Спадчына
2.88K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Дырэктар Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея Юрый Кітурка:
— Самі бачыце, як змяняецца на вачах Стары замак. Калі вы калі-небудзь бывалі ў Англіі ці Германіі і бачылі адноўленыя замкі, то яны трохі нагадваюць наш сваёй лёгкасцю і нават лялькавасцю. Замак надзвычай неабходны Беларусі для разумення свайго месца на гэтай зямлі. Важна ўсвядоміць, што наша культура не толькі сялянская. У часы Рэчы Паспалітай менавіта тут засядала вышэйшая дзяржаўная ўлада. На тэрыторыі сучаснай Беларусі толькі ў Гродне былі дзве каралеўскія рэзідэнцыі, да іх — вялікакняжацкія.

— Вокны абрамляюць каменнымі парталамі. Вельмі складана будзе ўсталяваць іх з боку Нёмана. На наступным тыдні павінны прыехаць мастакі, якія будуць заканчваць сграфіта. Яшчэ адзін важны крок — вызначыцца з інтэр'ерамі. Гэта сапраўды важны этап, таму што хацелася б выкарыстоўваць калі не цалкам паўтораныя арыгінальныя матэрыялы, то хоць бы штосьці набліжанае. Такія рэчы каштуюць нятанна. Яшчэ адзін немалаважны этап рэканструкцыі замка — гэта ўмацаванне схілу. Будаўнікам неабходна было насыпаць каля 600 кубаметраў зямлі. Затым укладваецца геарашотка. Пакуль яна выкладзена толькі пад сярэдняй вежай, аднак для таго, каб пазбегнуць прасадкі, яе павінны пакласці па ўсім перыметры схілу. На дадзеным этапе ўсё яшчэ існуе небяспека таго, што пры моцных дажджах можа адбыцца абвал грунта. Акрамя таго, археолагі заканчваюць раскопкі па першай чарзе. Застаўся невялікі кавалачак. Пасля чаго яны пяройдуць да раскопак, прадугледжаных другой чаргой.

— Наперадзе яшчэ два этапы работ. Самы важны з іх — другі. Ён закране непасрэдна палаца, дзе да нядаўняга часу працаваў музей.
Пакуль няма выразнага ўяўлення таго, якім ён будзе. Але праект рабіць неабходна ўжо цяпер, тым больш што грошы на яго выдзелены. Нямала сродкаў запатрабуецца на комплексна-навуковыя даследаванні, якія будуць улічаны пры наступным праектаванні другой чаргі рэканструкцыі. На рэканструкцыю ўжо выдаткавана каля 12 мільёнаў рублёў. У цяперашнім годзе мусіць быць асвоена больш за 6,5 мільёна.

А
можна было спачатку даследваць увесь замак, а потым сядаць за 1, 2, 3 і да бясконцасці чэргі?
#СтарыЗамак #Гродна #рэстаўрацыя
https://kultura.grodno.by/unikalnuju-jekspoziciju-nahodok-starogo-zamka-skoro-mozhno-budet-uvidet-v-novom/
Маскароны з пяшчаніку для Старога замка ў Гродне, над якімі працуе мясцовы скульптар Сяргей Жыльскі.

#Старызамак #дэкор #Гродна
Рэстаўрацыя з элементамі фантазіі на Старым замку ў Гродне. Выглядае прыемна, але спрэчнасць і недаказанасць некаторых аб'ёмна-планіровачных рашэнняў псуе ўражанне.

#СтарыЗамак #Гродна #замкі #рэстаўрацыя #аднаўленне
Радавы герб Стафана Баторыя — тры зубы цмока — для Старога замка ў Гродне

#дэкор #рэстаўрацыя #СтарыЗамак #Гродна
У час археалагічных даследаванняў, якія праводзяцца ў двары Старога замка ў рамках яго рэканструкцыі, археолагі расчысцілі фрагменты падмуркаў вежы.

– Гэта фрагменты падмуркаў гатычнай вежы. Мяркуючы па яе размяшчэнні і габарытах, можна гаварыць пра тое, што гэта, хутчэй за ўсё, вежа, намаляваная на гравюры Цюнта 16 стагоддзя. На гравюры мы бачым гатычны замак на беразе Нёмана – той, які сёння прынята называць замкам Вітаўта, – распавёў Аляксандр Хацько, старэйшы навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея.

На гравюры яна круглая, а вось падмурак, які адкрыўся сёння, квадратны. Падобная вежа ёсць у Троцкім замку.

#археалогія #СтарыЗамак #Гродна
http://s13.ru/archives/oldcastle-33
Яшчэ здымкі з першай чаргі аднаўлення Старога замка.

фота @ihardab
#старызамак #гродна #рэканструкцыя #рэстаўрацыя
Караніку і новаму міністру культуры паказалі, як ідзе рэканструкцыя Старога замка ў Гродне.

#Гродна #Старызамак #рэстаўрацыя #замкі
Свежыя матэрыялы з аднаўлення Старога замка ў Гродне. Гэта славутая прыбіральня караля на рэндарах?)

#старызамак #замкі #гродна #рэстаўрацыя #інтэр'еры

https://m.facebook.com/story.php?story_fbid=4005436249518528&id=100001565787641&sfnsn=mo
Беларускі мастак Алесь Пушкін паказаў гродзенскай публіцы ўласны праект роспісаў Старога замка. Ягоны праект быў выстаўлены на тэндар ад «Белрэстаўрацыі», дзе працуе мастак. Запланавана чатыры аб’екты роспісаў, частка якіх мае вышэйшую катэгорыю складанасці. Гэта роспіс драўлянай столі ў жылых пакоях Стэфана Баторыя, роспіс у каралеўскай лазні, роспіс Алебастравай залі, а таксама роспіс капліцы. Пра галоўную ідэю роспісаў выказаўся аўтар:

— Я кансультаваўся з Алесем Смаленчуком, з Алесем Краўцэвічам, з Генадзем Сагановічам, я кансультаваўся з Паўлам Татарнікавым, з Міколам Воўкавым. І я прыйшоў да высновы, тое, што ён адраджаецца, нам трэба яго распісаць, каб гэта былі беларусацэнтрычныя роспісы. Тэмат гэтых роспісаў павінен адцеміць вялікую асобу Стэфана Баторыя для нашага краю. Гэта выбітны чалавек, і суверэнітэт сённяшняй Беларусі ў вялікай ступені закладзены на падмуркі яго дзейнасці.

Мікола Волкаў: Я ніколі не размаўляў і не перапісваўся са спадаром Пушкіным

#старызамак #замкі #гродна #інтэр'еры
Брама Старога замка ў Горадні і брама палаца Пуціна ў Геленджыку. Архітэктары-італьянцы «Санці Гучы» і Ланфранка Чырыла (адпаведна). 😀 А вам якая брама больш даспадобы?

#дэталі #Гродна #замкі #Старызамак #Расія
Прыкладны варыянт рэканструкцыі параднай лесвіцы на Старым замку, па якой у часы Стафана Баторыя ажыццяўляўся ўваход на другі паверх. Рэканструкцыя зроблена на аснове знаходак Наталлі Кізюкевіч архітэктарам Андрэем Шулевым. У аснове - так званы рымскі падмурак або рымская арка, характарэрная для рэнесансу.

#СтарыЗамак #графічнаярэканструкцыя #Гродна #замкі
У браме Старога замка з'явіліся глухія вонкавыя вароты.

#старызамак #рэстаўрацыя #замкі #гродна
Раскрытыя капітэлі і базы слупоў пры зандажы сцен на першым паверсе Старога замка ў Гродне. 🔥

#выяўленне #старызамак #рэстаўрацыя #інтэр'еры #гродна
Стары замак наведала Рада пры Мінкультуры, зараз інтэр'еры палаца выглядаюць так. Пад верхнімі слаямі бачныя роспісы розных часоў. Мяркуючы па ўсім, вырашылі адысці ад практыкі «Санці Гучы» і захоўваць больш аўтэнтыкі розных эпох, што цалкам лагічна на аб'екце, які перажыў не адну эпоху і часта відазмяняўся.

#старызамак #замкі #інтэр'еры #роспісы #ахова #гродна
Канцэпцыя музеефікацыі старажытнарускага храма на дзяцінцы Старога замка з галаграмай святыні. Аўтар Славамір Вайткевіч.

Крыніца

#Старызамак #Гродна #замкі #музеі