Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
У Гарадскім садзе Брэста адбудуюць гандлёвы павільён па праекце 1925 года. Наколькі падобная будка да польскага праекта — судзіце самі.

#Брэст #польскаяспадчына
https://www.realbrest.by/novosti/brest-i-region/stalo-izvestno-chto-za-obekt-stroitsja-v-gorodskom-sadu-bresta.html
У Брэсце знеслі дом у гістарычным цэнтры па вуліцы Міцкевіча, 63.

#гістарычнаязабудова #Брэст #знішчэнне
У Брэсце выставілі ўчастак у гістарычным цэнтры горада па вуліцы Будзённага, 26, сярод умоў - аднаўленне фасадаў знішчанага будынка гарадской думы, выкананага ў цагляным стылі.

#аднаўленне #гістарычнаязабудова #брэст
https://brestcity.com/blog/v-breste-namereny-vossozdat-istoricheskoe-zdanie-gorodskoj-dumy
Вандалы раскрадаюць на металалом старыя Трышынскія могілкі ў Брэсце, якія з'яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю і знаходзяцца пад аховай дзяржавы.

#вандалізм #Брэст #могілкі
https://news.erkalo.io/life/807.html
У Брэсце паставілі помнік ДАІшніку. Гэта ўжо не першы помнік падобнай мастацкай вартасці ў Беларусі. Не ведаю імя творцы, але праца вельмі падобная да «выратавальніка з дзяўчынай», які стаў славутасцю ў Любані. Цікава, як прайшлі ўсе гэтыя «арт-аб'екты» розныя мастацкія камісіі?

#помнікі #Брэст
https://1reg.by/2021/08/25/zalatyi-pomn-k-nspektaru-da-bresce-pastav-l-bez-ul-ku-narodnyih-tradyicyiy-fotafakt/
17 снежня на аўкцыёне адным лотам прададзены пяць будынкаў у гістарычным цэнтры Брэста - вул.Савецкая, 100, вул.Дзяржынскага, 39, вул. Савецкая, 96, 98, 102/1 (першыя два аб'екты з'яўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі), якія шмат гадоў стаяць схаваныя ад людзей за палотнішчамі з маляванымі фасадамі. Як паведамляе старшыня гарвыканкама, пераможцам таргоў прызнана брэсцкае ТАА "СтэфЛайн". Лічу абсалютна непрымальнымі загалоўкі некаторых СМІ, якія пішуць, што «два пад рэстаўрацыю, астатнія пад знос». Ведаю, што любімая брэсцкая практыка рэканструкцыі гэта знос і пачварны навабуд на гістарычным месцы, але трэба дамагацца статусу для ўсіх гістарычных дамоў у гэтым комплексе.

#брэст #гістарычнаязабудова #аўкцыёны


https://brestcity.com/blog/kto-kupil-5-zdanij-v-centre-bresta
У гістарычным цэнтры Брэста знясуць чарговую гісторыка-культурную каштоўнасць — дом па вуліцы Савецкіх пагранічнікаў, 22 — гэта вынікае з адказу гарвыканкама. У адказе паведамляецца, што разбор будынка з наступным аднаўленнем з выкарыстаннем старой цэглы выкліканы аварыйна-небяспечным станам будынка і неабходнасцю ўсталявання падмуркаў. Праектныя рашэнні ўзгоднены Радай пры Мінкультуры.

Як нам стала вядома, прычанай зносу з'яўляецца немагчымасць умацаванняў падмуркаў. Можа яно і так, але неяк часта помнікі архітэктуры, якія прастаялі 100 гадоў, у час "рэканструкцый" сутыкаюцца з абставінамі непераадольнай сілы, якія не даюць ім існаваць далей.

#разбурэнне #брэст #гістарычнаязабудова
Рэканструкцыя пабудовы для абознага захоўвання канца XIX - пачатку XX ст. пад краму Санта па вуліцы Чырвонагвардзейскай у Брэсце.

#брэст #рэканструкцыя #гістарычнаязабудова
Учора 13 кастрычніка 2022 года пастановай Міністэрства культуры статус гісторыка-культурнай каштоўнасці 1-й катэгорыі (унікальныя аб'екты міжнароднага значэння) нададзены цэгле з надпісам «Умираем не срамя» і фрагменту сцяны з надпісам «1941 год 26-го июня нас было трое нам было трудно но мы не пали духом и умираем как герои» з Брэсцкай крэпасці.

Наданне статусу хутчэй ідэалагічнае, чым практычнае, таму што абодва аб'екты захоўваюцца ў музеях і ім нічога не пагражае.

#ахова #Брэст
Дзіцячы павільён у гарадскім парку культуры і адпачынку ў Брэсце. 1964. Арх. Леанард Маскалевіч
і
Кветкавая крама па Завальнай (Піліма) вуліцы ў Вільні. 1968 (праект 1961). Арх. Ніёле Вайчуніене, Рымвідас Пранайціс

Упэўнены, што знойдзецца яшчэ які-небудзь падобны праект із братніх краін Усходняга блоку, адкуль савецкія архітэктары злізалі ідэю праз часопісы.

#Брэст #Вільня #савецкаяспадчына
Мазаіка «Зямля навукі і культуры» з трыпціха, які размешчаны на тарцах карпусоў Брэсцкага электрамеханічнага завода па вуліцы Маскоўскай, застаўлена рыштаваннямі і рыхтуецца да рэстаўрацыі. Мазаікі створаны ў 1985–1989 гадах мастакамі Уладзімірам Крываблоцкім і Юрыем Багушэвіч па ініцыятыве першага дырэктара БЭМЗа Уладзіміра Сальнікава.

У сакавіку 2019 года рашэннем Брэсцкага аблвыканкама мазаічнаму трыпціху «Зямля» нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Але гэта не спадабалася ўласніку будынка, гандлёваму дому «Лагуна», на якога ўскладалася адказнасць па захаванні мазаікі. Гандлёвы дом падаў у суд з патрабаваннем прызнаць рашэнне несапраўдным.

Заяўнік заявіў, што з наданнем мазаічнай кампазіцыі статусу матэрыяльнай нерухомай гісторыка-культурнай каштоўнасці былі закрануты і парушаны яго правы, паколькі прадпрыемства вымушана падпісаць ахоўнае абавязацельства і выканаць шэраг дарагіх мерапрыемстваў па аднаўленні і далейшым падтрыманні мазаікі.

Тады, дзякуй богу, прэцэдэнта не адбылося і суд адмовіў ганлёваму дому. А так бы «рыначак павырашаў» яшчэ адзін твор манументальнага мастацтва. Не падабаецца выконваць абавязацельствы - пашукай месца, дзе каштоўнасцей няма. А то любяць прадпрымальнікі і рыбку з'есці, і ў гарадскім цэнтры сесці.

#Брэст #мазаікі #ахова #рэстаўрацыя
https://brestcity.com/blog/odna-iz-trex-mozaik
Спадчына
Па нашым звароце Міністэрства культуры накіравала у Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі запыт па пытанні вывазу з Беларусі культурных каштоўнасцей, у тым ліку рэлікварыя Святога Феліцыяна Мучаніка (па ім ёсць экспертнае заключэнне аб яго каштоўнасці), а…
Канчатковая інфармацыя ад Міністэрства культуры наконт рэлікварыя і Берасцейскай Бібліі, якія выстаўляліся на расійскім аўкцыёне. Рэлікварый застаецца ў доме ўласніка ў Мінску. Уласнік апавешчаны аб парадку перамяшчэння рэлігійных прадметаў, якія адносяцца да культурных каштоўнасцей (не блытаць з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі), абмежаваных да перамяшчэння.

А вось з Бібліяй не ўсё так адназначна. У Міністэрства культуры адсутнічае інфармацыя аб вывазе гэтага асобніка, але нічога не пішуць і пра тое, што ён застаўся ва ўласніка. 🤔

#аўкцыёны #ахова #мінск #брэст
Як вынішчаецца гістарычная забудова Брэста. Фотапараўнанне 2021 года з цяперашнім момантам.

Крыніца
#знішчэнне #брэст #гістарычнаязабудова
Усё патаемнае становіцца яўным. Мы ўжо не аднойчы пісалі, што немагчыма выключыць аб'ект з Дзяржаўнага спісу законным чынам, бо немагчыма пераадолець умову пра «немагчымасць навуковага аднаўлення», калі ёсць хоць бы фотаздымкі будынка, а яны ёсць заўсёды, нават для самага аддаленага ці рэжымнага аб'екта.

І вось па адным з аб'ектаў, рашэнне па выключэнні якога мы патрабавалі безвынікова ад пракуратуры прызнаць несапраўдным, усё пацвердзілася ад асоб, якія ў гэтым прама ўдзельнічалі.

Гэта мадэрнісцкі дамок па Будзённага, 5 у Брэсце, які быў выключаны са спісу і знішчаны, каб пабудаваць праезд на паркоўку да самага пачварнага будынка ў Беларусі - Брэсцкага тэатра лялек.

«У часе падрыхтоўкі Брэста да юбілею знеслі гістарычны дом на вуліцы Будзёнага.

Выкарыстоўваючы розныя інструменты, яго выключылі са спісу гісторыка-культурных каштоўнасцяў, а чыноўнікі аблвыканкама абгрунтавалі, чаму тое трэба зрабіць».

«Трэба было выканаць тое даручэнне. Я як спецыяліст разумеў, што няма падставаў дом выключаць [са спісу гісторыка-культурных каштоўнасцяў]. Мне сорамна. Гэта было няправільна, і мы як чыноўнікі прыклалі да гэтага руку», — прызнаецца былы намеснік начальніка аддзела па каардынацыі дзейнасці арганізацый культуры ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Арцём Брухан.

#Брэст #гістарычнаязабудова #знішчэнне
На Анлайнеры зноў выйшаў матэрыял, у якім ліжуць сраку брэсцкім забудоўшчыкам, якія знішчаюць гістарычны цэнтр Брэста дом за домам.

Абсалютна некрытычная падача, незразумела толькі чаму подпісу "на правах рэкламы" няма.

Цяпер у шматпакутным Брэсце дабраліся да дома Малкіндаў па вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў, 22, які быў перабудаваны са старой камяніцы ў 1930 годзе.

Дырэктар канторы «Студыа А-3» Аляксей Андрэюк пачынае ўціраць лютую дзіч пра рэстытуцыю(???) і тое, што "для максімальнага набліжэння да арыгіналу будынак трэба разабраць". Прабачце, але нам нахер не патрэбны вах "арыгінальны выгляд", нам патрэбная аўтэнтычная каштоўнасць.

Здагадайцеся якая прычына знайшлася, каб знішчыць камяніцу для "набліжэння да арыгіналу"? Калі вы сачылі за брэсцкімі будоўлямі, то ўжо ведаеце адказ - грунты, якія не нясуць!

Кожны раз, калі знішчаюць будынак у Брэсце, аказваецца, што грунты не нясуць, вось-вось усё складзецца як картачны домік. Стагоддзе без капрамоўнтаў забудова прастаяла на сваіх грунтах і нічога з ёй катастрафічнага не адбылося. А цяпер выявілася, што пад усім старым Брэстам грунты не нясуць!

Бо забудоўшчыкам гэта выгадна. Прыдумалі сабе штуку з грунтамі і цяпер ёй можна абгрунтаваць усё, што хочаш. А праверыць - немагчыма.

Каб захаваць будынак, пішуць далей, трэба было адзець яго ў жорсткі металічны гарсэт, што "парушала яго аўтэнтычнасць".

АААААААААААААА. Проста няма слоў. Гэтых металічных гарсэтаў сотні і тысячы і ніхто іх не бачыць, бо пад тынкам можна схаваць што заўгодна. І толькі ў шызікаў з Брэста свой шлях - знішчыць будынак, каб не парушыць яго аўтэнтычнасць.

Хто дапусціў гэтых блядзей да праектавання ў гістарычным цэнтры горада? Ім толькі дваровы талкан даверыць можна.

А да Анлайнера пытанне: а вы праўда лічыце гэты артыкул журналістыкай? Чаму няма ў артыкуле меркавання тых, хто займаецца аховай спадчыны? Яны б вам расказалі, як справы ў Брэсце вядуцца.

https://realt.onliner.by/2024/09/10/stoletnij-dom

#Брэст #гістарычнаязабудова #знішчэнне
Каб забудоўшчык змог пабудаваць элітны жылы дом "Жамчужына" на набярэжнай Мухаўца ў гістарычным цэнтры Брэста, у праект дэтальнага плана пасля грамадскага абмеркавання былі ўнесеныя змены, якіх не было на абмеркаванні - а менавіта ў берасцейцаў адабралі кавалак зямлі, які адводзіўся пад агульнагарадскі парк. Цяпер у доме прадаюцца (дакладней ужо ўсо прадалі) кватэры па $200 000. 💪🏻 Паспяховы поспех.

#Брэст #паркі
Другі зашквар Анлайнера: «Замест заброшак - новы квартал з офісамі, барамі і кафэ».

Як расстаўлены прыярытэты бачна, а цяпер я выглядае сітуацыя насамрэч: у Брэсце ЗНОЎ ЦАЛКАМ ЗНІШЧАЦЬ ТРЫ гістарычныя будынкі ў цэнтры горада. Гаворка ідзе пра аднапавярховыя камяніцы: прыбудову да будынка па Дзяржынскага, 39, якая не мае свайго нумара, дамы па пешаходнай Савецкай вуліцы, 96, 98.

То бок «заброшкі» з загалоўка гэта «гістарычныя камяніцы», а «новы квартал» і «незвычайны аб'ект» - гэта шараговая безаблічная архітэктура са шкла і бетону, якая добра выглядае толькі на рэндарах. Вось такая падмена паняццяў.

Месца лакамае, гэтыя камяніцы дарэчы амаль адзіныя, якія ў праекце зон аховы гістарычнага цэнтра Брэста нават не абазначылі як «шараговая забудова» (гэты статус, праўда, ніяк не дапамагае, як мы ўжо бачылі), каб можна было спакойна забудаваць.

Таксама забудоўшчык з лёгкасцю махляра абыходзіць рэгламент для забудовы Савецкай вуліцы, які забараняе будаваць «вышэй адзнакі вільчака даху прылягаючых гістарычных будынкаў, размешчаных па лініі забудовы». Суседнія будынкі комплексу - Дзяржынскага, 39 і Савецкая, 100 - двухпавярховыя, а ў навабудзе ўжо тры паверхі і мансардны дах! 👏 Брава, мая павага, усіх паймелі. На макеце, праўда, увогуле было было яшчэ на паверх вышэй, але, відаць, гэта было занадта нават для Рады пры Мінкультуры.

#знішчэнне #гістарычнаязабудова #Брэст