Спадчына
2.83K subscribers
9.22K photos
77 videos
21 files
1.52K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Фарны касцёл пасля рэстаўрацыі экстэр'ерных роспісаў не пазнаць. 😯
#нясвіж #касцёлы #роспісы #рэстаўрацыя

https://m.facebook.com/photo.php?fbid=2473851682703355&id=100002356434891&set=p.2473851682703355&source=48
У Нясвіжы 12 красавіка знішчылі гістарычны будынак па Ленінскай вуліцы, 12. На плоце адсутнічаў пашпарт, які абавязаны быць. Мяркуецца, што на яго месцы пабудуюць арт-галерэю.
#нясвіж #знішчэнне #гістарычнаязабудова
https://m.facebook.com/story.php?story_fbid=2830254673697018&id=100001375380532
Спадчына
У Нясвіжы 12 красавіка знішчылі гістарычны будынак па Ленінскай вуліцы, 12. На плоце адсутнічаў пашпарт, які абавязаны быць. Мяркуецца, што на яго месцы пабудуюць арт-галерэю. #нясвіж #знішчэнне #гістарычнаязабудова https://m.facebook.com/story.php?story…
Праект зон аховы гістарычнага цэнтра Нясвіжа: забаронены знос аб'ектаў гістарычнай забудовы, пабудаваных да сярэдзіны XX стагоддзя, уключаючы аб'екты, дагэтуль не ўзятыя пад ахову ў якасці гісторыка-культурных каштоўнасцей.

🤔 І што гэта было?...
Спытаем у аблвыканкама
#нясвіж #знішчэнне
Спадчына
У Нясвіжы 12 красавіка знішчылі гістарычны будынак па Ленінскай вуліцы, 12. На плоце адсутнічаў пашпарт, які абавязаны быць. Мяркуецца, што на яго месцы пабудуюць арт-галерэю. #нясвіж #знішчэнне #гістарычнаязабудова https://m.facebook.com/story.php?story…
НВУП «Будрэканструкцыя» праведзена абследаванне тэхнічнага стану будаўнічых канструкцый будынка па вуліцы Ленінскай, 12 г. Нясвіжа, па вынікам якога рэкамендавана выканаць дэмантаж будынка з наступным аднаўленнем яго фасадаў па абмерным чарцяжам у сувязі з фактычным зносам будынка, апорнай здольнасцю падмуркаў, унутраных і вонкавых цагляных сцен, перамычак і інш.

...прадугледжваецца паўторнае аднаўленне існуючага будынка з поўным дэмантажом надземных канструкцый, захаваннем падмуркаў і поўным узнаўленнем знешняга аблічча будынка на перыяд фарміравання асноўнай часткі забудовы Ленінскай вуліцы (канец XIX – пачатак XX стагоддзя). У якасці матэрыялу абліцоўвання фасада праектам прапаноўваецца выкарастанне паўнацелай глінянай цэглы, сабранай пры разборцы сцен асноўнага будынка.

#нясвіж #гістарычнаязабудова #знішчэнне
Праца над фасаднымі роспісамі касцёла Божага Цела ў Нясвіжы.

#Нясвіж #роспісы #касцёлы #рэстаўрацыя
Якасць рэстаўрацыі Нясвіжскага замка.

#замкі #разбурэнне #Нясвіж
Пад падлогай крыпты Радзівілаў у нясвіжскім касцёле Божага Цела выявілі рэшткі людзей.

#Нясвіж #касцёлы #археалогія
У крыпце Радзівілаў у нясвіжскім касцёла Божага Цела адрэстаўраваны каменныя дошкі-картушы, цяпер вядзецца аднаўленне алтара. Работы плануюць завяршыць восенню. Турысты змогуць тут хіба што памаліцца, наколькі можна зразумець, нармальнага доступу да мастацкіх саркафагаў і дазволу на фатаграфаванне, як у еўрапейскіх краінах, не будзе.

#Нясвіж #рэстаўрацыя #касцёлы
https://www.tvr.by/news/kultura/lichnye_veshchi_knyazey_iz_usypalnitsy_radzivillov_predstavili_v_nesvizhskom_zamke/
Трохі фотаздымкаў з рыштаванняў на касцёле Божага Цела ў Нясвіжы, дзе сканчаецца рэстаўрацыя фасадаў, якія, як выявілася ў час работ, багата дэкараваны паліхромнымі роспісамі. На першым здымку плябанія XVII ст., пра яе рэстаўрацыю нешта нічога чуваць не было. З ёй быў звязаны скандал, калі ў пачатку 2010-х знішчылі 2 калоны порціка-балкона. Галоўны архітэктар праекта Сяргей Друшчыц тады распавядаў, што «калоны аўтэнтычнымі не былі — гэта нашмат пазнейшая перабудова. Да таго ж, калоны былі ў аварыйным стане, актыўна асыпаліся — ля іх было небяспечна хадзіць, яны пахіліліся» і выбіраў варыянт па якім будзе адноўлены «магутны порцік накшталту вонкавай лоджыі ці партала». Мінула 10 гадоў, а ні партала, ні калон. Найлепшае — вораг добрага.

#Нясвіж #касцёлы #гістарычнаязабудова #рэстаўрацыя #роспісы
Касцёл Божага Цела ў Нясвіжы да, у час і пасля рэстаўрацыі. Ніхто і не чакаў, што паезуіцкі касцёл падкіне такі сюрпрыз, як паліхромныя роспісы на ўсіх фасадах. 😍 А ўявіце колькі ўсяго такога знішчана нядбайнымі гаспадарамі, якія без зандажоў збіваюць тынк, каб паказаць флёр старызны ў сваёй кавярні, або проста ўсё яшчэ схавана ад нас пад пластамі пабелкі і «караеда».

#Нясвіж #рэстаўрацыя #касцёлы #роспісы
У 2016 г. у рамках праекта канцэпцыі даследавання і адаптацыі да наведвання крыпты князёў Радзівілаў нясвіжскага касцёла Божага Цела адным з аб'ектаў даследавання сталі размешчаныя там насценныя роспісы. Было праведзена 15 стратыграфічных даследаванняў паліхроміі, у час якіх выяўлена ад 2 да 5 фарбавальных слаёў. Для даследавання былі абраны даступныя ўчасткі роспісу, дзе з прычыны адслойвання праглядаліся розныя перыяды роспісаў. У выніку даследавання паліхроміі сцен метадам стратыграфіі было вылучана 6 этапаў роспісу.

Падрабязней у артыкуле Індрэ Валкунене.

#Нясвіж #касцёлы #інтэр'еры #роспісы #выяўленне
Пасля рэстаўрацыі ў касцёл Божага Цела ў Нясвіжы вярнуліся ўваходныя дзверы.

#дзверы #рэстаўрацыя #касцёлы #Нясвіж
На агароджы і вежы кляштара бенедыкцінак у Нясвіжы вядуцца нейкія фасадныя работы, тынкуюць, верагодна, цэментнай тынкоўкай (што недапушчальна на гістарычных аб'ектах), таксама знішчылі абсалютна ўсе дрэвы перад кляштаром.

#Нясвіж #манастыры #касцёлы
Скульптуры Святога Мікалая і Святога Крыштафа вярнуліся пасля рэстаўрацыі ў нішы на галоўным фасадзе касцёла Божага Цела ў Нясвіжы.

#рэстаўрацыя #дэталі #касцёлы #нясвіж
Дэталі рэстаўраваных 430-гадовых скульптур з фасада касцёла Божага Цела ў Нясвіжы.

Фота
#касцёлы #дэталі #нясвіж
Міністэрства культуры не ўзгадняла работы на агароджы і вежы-браме кляштара бенедыкцінак у Нясвіжы. Цікавым будзе адказ Нясвіжскага райвыканкама, дзе ўвогуле зрабілі выгляд, што ніякіх ахоўных статусаў не існуе (між іншым кляштар мае 2-ю катэгорыю), а існуе толькі гаспадарчая неабходнасць. Відаць такая «няўважлівасць» мясцовых чыноўнікаў звязана з навядзеннем лоску да 800-годдзя горада, якое будзе адзначацца ў 2023 годзе.

#нясвіж #антырэстаўрацыя #касцёлы
У Нясвіжы перамуроўваюць цагляны бастыён замка, праблемы з якім узніклі адразу заканчэння рэстаўрацыі. Праз памылкі ў гідраізаляцыі, сцены бастыёна пайшлі высаланамі, а пасля ліцавая цэгла пачала проста адвальвацца. Па фота не зусім зразумела ці выправілі праблему, або проста хаваюць сімптомы хваробы, каб праз 15 год перарабіць ізноў.

#Нясвіж #замкі #рэстаўрацыя
Таксама гэтым летам разабралі і сабралі наноў агароджу з брамамі вакол касцёла Божага Цела... 💁🏼‍♂️

#Нясвіж #касцёлы
У Нясвіжы скончылі рэстаўрацыю агароджы касцёла Божага Цела. Для гэтага яе давялося цалкам разабраць. Адрэстаўравана была, відаць, і капліца Булгарына на рагу агарожы, бо бачныя перафарбаваныя карнізы і замена крыццё даху. Цяпер, мяркуючы па рыштаваннях, узяліся за званіцу, якая, як лічыцца, была часткай брамы пры гарадскім умацаванні.

Дасылайце свае фота ў чат, калі бачыце, што недзе пачынаюцца, ідуць ці скончаны работы на гістарычных аб'ектах.

Крыніца фота
#нясвіж #касцёлы #рэстаўрацыя
Спадчына
Міністэрства культуры не ўзгадняла работы на агароджы і вежы-браме кляштара бенедыкцінак у Нясвіжы. Цікавым будзе адказ Нясвіжскага райвыканкама, дзе ўвогуле зрабілі выгляд, што ніякіх ахоўных статусаў не існуе (між іншым кляштар мае 2-ю катэгорыю), а існуе…
На кляштары бенедыкцінак XVII стагоддзя ў Нясвіжы працягнуць рамонтныя работы на фасадах.

Увосень 2022 года на агароджы і вежы-браме кляштара, нягледзячы на тое, што помнік мае 2-ю катэгорыі каштоўнасці, былі праведзеныя работы без узгаднення з Міністэрствам культуры. Ужо у сакавіку наступнага года да работ на помніку барока быў нарэшце прыцягнуты навуковы кіраўнік, частку карпусоў перафарбавалі ў пясочны колер з белымі карнізамі.

Цяпер справа дайшла да корпуса, які пафарбаваны сёння ў парсюкова-ружовы колер. Паводле хіміка-фізічных даследаванняў "Белрэстаўрацыі" найбольш раннія слаі афарбоўкі на гэта таксама жоўтая вапнавая на сценах (блізкая да Marill 110,
Marill 115, Goldocker 30) і белая на вапне - на карнізах.

Пра аднаўленне касцёльнай вежы гаворкі, на вялікі жаль, не ідзе.

#Нясвіж #рэстаўрацыя #касцёлы #кляштары #каларыстыка