Спадчына
2.89K subscribers
9.8K photos
85 videos
22 files
1.56K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
У Варшаве выбралі пераможцу архітэктурнага конкурсу на аднаўленне Саксонскага палаца і Палаца Бруля. Гэтыя палацы размяшчаліся ў Варшаве на цяперашняй плошчы Пілсудскага, але былі наўмысна і поўнасцю знішчаны нямецкімі войскамі ў Другую сусветную.

Конкурс быў міжнародным, у ім прынялі ўдзел 12 архітэктурных студый і кансорцыумаў. Судзейскі корпус складаўся з вопытных архітэктараў, прадстаўнікоў дзяржаўнай улады і Варшавы, рэстаўрацыйных службаў і дзеячаў мастацтва. Пераможцам стала студыя WXCA з Варшавы.

У адпаведнасці з патрабаваннямі конкурсу архітэктары з WXCA захавалі вонкавы выгляд Саксонскага палаца і Палаца Бруля, якімі яны былі ў момант пачатку Другой сусветнай вайны.

Увесь Палац Бруля і паўночнае крыло Саксонскага палаца зойме Сенат Польшчы. На візуалізацыях звяртаюць на сябе ўвагу яго сучасныя інтэр'еры, асабліва круглая зала пасяджэнняў. У сваю чаргу вестыбюль Палаца Бруля з лесвіцай выглядае так, як і на даваенных кадрах. У паўднёвым крыле Саксонскага палаца размесціцца офіс Упраўлення мазавецкага ваяводы.

У прынятым Соймам спецыяльным законе аб аднаўленні Саксонскага палаца разам са спадарожнымі будынкамі ўказана, што работы завершацца да 2030 года і будуць каштаваць 2,4 мільярда злотых.

Канцэпцыя вельмі нагадвае аднаўленне Берлінскага гарадскога палаца, таксама разбуранага ў час вайны, дзе адышлі ад поўнага аднаўлення кожнага пакоя і фасада, замест гэтага прадставіўшы кампрамісны варыянт паміж гістарычнай дакладнасцю і сучаснасцю.

А ў Беларусі пасля пары ратуш і двух віцебскіх храмаў, адноўленых у 2000-х, не магу прыгадаць нічога значнага, што было б адноўлена з нуля. Затое знішчанага - дзясяткі.

#замежжа #Польшча #палацы #аднаўленне #Варшава
https://www.the-warsaw.com/80812/varshava-za-2-4-mlrd-zlotyh-vosstanovit-saksonskij-dvorec-razrushennyj-nemcami-vo-vtoruju-mirovuju-vot-kak-on-budet-vygljadet/
Чорная лінія на муры барбакана на ўваходзе ў Стары горад Варшавы, якая паказвае мяжу паміж аўтэнтычнай часткай і адноўленай. Барбакан, які і большая частка польскай сталіцы, быў знішчаны ў час вайны.

#Варшава #аднаўленне #выяўленне