Парламенцкі Канал
584 subscribers
6.4K photos
570 videos
1 file
7.69K links
Гэта канал
👉аб парламентарызме
👉аб працы дарадцы Святланы Ціханоўскай па парламентскай супрацы
👉аб працы Альянсу дэпутатскіх групаў “За дэмакратычную Беларусь”
Download Telegram
Віншаванні народу Беларусі ад Вярхоўнай Рады Украіны!!!

Дзякуй, сябры!!!

Жыве Беларусь!
Слава Украіне!

#разам #бнр #дзеньволі
Кветкі памяці

Нацыянальная лідэрка Беларусі Святлана Ціханоўская і спікерка Парламента Чэхіі Markéta Pekarová Adamová усклалі кветкі да помніка Milada Horáková, які з’яўляецца месцам памяці ахвяраў камуністычных рэпрэсій часоў Чэхаславакіі. У 50-ыя гады камуністычны рэжым прыгаварыў да смяротнага пакарання больш за 240 чалавек. 8000 тысяч памерлі ва ўранавых рудніках. Каток рэпрэсіц прайшоў праз 250 тысяч чэхаў.
На жаль, паралелі паміж Чэхаславакіяй тых часоў і сёняшняй Беларусі, як свежыя рубцы на сэрцы.

#візіт #паездка #разам #парламент #чэхія #беларусь

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
ВЫБІТНЫЯ БЕЛАРУСЫ

Анатоль Лябедзька:
“Упершыню ужывую убачыў Нiла Сымонавiча у 1990...
Народнага Паэта народ абраў у Парламент. Што сказаць... я быў зачараваны гэтым чалавекам. Былi дзьве Асобы пад час выступаў якiх у Авальнай Зале быу поўны штыль. Адзiн з iх Гiлевiч. Яго нельга было не слухаць.
Постаць, голас, веды, досвед, талент, непадробная любоў да Беларусi i мовы, усе гэта прываблiвала i магнiцiла. Вакол яго зауседы роiлiся людзi. Ен знаходзiў час каб сказаць добрае слова пры кожнай сустрэчы, патэлефанаваць i пахвалiць за артыкул, нават напiсаць верш у падтрымку...
Ад нас сыйшоў сапраўды апошнi НАРОДНЫ ПАЭТ БЕЛАРУСI.
Мы памятаем!!!!

#гілевіч #памяць #паэт #народны #беларусь #пранас #разам #кнігі
Парвём, маскалёў!

25 гадоў няма з намi Генадзя Карпенкi, аднаго з найбольш выбiтных беларускiх палiтыкаў і проста файнага чалавека. Якім ён быў?!

Пад час парламентскага, футбольнага турнiра ў Кiеве, у фiнал вышлi зборныя Беларусi i Расеi. Капiтан нашай парламентскай каманды Генадзь Карпенка дае iнтэрв'ю, якое адразу рэтранслюецца на стадыёне.
“Ваш прагноз на гульню”, - пытае журналист.
"Парвём, маскалёў", - адказвае Генадэь Дзмiтрыевiч. Стадыён стогне i гудзiць.
Што рабiць пасля такой, публічнай заявы?
Правільна, толькi перамагаць! Гучыць фінальны свiсток.
3:0 на табло, на нашу карысць!

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel

#беларусь #разам #салідарнасць #палітыка #рэжым #памяць #забойствы
Выставка рисунков политзаключенного Павла Северинца

В Вильнюсе, в офисе Йозаса Олекаса, руководителя делегации по Беларуси Европейского Парламента, прошло открытие выставки рисунков Павла Северинца, лидера партии БХД, находящегося в застенках беларуского режима.
Выставка называется "З Беларусью у сэрцы".

Мероприятие организовано партией «Народная Грамада» и Литовской социал - демократической партией. В открытии выставки приняли участие участие представители беларуских и литовских партий, офиса Светланы Тихановской, неправительственных инициатив.

Перед этим выставка выставлялась в Сейме Литвы.

В настоящее время в тюрьмах и колониях находятся лидеры семи беларуских партий.

«Не будем забывать наших героев, находящихся в заключении» , - так Евгений Вильский, один из организаторов выставки, обозначил цель и задачи состоявшейся выставки.

Жыве Беларусь!

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага

#выставка #северинец #сейм #разам #пранас
Анатоль Лябедзька і Эмануіліс Зінгерыс, першы намеснік кіраўніка Паліткамітэта ПА РЭ за кубачкам кавы абмеркавалі:

👉старшынства Літвы ў Радзе Еўропы
👉канферэнцыю, прысвечаную імплементацыі Даклада ПА РЭ аб вымушанай эміграцыі беларусаў, на нацыянальным узроўні краінаў чальцоў Асамблеі
👉папраўкі да закона “Аб устанаўленні абмежавальных мераў у сувязі з ваеннай агрэсіяй супраць Украіны”
👉сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі (у тым ліку, і смерць Аляксандра Кулініча, ужо шостую ў вязніцах беларускага рэжыма)
👉аб удзеле беларускіх валанцёраў у выбарчай кампаніі ў Еўрапейскі Парламент


Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага

#літва #беларусь #разам #дэпутаты #пасе #советевропы
ПАДСЛУХАНА (падгледжана) Ў КУЛУАРАХ (новая рубрыка)

Ну, зараз вы, дакладна, ведаеце, дзе ў Валлецце самая смачная кава. Пад час праменада па вулачках старажытнай мальційскай сталіцы Раберта запрасіла Святлану на кубачак кавы у вядомую кавярню.

#мальта #візіт #парламент #дамова #разам #пранас

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
ПАДСЛУХАНАЕ (падгледжанае) Ў КУЛУАРАХ (новая рубрыка)

Спікер мальтыйскага Парламента Анджэла Фаруджа стаў чальцом ордэна, толькі не мальтыйскага, а беларускага! Тым больш, што колеры у нас аднолькавыя - белыя ды чырвоныя!

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel

#мальта #візіт #парламент #беларусь #пранас #разам
Добрых навінаў не бывае шмат!

Палітзняволеная, актывістка Аб’яднанай грамадзянскай партыі Дзіяна Чарнушына на волі!

Муры рухнуць, праўда пераможа!

#беларусь #палітвязні #турма #калонія #свабода #пранас #разам #салідарнасць
Святлана Ціханоўская выступіла у цэнтры Стакгольма. Галоўнае пасланне - свабоду палітвязням Беларусі!
Гэта месца адметнае тым, што ў савецкія часы, тут, кожны панядзелак, збіраліся шведы, каб быць салідарнымі з літоўцамі, латышамі, эстонцамі. Зараз шведы аднавілі традыцыю панядзелка салідарнасці, ужо з украінцамі, беларусамі.

Жыве Беларусь!
Слава Украіне.

#беларусь #швецыя #салідарнасць #разам #палітвязні
Маладыя беларусы за еўрапейскі выбар і КНБ!

Кіраўнік цэнтра “Еўрапейскі дыялог” Анатоль Лябедзька пад час дыскусіі з слухачамі Усходнееўрапейскай школы палітычных даследванняў распавёў пра праект Канстытуцыі новай Беларусі і еўрапейскі выбар, які плануецца замацаваць у асноўным законе новай Беларусі.
Пад час дыскусіі прайшла апытанка. Слухачам было прапанавана вызначыцца з геапалітычнымі прыярытэтамі. 10% заявілі, што ў роздуме на ростанях, 25% выбралі швейцарскую мадэль. 65% выказаліся за ўступленне ў Еўразвяз. Прыхільнікаў еўразійскай інтэграцыі сярод слухачоў не знайшлося.
На пытанне, а хто чытаў, глядзеў праект Канстытуцыі новай Беларусі, станоўча адказалі 40% слухачоў школы.
Анатоль Лябедзька запрасіў слухачоў школы далучацца да працы рабочых груп па распрацоўцы праектаў законаў у развіццё і дапаўненне праекта Канстытуцыі новай Беларусі.

#канстытуцыя #пранас #школа #еўрапейскідыялог #разам

Далучайся да нас і атрымоўвае новае 🤝 https://t.me/konstituciya_bel
Анатоль Лябедзька, дэпутат Незалежнасці, дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламентскай супрацы каментуе вынікі выбараў у Каардынацыйную Раду.

Выбары ў КР, шклянка напалову поўная альбо пустая?!

“Калі глядзець вычыма песіміста, то канешне, - пустая! 6723 выбарцы, гэта ў разы меньш, чым я, асабіста, атрымаў галасоў у сваёй акрузе, пад час апошніх сапраўдных выбараў у Вярхоўны Савет 13 склікання.
Калі глядзець на выбары вачыма аптыміста - то гэта, няхай і маленькі, але шажок наперад! Трэба ж рухацца ў нейкі бок. І лепш у накірунку свабодных, сумленных выбараў.
Зараз наступае самае адказнае і цікавае - пошук адказу на пытанне, а што такое Каардынацыйная Рада?! Кандыдат у протапарламент ці працяг таго, што ўжо было.
Час пакажа!

PS мой герой гэтай кампаніі - кандыдаты - заднелавачнікі, іх рызыкі і інвестыцыі ў выбары непараўнальна большыя, чым тых, хто ачальваў выбарчыя спісы”.

Далучайся https://t.me/parlamentbel

#кр #выбары #разам #пранас #протапарламент #жывебеларусь
Шаноўныя падпісчыкі, дарагія сябры, віншуем Вас з Міжнародным днём ПАРЛАМЕНТАРЫЗМА!

На нашым канале няма выпадковых людзей - тут тыя, хто разумее, што такое падзел уладаў, чаму важна мець права выбару, тыя, для каго парламентарызм гэта сінонім слова СВАБОДА!

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага

#парламент #парламентарвзм #беларусь #свабода #разам #выбары #выбар
Медзіненкай, сёння.
Мы памятаем!
Героям слава!

Нацыянальная лідэрка Беларусі Святлана Ціханоўская і Спікерка Сейма Літвы Вікторыя Чэмелітэ-Нільсан.

#памяць #салідарнасць #разам
Са святам беларусы, людзі святла і свабоды! 25 жніўня, Дзень абвяшчэння незалежнасці Беларусі. Дзень, калі Дэкларацыі аб суверэнітэце і незалежнасці была прыдадзена сіла і моц канстытуцыйнага закону!

33 гады назад мы пачалі адбудоўваць наш беларускі дом у еўрапейскім квартале. Але пачатая праца яшчэ не завершана. Наш дом здаюць у арэнду Крамлю. Нашу краіну пераўтвараюць у лагер з баракамі. Нашу радзіму робяць мішэнью для ядравай зброі.

Нашу справу ніхто не зробіць за нас. Гэта наша місія і наша адказнасць. І мы гэта зробім, калі будзем разам, калі будзем помніць, што беларус беларусу беларус, калі выціснем з сябе страх.

Са святам! І толькі наперад!

Далучайся 👉 https://t.me/parlamentbel

#незалежнасць #беларусь #разам #мы #парламент
2+1 - два сігнатарыя і адзін праваабаронца…

Ну вось яны і сустрэліся… Лайма Адндрыкайне і Леанід Судаленка. Лайма, яшчэ будучы кіраўнічкай Камітэта па міжнародных справах Сейма Літвы ўзяла апякунства над палітвязням Судаленка. Не дзеля галачкі. Муры не адной міднароднай арганізацыі, і не раз, чулі яе расповяды пра беларускага палітвязня! Гэта заўсёды было эмацыйна і моцна. Бо сама Лайма вырасла ў сям’і палітвязняў.

Што ў астатку?

Па першае, гэта была неверагодна душэўная сустрэча аднадумцаў.
Па другое, ў нас вельмі далекае гераічнае мінулае. Адносна блізкае мярзотнае ўчарашняе. І будучыня суседзяў - без плота і пад «Пагоняй»
Па трэцяе, інстытут хросных палітвязняў працуе!
І чацвёртае, беларус літоўцу, літовец беларусу - ВКЛ!

#вкл #хросныяпалітвязняў #мы #разам #жывебеларусь #літва

Далучайся да нас 👉 https://t.me/parlamentbel