Парламенцкі Канал
584 subscribers
6.4K photos
570 videos
1 file
7.69K links
Гэта канал
👉аб парламентарызме
👉аб працы дарадцы Святланы Ціханоўскай па парламентскай супрацы
👉аб працы Альянсу дэпутатскіх групаў “За дэмакратычную Беларусь”
Download Telegram
🎉Віншуем палітзняволенага Мікалая Казлова з 57-годдзем

Мікалай — АСОБА, ГРАМАДЗЯНІН, ПАЛІТЫК. Адзін з тых, кім ганарыцца Беларусь!
Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
6 жніўня 2021 года яго асудзілі на 3 месяца арышту за разгалошванне дадзеных следства па справе Каардынацыйнай рады. Ён быў адзіным, хто адказаўся падпісваць бязглуздыя паперы СК.
“Я не збіраюся нікуды з’язджаць, не маю намеру пакідать сваю краіну. Прайду гэты шлях разам с беларусамі", казаў тады Мікола.

27 ліпеня 2022 года яго зноў затрымалі разам з іншымі сябрамі АГП. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў «Маршы новай Беларусі» ў Мінску ў 2020 годзе (арт. 342 КК). 3 лістапада Мікалаю прысудзілі 2,5 гады калоніі. На судзе ён выступіў з моцным апошнім словам.

У студзені 2023- га Мікола Казлоў і АГП былі намінаваны прэміяй Маргарэт Тэтчыр і Джорджа Буша за «За свабоду», якая прысуджаецца за адметны ўнёсак у прасоўванне каштоўнасцей дэмакратыі і правоў чалавека.

Палітыка ў лістападзе мінулага году змясцілі ў ПКТ на 2 месяцы. Меркавана, яго плануюць перавесці на турэмны рэжым.

💌Павіншуйце яго: ПК № 15. 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Мікалай Георгіевіч Казлоў
💻Напісаць анлайн

#дзеньнародзінаў #беларусь #палітыка #турма #агп

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага
Добрых навінаў не бывае шмат!

Палітзняволеная, актывістка Аб’яднанай грамадзянскай партыі Дзіяна Чарнушына на волі!

Муры рухнуць, праўда пераможа!

#беларусь #палітвязні #турма #калонія #свабода #пранас #разам #салідарнасць