боку. Не так даўно на ўваходзе таксама былі пастаўлены шаляваныя дзверы.…
На дзверы на ўваходзе ў Іосіфаўскі касцёл дарэчы дадалі металічныя клёпкі і іншую фурнітуру. Здаецца, бракуе толькі нашчыльніка.
#рэстаўрацыя #мінск #касцёлы #дэталі #дзверы
#рэстаўрацыя #мінск #касцёлы #дэталі #дзверы
Спадчына
Photo
Новыя дзверы па гістарычных узорах у дамах па вуліцы Кірава №3 і №4, што за Варотамі Мінска. Раней тут прыбралі пачварныя гандлёвыя шапікі, каб аднавіць гістарычны выгляд уваходаў.
#рэстаўрацыя #дзверы #мінск #савецкаяспадчына

Аўтэнтычныя дзверы ў пад'ездзе дома па Валадарскага, 17, які быў пабудаваны ў 1953 як дом для працаўнікоў НДІ будматэрыялаў.
Крыніца
#Мінск #савецкаяспадчына #дзверы
Крыніца
#Мінск #савецкаяспадчына #дзверы
Спадчына
У 2021 годзе Латыгальская царква адзначае свой 250-гадовы юбілей. Прыходу патрэбная дапамога для рамонтна-рэстаўрацыйных работ, як сцвярджаецца, уся неабходная дакументацыя распрацавана і ўсе ўзгадненні праведзены. Хацелася б верыць, што ў праекце закладзена…
У 2021 годзе Латыгальская царква ў Вілейскім раёне адзначала свой 250-гадовы юбілей. Мясцовы поп прасіў дапамогі для рамонтна-рэстаўрацыйных работ, як сцвярджалася, уся неабходная дакументацыя распрацавана і ўсе ўзгадненні праведзены. Нават на нашым канале публікаваліся рэквізіты для дапамогі.
Увогуле мы спадзяваліся, што ў час работ адновяць барочны шчыт царквы другой паловы XVIII стагоддзя. І як вы думаеце не што пайшлі гэтыя грошы? Ну часткова пайшлі на рэстаўрацыю зруба, окей. Але цяпер пачаўся сапраўдны трэш.
Поп пачаў выкідаць з помніка архітэктуры аўтэнтычныя элементы. Спачатку зніклі бакавыя шаляваныя тоўстымі дошкамі дзверы з традыцыйнай каванай ручкай з клямкай і простым узорам, які стваралі пляшкі старых цвікоў, замест іх з'явіліся цалкам новыя дзверы абабітыя звычайнымі дошкамі, на звычайных цвіках і калгаснай ручкай, якая была танным эфектам "састарана" - такія дзверы ў лазні ў аграсядзібах ставяць, ніяк не на помніках архітэктуры.
Цяпер жа ў адной сторыз аднаго праекта пабачыў, што яны "раптам сталі ўладальнікамі царкоўных дзвярэй 18 стагоддзя" з Латыгальскай царквы. Муж жанчыны працаваў ў гэтай царкве ў час рамонту і за яго працу, цытую "бацюшка падарыў яму старыя дзверы".
Проста ўзяў і падарыў аўтэнтычны кавалак гісторыка-культурнай каштоўнасці нават не мясцовага, а рэспубліканскага значэння! 😵 У галаве не ўкладаецца!!!
Дзверы з рамбічнай шалёўкай бачныя на здымку пачатку XX стагоддзя, то бок яны там стаяць ужо больш за 120 гадоў, а можа і з самай пабудовы царквы ў 1771 годзе.
А поп проста выкідае іх. Дзякую богу яшчэ што не на сметнік, а ў чыесьці рукі, з якіх можна будзе вярнуць назад.
Але чаму такім злачынцам і паганцам увогуле дазваляюць карыстацца нашай архітэктурнай спадчынай?
#Латыгаль #антырэстаўрацыя #цэрквы #дзверы #драўлянаедойлідства

Ёсць меркаванне, што калі б не войны, то мы б не ведалі, як выглядала Беларусь. Тут нельга не пагадзіцца, хоць праўда гэта даволі сумная, бо многія помнікі толькі на тых здымах і засталіся.
І гэтыя здымкі, якія рабілі зусім не для нас, могуць быць каштоўнай крыніцай па аднаўленні помнікаў архітэктуры. Вось некалькі здымкаў з часоў польскай акупацыі Бабруйска, на якіх пазіравалі польскія жаўнеры, а за адно заснялі мноства дэталяў: прыгожую сталярку, прыступкі, каваныя агароджы.
Першы будынак гэта асабняк Мірэнбурга па вуліцы Пушкіна, 211 выдатна захаваўся і звонку і знутры (калі будзеце, зайдзіце ўнутр, там у памяшканнях ёсць прыгожы партал і старыя кафляныя печы, якія можна папрасіць сфоткаць). Але здымак вельмі добрай якасці (на ім ёсць Уладзіслаў Андэрс) паказвае, што насамрэч мное страчана, няма прыгожай мадэрнай фрамугі, няма прафіляваных прыступак, няма агароджы мастацкай коўкі.
Астатнія два здымкі таксама з Бабруйска, але пакуль не адшукаў месца. Спарава хутчэй за ўсё не ў тым, што будынкі былі знесены, а ў тым, што ў Бабруйска велізарны (па адчуваннях больш за Брэст) і выдатна захаваны гістарычны цэнтр, але вельмі дрэнна вывучаны. Але паглядзіце якія вокны і дзверы 😍
#бабруйск #дэталі #вокны #дзверы #гістарычнаязабудова #фотапараўнанне