Спадчына
Фрэскі ў памяшканні кармеліцкага кляштара ў Мсіславе, пераробленым парафіяй у малітоўную залу, бо сам касцёл з яго ўнікальнымі роспісамі ў крытычным стане (не блытаць з езуіцкім касцёлам, які нядаўна разваліўся). Звярніце ўвагу на апошні здымак, там значная…
Аналагічны метад быў выкарыстаны для экспанавання захаваных фрагментаў роспісаў мінскага кляштара бернардзінцаў пры яго рэканструкцыі пад гатэль «Манастырскі». Пад шклом фрагментарнае раскрыццё роспісу і яго рэканструкцыя:
1) прамаляваныя контуры рысунка;
2) каляровая шрыхоўка;
3) палосы з поўнай рэканструкцыяй першапачатковага выгляду.
#Мінск #кляштары #рэстаўрацыя #выяўленне #лікбез #ропісы
1) прамаляваныя контуры рысунка;
2) каляровая шрыхоўка;
3) палосы з поўнай рэканструкцыяй першапачатковага выгляду.
#Мінск #кляштары #рэстаўрацыя #выяўленне #лікбез #ропісы
Вам гэта не спадабаецца))) Выяўленне гістарычнага аб'ёма Татарскай надбрамнай вежы ў Астрогу (Украіна) без аднаўлення страчанага мура. Занядбаная раней вежа ўключана ў культурны абарот і цяпер за ёй хоць неяк даглядаюць.
#выяўленне #замежжа #замкі #Украіна
#выяўленне #замежжа #замкі #Украіна
Раскрытыя капітэлі і базы слупоў пры зандажы сцен на першым паверсе Старога замка ў Гродне. 🔥
#выяўленне #старызамак #рэстаўрацыя #інтэр'еры #гродна
#выяўленне #старызамак #рэстаўрацыя #інтэр'еры #гродна
У 2016 г. у рамках праекта канцэпцыі даследавання і адаптацыі да наведвання крыпты князёў Радзівілаў нясвіжскага касцёла Божага Цела адным з аб'ектаў даследавання сталі размешчаныя там насценныя роспісы. Было праведзена 15 стратыграфічных даследаванняў паліхроміі, у час якіх выяўлена ад 2 да 5 фарбавальных слаёў. Для даследавання былі абраны даступныя ўчасткі роспісу, дзе з прычыны адслойвання праглядаліся розныя перыяды роспісаў. У выніку даследавання паліхроміі сцен метадам стратыграфіі было вылучана 6 этапаў роспісу.
Падрабязней у артыкуле Індрэ Валкунене.
#Нясвіж #касцёлы #інтэр'еры #роспісы #выяўленне
Падрабязней у артыкуле Індрэ Валкунене.
#Нясвіж #касцёлы #інтэр'еры #роспісы #выяўленне
На будынку мінскага кінатэатра «Перамога» пачаліся дэмантажныя работы перад рэканструкцыяй. Пад адной з гіпсакардонных зашывак знойдзена размалёўка на гістарычную тэму з коннікамі магнацкага выгляду. Каштоўнасць размалёўкі вызначыць запрошаны спецыяліст. Спадзяемся, што яе ўсё ж захаваюць і не будуць хаваць ад людзей.
#мінск #выяўленне #рэканструкцыя #роспісы
#мінск #выяўленне #рэканструкцыя #роспісы
У Мінску з пуцеправода па праспекце Жукава прыбралі шумазасцерагальны экран, які закрываў будынкі чыгуначнай бальніцы. Бальніца з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, а значыць згодна з артыкулам 110 Кодэкса аб культуры «не павінна дапускацца пагаршэнне ўмоў успрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей, у тым ліку стварэнне перашкод для візуальнага ўспрымання іх аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору.»
#выяўленне #ахова #мінск #гістарычнаязабудова
#выяўленне #ахова #мінск #гістарычнаязабудова
У красавіку 2021 года ў Варнянскім касцёле 1760-х гг. пачалі рамонт, сярод іншага ўзарвалі драўляны памост перад алтаром, адкрыўшы прыступку барочнага абрысу з метлахскай пліткай... пасля чаго яе зноў схавалі пад новым драўляным насцілам. 🤷 Вельмі па-навуковаму, вельмі аргументавана, дзякуй што не збілі.
http://varnyany.www.by/news/17003.html
#варняны #выяўленне #антырэстаўрацыя #касцёлы #інтэр'еры
http://varnyany.www.by/news/17003.html
#варняны #выяўленне #антырэстаўрацыя #касцёлы #інтэр'еры
Спадчына
Photo
Знялі рыштаванні з дома Гурвіча па Рэвалюцыйнай вуліцы, 6 у Мінску. Самае забаўнае ў «рэканструкцыі» гэтага будынка тое, што ён быў фактычна знесены (захавалі толькі 3 прасценкі на галоўным фасадзе), але гэта не перашкодзіла зрабіць на «рожках ды ножках» зандажы, якія паказваюць аўтэнтычны мур і арачныя перамычкі, так што складаецца ўражанне, што ўвесь будынак застаўся аўтэнтычным. На фасад вярнуўся балкон з каванай агароджай. А вось дзверы не вельмі ўдалыя: выглядаюць пластыкава і маюць замаскіраванае палутарнае адчыненне, пры тым, што цяпер на помніках падобныя пажарныя патрабаванні ігнаруюцца і ставяцца нармальныя двухпольныя дзверы — відаць, праект быў не з гэтага дзесяцігоддзя, а карэктаваць было лянота. Арачны праём зашклёны, але мяркуючы па завесах, сучасны вітраж будзе схаваны за металічнымі варотамі.
#аднаўленне #выяўленне #гістарычнаязабудова #мінск
#аднаўленне #выяўленне #гістарычнаязабудова #мінск
Даследчыя работы на Валожынскай ешыве 1800-х гадоў перад пачаткам рэканструкцыі.
Фота
#Валожын #гістарычнаязабудова #выяўленне #рэканструкцыя #яўрэйскаяспадчына
Фота
#Валожын #гістарычнаязабудова #выяўленне #рэканструкцыя #яўрэйскаяспадчына
Аднаўленне сабора ў Пацуолі, які размешчаны ў старажытнарымскім храме Аўгуста псеўдаперыптарнага тыпу, адноўленым Сулам у 78 годзе да н.э. на месцы больш старога храма. Цэнтральны неф храма быў знішчаны пажарам 1964 года, у 1970 годзе ўвесь квартал быў эвакуяваныя з-за брадысейма (апускання ці падняцця зямлі праз вулканічную актыўнасць), у 1980 годзе адбылося землетрасенне. Толькі ў 2003 годзе быў абвешчаны конкурс на праект аднаўлення, які выйграў архітэктар Марка Дэзі Бардэскі. Прытвор не сталі аднаўляць. Контур раскрытага такім чынам рымскага храма быў замкнёны шкляным фасадам з візуальнай імітацыяй страчаных калон. Атрымалася, як па мне, даволі годна як з пункту гледжання рэстаўратарскага «не ўвядзі ў зман» так і з эстэтычнага боку (у адрозненні ад постмадэрнісцкага трэшу з глухім сінім шклом, які дагэтуль любіць прысабачыць у Беларусі да помніка з якога-небудзь боку).
P.S. хвілінка неўзаемнай рэкламы: ёсць вельмі цікавы падкаст-серыял «ROMA. Падение Республики», з якога вы можаце даведацца пра эпоху Сулы і яго незвычайнае жыццё.
#Італія #замежжа #аднаўленне #выяўленне #рэканструкцыя

Стары замак у Гродне гэта не толькі XVI стагоддзе, але і XIX-XX стст., калі будынак перастаў быць рэзідэнцыяй манарха і выконваў ваенна-гарамадскія функцыі. Гэтыя стагоддзі таксама пакінулі значны эстэтычны след на целе замка. Ці змогуць пры яго рэканструкцыі ўтрымаць баланс паміж ідэяй «замка Стафана Баторыя» і захаваннем напластаванняў усіх эпох?
P.S. Звярніце ўвагу на 4 здымак з фрагментам роспісу над кутнім праёмам (дзе быў эркер), на якім бачныя мужчынскія ногі ў панчохах па рэнесанснай модзе і вастрыё дзіды.
#замкі #Гродна #дэталі #выяўленне #роспісы

Захаванне ўспрымання гістарычнай трасіроўкі Даўгелішкаўскай вуліцы (Daugėliškio g.) ў Вільні, парушанай пры прабіцці новай вуліцы і стварэнні кальцавога скрыжавання, праз выкарыстанне адрознага бруку.
#выяўленне #горадабудаўніцтва #Вільня #Літва #замежжа #дарогі
#выяўленне #горадабудаўніцтва #Вільня #Літва #замежжа #дарогі
Спадчына
Калі вы былі хоць раз у Бялынічах Магілёўскай в-сці, то ведаеце, што турысту глядзець там няма чаго. Адна камяніца захавалася на цэнтральным рынку. А калісьці галоўным упрыгажэннем мястэчка быў касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі пры кляштары кармелітаў…
Чарцяжы паходзяць з Расійскага дзяржаўнага гістарычнага архіва ў Пецярбургу. Не дзіва, што іх знайшла і апублікавала менавата польская даследчыца, а не беларуская. У беларусаў жа мяжа з Расіяй, да Піцера з Варшавы бліжэй, ну і моўны бар'ер перашкаджае 🤡 Жартую, здзекуюся, але добра ілюструе пасіўнасць беларускай навукі.
Дык вось менавіта дзякуючы гэтым планам нарэшце ўдалося прывязаць кармеліцкі касцёл. У Бялынічах сапраўды нічога не засталося, да чаго можна прывязацца. Але самае жывучае чалавечае тварэнне — вуліцы і дарогі. Нават шырыня пэўных вуліц захавалася, што дазволіла даволі дакладна пасадзіць планы. Пры іх супастаўленні са спадарожнікавымі здымкамі выявілася, што агароджы участкаў банка і цяперашняй царквы месцамі супадаюць з агароджай і сценамі кляштарных пабудоў. Сам касцёл апынуўся на паркоўцы перад будынкам, толькі апсіда зараз недзе пад падлогай хола кінатэатра. Месца кляштарнага корпуса амаль цалкам зараз вольнае.
А вось з царквой былі складанасці. На плане яна не ўціскалася ў фармат ліста і яе паказалі ўмоўна, пазначыўшы адлегласць каля 100 сажняў. А гэта пад 180 м - занадата далёка, больш чым мы бачым на старых фота. І тут нам як раз гэтыя фота і дапамаглі. На адным з іх, дзе бачны і касцёл, і царква, такі ракурс, што каталіцкая святыня павернута да нас строга бокам. Прымаем даўжыню ад скрайняй кропкі апсіды да галоўнага фасада за модуль, тады адлегласць да цаквы складае амаль даклана 2 модулі. Цяпер на плане адкладаем аналагічны модуль ад фасада касцёла і атрымліваем дугу, да якой мусіць прымыкаць будынак царквы.
І як вы думаеце дзе яна праходзіць? Роўна на поўнач ад музея, менавіта там, дзе стаяла бібліятэка, там, дзе, як кажуць мясцовыя, жыхары, былі выяўлены скляпенні. Супадзенне? Не думаю.
Тэрыторыі абодвух храмаў мусяць быць узята пад ахову як помнікі археалогіі. Для атрымання такога статусу не трэба нават капаць археалагічны помнік: селішчы дадаюцца ў Спіс ужо толькі па натурным абследаванні. Чаму такой практыкі няма для падмуркаў храмаў і культурнага пласта вакол іх? Яны не менш каштоўныя для нас, чым пацеркі і спражкі з паляны ў лесе.
#Бялынічы #цэрквы #касцёлы #выяўленне #археалогія

Forwarded from ArchiDucatus: Вільня|Vilna
Як адрозным брукам паказаны фронт страчанай забудовы па Вялікай вуліцы (Didžioji g.) каля Пятніцкай царквы ў Вільні. Там дзе былі праезды — паласа з чырвонага бруку заварочвае ўглыб былога квартала і абрываецца.
Горад, які распавядае сваю гісторыю для тых, хто ўмее бачыць. 🥰
#вільня #Вялікая #выяўленне
Горад, які распавядае сваю гісторыю для тых, хто ўмее бачыць. 🥰
#вільня #Вялікая #выяўленне
Forwarded from ArchiDucatus: Вільня|Vilna
Дом па Бернардзінскай вуліцы ў Вільні быў калісьці гатычнай камяніцай. Фасады перабудавалі пад класіку, а вось тарцы, якія былі закрытыя гарышчам суседняга дома - ніхто не кранаў. Цяпер, калі ідзе рамонт даху, гэтая акалічнасць адкрылася ўсім мінакам.
#вільня #бернардзінская #готыка #гістарычнаязабудова #выяўленне
#вільня #бернардзінская #готыка #гістарычнаязабудова #выяўленне
Выяўленне абрысаў княжацкага храма (або царквы на дзядзінцы), які існаваў у XII—XVI стагоддзях на тэрыторыі Верхняга замка ў Полацку. Інтэр’ер быў аздоблены фрэскамі, падлога выкладзена з паліваных керамічных плітак.
Падмурак і сцены храма былі адшуканы Міхаілам Каргерам у час археалагічных раскопак 1966—1967 гг. Ізноў яны былі раскрыты ў час нядаўняй рэканструкцыі Верхняга замка пад кадэцкае вучылішча. Менавіта ў рамках гэтай рэканструкцыі і быў рэалізаваны прыём выяўлення месцазнаходжання помніка архітэктуры і яго планіроўкі адрозным брукам.
#выяўленне #Полацк #археалогія #старажытнарускаедойлідства #царква

Чорная лінія на муры барбакана на ўваходзе ў Стары горад Варшавы, якая паказвае мяжу паміж аўтэнтычнай часткай і адноўленай. Барбакан, які і большая частка польскай сталіцы, быў знішчаны ў час вайны.
#Варшава #аднаўленне #выяўленне
#Варшава #аднаўленне #выяўленне
Спадчына
Photo
У Магілёве, відаць, адрылі такі падмуркі Чарнігаўскай брамы. Як адзначаюць краязнаўцы - у раскопе выяўлены мур з раздвоеным вуглом. Менавіта такі раскрапаваны вугал адлюстраваны на чарцяжах і гістарычных фота Чарнігаўскай брамы.
Ці спыніць гэта будаўнікоў? Ну вядома ж не, асобліва калі не пісаць нікуды. Але зараз выхадныя і да панядзелка ніхто рэагаваць не будзе, а падмуркаў ужо можа не стаць.
Фота
#Магілёў #гістарычнаязабудова #выяўленне

Яшчэ свежыя здымкі са Спаскай царквы ў Полацку. Пра два зандажы мы ўжо пісалі, а вось трэці, на паўднёвай сцяне пакуль не трапляў у кадр. Ён пакуль застаўлены рыштаваннямі, але самы цікавы. Тут раскрылі экстэр'ерныя роспісы: у нішы поўнафігурная выява Маці Божай(?), ўздоўж унутранай і вонкавай арак захаваліся фрагменты арнаментальных паясоў.
Крыніца
#роспісы #Полацк #выяўленне #цэрквы #старажытнарускаедойлідства
Крыніца
#роспісы #Полацк #выяўленне #цэрквы #старажытнарускаедойлідства