Парламенцкі Канал
584 subscribers
6.4K photos
570 videos
1 file
7.69K links
Гэта канал
👉аб парламентарызме
👉аб працы дарадцы Святланы Ціханоўскай па парламентскай супрацы
👉аб працы Альянсу дэпутатскіх групаў “За дэмакратычную Беларусь”
Download Telegram
АНАТОЛЬ ЛЯБЕДЗЬКА
З Днём Незалежнасці, Беларусь! Для мяне, як грамадзяніна і дэпутата Незалежнасці, менавіта, гэты дзень застаецца датай у святочным убранні. 27 ліпеня 1990 года 229 дэпутатаў Вярхоўнага Савета 12 склікання, з 232 зарэгістраваных, прынялі Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Гэты былі першыя цагліны у падмурак сапраўнай незалежнасці.
Можна спрабаваць штучна перапісаць гісторыю пад сябе, пад свае амбіцыі, пад інтарэсы свайго клана, але гэта часова. Я веру - дзень 27 ліпеня, які ужо мае сваё месца у каляндары беларускай гісторыі, стане і днём калі беларусы будуць вывешваць на балконах, на флагштоках, на лецішчах, на сваіх аўтамабілях бел-чырвона-белыя сцягі і адзначаць гэта свята у сваіх сем’ях. Так будзе!
Жыве Беларусь!

#независимость #лябедзька #жывебеларусь🔴 #человекбудильник

ДАЛУЧАЙСЯ ДА НАС ✍️ https://t.me/parlamentbel
Навейшая гісторыя.
Без купюр і цэнзуры.

19 верасня 1991 Вярхоўны Савет 12 склікання прагаласаваў за тое, каб герб “Пагоня” і бел-чырвона-белы сцяг сталі дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь. За гэта гістарычнае рашэнне прагаласавалі 231 парламентарый.

І тут варта ўзгадаць вельмі цікавую гісторыю якая суправаджала тое галасаванне. Пасля таго, як на табло для галасавання высвецілася лiчба 231 (роўна столькi галасоў патрэбна было для прыняцця станоўчага рашэння) да мiкрафона падбег дэпутат Мiлаванаў. Захлёбваючыся эмоцыямi генерал запатрабаваў скасавання вынікаўтгаласавання. Маўляў дэпутат Шыпко нацiснуў на кнопку галасавання за парламентарыя Шэймана. Пачаўся вэрхал і слоўная перастрэлка паміж дэпутатамі. І тут у залу заходзiць Вiктар Шэйман, падыходзіуь на мікраыону i кажа, што Шыпко галасаваў па яго просьбе.
Зала уўарвалася апладысментамі. Вось такiя зiгзагi гiсторыi

#жывебеларусь
#будземразам

__
Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
У Кіеве, высілкамі офісу Святланы Ціханоўскай і дэпутскай групы “За дэмкратычную Беларусь” Сейма Літвы адбыўся круглы стол:
Чаму без дэмакратычнай Беларусі не будзе бяспечнай Украіны, Польшы, Літвы, Латвіі, і ў цэлым Еўропы?!

Яго ўдзельнікамі сталі больш за 30 парламентарыяў з Украіны, ФРГ, Эстоніі, Чэхіі, Польшы, Швецыі, Францыі, Канады, Ісландыі, Брытаніі, Латвіі ды іншых краінаў.


Высновы: тэма мерапрыемства стала яго наратывам і пасланнем!

Чым больш Беларусі ў еўраатлантычнай павестцы дня, тым больш разумення, што Беларусь гэта не Лукашэнка, а беларусы не расейцы!!!

#беларусь #жывебеларусь #украіна #дэпутаты #дыскусіябеларусь #ясьгаспадар #разам #бяспека

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага
Анатоль Лябедзька, дэпутат Незалежнасці, дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламентскай супрацы каментуе вынікі выбараў у Каардынацыйную Раду.

Выбары ў КР, шклянка напалову поўная альбо пустая?!

“Калі глядзець вычыма песіміста, то канешне, - пустая! 6723 выбарцы, гэта ў разы меньш, чым я, асабіста, атрымаў галасоў у сваёй акрузе, пад час апошніх сапраўдных выбараў у Вярхоўны Савет 13 склікання.
Калі глядзець на выбары вачыма аптыміста - то гэта, няхай і маленькі, але шажок наперад! Трэба ж рухацца ў нейкі бок. І лепш у накірунку свабодных, сумленных выбараў.
Зараз наступае самае адказнае і цікавае - пошук адказу на пытанне, а што такое Каардынацыйная Рада?! Кандыдат у протапарламент ці працяг таго, што ўжо было.
Час пакажа!

PS мой герой гэтай кампаніі - кандыдаты - заднелавачнікі, іх рызыкі і інвестыцыі ў выбары непараўнальна большыя, чым тых, хто ачальваў выбарчыя спісы”.

Далучайся https://t.me/parlamentbel

#кр #выбары #разам #пранас #протапарламент #жывебеларусь
2+1 - два сігнатарыя і адзін праваабаронца…

Ну вось яны і сустрэліся… Лайма Адндрыкайне і Леанід Судаленка. Лайма, яшчэ будучы кіраўнічкай Камітэта па міжнародных справах Сейма Літвы ўзяла апякунства над палітвязням Судаленка. Не дзеля галачкі. Муры не адной міднароднай арганізацыі, і не раз, чулі яе расповяды пра беларускага палітвязня! Гэта заўсёды было эмацыйна і моцна. Бо сама Лайма вырасла ў сям’і палітвязняў.

Што ў астатку?

Па першае, гэта была неверагодна душэўная сустрэча аднадумцаў.
Па другое, ў нас вельмі далекае гераічнае мінулае. Адносна блізкае мярзотнае ўчарашняе. І будучыня суседзяў - без плота і пад «Пагоняй»
Па трэцяе, інстытут хросных палітвязняў працуе!
І чацвёртае, беларус літоўцу, літовец беларусу - ВКЛ!

#вкл #хросныяпалітвязняў #мы #разам #жывебеларусь #літва

Далучайся да нас 👉 https://t.me/parlamentbel
АНАТОЛЬ ЛЯБЕДЗЬКА:

“19 верасня 1991 я пераконваў сваiх калегаў, дэпутатаў Вярхоўнага Савета 12 склiкання, прагаласаваць за «Пагоню» i бел-чырвона-белы сцяг. I 32 гады таму назад яны сталi дзяржаўнымi сiмваламi новай Беларусi. У левым, пракамунiстычным парламенце 231 дэпутат прагаласавалi галавой i сэрцам!
А сёння я кажу, верце "Пагоня" i бел-чырвона-белы сцяг вернуцца не толькi ў дзяржауныя ўстановы, але і ў большасць дамоў i кватэраў шараговых грамадзянаў Беларусi.
Так будзе!
Мы верым.
Жыве Беларусь!

#жывебеларусь #беларусь #БЧБ
#будземразам #пагоня

Далучайся 👉 https://t.me/parlamentbel