Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
У рэгіёнах шмат грошай, таму мясцовыя ўлады не могуць спыніць «паляпшэнне» архітэктуры сваіх райцэнтраў. Вось свежачок з Мазыра, цагляны будынак на Савецкай вуліцы за мостам зайграў новымі колерамі пад чырвонымі металакасетамі 😉 #мазыр #дэградацыя
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
У Мазыры пры рэканструкцыі стадыёна «Спартак» знеслі класіцыстычную браму, замяніўшы яе агратрэшам з блокаў Бесер-Бел.

#знішчэнне #дэградацыя #савецкаяспадчына #мазыр
Прабачце, што асцярожна заходжу на чужую вотчыну ўрбанізму, але ў гістарычным цэнтры Мазыра існуе абсалютна ўблюдачная плошча Леніна, якая ўяўляе сабой лысы асфальтавы пляц з хітрым перапляценняў сцежак-палос руху. Хочацца таксама дадаць, што ўсю гістарычную забудову былой Базарнай плошчы адмыслова зачысцілі ў свой час, бо мабыць шырыні далягляду чыноўнікам не хапала. Я не ўяўляў, як можна зрабіць гэтае месца яшчэ горшым, але звышрозумы на месцах здолелі мяне здзівіць: яны прыбралі ўсе пешаходныя пераходы праз пустую плошчу, пакінуўшы толькі на ўскраінах. Цяпер замест 30 метраў трэба прайсці аж 330 м!!! Вось такую людаедскую «рэканструкцыю» ў гістарычным цэнтры падсоўваюць замест звужэння праезнай часткі, светлафора на Т-падобным скрыжаванні, азелянення, веладарожак і адбудовы знішчанай забудовы. Падпішыцеся, калі ласка, пад калектыўным фе ніжэй. 👇

https://petitions.by/petitions/4719
#мазыр #дэградацыя #гістарычнаязабудова
Атрымаў адказ па работах на мазырскім праваслаўным саборы:
⚫️ Навес у неакласіцыстычным стылі перад той часткай фасада (два ніжнія ярусы), якая захавалася з часоў, калі гэта быў барочны касцёл бернардзінцаў, на думку чыноўнікаў аблвыканкама не патрабуе ўзгаднення, таму што не дакранаецца да будынка.
⚫️ Драўляныя вокны апынуліся гнілымі, таму іх замянілі... правільна, на пластыкавыя!
⚫️ На аўтэнтычны дэкаратыўны элемент у выглядзе крыжа з пялёсткаў і чары(?) над ім, які месціўся на франтоне, у праектна-каштарыснай дакументацыі не заклалі рэстаўрацыю 😏 таму мясцовыя майстры зрабілі замест яго новы па матывах.

Вядома, гэта ўсё трызненне. Адзінае з чым магу пагадзіцца, дык гэта з колерамі, калі яны на фасадах тых жа адценняў, што і ва ўзгодненай дакументацыі на аснове хіміка-фізічных даследванняў (што не факт). Няхай далей разбіраецца Мінкультуры.

#Мазыр #цэрквы #антырэстаўрацыя
Ці вось, напрыклад, плошча Леніна, рог Ленінскай і Савецкай вуліц пад Замкавай гарой. На старых фота 1970-х гадоў бачны цэльны фронт гістарычнай забудовы, цалкам знішчаны ў наступныя дзесяцігоддзі (ніводны дом на фота не ацалеў), на іх месцы цяпер летняя сцэна і дошка гонару. 🙈 Якія палітычныя пераканні, сямейныя нягоды ці рэлігія не дазволілі аўтарам ПЗА закласці аднаўленне (адзін радок!) гэтых помнікаў і пазначыць іх пункцірам на схеме? Зато заклалі забарону на змяненне планіроўкі (гл. пост вышэй) гэтай пачварнай плошчы-развязкі — а значыць і забарону на аднаўленне гістарычнага фронту забудовы?

З такімі праектамі зон аховы і некампетэнтныя чыноўнікі не патрэбныя — усю чорную справу за іх зрабілі.

#Мазыр #гістарычнаязабудова #ахова
У гэты час праходзіць грамадскае абмеркаванне архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі горадабудаўнічага праекта дэталёвага планавання «Дэталёвы план гістарычнага цэнтра г. Мазыра з праектам рэгенерацыі гістарычнай забудовы», пра што можна даведацца з абвесткі на сайце Мазырскага райвыканкама. Праўда, нягледзячы на тое, што ў тэксце напісана, што з матэрыяламі канцэпцыі можна будзе азнаёміцца на сайце выканкама з 15.05.2022 па 08.06.2022, ніякіх матэрыялаў там не выкладзена. Адсутнічае таксама хоць якая ўвага да абмеркавання з боку мясцовых СМІ, так што застаецца абсалютна невядомым, што там напраектавалі для шматпакутнага гістарычнага цэнтра Мазыра, амаль цалкам зачышчанага ў апошнія дзесяцігоддзі 20 ст. ад гістарычнай забудовы.

У аблвыканкам накіраваны зварот аб датэрміновым спыненні абмеркавання і правядзенні паўторнага з публікацыяй патрэбных матэрыялаў згодна з заканадаўствам.
#мазыр #ахова #гістарычнаязабудова
Спадчына
У гэты час праходзіць грамадскае абмеркаванне архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі горадабудаўнічага праекта дэталёвага планавання «Дэталёвы план гістарычнага цэнтра г. Мазыра з праектам рэгенерацыі гістарычнай забудовы», пра што можна даведацца з абвесткі…
Гомельскі аблвыканкам абавязаў Мазырскі райвыканкам правесці паўторнае грамадскае абмеркаванне па канцэпцыі праекта «Дэталёвы план гістарычнага цэнтра Мазыра з праектам рэгенерацыі гістарычнай забудовы» ў сувязі з тым, што на сайце не былі выкладзены матэрыялы праекта, заяўленыя ў абвестцы. Мазырскі райвыканкам абавязаны размясціць новую абвестку да 18 чэрвеня, прыняць меры па недапушчэнні падобных фактаў у далейшым і разгледзець пытанне аб прыцягненні вінаватых да адказнасці.

#мазыр #ахова
Спадчына
Гомельскі аблвыканкам абавязаў Мазырскі райвыканкам правесці паўторнае грамадскае абмеркаванне па канцэпцыі праекта «Дэталёвы план гістарычнага цэнтра Мазыра з праектам рэгенерацыі гістарычнай забудовы» ў сувязі з тым, што на сайце не былі выкладзены матэрыялы…
Гомельскі аблвыканкам абавязаў Мазырскі райвыканам правесці паўторнае абмеркаванне па праекце рэгенерацыі гістарычнага цэнтра, бо на сайце не былі выкладзены заяўленыя матэрыялы для азнаямлення. Што зрабілі мясцовыя чыноўнікі? Апублікавалі тую ж абвестку, але прыбралі радок пра тое, што матэрыялы будуць выкладзены на сайце.
Брава! Дзяржаўная тайна выратавана ад неблаганадзейных грамадзян. 😂👏

#Мазыр #гістарычнаязабудова #ахова
Зараз разглядаецца дэталёвы план гістарычнага цэнтра Мазыра з праектам рэгенерацыі гістарычнай забудовы. Але ў самім праекце адсутнічае ўласна рэгенерацыя — адбудова страчанай забудовы. А між тым Мазыр адзін з самых зачышчаных гістарычных гарадоў у Беларусі. У 1985 годзе ў Зборы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі, афіцыйным дакуменце, які ўключаў помнікі, узятыя савецкай дзяржавай пад ахову, была і забудова вуліца Савецкай, і жаночая гімназія, дзе вучылася Вера Харужая. Але ў наш час на месцы гэтых помнікаў або пустка, або сцэна і дошка гонару, дык што замінае адбудаваць хоць бы частку страчанага?

Падпішы!


#мазыр #аднаўленне #гістарычнаязабудова #петыцыі
Дырэктар інстытута «Палессепраект» Ігар Мамасуеў:

Особая архитектура этих районов заставляет поговорить и о теме сохранения исторического облика города. Иногда создается впечатление, что люди впадают в крайность, считая каждый старый дом непременно историческим и достойным сохранения. Как проектировщики смотрят на эту проблему?

«Наиболее значимое наследие, в том числе памятники архитектуры и градостроительства, взятое под охрану государством, включено в Государственный список историко-культурных ценностей Республики Беларусь. И, естественно, каждый из нас несет ответственность за сохранение этого наследия.

Долг проектировщика – разработка проектных решений, а также строительных и реставрационных технологий для сохранения и приспособления к современным условиям памятников архитектуры и исторической градостроительной среды. Это не просто громкое заявление, а кропотливый труд специалистов, имеющих соответствующее разрешение, выданное Министерством культуры Республики Беларусь. Хочется отметить, что институт имеет в своем штате таких специалистов.

Однако многие памятники могут исчезнуть навсегда из-за обременений, которые сегодня налагает Министерство культуры на людей, желающих приобрести подобные объекты.

На мой взгляд, требование полностью восстановить объект чуть ли не в первоначальном виде не всегда выполнимо. Поэтому для сохранения исторических объектов необходимо находить некий компромисс, помня, что при реконструкции здания вполне реально сохранить фасад и внешний облик, но восстановить еще и «дух эпохи» не всегда реализуемо.»


Бедныя гаротныя, жывуць у горадзе, дзе засталося 3,5 гістарычныя будынкі, 1,5 з якіх узятыя пад ахову. І такія пакуты зведваюцца ад гэтых «обременений», што хочацца ўжо нечым ім дапамагчы. 🤡 У Вільні гістарычны цэнтр у два разы большы за ўвесь Мазыр, і не толькі ўзяты пад дзяржаўную ахову, але яшчэ і Спадчына ЮНЕСКА. Хоць многія будынкі выдатныя помнікі, але ёсць і абсалютна шараговыя камяніцы і нават драўляныя «халупы». Вось дзе «обременение»! І нічога, цэнтр жыве і развіваецца, нават кропкава будуецца сучаснае жытло. А яшчэ цэнтр прыносіць столькі грошай, колькі Мазыру не снілася нават з улікам НПЗ.

А ў «цесным» Мазыры ўжо няма дзе разгуляцца.

Як кажуць, хуёваму танцору і яйцы замінаюць!

#Мазыр
У Мазыры палае будынак былой павятовай бальніцы пачатку ХХ стагоддзя. Будынак па вуліцы вул. Рыжкова, 11 — афіцыйны помнік архітэктуры, але ў Дзяржаўны спіс унесены пад памылковай назвай «Былы гарадскі асабняк» (шыфр 312Г000861). Але гэта не так, ён адразу пабудаваны як бальніца, а ягоны архітэктурны дэкор дакладна паўтарае архітэктурны дэкор комплексу політэхнічнага інстытута ў Кіеве.

Нягледзячы на тое, што за 20 метраў ад гістарычнага будынка размешчаны будынак МУС, шмат гадоў занядбаны будынак, відавочна, стаў прыстанкам для бамжоў і іншых маргіналаў.

Ну нічога, дагарыць - можна будзе з чыстым сумленнем знесці.

#Мазыр #знішчэнне
Спадчына
У Мазыры палае будынак былой павятовай бальніцы пачатку ХХ стагоддзя. Будынак па вуліцы вул. Рыжкова, 11 — афіцыйны помнік архітэктуры, але ў Дзяржаўны спіс унесены пад памылковай назвай «Былы гарадскі асабняк» (шыфр 312Г000861). Але гэта не так, ён адразу…
Як выглядае павятовая бальніца ў Мазыры пасля пажару.

Помнік архітэктуры пачатку XX стагоддзя загарэўся ўчора ўвечары.
Пры прыбыцці на месца пажарныя выявілі, што дах будынка ахоплены полымем. Пажар удалося ліквідаваць толькі ў 21:39. Агнём цалкам знішчана 200 квадратных метраў даху і частка міжпаверхавага перакрыцця.

Першапачатковай версіяй прычыны ўзгарання называецца падпал.

Плошча пашкоджання, як бачна па фота, не вельмі вялікая, але гэта азначае, што частка будынка засталася безабароннай для ападкаў і будзе паскоранымі тэмпамі разбурацца далей.

Мясцовыя ўлады ўжо знайшлі вінаватага - уласніка, які неаднаразова атрымліваў патрабаванні ад іх пра неабходнасць прыняцця мер па яго захаванні, але нічога не рабіў.

Прабачце, а ў якім годзе ён стаў уласнікам будынка? Штосьці мне здаецца, што да ручкі помнік давялі задоўга да яго, калі ён быў у камунальнай уласнасці, але ніхто не паварушыў пальцам, каб неяк абараніць яго ад разрабавання і вандалізму.

#Мазыр #разбурэнне #гістарычнаязабудова