Парламенцкі Канал
583 subscribers
6.28K photos
563 videos
1 file
7.54K links
Гэта канал
👉аб парламентарызме
👉аб працы дарадцы Святланы Ціханоўскай па парламентскай супрацы
👉аб працы Альянсу дэпутатскіх групаў “За дэмакратычную Беларусь”
Download Telegram
Анатоль Лябедзька інфармуе з Страсбурга, што на “гэтую хвіліну, больш за 300 дэпутатаў Еўрапейскага Парламента падпісалі паштоўкі беларускім палітвязням. І гэта яшчэ не фініш.
Сярод падпісантаў і прэзідэнтка ЕП Раберта Метсола, а таксама прадстаўнікі пяці вядучых палітычных груп парламента”.

#еп #парламент #палітвязні #салідарнасць #разам
Хвілінку вашай увагі! Больш за 400 парламентарыяў, практычна з усіх краін Еўрапейскага Звяза, падпісалі 628 паштовак беларускім палітвязням (на гэты момант, падпісанне яшчэ не закрыта). Гэта значыць што большасць дэпутатаў Еўрапейскага Парламента адгукнулася на заклік Святланы Ціханоўскай і далучыліся да камапаніі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі #EPSTANDSBYYOU
Усяго парламентарыяў - 705.

Дзя тая Партугалія ці Ісландыя?! Хапае сваіх праблем у Славакіі і Грэцыі! Рэальна не праблемамі беларусаў жыве сярэднестатыстычны грамадзянін Францыі, Нямеччыны ці Італіі.

Значыць Беларусь неабыякава для тых, хто прадстаўляе 450 мільёнаў еўрапейцаў!
Значыць у нас ёсць выбар і еўрапейская перспектыва!
Значыць Беларусь у еўрапейскай павестцы дня!

#салідарнасць #EPSTANDSBYYOU #палітвязні #разам #еўрапарламент #ціханоўская

Далучайся і будзь з намі
✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага
Гэта было важна і неабходна - сказаць словы падзякі парламентарыям найбуйнейшай фракцыі Еўрапескага Парламента ад Еўрапескай народнай партыі за салідарнасць з беларускімі палітвязнямі, з лідэрамі беларускіх партый Паўлам Севярынцам, Міколам Казловым, Міколам Статкевічам, Рыгорам Кастусёвым, Віктарам Бабарыкам, Андрэем Дзмітрыевым.

Дзякуй за салідарнасць усім удзельнікам акцыі #EPSTANDSBYYOU

#салідарнасць #EPSTANDSBYYOU #палітвязні #разам #еўрапарламент #ціханоўская #пранас #лябедзька

Далучайся і будзь з намі
✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага
ЕЎРАПЕЙСКІ ПАРЛАМЕНТ
БЕЛАРУСЬ

Эксклюзіў
На рабочай нарадзе у Раберты Метсолы абмеркавалі магчымасць перайменавання дэлегацыі ЕП па сувязях з Беларусью ў Дэлегацыю па супрацы з дэмакратычнай Беларусью і афіцыйным выкарыстанні бел-чырвона-белай сімволікі.

Ініцыятарам новаўвядзення былі Йозас Олекас і яго калегі з Дэлегацыі!
Першы крок зроблены! Дыскусія распачата!

#салідарнасць #EPSTANDSBYYOU #палітвязні #разам #еўрапарламент #ціханоўская #пранас #лябедзька

Далучайся і будзь з намі
✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ці аб’явяць Раберту Метсолу экстрэмісткай?!

Паслухайце, як мілагучна і прыгожа гучыць ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ у польска-літоўска-нямецка-нідэрландска- мальційскай агучцы!!!

#салідарнасць #EPSTANDSBYYOU #палітвязні #разам #еўрапарламент #ціханоўская

Далучайся і будзь з намі
✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага
Вольга Майорава для рэжыма тэрарыстка і экстрэмістка, вартая, каб 20 гадоў заставацца замураванай у турме. Але ці ёсць тут хоць толіка праўды? НЕ!

Так, яна з няпростым характарам, але з вялікім, добрым сэрцам. Вольга умела прыемна радаваць i здзiўляць. Напрыклад, з Бярэсця ўзяла да сябе сабаку (з абмежаваннямi). Байкал за гаспадыняй таксама пайшоў у палітыку і не аднойчы быў на пікетах. Неяк нават палапіўся з старшынёй Еўрапейскай народнай партыі.

Паштоўкі, што падпісалі дэпутаты Еўрапейскага Парламента пад час кампаніі салідарнасці #EPSTANDSBYYOU натуральна, не дойдуць да Вольгі, як і да іншых палітвязняў, але інфармацыйная хваля праб’е муры!
Так будзе!


А вам, сябры, прыемнага дня, у якiм ёсць месца для добрых спраў!

#салідарнасць #EPSTANDSBYYOU #палітвязні #разам #еўрапарламент #ціханоўская #пранас #лябедзька

Далучайся і будзь з намі
✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага
Паседжанне Парламентскай Асамблеі “Еўранэст” у Брусэлі. Спытаеце які галоўны вынік?!
Ён відавочны. 10 месцаў, зарэзэрваваных для Беларусі, занялі прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці. Няма нават паху псеўдадэпутатаў, што вылупіліся у лютым бягучага года з скарлупы спецаперацыі “БЯЗВЫБАРЫ”.
І 10 галасоў даносяць праўду пра Беларусь, пры глумленні над сям’ю мільёнамі выбаршчыкаў, пра тысячы палітвязняў, пра еўрапейскі выбар.

Больш падрабязнасцей пра ПА “Еўранэст” і кулуары форума ў нашых наступных публікацыях. Не прапусці!

#паевронест #евронест #беларусь #евровыбор #пранас #палітвязні

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага
У Брусэлі ў медах «Belarus Freedom day» – тэматычнага івэнта па Беларусі прайшоў перформанс Беларускага вольнага тэатра «Постдзяцінства» з удзелам маладых актораў і акторак, якія паказалі свае ўласныя гісторыі мовай тэатра – аб вымушанай эміграцыі і вайне. Святлана Ціханоўская пасля спектакля адзначыла:

«Гісторыі «Постдзяцінства» нагадваюць нам пра тое, што шрамы, пакінутыя дыктатурай і вайной, глыбокія і закранаюць не толькі фізічныя ландшафты Беларусі і Украіны, але і ўнутраны свет нашых дзяцей. Прысутнічаючы сёння тут і гледзячы гэты спектакль, мы падтрымліваем іх. Мы паказваем, што стаім на іх баку і верым у свабоду».

Тэматычны івэнт па Беларусі з нагоды Дня волі арганізавалі дэпутаты Еўрапарламента і палітыкі Еўрапейскай народнай партыі з дапамогай Беларускага вольнага тэатра і Беларускага дому ў Варшаве

#паевронест #евронест #беларусь #евровыбор #пранас #палітвязні

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага
Анатолий Лебедька: депутатская группа «За демократическую Беларусь» в Парламенте Армении, почему бы и нет!

Работа на полях Парламентской Ассамблеи «Евронест» может быть не менее актуальной и результативной, чем выступления с трибуны Ассамблеи, считает Анатолий Лебедька и делится некоторыми итогами переговоров в кулуарах.
В частности советник Светланы Тихановской заявил, что на встрече с армянскими парламентариями обсуждалась перспектива создания группы «За демократическую Беларусь» в Парламенте Армении.
«Многим это кажется невозможным, но я анализирую тренды армянской политики. Я слышу про европейские заявления премьер-министра, главы внешнеполитического ведомства. Я вижу депутатов с четкой проевропейской ориентацией. Этого уже достаточно, чтобы проводить консультации.
Первый шаг сделан, идём дальше!»

#паевронест #евронест #беларусь #евровыбор #пранас #палітвязні

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Палітвязні Беларусі: кансенсус і спрэчкі!

Трэцяя канферэнцыя беларусаў і беларусак свету, што прайшла ў Празе, засведчыла наяўнасць кансенсуса, што праблема палітвязняў з’ўляецца прыярытэтам №1. І разам з тым, яна яшчэ раз пацвердзіла, што сярод прыхільнікаў пераменаў няма адзінства па стратэгіі іх вызвалення.

Дзе выйсце, спыталіся мы Анатоля Лябедзьку, дарадцу Святланы Цізаноўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламентскай супрацы, які быў удзельнікам канферэнцыі.

“Я раблю стаўку на вельмі канкрэтныя, штодзённыя дзеянні, вынікам якіх ёсць дапамога палітвязням ці іх сем’ям, альбо розгалас пра беларускіх палітвязняў у свеце. Калі вы арганізавалі аплату адваката для таго хто ў СІЗА. Калі вы знайшлі хроснага для палітвязня. Калі вы дапамаглі сям’і палітвязня, то ніхто супраць гэтага не паўстане.

Пад час дыяспаральнай канферэнцыі я прапанаваў праваабарончым арганізацыям супрацу з Альянсам дэпутатскіх групаў “За дэмакратычную Беларусь”. Што можна рабіць супольна?!

Натуральна гэта павялічэнне колькасці хросных для палітвязняў. Такім чынам мы ангажуем у беларускую павестку еўрапейскіх палітыкаў. І праз іх інфармуем еўрапейскую грамадскасць аб тысячах беларускіх зняволеных. Гэта пра звон, які абуджае і не дае забыць!

Я застаюся прыхільнікам ідэі стварэння міжнароднага фонда, які б знаходзіў фінасаванне для беларускіх палітвязняў. Магчымасці што ёсць і блізка не пакрываюць патрэбы! І тут уплывовыя парламентарыі маглі б выкарыстаць свой лабістскі патэнцыял. Беларусы хваравіта ставяцца да фінансавых праектаў, таму гэта мусіць быць фонд пад міжнародным кіраваннем і кантролем.

Яшчэ адно важнае пытанне - рэабілітацыя і аздараўленне палітвязняў і іх сем’яў. Асобныя краіны, як напрыклад, Італія, Ірландыя маюць досвед і інфраструктуру для аздараўлення чарнобыльскіх дзяцей. Беларускі рэжым, “праяўляючы клопат” пра дзяцей, фактычна паставіў крыж на такіх праграмах, але мы можам спрабаваць іх перазапусціць пад палітвязняў і, магчыма беларускіх дабраахвотнікаў”.

#палітвязні #боль #праблема #беларусь #дапамога #падтрымка #салідарнасць #рэабілітацыя

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага
Добрых навінаў не бывае шмат!

Палітзняволеная, актывістка Аб’яднанай грамадзянскай партыі Дзіяна Чарнушына на волі!

Муры рухнуць, праўда пераможа!

#беларусь #палітвязні #турма #калонія #свабода #пранас #разам #салідарнасць
Святлана Ціханоўская выступіла у цэнтры Стакгольма. Галоўнае пасланне - свабоду палітвязням Беларусі!
Гэта месца адметнае тым, што ў савецкія часы, тут, кожны панядзелак, збіраліся шведы, каб быць салідарнымі з літоўцамі, латышамі, эстонцамі. Зараз шведы аднавілі традыцыю панядзелка салідарнасці, ужо з украінцамі, беларусамі.

Жыве Беларусь!
Слава Украіне.

#беларусь #швецыя #салідарнасць #разам #палітвязні
З днём народзінаў, Сяргей!
СВАБОДУ, палітвязням , Беларусі!

Далучайся да нас 🤝https://t.me/parlamentbel

#беларусь #палітвязні #дзеньнародзінаў #ціханоўскі #деньрождения #пранас