Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Фрэскі ў памяшканні кармеліцкага кляштара ў Мсіславе, пераробленым парафіяй у малітоўную залу, бо сам касцёл з яго ўнікальнымі роспісамі ў крытычным стане (не блытаць з езуіцкім касцёлам, які нядаўна разваліўся). Звярніце ўвагу на апошні здымак, там значная частка роспісу мае штрыхоўку — так абазначаюцца адноўленыя па аналогіі фрагменты, каб у гледачала складалася агульная карцінка, але пры гэтым новыя фрагменты не ўводзілі ў зман.

#мсціслаў #касцёлы #кляштары #роспісы #рэстаўрацыя #тэорыя
Спадчына
Фрэскі ў памяшканні кармеліцкага кляштара ў Мсіславе, пераробленым парафіяй у малітоўную залу, бо сам касцёл з яго ўнікальнымі роспісамі ў крытычным стане (не блытаць з езуіцкім касцёлам, які нядаўна разваліўся). Звярніце ўвагу на апошні здымак, там значная…
Аналагічны метад быў выкарыстаны для экспанавання захаваных фрагментаў роспісаў мінскага кляштара бернардзінцаў пры яго рэканструкцыі пад гатэль «Манастырскі». Пад шклом фрагментарнае раскрыццё роспісу і яго рэканструкцыя:
1) прамаляваныя контуры рысунка;
2) каляровая шрыхоўка;
3) палосы з поўнай рэканструкцыяй першапачатковага выгляду.

#Мінск #кляштары #рэстаўрацыя #выяўленне #лікбез #ропісы
Роспісы пачатку XVIII ст. у левым крыле кляштара францысканцаў у Пінску.

Крыніца
#роспісы #кляштары #пінск
Як паведамляе канал заброшеннаябеларусь літаральна 2 тыдні таму абрынулася сцяна корпуса бернардзінскага кляштара ў в. Селішча Ушацкага раёна. Касцёл Святой Веранікі і кляштар бернардзінцаў пабудаваны ў 1726 годзе ў стылі барока. Кляштар скасаваны ў 1832 годзе, а касцёл зачынены ў 1867. У час Другой сусветнай вайны дах і вежы разбураны, у такім напаўзруйнаваным стане ён захоўваецца дагэтуль. Комплекс уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей (шыфр 212Г000807), але ніякіх дзеянняў па яго кансервацыі дагэтуль не прадпрынята.

#касцёлы #кляштары #разбурэнне #Селішча
У Беразвецкім кляштары ў Глыбокім быццам бы пачалі аднаўляць барочныя шчыты на жылых карпусах. Касцёл не захаваўся, быў знішчаны камуністамі ў 1970 годзе.

Чаму «быццам бы»? Калі прыгледзецца да гістарычных фота, то бачна, што ўсё неяк не так. Не ведаю, можа ляпнінай выцягнуць, а можа і застанецца «па матывах».

З 1939 года ў будынку былога кляштара створана следчая турма НКУС. У чэрвені 1941 года, каля Германія напала на СССР, НКУС знішчыў вязняў у Беразвеччы. Сотні расстралялі непасрэдна ў кляштары, а астатніх некалькі тысяч - па шляху на Полацк. Нацысты стварылі тут Беразвецкі лагер смерці, дзе знішчылі 27 тысяч ваеннапалонных і каля 200 італьянскіх салдат.

#кляштары #рэстаўрацыя #Глыбокае #Беразвечча
Спадчына
У Беразвецкім кляштары ў Глыбокім быццам бы пачалі аднаўляць барочныя шчыты на жылых карпусах. Касцёл не захаваўся, быў знішчаны камуністамі ў 1970 годзе. Чаму «быццам бы»? Калі прыгледзецца да гістарычных фота, то бачна, што ўсё неяк не так. Не ведаю, можа…
У Беразвецкім кляштары ў Глыбокім плануюць адрэстаўраваць роспісы. Гэта вынікае з закупак. У помніку барока сярэдзіны XVIII стагоддзя доўгі час знаходзіцца турма. Праз гэта дакладна невядома што там захавалася і ў якім знаходзіцца стане. З мінулага года на турэмным корпусе папраўчай калоніі №13 вядзецца аднаўленне барочных шчытоў.

Калі вы маеце актуальныя фота адноўленых шытоў, дашліце нам у бота @spadczyna_szepat_bot.

#Беразвечча #Глыбокае #кляштары #рэстаўрацыя #роспісы
У Глыбокім абы як аднавілі барочны шчыт на Беразвецкім базыльянскім манастыры XVIII ст.

Кляштар быў збудаваны ў 1750-60-я гады у адзін час з царквой, хутчэй за ўсё тым жа архітэктарам, што будаваў і храм - Янам Тобіем Дыдэрштэйнам. Доўгі час у манастыры знахозіцца сумнавядомая турма, а касцёл пасля вайны ўзарвалі камуністы. Помнік барока прыйшоў да поўнай дэградацыі.

Здавалася б варта радавацца рэстаўрацыі. Але цярпець не магу, калі нешта называюць рэстаўрацыяй, але не могуць аднавіць тыя дробязі, якія ўласана і складаюць любы помнік архітэктуры.

Так і тут. Аднавілі шчыт. Мы і раней заўважалі, што аднавілі досыць тапорна, але спадзяваліся, што падправяць лепкай. Не падправілі.

Арыгінальны барочны шчыт аднаго з крылаў манастыра ў сваіх абрысах не меў ніводнай гарызантальнай лініі - чыстая песня барочнай формы. Але ці то сённяшнім праектантам, ці то сённяшнім будаўнікам такая форма незразумелая, занадта складаная, яны над кожнай пілястрай і па краях робяць вялікія гарызантальныя паліцы, роўныя, выведзеныя пад грунтвагу фрагменты карніза, як у класіцызме, якія ўжо злучае нейкая крывуліна.

Жудаснае неадчуванне формы і эстэтыкі барока.

Дрэнная якасць сучаснага фота, але здаецца, што і іншая дэталіроўка храмае: на пілястры не ўзноўлена спрошчаная крывалінейная капітэль з валютамі, а па тарцах карніз прама ссечаны, хоць на гістарычных здымках, на якія быццам бы абапіраліся, бачна, што карніз заходзіць на бакавыя грані, а вынас яго знізу падпіраюць невялікія крывалінейныя кранштэйны.

"Не развальваецца і дзякуй богу!" Усё так. Але менавіта такія дробныя памылкі НІКОЛІ пасля не выпраўляюцца. Рабіць добра трэба адразу, не спадзявацца на нейкія наступныя пакаленні.

Крыніца фота
#Глыбокае #кляштары #Беразвечча #рэстаўрацыя
Спадчына
Міністэрства культуры не ўзгадняла работы на агароджы і вежы-браме кляштара бенедыкцінак у Нясвіжы. Цікавым будзе адказ Нясвіжскага райвыканкама, дзе ўвогуле зрабілі выгляд, што ніякіх ахоўных статусаў не існуе (між іншым кляштар мае 2-ю катэгорыю), а існуе…
На кляштары бенедыкцінак XVII стагоддзя ў Нясвіжы працягнуць рамонтныя работы на фасадах.

Увосень 2022 года на агароджы і вежы-браме кляштара, нягледзячы на тое, што помнік мае 2-ю катэгорыі каштоўнасці, былі праведзеныя работы без узгаднення з Міністэрствам культуры. Ужо у сакавіку наступнага года да работ на помніку барока быў нарэшце прыцягнуты навуковы кіраўнік, частку карпусоў перафарбавалі ў пясочны колер з белымі карнізамі.

Цяпер справа дайшла да корпуса, які пафарбаваны сёння ў парсюкова-ружовы колер. Паводле хіміка-фізічных даследаванняў "Белрэстаўрацыі" найбольш раннія слаі афарбоўкі на гэта таксама жоўтая вапнавая на сценах (блізкая да Marill 110,
Marill 115, Goldocker 30) і белая на вапне - на карнізах.

Пра аднаўленне касцёльнай вежы гаворкі, на вялікі жаль, не ідзе.

#Нясвіж #рэстаўрацыя #касцёлы #кляштары #каларыстыка