Парламенцкі Канал
568 subscribers
6K photos
549 videos
1 file
7.25K links
Гэта канал
👉аб парламентарызме
👉аб працы дарадцы Святланы Ціханоўскай па парламентскай супрацы
👉аб працы Альянсу дэпутатскіх групаў “За дэмакратычную Беларусь”
Download Telegram
Анатолий Лебедька: депутатская группа «За демократическую Беларусь» в Парламенте Армении, почему бы и нет!

Работа на полях Парламентской Ассамблеи «Евронест» может быть не менее актуальной и результативной, чем выступления с трибуны Ассамблеи, считает Анатолий Лебедька и делится некоторыми итогами переговоров в кулуарах.
В частности советник Светланы Тихановской заявил, что на встрече с армянскими парламентариями обсуждалась перспектива создания группы «За демократическую Беларусь» в Парламенте Армении.
«Многим это кажется невозможным, но я анализирую тренды армянской политики. Я слышу про европейские заявления премьер-министра, главы внешнеполитического ведомства. Я вижу депутатов с четкой проевропейской ориентацией. Этого уже достаточно, чтобы проводить консультации.
Первый шаг сделан, идём дальше!»

#паевронест #евронест #беларусь #евровыбор #пранас #палітвязні

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Анатоль Лябедзька пракаментаваў кадравыя прызначэнні ў Палаце Прадстаўнікоў
“Аніякай інтрыгі. Як і прадсказваў - генерал Сергіенка ачаліць Палату. Гэта арганічна для краіны з паўваенным станам

#бязвыбары #палата #пранас #беларусь #ясьгаспадар
На палях канферэнцыі Каліноўскага

Анатоль Лябедзька/Міхал Камінскі, віцэ-маршалак Сената Польшы, намеснік кіраўніка групы “За дэмакратычную Беларусь” Парлвмента Польшы

Дамовіліся:
1 пра візіт групы маладзёвых, беларускіх лідэраў у Сенат Польшы
2 аб падрыхтоўцы і прыняцці плана працы сенатараў - чальцоў дэпутатскай групы “За дэмакратычную Беларусь”.
3 аб правядзенні слуханняў у Сенаце Польшы датычна пытанняў інтэграцыі беларусаў у Польшы.

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага

#сенат #група #беларусь #польша #разам #супраца #пранас
ВЫБІТНЫЯ БЕЛАРУСЫ

Анатоль Лябедзька:
“Упершыню ужывую убачыў Нiла Сымонавiча у 1990...
Народнага Паэта народ абраў у Парламент. Што сказаць... я быў зачараваны гэтым чалавекам. Былi дзьве Асобы пад час выступаў якiх у Авальнай Зале быу поўны штыль. Адзiн з iх Гiлевiч. Яго нельга было не слухаць.
Постаць, голас, веды, досвед, талент, непадробная любоў да Беларусi i мовы, усе гэта прываблiвала i магнiцiла. Вакол яго зауседы роiлiся людзi. Ен знаходзiў час каб сказаць добрае слова пры кожнай сустрэчы, патэлефанаваць i пахвалiць за артыкул, нават напiсаць верш у падтрымку...
Ад нас сыйшоў сапраўды апошнi НАРОДНЫ ПАЭТ БЕЛАРУСI.
Мы памятаем!!!!

#гілевіч #памяць #паэт #народны #беларусь #пранас #разам #кнігі
25 гадоў таму раптоўна і загадкава памёр Генадзь Карпенка

Беларускі навуковец і палітык, дэпутат Вярхоўнага Савету 12 і 13 скліканьня, адзін з лідэраў Аб’яднанай грамадзянскай партыі і беларускай апазіцыі Генадзь Карпенка памёр 6 красавіка 1999 году ў менскай клінічнай лякарні з дыягназам «кровазьліцьцё ў мозг». Напярэдадні ён нібыта піў каву з малавядомай журналісткай. Сьмерць палітыка была зусім не чаканай, бо ён ніколі ня скардзіўся на дрэннае здароўе.

Невядома як бы разгортваліся падзеі, калі б у 1994 годзе дэмакраты, на прэзідэнскіх выбарах, аб’ядналіся вакол Генадзя Карпенкі.

У 1996 годзе Карпенка, тагачасны намесьнік старшыні Вярхоўнага Савету, кіраваў працэсам імпічмэнту Лукашэнкі.

1999 год - год з чорнай травурнай лентай. Карпенка, Захаранка, Ганчар…
МЫ ПАМЯТАЕМ!!!

#эскадронсмерці #забойствы #пранас #агп #беларусь
Ясь Гаспадар гатовы да выбараў!
Ясь Гаспадар, які стаў самай заўважнай фігурай кампаніі “БЯЗВЫБАРЫ 2024”, пра якога нават пісала еўрапейская і амерыканская прэса (🖌https://www.nytimes.com/2024/02/25/world/europe/belarus-election.html, 🖌https://www.repubblica.it/esteri/2024/02/25/news/bielorussia_gaspadar_candidato_virtuale_ia_per_boicottare_elezioni_legislative-422202650/) гатовы нагадаць пра сябе і пад час выбараў у Каардынацыйную Раду.
Мы спыталі Яся, ці гатовы ён прыняць удзел у выбарах?!
“Мая праграма вельмі актуальная і запатрабаваная. Я перакананы, што яе гатовыя падтрымаць большасць беларусаў, як у Беларусі, так і за яе межамі!
Я узмацню любы палітычны спіс, таму не выключаю свой прамы ці ўскосны ўдзел у выбарах у Каардынацыйную Раду”.
Падказваем, дзе можна знайсці праграмму Яся Гаспадара
👉 https://bit.ly/jas2024
👉https://youtu.be/rl-uw3zH_eA?si=fTJYtD34oLMiFKfG

#выбары #ясьгаспадар #пранас #праграмаяся

Далучайся ✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага
Выставка рисунков политзаключенного Павла Северинца

В Вильнюсе, в офисе Йозаса Олекаса, руководителя делегации по Беларуси Европейского Парламента, прошло открытие выставки рисунков Павла Северинца, лидера партии БХД, находящегося в застенках беларуского режима.
Выставка называется "З Беларусью у сэрцы".

Мероприятие организовано партией «Народная Грамада» и Литовской социал - демократической партией. В открытии выставки приняли участие участие представители беларуских и литовских партий, офиса Светланы Тихановской, неправительственных инициатив.

Перед этим выставка выставлялась в Сейме Литвы.

В настоящее время в тюрьмах и колониях находятся лидеры семи беларуских партий.

«Не будем забывать наших героев, находящихся в заключении» , - так Евгений Вильский, один из организаторов выставки, обозначил цель и задачи состоявшейся выставки.

Жыве Беларусь!

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага

#выставка #северинец #сейм #разам #пранас
Ціханоўская сустрэлася са спікеркай Парламента Кіпра.

Яна падзякавала спікерцы Парламента Анніце Дземітрыу (Annita Demetriou) за цвёрдую пазіцыю па непрызнанні рэжыму Лукашэнкі, падтрымку дэмакратычных сілаў на міжнароднай арэне. Ціханоўская заклікала Кіпр усталяваць адносіны з дэмакратычнымі сіламі Беларусі і Аб'яднаным пераходным кабінетам.

Ціханоўская і Дземітрыу абмеркавалі ўзмацненне санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі, закрыццё лазеек, выяўленне актываў звязаных з рэжымам, а таксама падтрымку сумленнага беларускага бізнэсу, спрашчэнне легалізацыі для беларусаў, кароткатэрміновыя праграмы рэабілітацыі для дзяцей палітвязняў, больш шчыльную супрацу з Парламентам Кіпра.

35-гадовая Анніта Дземітрыу першая жанчына Кіпра, што заняла пасаду прэзідэнта Палаты Прадстаўнікоў. Гэта другая пасада ў палітычнай іерархіі краіны.

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel

#кіпр #беларусь #ціханоўская #парламенткіпра #пранас
ПАДСЛУХАНАЕ Ў КУЛУАРАХ (новая рубрыка)

Каму тэліла Чэмелітэ з Мальёркі?!

Саміт спікераў Парламентаў 30 краінаў, што адбыўся на Мальёрцы завершаны, але інфармацыйныя кругі, як бачна па нашай ленце, працягваюць разыходзіцца.
Выніковая сустрэча тая за якой адразу ідуць дзеянні. Пасля сустрэчы Святланы Ціханоўскай з Viktorija ČMILYTĖ-NIELSEN спікеркай Сейма Літвы, апошняя, у той жа дзень, звязалася з сваімі аднапартыйцамі ў парламенце, каб ангажаваць іх галасаваць супраць паправак да закону, што пагаршаюць прававы стан беларусаў у Літве.
PS канчатковае галасаванне па праекту закона ў Сейме Літвы, менавіта, сёння. Сочым за падзеямі!

#саміт #парламенты #сеймлітвы #пранас #перамовы

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Павал Латушка падтрымаў спіс “Еўоапейскі выбар”.
Падтрымайце у гэтым Пал Палыча!!!!

#выбары #кр #пранас #беларусь #европейскийвыбор

Далучайся да нас 👉 https://t.me/parlamentbel
ПАДСЛУХАНА (падгледжана) Ў КУЛУАРАХ (новая рубрыка)

Ну, зараз вы, дакладна, ведаеце, дзе ў Валлецце самая смачная кава. Пад час праменада па вулачках старажытнай мальційскай сталіцы Раберта запрасіла Святлану на кубачак кавы у вядомую кавярню.

#мальта #візіт #парламент #дамова #разам #пранас

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
ПАДСЛУХАНАЕ (падгледжанае) Ў КУЛУАРАХ (новая рубрыка)

Спікер мальтыйскага Парламента Анджэла Фаруджа стаў чальцом ордэна, толькі не мальтыйскага, а беларускага! Тым больш, што колеры у нас аднолькавыя - белыя ды чырвоныя!

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel

#мальта #візіт #парламент #беларусь #пранас #разам
Добрых навінаў не бывае шмат!

Палітзняволеная, актывістка Аб’яднанай грамадзянскай партыі Дзіяна Чарнушына на волі!

Муры рухнуць, праўда пераможа!

#беларусь #палітвязні #турма #калонія #свабода #пранас #разам #салідарнасць
Маладыя беларусы за еўрапейскі выбар і КНБ!

Кіраўнік цэнтра “Еўрапейскі дыялог” Анатоль Лябедзька пад час дыскусіі з слухачамі Усходнееўрапейскай школы палітычных даследванняў распавёў пра праект Канстытуцыі новай Беларусі і еўрапейскі выбар, які плануецца замацаваць у асноўным законе новай Беларусі.
Пад час дыскусіі прайшла апытанка. Слухачам было прапанавана вызначыцца з геапалітычнымі прыярытэтамі. 10% заявілі, што ў роздуме на ростанях, 25% выбралі швейцарскую мадэль. 65% выказаліся за ўступленне ў Еўразвяз. Прыхільнікаў еўразійскай інтэграцыі сярод слухачоў не знайшлося.
На пытанне, а хто чытаў, глядзеў праект Канстытуцыі новай Беларусі, станоўча адказалі 40% слухачоў школы.
Анатоль Лябедзька запрасіў слухачоў школы далучацца да працы рабочых груп па распрацоўцы праектаў законаў у развіццё і дапаўненне праекта Канстытуцыі новай Беларусі.

#канстытуцыя #пранас #школа #еўрапейскідыялог #разам

Далучайся да нас і атрымоўвае новае 🤝 https://t.me/konstituciya_bel
Анатоль Лябедзька, дэпутат Незалежнасці, дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламентскай супрацы каментуе вынікі выбараў у Каардынацыйную Раду.

Выбары ў КР, шклянка напалову поўная альбо пустая?!

“Калі глядзець вычыма песіміста, то канешне, - пустая! 6723 выбарцы, гэта ў разы меньш, чым я, асабіста, атрымаў галасоў у сваёй акрузе, пад час апошніх сапраўдных выбараў у Вярхоўны Савет 13 склікання.
Калі глядзець на выбары вачыма аптыміста - то гэта, няхай і маленькі, але шажок наперад! Трэба ж рухацца ў нейкі бок. І лепш у накірунку свабодных, сумленных выбараў.
Зараз наступае самае адказнае і цікавае - пошук адказу на пытанне, а што такое Каардынацыйная Рада?! Кандыдат у протапарламент ці працяг таго, што ўжо было.
Час пакажа!

PS мой герой гэтай кампаніі - кандыдаты - заднелавачнікі, іх рызыкі і інвестыцыі ў выбары непараўнальна большыя, чым тых, хто ачальваў выбарчыя спісы”.

Далучайся https://t.me/parlamentbel

#кр #выбары #разам #пранас #протапарламент #жывебеларусь
Люксембургскія рашэнні: праца і дамовы на палях канферэнцыі.

Віталь Гаўрук, кіраўнік дэпутатскай групы “За дэмакратычную Беларусь” Парламента Малдовы прывёз ў Люксембург не толькі свежыя навіны пра рыхтуемы рэферэндум аб уступленні Малдовы ў Еўразвяз, але і смачныя, рэкламныя чарэшні.
За іх смакаваннем і абмеркавалі бліжэйшыя планы:
📍зладзіць для дэпутатскай групы “За дэмакратычную Беларусь” прэзентацыі, датычныя развіцця сітуацыі ў Беларусі. Мы называем гэта “пагружэнне ў Беларусь”!
📍пашырыць сям’ю хросных для беларускіх палітвязняў парламенатрыямі з Малдовы.
📍Віталь Гаўрук, які балатаваўся ў КР па спісу “Еўрапейскі выбар” гатовы быць кансультатантам фракцыі па пытаннях еўраінтэграцыі

#выбары #беларусь #люксембург #канферэнцыя #пранас
Далучайся да нас👉 Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
ПАДСЛУХАНАЕ (падгледжанае) Ў КУЛУАРАХ (новая рубрыка)

Анатоль Лябедзька, апошні выконваючы абавязкі каардынатара Вярхоўнага Савета 13 склікання і Анжэліка Мельнікава, спікерка Каардынацыйнай Рады былі заўважаны за кубачкам кавы.

Папрасілі Анатоля Лябедзьку прыадчыніць завесу кулуараў?!

“Аніякай таямніцы. Гаварылі пра супрацу. Зафіксавалі супольную пазіцыю - КР гэта магчымы кандыдат у протапарламент.
У мяне ёсць досвед, кампетэнцыі, веды, кантакты, ідэі. У Анжэлікі амбіцыі, энэргія, воля, матывацыя, пасада. Калі гэта спалучыць, то будзе сінергія, рух і самае галоўнае- вынік. Пра яго памеры гаварыць рана, але ён будзе!”

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага

#выбары #кр #супраца #пранас
Мы памятаем!

Сёньня споўнілася б 35 гадоў Раману Бандарэнку, якога забілі за бел-чырвона-белыя стужкі, за жаданне быць чалавекам, а не скотам. .
Жыццё якое абарвалі на ўзлёце.

Альянс депутатскіх групаў “За дэмакратычную Беларусь” выкаўвае сваю салідарнасць родным і блізкім усіх, хто аддаў сваё жыццё за Беларусь без дыктатуры.


#памяць #забойства #память #человекбудильник⏱️ #беларусь #пранас #мы #жыццё