Парламенцкі Канал
567 subscribers
6.01K photos
549 videos
1 file
7.25K links
Гэта канал
👉аб парламентарызме
👉аб працы дарадцы Святланы Ціханоўскай па парламентскай супрацы
👉аб працы Альянсу дэпутатскіх групаў “За дэмакратычную Беларусь”
Download Telegram
Анатоль Лябедзька дэпутат Незалежнасці пракаментаваў заўчасную смерць дэпутата Вярхоўнага Савета 13 склікання Эдуарда Вайцяховіча…
«Нас не становіцца больш... Не стала Эдуарда Вайцяховіча майго калегі па фракцыі “Грамадзянскае дзеянне” апошняга легітымнага Парламенту Беларусі. Эдуард быў адным з тых, хто не здрадзіў Канстытуцыі і сваім выбаршчыкам. Ён адзін з падпісантаў за імпічмент Лукашэнку. Апошні раз бачыліся пад час сустрэчы дэпутатаў Вярхоўнага Савета 13-га склікання у 2020. Светлай памяці…»

#памяць #верховныйсовет #конституция #человекбудильник

Далучайся да нас ✍️ https://t.me/parlamentbel
АНАТОЛЬ ЛЯБЕДЗЬКА

МЫ ПАМЯТАЕМ!
У ноч, з 29 на 30 кастрычніка 1937 году, у сутэрнях мінскай, унутраннай турмы НКУС былі растраляныя больш за 130 чалавек - прадстаўнікі беларускай інтэлектуальнай эліты. Гэта былі навукоўцы, літаратары, дактары, грамадскія дзеячы. Сымбалічна, што сёння тут знаходзіцца следчы ізалятар КДБ, сумна вядомая “Амерыканка”.
Мы зменімся, Беларусь памяняецца тады, калі ў гэтым будынку будзе створаны музей ахвяраў таталітарызму і аўтарытарызму!
І так будзе!

#ночрастраляных #памяць #беларусь #пранас @PRA_NAS
Постаці навейшай гісторыі Беларусі.
Дзевяць гадоў без Васіля Лявонава… Адчувальна.
Дэпутат Незалежнасці. Міністр. Палітычны вязень.
Чалавек са складаным лёсам-лабірынтам, дзе шмат аўтабанаў і тупікоў. Але, безумоўна, асоба са стрыжням, з прынцыпамі, якой заўсёды было няўтульна і цесна ў берагах шэрасці і прыстасаванства.

Мы памятаем!

#памяць #парламент #лявонаў #вярхоўнысавет #рэформы

Наш канал пра сапраўдныя выбары, пра тое, як працуе дэмакратыя і прынцып падзелу ўладаў, як выбаршчыкі, а не чыноўнікі, кіруюць краінай.
__
Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага
ВЫБІТНЫЯ БЕЛАРУСЫ

Анатоль Лябедзька:
“Упершыню ужывую убачыў Нiла Сымонавiча у 1990...
Народнага Паэта народ абраў у Парламент. Што сказаць... я быў зачараваны гэтым чалавекам. Былi дзьве Асобы пад час выступаў якiх у Авальнай Зале быу поўны штыль. Адзiн з iх Гiлевiч. Яго нельга было не слухаць.
Постаць, голас, веды, досвед, талент, непадробная любоў да Беларусi i мовы, усе гэта прываблiвала i магнiцiла. Вакол яго зауседы роiлiся людзi. Ен знаходзiў час каб сказаць добрае слова пры кожнай сустрэчы, патэлефанаваць i пахвалiць за артыкул, нават напiсаць верш у падтрымку...
Ад нас сыйшоў сапраўды апошнi НАРОДНЫ ПАЭТ БЕЛАРУСI.
Мы памятаем!!!!

#гілевіч #памяць #паэт #народны #беларусь #пранас #разам #кнігі
Парвём, маскалёў!

25 гадоў няма з намi Генадзя Карпенкi, аднаго з найбольш выбiтных беларускiх палiтыкаў і проста файнага чалавека. Якім ён быў?!

Пад час парламентскага, футбольнага турнiра ў Кiеве, у фiнал вышлi зборныя Беларусi i Расеi. Капiтан нашай парламентскай каманды Генадзь Карпенка дае iнтэрв'ю, якое адразу рэтранслюецца на стадыёне.
“Ваш прагноз на гульню”, - пытае журналист.
"Парвём, маскалёў", - адказвае Генадэь Дзмiтрыевiч. Стадыён стогне i гудзiць.
Што рабiць пасля такой, публічнай заявы?
Правільна, толькi перамагаць! Гучыць фінальны свiсток.
3:0 на табло, на нашу карысць!

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel

#беларусь #разам #салідарнасць #палітыка #рэжым #памяць #забойствы
Медзіненкай, сёння.
Мы памятаем!
Героям слава!

Нацыянальная лідэрка Беларусі Святлана Ціханоўская і Спікерка Сейма Літвы Вікторыя Чэмелітэ-Нільсан.

#памяць #салідарнасць #разам
Мы памятаем!

Сёньня споўнілася б 35 гадоў Раману Бандарэнку, якога забілі за бел-чырвона-белыя стужкі, за жаданне быць чалавекам, а не скотам. .
Жыццё якое абарвалі на ўзлёце.

Альянс депутатскіх групаў “За дэмакратычную Беларусь” выкаўвае сваю салідарнасць родным і блізкім усіх, хто аддаў сваё жыццё за Беларусь без дыктатуры.


#памяць #забойства #память #человекбудильник⏱️ #беларусь #пранас #мы #жыццё