Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Эксізныя варыянты летніх тэрас для Віцебска.

#Віцебск #тэрасы
Праваслаўныя хрысціяне горада Віцебска звярнуліся ў епархіяльнае ўпраўленне з просьбай аб адраджэнні Свята-Мікалаеўскага сабора, узарванага ў красавіку 1957 года, паведамляе сайт Віцебскай епархіі.

У 1716 годзе на сродкі віцебскага кашталяна Марцыяна Агінскага і віцебскай шляхты пачалося будаўніцтва касцёла ў стылі барока, якое завяршылася ў 1731 годзе.

У XIX стагоддзі храм быў перададзены праваслаўным, некалькі разоў перабудоўваўся.

Пасля 1917 года касцёл быў зачынены. У 1922 годзе царкоўныя каштоўнасці былі канфіскаваны. Храм моцна пацярпеў падчас Другой сусветнай вайны. У 1944 годзе ў будынку яго размясціўся аддзел сацыяльнага забеспячэння. Узарваны 12 красавіка 1957 года.

Зараз на яго месцы паркоўка.
https://vitvesti.by/obshestvo/pravoslavnye-khristiane-goroda-vitebska-vystupili-s-initciativoi-vozrozhdeniia-sviato-nikolaevskogo-sobora.html/
#аднаўленне #віцебск #цэрквы #касцёлы
Незвычайны віцебскі касцёл Святога Ігнацыя Лаёлы з незвычайным роспісам «Лесвіца ў неба» мастака Уладзіміра Кандрусевіча.

#Віцебск
Спадчына
Photo
Аднаўленне Любавіцкай сінагогі ў Віцебску. Ад галоўнага фасада, здаецца, засталіся толькі кавалкі прасценкаў, астатняе перакладзена наноў.

фота
#аднаўленне #віцебск #яўрэйскаяспадчына
Каб было лепш зразумела, што дзе.

Калі ў каго ёсць нармальныя фота сінагогі "да" - скіньце ў чат, бо ў інтэрнэце нейкі трэш са здымкамі, усе ў нізкім разрозненні.
#віцебск
Ужо нават цяжка прыгадаць, у якім годзе пісалі зварот наконт пачварнай рэкламы на гістарычным будынку па вуліцы Гараўца, 12 у Віцебску (мо нават недзе ў 2019).

І вось што з гэта атрымалася. На фота 2018 і 2021 гады (апошнія фота з аўталюстэркаў Яндэкса, будзем удзячныя за больш яксныя сучасныя здымкі).

Спачатку знкілі ўсе старыя боксы і налепкі з бакавога фасада, у тым ліку з сандрыкаў-перамычак; замест іх - вывескі, складзеныя з асобных літар, як то рэкамендуе заканадаўства, у межах міжпаверхавага пояса. А пасля прыбралі і ўбогія вертыкальныя канструкцыі з кутняй часткі, якія ператваралі будынак у нейкую фавелу. Застаецца, вядома, пытанне з законнасцю шкляной прыбудовы ў цэлым і яе візуальным афармленнем у прыватнасці, але гэта трохі іншая і больш складаная гісторыя.

Дробязь, а прыемна. ☺️

Калі вам падабаецца, як мы змагаемся за культурную спадчыну, вы можаце падтрымаць наш канал праз Boosty ці Patreon (уваход праз ВПН).

#Віцебск #рэклама
Спадчына
Photo
Што будзе з асабняком па вуліцы Чэхава, 7 у Віцебску, па незаконных работах на якім Міністэрства культуры раней звярталася ў праваахоўныя органы.

Цэнтральнае месца на першым паверсе будзе адведзена кафэ-клубу з абедзеннай залай на 20 месцаў і невялікай кавярняй. У мансардзе плануецца стварыць выставачную залу. Яна стане месцам прыцягнення творчых людзей у розных сферах дзейнасці. Цокальны паверх зойме інтэрактыўная зала-студыя з экранам на ўсю сцяну і мяккай мэбляй для разнастайных актыўнасцяў пераважна моладзевай аўдыторыі. Пры гэтым не выключаецца варыянт перадачы часткі будынка ў арэнду спецыялізаваным прадпрыемствам у сферы грамадскага харчавання або індустрыі забаў.

https://www.vitbichi.by/news/obshchestvo/post59447.html

#Віцебск #гістарычнаязабудова #рэканструкцыя
Касцёл Святога Антонія і Фарны касцёл у Віцебску на акварэлях 1946 года. З фондаў архіваў ЦРГКЛіТ (я думаў да яго няма доступу) і НГАБ. Антоніеўскі касцёл знішчаны ў 1961 годзе ў рамках антырэлігійнай кампаніі Хрушчова. У 2017 годзе Мінкультуры ўхваліла прапанову адбудовы храма, але са змяншэннем храма ў бок, каб не звужаць праезную частку (больш машын богу машын!), што на наш погляд недапушчальна. Дзякуй богу, што грошай на праект не знайшлося, магчыма, у будучыні, калі ў прыярытэце будзе не колькасць палос ў гістарычным цэнтры, а культура, мы зможам адбудаваць яго на гістарычным месцы.

Фота
#віцебск #касцёлы
Перад уваходам у Віцебскую ратушу паставілі скульптурны макет "Віцебск гістарычны". Макет адлюстроўвае гістарычны цэнтр горада на пачатак XX стагоддзя, так як ён выглядаў да татальнага разбурэння ў час вайны і пад савецкім кіраўніцтвам. Аўтар - мясцовы скульптар Сяргей Сотнікаў

P.S. Здагадайцеся на якой мове выкананы назвы вуліц і рэк на макеце

Фота
#Віцебск #помнікі
З 27 чэрвеня па 26 ліпеня 2023 г. уключна Віцебскім гарвыканкамам праводзіцца грамадскае абмеркаванне праекта будаўніцтва Сафійскага сабора, які пазіцыянуецца як копія полацкага часоў старажытнай Русі. Храм плануюць размясціць на броўцы левага берага Дзвіны, ля ўпадзення ў яе Пілатава ручая. У 2019 годзе гарадскія ўлады скарэктавалі прыбярэжную паласу і водаахоўную зону, што дазволіла размясціць царкву ў гэтым месцы.

ГІстрычна тут размяшчалася кардонная фабрыка, пазначаная на старых планах горада. Сёння гэтая тэрыторыя не ўваходзіць ні ў якія ахоўныя зоны гістарычнага цэнтра, але МІнкультуры адзначыла, што ў мэтах недапушчэння знішчэння магчымых археалагічных аб'ектаў земляныя работы неабходна выконваць на падставе заключэння НАН Беларусі.

Свае заўвагі і прапановы, а таксама патрабаванні аб правядзенні сходу па гэтым аб'екце можна дасылаць на адрас admpermay@vitebskgik.by

#Віцебск #цэрквы #абмеркаванні
Аднаўленне Вялікай Любавіцкай сінагогі ў Віцебску амаль завершана. Праўда выкарыстаная рабая цэгла псуе ўражанне.

Крыніца
#Віцебск #аднаўленне #яўрэйскаяспадчына
Спадчына
А вось і сама кардонная фабрыка ў Віцебску, на месцы якой будзе пабудавана Сафія. На пярэднім плане яўрэйскія могілкі па пр. Чарняхоўскага, якія маляваў Марк Шагал, відаць, таму, што тут пахаваныя яго бацькі. Як многія іншыя могілкі, асабліва чамусьці яўрэйскія…
Віцебскія ўлады не збіраюцца выпраўляць грубую памылку, дапушчаную пры складанні генеральнага плана горада і праекта дэталёвай планіроўкі раёна, паводле якіх плануецца забудавай жыллём найстарэйшыя яўрэйскія могілкі горада... таму што яны ўсё ўзгаднілі! Вось як! Паводле заканадаўства на месцы могілак, у тым ліку ліквідаваных, можа быць только рэкрэацыяйныя зона.

Могілкі на планах горада фіксуюцца з 1820-х гадоў, ёсць яны і на найбольш падрабязным плане горада за 1904 год. У 1919 годзе могілкі былі закрыты да пахаванняў, фіксуюцца на нямецкіх фотаздымках 1940-х і карцінах Марка Шагала.

У 1960-х гадоў у рамках хрушчоўскай антырэлігійнай кампаніі надмагіллі на могілках былі знішчаны, але эксгумацыя целаў не ажыццяўлялася. У адрозненне ад многіх іншых могілак Віцебска, якія былі забудаваны, а значыць, хутчэй за ўсё, пры будаўніцтве целы былі часткова “ўтылізаваны”, Лучоскія яўрэйскія могілкі ніколі не забудоўваліся і дагэтуль уяўляюць пустку.
Паводле артыкула 15 закона “О погребении и похоронном деле”:
Использование территории бывшего места погребения после переноса разрешается только под зеленые насаждения по истечении двадцати лет с момента его переноса. Возведение зданий и сооружений на этой территории запрещается.”

У зацверджаным генеральным плане ж тэрыторыя былых могілак абазначана не як месца пахавання (П-2.3) ці рэкрэацыйная зона (Р), але як зона змяшанай забудовы (Ж-3), што парушае заканадаўства аб пахаваннях. Аналагічная сітуацыя і з дэталёвым планам шматкватэрный жылой забудовы па пр. Чарняхоўскага, дзе на гэтай тэрыторыі размешчана зона зона змяшанай грамадска-жылой шматкватэрнай забудовы перменнай павярховасці (1-16 пав.) (Ж-3) першай чаргі рэалізацыі.

У адказе выканкама адзначана, што пры распрацоўцы гэтых праектаў яны былі ў курсе існавання могілак, бо рабілі запыт у Інстытут гісторыі, але, атрымліваецца, праігнаравалі гэты факт і палажэнні заканадаўства аб пахаваннях, намаляваўшы там новы перспектыўны раён.

#віцебск #могілкі #ахова #яўрэйскаяспадчына
У Віцебску на грамадскае абмеркаванне вынеслі праект рэканструкцыі гасцініцы «Віцебск».

Прабачце, але гэта абсалютная творчая імпатэнцыя. Я такім архітэктарам не даверыў бы і сарціры праектаваць, не кажучы пра гістарычнае ядро горада.

Савецкая гасцініца не ахці якіх мастацкіх вартасцей, але выглядае ў разы цікавей за той гроб, што намалявалі на рэндарах. Гэта горш нават за рэканструкцыю Белпрампраекта на Нямізе і гасцініцы "Кастрычніцкай" у Мінску.

Нягледзячы на тое, што будынак размешчаны на тэрыторыі Ніжняга замка, праект зон аховы гістарычнага цэнтра не вызначае яго як дысгарманічны (там проста адсутнічае такая катэгорыя), а ў рэгламентах прапісана толькі, што "дазваляецца рамонт і рэканструкцыя існуючай гістарычнай забудовы, якой не нададзены статус
гісторыка-культурнай каштоўнасці, без павелічэння вышыні, параметраў будынкаў і змянення характару іх архітэктуры".
Але не прапісана, што забараняецца рэканструкцыя без павелічэння вышыні, параметраў будынкаў і змянення характару іх архітэктуры. Рабі, што хочаш 🤡 Не прапісана і што такое гістарычная забудова... Я проста ў шоку ад таго, што гэтыя зоны аховы праходзяць праз юрыстаў, але тыя прапускаюць такія ДЗІРЫ ў дакуменце. Гасцініцы «Віцебск» сёлета роўна 50 гадоў, а статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці можна дамагацца пасля 40 гадоў 🤔 ці азначае гэта, што гасцініца ўжо гістарычная забудова?

Вось так і ўродуюць пры поўным спрыянні на ўсіх узроўнях нашыя гарады!

#Віцебск #савецкаяспадчына #дэградацыя
Спадчына
Усяго праз месяц пасля знішчэння храма ў пачатку 1962 года ён быў прызнаны помнікам. Папярэдні раз яго ўзялі пад дзяржаўную ахову ў 1953 годзе, што ніяк не перашкодзіла зносу. Як і пратэст навукоўцаў з Масквы.

Гэта быў настолькі выдатны прыклад маразму «крэпкіх хазяйственнікаў» у Савецкай Беларусі, што віцебскія ўлады ў асобе гарадскога старшыні Мікалая Ільіча Сабельнікава былі праслаўлены на ўвесь Саюз у асобным выпуску «Недолго думая» сатырычнага кіначасопіса «Фитиль».

Мне здаецца гэтае відэа трэба прымусова паказваць ва ўсіх райвыканкамах і аблвыканкамах краіны. Бо як і 60 гадоў таму, чыноўнікі не толькі застаюцца сляпымі да культурнай спадчыны, але часта дзейнічаюць нібыта на зло. Ну і вельмі бракуе такіх вось «Фитилей».

Замест іх Мацяс можа падаць спілоўванне дрэваў у сядзібе як тое, што "трэба прыняць", а Анлайнер падрыхтуе вялікі кампліментарны артыкул пра найлепшага забудоўшчыка Брэста, уся дзейнасць якога зводзіцца да знішчэння насуперак праекту зон аховы каштоўных будынкаў.

https://youtu.be/iYkOy0debNY

#Віцебск #храмы #знішчэнне #старажытнарускаедойлідства
Работы ў сутарэннях Віцебскай ратушы, дзе плануюць размясціць частку экспазіцыі.

Ратуша пабудавана ў 1775 годзе, але ў допісе гаворыцца пра сутарэнні XVI стагоддзя - яны засталіся ад ранейшай пабудовы ці гэта памылка? 🤔

#Віцебск #ратушы #рэканструкцыя
Спадчына
Ігар Чарняўскі: "А ў гэты ж час (1980-я) выконваўся капітальны рамонт Віцебскай ратушы, куды і прапанаваў зазірнуць Ігар Цішкін. Убачанае ўразіла. Па ўсіх прыкметах (характар муроўкі, цэглы) падземная частка помніка архітэктуры выдавала на 17 стагоддзе, што…
У сутарэннях Віцебскай ратушы скончылі работы па прыстасаванні памяшкання пад экспазіцыйную залу. Калі шчыра, то я не разумею прыколу канцэпцыі, выглядае як пабіты жыццём падвал. Экспазіцыйныя зандажы заўсёды мусяць мець правільную геаметрычную форму, каб адрозніваць іх ад дэструктыўных працэсаў. Тут цалкам наадварот. Таксама зандажы мусяць мець замацаваныя краі, каб далей не разбураўся тынк. Гэтага таксама не бачу нідзе акрамя апошняга фота.

P. S. А што за каменны ёлуп, хто ведае?

#Віцебск #інтэр'еры
У Віцебску згаўнілі (фота 2014 і 2023) былую стараверскую царкву, абшыўшы яе вентфасадам з металакасет у фірмовых для крамы «Пилакос» клоўнскіх колерах. Будынак па праспекце Генерал аЛюднікова, 2 к2 размяшчаецца ў дварах жылога раёна, на паўночны ўсход ад гістарычнага цэнтра.

#Віцебск #цэрквы #дэградацыя #непомнік
У Віцебску ў раёне, дзе жыў Марк Шагал, знішчылі гістарычную камяніцу па вуліцы Красіна, 8. Мяркуючы па ўсім, фасадная сцяна была часткова захвана пры будаўніцтве хлевападобнага асабняка. Але ён быў схаваны за новай аддзелкай, для якой, відаць, была выкарыстана старая цэгла або з гэтага ж дома, або з суседняй Любавіцкай сінагогі.

Нягледзячы на тое, што камяніца знаходзіцца ў межах гістарычнага цэнтра горада, у праекце зон аховы паняцце «каштоўная шараговая забудова» адсутнічае як від, а значыць з гэтым і іншымі старымі дамамі ў раёне ўласнік можа рабіць што заўгодна.

Крыніца
#знішчэнне #Віцебск #гістарычнаязабудова