Парламенцкі Канал
584 subscribers
6.4K photos
570 videos
1 file
7.69K links
Гэта канал
👉аб парламентарызме
👉аб працы дарадцы Святланы Ціханоўскай па парламентскай супрацы
👉аб працы Альянсу дэпутатскіх групаў “За дэмакратычную Беларусь”
Download Telegram
Планы+супрацы=вынік

Анатоль Лябедзька сёння меў працоўную сустрэчу з Жыгімантасам Павілёнісам, кіраўніком Камітэта па міжнародных справах і дэпутатскай групы “За дэмакратычную Беларусь”.

Што абмяркоўвалі:
🇱🇹👉Арганізацыю сустрэч ў Сейме Літвы для лідэраў маладзёвых арганізацый палітычных партый Беларусі. Анатоль Лябедзька: “Нам важна, каб маладыя беларусы разумелі, як працуе прынцып падзелу ўладаў і што такое сапраўлны Парламент”.
🇺🇦👉Правядзенне, у гадавіну расійскай агрэсіі, ў Кіеве круглага стала з удзелам парламентарыяў Вярхоўнай Рады Украіны, Літвы, Польшы, ФРГ, Эстоніі, Чэхіі ды іншых краінаў па беларускай тэматыцы. Жыгімантас Павілёніс: “Гаварыць пра Беларусь, менавіта ў Кіеве, менавіта ў гадавіну расейскай агрэсіі ва Украіне, гэта правільна, і палітычна, і маральна”.
🇪🇺👉супрацу Альянсу дэпутатскіх груп “За дэмакратычную Беларусь” пад час выбараў у Еўрапейскі Парламент. Анатоль Лябедзька: “Для нас архіважна, каб беларускае пытанне стала пунктам выбарчых праграм розных палітычных сіл і кандыдатаў, што удзельнічаюць у еўрапейскіх выбарах. А для беларусаў добрай школай сапраўдных выбараў”.
🇱🇹🇵🇱🇺🇦👉правядзенне канферэнцыі Каліноўскага. Жыгімантас Павілёніс: “Гэта будзе форум, прывязаны на гадавіны паўстання на чале з Каліноўскім, асобай, якая і сёння яднае народы Літвы, Украіны, Польшы і Беларусі”.

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага

#беларусь #літва #каліноўскі #выбары #парламент #сейм #украіна
ФІНЛЯНДЫЯ
ВЫБАРЫ

Можа фіны таму і самая шчаслівая ў свеце нацыя, што тут, ні пад час, ні пасля першага тура прэзідэнтскіх выбараў, нікога не кідаюць за краты, не паліваюць брудам, ні крадуць галасы выбарцаў.

Канкурэнцыя праграм, кандыдатаў, абсалютна роўныя правы і магчымасці для ўсіх 9 зарэгістраваных прэтэндэнтаў, празрысты, зразумелы, сумленны падлік галасоў , усё гэта разам і ёсць ВЫБАРЫ!

І нічога, і блізка падобнага вы не адшукаеце ў нашай, беларускай кампаніі “БЕЗВЫБАРЫ”.

У выбарах прэзідэнта Фінляндыі прынялі ўдзел 74,9% выбарцаў.
У другі тур выйшлі Alexander Stubb і Pekka Haavis
Галасаванне адбудзецца праз два тыдні

#фінляндыя #выбары #безвыборы #беларусь

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага
Партыі могуць адмовіцца ад удзелу ў выбарах у КС
Па інфармацыі з некалькіх дасведчаных крыніц, ад асобаў, што прымаюць удзел у працы Аргкамітэта па абмеркаванню выбараў у Каардынацыйную Раду, палітычныя партыі разглядаюць магчымасць адказацца ад удзелу ў выбарах у КС, калі будзе прынята рашэнне аб захаванні квотаў для нейкіх арганізацый ці асобаў.

“Такое рашэнне цалкам верагоднае і будзе падтрымана, калі не ўсімі партыямі, то істотнай большасцю”, - завяраюць нашы суразмоўцы.

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага

#выбары #кс #партыі
Бухарэст
Кангрэс Еўрапейскай народнай партыі

Манфрэд Вебер, лідэр Еўрапейскай народнай партыі:
«Еўропа гэта не банкомат, як лічыць Орбан. Еўропа для нас гэта наш ДОМ!
Еўропа не дасканалая, але яна лепшая што ёсць.
ЕНП не будзе ніколі працаваць і супрацоўнічаць з партыямі, якія адмаўляюць еўрапейскія каштоўнасці. Якія адмаўляюць падтрымку Украіны і выступаюць за супрацу з Пуціным!”

#epp #кангрэсенп #выбары #еўрапарламент #разам #беларусь
7 красавіка ў Польшчы пройдуць мясцовыя выбары, падчас якіх грамадзяне будуць выбіраць сабе прадстаўнікоў у мясцовыя органы кіраваньня. Сярод тых, хто мае намер пазмагацца за ўладныя крэслы, ёсьць і этнічныя беларусы або выхадцы зь Беларусі.

Радаслаў Пусько

Балятуецца ў дэпутаты рады варшаўскага раёна Бяляны ад «Грамадзянскай кааліцыі».
Этнічны беларус, нарадзіўся ў Беластоку, мае беларускія карані: дзед па бацькоўскай лініі паходзіў зь Ліды, бабуля — зь вёскі Крывічы. Па прафэсіі Пусько — сацыёляг, называе сябе гарадзкім актывістам. Апошнія 4 гады жыве ў Варшаве, працуе ў Бялянскім інтэгратары прадпрымальнікаў, займаецца арганізацыяй мерапрыемстваў для ўкраінцаў і беларусаў.
Асноўнай дзейнасьцю Радаслава, калі яго выберуць дэпутатам, застанецца падтрымка прадпрымальнікаў. Таксама ён хоча стаць «голасам вольных беларусаў» і дапамагаць беларусам, якія жывуць у Польшчы.

#выбары #польша #беларусы #палітыка #беларусыпольшчы
Ясь Гаспадар гатовы да выбараў!
Ясь Гаспадар, які стаў самай заўважнай фігурай кампаніі “БЯЗВЫБАРЫ 2024”, пра якога нават пісала еўрапейская і амерыканская прэса (🖌https://www.nytimes.com/2024/02/25/world/europe/belarus-election.html, 🖌https://www.repubblica.it/esteri/2024/02/25/news/bielorussia_gaspadar_candidato_virtuale_ia_per_boicottare_elezioni_legislative-422202650/) гатовы нагадаць пра сябе і пад час выбараў у Каардынацыйную Раду.
Мы спыталі Яся, ці гатовы ён прыняць удзел у выбарах?!
“Мая праграма вельмі актуальная і запатрабаваная. Я перакананы, што яе гатовыя падтрымаць большасць беларусаў, як у Беларусі, так і за яе межамі!
Я узмацню любы палітычны спіс, таму не выключаю свой прамы ці ўскосны ўдзел у выбарах у Каардынацыйную Раду”.
Падказваем, дзе можна знайсці праграмму Яся Гаспадара
👉 https://bit.ly/jas2024
👉https://youtu.be/rl-uw3zH_eA?si=fTJYtD34oLMiFKfG

#выбары #ясьгаспадар #пранас #праграмаяся

Далучайся ✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага
Выбары ў Каардынацыйную Раду!
Хто мае амбіцыі?!

1. «Салідарнасць» (лідар спіса — Георгій Дзмітрук) — 21 чалавек
2. «Закон і Правапарадак» (Аляксандр Азараў) — 20 чалавек
3. «Незалежныя беларусы» (Максім Шабуцкі) — 17 чалавек
4. «Краіна для жыцця» (Віталь Савюк) — 17 чалавек
5. Каманда Латушкі і Рух «За свабоду» (Павел Латушка, Юрась Губарэвіч) — 47 чалавек
6. Блок Пракоп’ева — Ягорава (Вадзім Пракоп’еў) — 35 чалавек
7. «Еўрапейскі выбар» (Аляксандр Дабравольскі, Аліна Коўшык, Мікалай Халезін) — 37 чалавек
8. «Воля» (Вадзім Кабанчук) — 20 чалавек, другая парамілітарная арганізацыя
9. «Наша справа» (Роза Турарбекава-Віталь Рымашэўскі) — 14 чалавек
10. «За годнасць беларусак» (Яраслаў Грыгор’еў) — 10 чалавек
11. «Моладзевы наступ» (Лізавета Пракопчык) — 15 чалавек
12. «Голас дыяспар — Адзінства па-над межамі» (Раман Кісляк) — 13 чалавек
13. «Хопіць баяцца» (Таццяна Мартынава) — 14 чалавек

Выбар ёсць і выбары будуць!

Далучайся да нас 👉 https://t.me/parlamentbel

#выбары #кс #спіскі #праграмы
Міхаэль Галер (Michael Gahler) дэпутат Еўрапейскага Парламента ад Нямеччыны і вялікі сябар дэмакратычнай Беларусі прывабна заязджае у перадвыбарчую кампанію.

Зычым поспехаў і перамогі!

А вы сочыце за выбарамі у Еўрапейскі Парламент?!

#выбары #парламент #еўрапарламент
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Павал Латушка падтрымаў спіс “Еўоапейскі выбар”.
Падтрымайце у гэтым Пал Палыча!!!!

#выбары #кр #пранас #беларусь #европейскийвыбор

Далучайся да нас 👉 https://t.me/parlamentbel
Выбары там, дзе няма Лукашэнкі і Пуціна

Беларускія валанцёры прымаюць удзел у сапраўдных, сумленных выбарах, дзе не крадуць галасы выбаршчыкаў, дзе кандыдатаў у прэзідэнты не кідаюць за краты, дзе не ліквідуюць партыі, што ў апазіцыі.

Адно шкадаванне, што гэтыя выбары не ў Беларусі, а ў суседняй Літве. Але беларусы перакананыя, што гэты досвед спатрэбіцца ў новай Беларусі. Абавязкова!

А пакуль разам з Дайніюсам Жалімасам беларускія валанцёры паўдзельнічалі у пакватэрным абходзе і раздачы ўлётак з рук ў рукі.


Aciu Lietuva! Жыве Беларусь!

#выбары #літва #валанцёры #беларусываланцёры
Анатоль Лябедзька, дэпутат Незалежнасці, дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламентскай супрацы каментуе вынікі выбараў у Каардынацыйную Раду.

Выбары ў КР, шклянка напалову поўная альбо пустая?!

“Калі глядзець вычыма песіміста, то канешне, - пустая! 6723 выбарцы, гэта ў разы меньш, чым я, асабіста, атрымаў галасоў у сваёй акрузе, пад час апошніх сапраўдных выбараў у Вярхоўны Савет 13 склікання.
Калі глядзець на выбары вачыма аптыміста - то гэта, няхай і маленькі, але шажок наперад! Трэба ж рухацца ў нейкі бок. І лепш у накірунку свабодных, сумленных выбараў.
Зараз наступае самае адказнае і цікавае - пошук адказу на пытанне, а што такое Каардынацыйная Рада?! Кандыдат у протапарламент ці працяг таго, што ўжо было.
Час пакажа!

PS мой герой гэтай кампаніі - кандыдаты - заднелавачнікі, іх рызыкі і інвестыцыі ў выбары непараўнальна большыя, чым тых, хто ачальваў выбарчыя спісы”.

Далучайся https://t.me/parlamentbel

#кр #выбары #разам #пранас #протапарламент #жывебеларусь
НАШЫ ЛЮДЗІ Ў ЕЎРАПАРЛАМЕНЦЕ!

А мы, тым часам, пачынаем віншаванні тых, хто атрымаў мандат дэпутата Еўрапейскага Парламента, і з кім, у фармаце кампаніі “Беларускія валанцёры у выбарах у Еўрапарламент” працавалі беларусы.

Dainius Zalimas, сапраўдны сябар новай Беларусі, першы нумар партыі “Свабода”, былы старшыня Канстытуцыйнага суда Літвы, адзін з распрацоўшчыкаў праекта закона “Аб Канстытуцыйным судзе” і эксперт, які рабіў заключэнне на праект Канстытуцыі новай Беларусі!

Laimingos pergalės, Dainius!
Нас чакаюць новыя справы ў Еўрапейскім Парламенце!

#выбары #еўрапарламент #беларусь #літва

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Нашы людзі ў Еўрапарламенце!

Працягваем віншаванні тых, хто атрымаў мандат дэпутата Еўрапейскага Парламента, і з кім, у фармаце кампаніі “Беларускія валанцёры у выбарах у Еўрапарламент” супрацоўнічалі беларусы.
Andrius Kubilius, былы прэм’ер-міністр Літвы, старшыня ПА Еўранэст, той, хто заўсёды парадай і дзеяннем дапамагае дэмакратычнай Беларусі! З кім мы падпісвалі пагадненне аб міжпартыйнай супрацы!

Laimingos pergalės, Andrius!
Нас чакаюць новыя справы ў Еўрапейскім Парламенце!
#выбары #еўрапарламент #беларусь #літва

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Нашы людзі ў Еўрапарламенце!

Працягваем віншаваць тых, хто атрымаў мандат дэпутата Еўрапейскага Парламента, і з кім, у фармаце кампаніі “Беларускія валанцёры ў выбарах у Еўрапарламент” супрацоўнічалі беларусы.
Rasa Jukneviciene
, дзейная дэпутатка ЕП, былая міністр абароны Літвы. Першая кіраўнічка дэпутатскай групы “За дэмакратычную Беларусь” Сейма Літвы. Раса заўсёды і паўсюль падтрымоўвае беларусаў. Паслядоўна і рашуча!

Laimingos pergalės, Rasa!
Нас чакаюць новыя справы ў Еўрапейскім Парламенце па беларускай павестцы! Будзем разам!

#выбары #еўрапарламент #беларусь #літва

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Нашы людзі ў Еўрапарламенце!

Працягваем віншаваць тых, хто атрымаў мандат дэпутата Еўрапейскага Парламента, і з кім, у фармаце кампаніі “Беларускія валанцёры ў выбарах у Еўрапарламент” супрацоўнічалі беларусы.

Petras Auštrevičius, дзейны дэпутат Еўрапарламента, дакладчык па Беларусі Камітэта па міжнародных справах ЕП. Аўтар і галоўная рухаючая сіла асноўных рэзалюцый па Беларусі. Наш голас у фракцыі лібералаў.
Laimingos pergalės, Petras!
Нас чакаюць новыя справы ў Еўрапейскім Парламенце па беларускай павестцы! Будзем разам!

#выбары #еўрапарламент #беларусь #літва

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Люксембургскія рашэнні: праца і дамовы на палях канферэнцыі.

Віталь Гаўрук, кіраўнік дэпутатскай групы “За дэмакратычную Беларусь” Парламента Малдовы прывёз ў Люксембург не толькі свежыя навіны пра рыхтуемы рэферэндум аб уступленні Малдовы ў Еўразвяз, але і смачныя, рэкламныя чарэшні.
За іх смакаваннем і абмеркавалі бліжэйшыя планы:
📍зладзіць для дэпутатскай групы “За дэмакратычную Беларусь” прэзентацыі, датычныя развіцця сітуацыі ў Беларусі. Мы называем гэта “пагружэнне ў Беларусь”!
📍пашырыць сям’ю хросных для беларускіх палітвязняў парламенатрыямі з Малдовы.
📍Віталь Гаўрук, які балатаваўся ў КР па спісу “Еўрапейскі выбар” гатовы быць кансультатантам фракцыі па пытаннях еўраінтэграцыі

#выбары #беларусь #люксембург #канферэнцыя #пранас
Далучайся да нас👉 Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Праект “Беларускія валанцёры і выбары

Анатоль Лябедзька, кіраўнік Цэнтра “Еўрапейскі Дыялог” абмеркаваў з старшынём камітэта па міжнародных справах Сейма Літвы Жыгімантасам Павілёнісам магчымасці і перспектывы ўдзелу беларускіх выланцёраў у парламентскіх выбарах увосень бягучага года.

Вось што пасля кансультацый распавёў Анатоль Лябедзька.
“Гэта будзе працягам нашага праекта з удзелам беларускіх валанцёраў у выбарах у Еўрапейскі Парламент. Беларусы далучыліся да выбарчых кампаній Andrius Kubilius Juozas Olekas Petras Auštrevičius Dainius Zalimas і гэта была выдатная школа і досвед сапраўдных выбараў.
Гэта як добрая кніга. Напісалі першую частку і напрашваецца другая. Будзем пісаць разам з літоўскімі палітыкамі па еўрапескіх лекалах”.

#выбары #парламент #еўрадыялог #літва #беларусь
Будзем разам 🤝 https://t.me/European_Dialog
Псеўдадэпутатаў паставілі ў кут!

“Да стратэгіі непрызнання дабавілася стратэгія байкота”, - так каментуе Анатоль Лябедзька рашэнне Бухарэста ў адмове візавай падтрымкі для лукашэнкаўскіх фэйкавых дэпутатаў.
Патрабаванне правядзення ў Беларусі свабодных, сумленных выбараў па стандартах БДІПЧ АБСЕ гэта еўраатлантычны кансенсус, які рэалізуецца на практыцы. ПА РЭ і Еўрапарламент заявілі аб непрызнанні безвыбараў яшчэ да іх пачатку. Але ў некаторых міжнародных, парламентскіх арганізацыях, у прыватнасці, ў ПА АБСЕ рэгламент не дазваляе выключыць дэлегацыю Палаты з Асамблеі, бо дзейнічае правіла кансенсус мінус адзін. Таму зараз стратэгія непрызнання дапоўнена стратэгіяй байкота, якая дэ-факта выключае прызначаных у Беларусі дэпутатаў з дзейнасці арганізацыі”.

#абсе #паабсе #выбары #бойкот #

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Шаноўныя падпісчыкі, дарагія сябры, віншуем Вас з Міжнародным днём ПАРЛАМЕНТАРЫЗМА!

На нашым канале няма выпадковых людзей - тут тыя, хто разумее, што такое падзел уладаў, чаму важна мець права выбару, тыя, для каго парламентарызм гэта сінонім слова СВАБОДА!

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага

#парламент #парламентарвзм #беларусь #свабода #разам #выбары #выбар