Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
​​На Глыбоччыне аднавілі прыдарожны крыж
1 лістапада ў Глыбокім кс. Мікалай Ціхановіч асвяціў адноўлены крыж каля вёскі Прыпернае.

На цяперашнім кукурузным полі, пасля вайны былі могілкі, дзе хавалі салдат, а на магілах ставілі простыя драўляныя крыжы і быў адзін вялікі драўляны, збіты з двух неапрацаваных бэлек. Ішоў час, савецкая ўлада зруйнавала гэтыя могілкі, маленькія крыжы згнілі, а вялікі крыж застаўся ляжаць на зямлі. Гадоў 15 назад трое мясцовых жыхароў паднялі гэты крыж, паставілі і прывязалі яго да бярозак.

#Глыбокае #крыжы
http://catholicnews.by/na-glybochchyne-adnavili-prydarozhny-kryzh/
Былы кіраўнік Глыбоччыны, Алег Морхат, распавёў, як прыбраў Леніна з плошчы, і як Латушка са скандалам выбіваў грошы з віцэ-прэм'ера на Алею славутых землякоў, дзе пастаўлены бюсты Іосіфа Корсака, Ігната Буйніцкага, Вацлава Ластоўскага, Язэпа Драздовіча і Паўла Сухога.
#Глыбокае #помнікі
У Віцебскай вобласці задарма аддаюць інвестарам
* Сядзібу Мінейкаў у Відзах-Лаўчынскіх XVIII ст.
* Гістарычны будынак на Пакроўскай вуліцы ў Віцебску, побач з музеем Шагала.
* Кляштар кармелітаў у Глыбокім
* Сядзібу ў Расонах 1900 года.
Налятай-разбірай:
http://www.fondgosim.vitebsk.by/property/invest2021.pdf

#аўкцыёны #Глыбокае #Расоны #Віцебск #ВідзыЛаўчынскія #сядзібы #гістарычнаязабудова
Зандажы ў бакавым алтары касцёла ў Глыбокім. Як бачна, сцены касцёла мелі багаты паліхромны роспіс, але ў час нядаўняга рамонту ён не быў раскрыты.

#роспісы #інтэр'ер #глыбокае #касцёлы
Непрыкметны будынак гасцініцы на вуліцы Леніна, 1 у Глыбокім захоўвае ўнутры артэфакты міжваеннага часу: аўтэнтычныя лесвічныя агароджы на клёпках і надпіс «Oszczędzaj» (ашчаджай) у тэхніцы тэраца (савецкая расавая назва «мазаічны бетон»).

Будынак не мае ахоўнага статусу, таму яго інтэр'еры не абаронены ад керамагранічнай плітачкі і парэнчаў з нержавейкі.

#Глыбокае #дэталі #польскаяспадчына #гістарычнаязабудова #непомнік #інтэр'еры
У Беразвецкім кляштары ў Глыбокім быццам бы пачалі аднаўляць барочныя шчыты на жылых карпусах. Касцёл не захаваўся, быў знішчаны камуністамі ў 1970 годзе.

Чаму «быццам бы»? Калі прыгледзецца да гістарычных фота, то бачна, што ўсё неяк не так. Не ведаю, можа ляпнінай выцягнуць, а можа і застанецца «па матывах».

З 1939 года ў будынку былога кляштара створана следчая турма НКУС. У чэрвені 1941 года, каля Германія напала на СССР, НКУС знішчыў вязняў у Беразвеччы. Сотні расстралялі непасрэдна ў кляштары, а астатніх некалькі тысяч - па шляху на Полацк. Нацысты стварылі тут Беразвецкі лагер смерці, дзе знішчылі 27 тысяч ваеннапалонных і каля 200 італьянскіх салдат.

#кляштары #рэстаўрацыя #Глыбокае #Беразвечча
Спадчына
У Беразвецкім кляштары ў Глыбокім быццам бы пачалі аднаўляць барочныя шчыты на жылых карпусах. Касцёл не захаваўся, быў знішчаны камуністамі ў 1970 годзе. Чаму «быццам бы»? Калі прыгледзецца да гістарычных фота, то бачна, што ўсё неяк не так. Не ведаю, можа…
У Беразвецкім кляштары ў Глыбокім плануюць адрэстаўраваць роспісы. Гэта вынікае з закупак. У помніку барока сярэдзіны XVIII стагоддзя доўгі час знаходзіцца турма. Праз гэта дакладна невядома што там захавалася і ў якім знаходзіцца стане. З мінулага года на турэмным корпусе папраўчай калоніі №13 вядзецца аднаўленне барочных шчытоў.

Калі вы маеце актуальныя фота адноўленых шытоў, дашліце нам у бота @spadczyna_szepat_bot.

#Беразвечча #Глыбокае #кляштары #рэстаўрацыя #роспісы
У Глыбокім абы як аднавілі барочны шчыт на Беразвецкім базыльянскім манастыры XVIII ст.

Кляштар быў збудаваны ў 1750-60-я гады у адзін час з царквой, хутчэй за ўсё тым жа архітэктарам, што будаваў і храм - Янам Тобіем Дыдэрштэйнам. Доўгі час у манастыры знахозіцца сумнавядомая турма, а касцёл пасля вайны ўзарвалі камуністы. Помнік барока прыйшоў да поўнай дэградацыі.

Здавалася б варта радавацца рэстаўрацыі. Але цярпець не магу, калі нешта называюць рэстаўрацыяй, але не могуць аднавіць тыя дробязі, якія ўласана і складаюць любы помнік архітэктуры.

Так і тут. Аднавілі шчыт. Мы і раней заўважалі, што аднавілі досыць тапорна, але спадзяваліся, што падправяць лепкай. Не падправілі.

Арыгінальны барочны шчыт аднаго з крылаў манастыра ў сваіх абрысах не меў ніводнай гарызантальнай лініі - чыстая песня барочнай формы. Але ці то сённяшнім праектантам, ці то сённяшнім будаўнікам такая форма незразумелая, занадта складаная, яны над кожнай пілястрай і па краях робяць вялікія гарызантальныя паліцы, роўныя, выведзеныя пад грунтвагу фрагменты карніза, як у класіцызме, якія ўжо злучае нейкая крывуліна.

Жудаснае неадчуванне формы і эстэтыкі барока.

Дрэнная якасць сучаснага фота, але здаецца, што і іншая дэталіроўка храмае: на пілястры не ўзноўлена спрошчаная крывалінейная капітэль з валютамі, а па тарцах карніз прама ссечаны, хоць на гістарычных здымках, на якія быццам бы абапіраліся, бачна, што карніз заходзіць на бакавыя грані, а вынас яго знізу падпіраюць невялікія крывалінейныя кранштэйны.

"Не развальваецца і дзякуй богу!" Усё так. Але менавіта такія дробныя памылкі НІКОЛІ пасля не выпраўляюцца. Рабіць добра трэба адразу, не спадзявацца на нейкія наступныя пакаленні.

Крыніца фота
#Глыбокае #кляштары #Беразвечча #рэстаўрацыя
Зацверджаны праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных на плошчы 17 Верасня ў Глыбокім - комплексу былога кляштара кармелітаў (сёння царквы) і Троіцкага касцёла.

Зоны аховы культавых збудаванняў ахопліваюць значную частку гістарычнага цэнтра, дзе некаторыя будынкі вызначаны як "каштоўнае гісторыка-архітэктурнае асяроддзе" (касой штрыхоўкай), чые фасады, форму і вышыню даху, асноўныя габарыты нельга навукова не абгрунтавана змяняць.

Гэта дамы
* па вул. М. Горкага, 4В
* па плошчы 17 Верасня, 5, дзе сёння мясцовы РАУС (фота 2)
* па плошчы 17 Верасня, 16, дзе сёння Сушы Wok (фота 3). Не пытайцеся, я не ведаю чаму менавіта гэты будынак.
* па вул. Савецкай, 4. Камяніца каля касцёла (фота 4), на якой вісіць шыльда (фота 5), што ў доме побач жыў вядомы пісьменнік Тадэвуш Даленга-Мастовіч.
* і яшчэ кавалак агароджы кляштара кармелітаў на рагу М. Горкага і Пушкіна (фота 6,7).

#ахова #Глыбокае #гістарычнаязабудова
Царква Раства Багародзіцы (былы касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі кармелітаў босых) і кляштар кармелітаў у Глыбокім, сфатаграфаваныя Ежы Дулевічам не пазней за вясну 1928 года з дамбы паміж каналам Капаніца.

На сцяне кармеліцкіх муроў звяртае на сабе ўвагу сонечны гадзіннік. Ці захаваўся ён?

Ну як вам сказаць. За гады з моманту вызвалення ад "панскай Польшчы" помнік архітэктуры даведзены да ручкі. Не тое, што сонечны гадзіннік не захаваўся, нават пазнаць яго з таго ж ракурсу складана. А на месцы гадзінніка не засталося ніводнага кавалку тынкоўкі.

Гэтую развалюху апошнія гады безвынікова спрабуюць прадаць хоць каму, але ніхто не бярэ. Самі давялі да такога стану - самі і аднаўляйце.

Фота
#Глыбокае #дэталі #разбурэнне #касцёлы