Парламенцкі Канал
584 subscribers
6.4K photos
570 videos
1 file
7.69K links
Гэта канал
👉аб парламентарызме
👉аб працы дарадцы Святланы Ціханоўскай па парламентскай супрацы
👉аб працы Альянсу дэпутатскіх групаў “За дэмакратычную Беларусь”
Download Telegram
2024 на ганку. Час падсумоўваць вынікі працы.
7 лістапада
быў Альянсу дэпутатскіх групаў «За дэмакратычную Беларусь». Альянс аб’ядноўвае нацыянальныя Парламенты 23 краінаў, а таксама дэлегацыю па Беларусі Еўрапейскага Парламента.

Што такое Альянс і навошта ён патрэбны?
Тлумачыць дарадца Святланы Ціханоўскай па парламентскай супрацы і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька
«На сённяшні дзень парламенцкія групы «За дэмакратычную Беларусь» існуюць у 23 нацыянальных парламентах: Бельгіі, Вялікай Брытаніі, Грузіі, Канадзе, Літве, Малдове, Польшчы, ЗША, Украіне, Чэхіі, Швецыі, Францыі, Нямеччыны, Ісландыі, Аўстрыі, Эстоніі, Латвіі, Італіі, Партугаліі, Гішпаніі, Нарвегіі, Люксембургу, Ірландыі.
Гэта не проста фармальная прысутнасць хаўруснікаў і сяброў дэмакратычнай Беларусі ў парламентах. Гэта рэальны інструмент ціску на рэжым і дапамогі свабодным беларусам. Гэта сотні парламентарыяў, неабыякавых да лёсу беларусаў.

Альянс дэпутатскіх групаў «За дэмакратычную Беларусь» – гэта:
📍Магчымасць утрымліваць Беларусь у міжнародным парадку дня.
📍Гэта моцная інвестыцыя ў міжнародную кааліцыю па падтрымцы Беларусі праз парламентскую састаўляючую.
📍Болей за 10 рэзалюцый (за бягучы год) па сітуацыі ў Беларусі.
📍Гатоўнасць прымаць беларусаў на стажыроўкі ў нацыянальных парламентах, рыхтаваць кадры для новай Беларусі.
📍Прыняцце законаў, якія дазваляюць падтрымліваць грамадзянскую супольнасць Беларусі.
📍 “Хросныя”, якія ўзялі апякунства над палітычнымі вязнямі Беларусі.
📍Магчымасць мінімізаваць альбо не дапусціць дыскрымінацыі беларусаў у прававым полі еўрапейскіх краінаў.
📍Афіцыйныя кантакты Святланы Ціханоўскай і падтрымка дэмакратычнай Беларусі ў такіх міжнародных арганізацыях, як ПАРЕ, АБСЕ, Еўрапарламент, ПА НАТА.
📍 Якасная прававая экспертыза праекта Канстытуцыі новай Беларусі і пакета законаў, які мы распрацоўваем у дадатак да Канстытуцыі.

#альянс #парламенты #беларусь #дэпутатскіягрупы #дэпутаты

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага
У Кіеве, высілкамі офісу Святланы Ціханоўскай і дэпутскай групы “За дэмкратычную Беларусь” Сейма Літвы адбыўся круглы стол:
Чаму без дэмакратычнай Беларусі не будзе бяспечнай Украіны, Польшы, Літвы, Латвіі, і ў цэлым Еўропы?!

Яго ўдзельнікамі сталі больш за 30 парламентарыяў з Украіны, ФРГ, Эстоніі, Чэхіі, Польшы, Швецыі, Францыі, Канады, Ісландыі, Брытаніі, Латвіі ды іншых краінаў.


Высновы: тэма мерапрыемства стала яго наратывам і пасланнем!

Чым больш Беларусі ў еўраатлантычнай павестцы дня, тым больш разумення, што Беларусь гэта не Лукашэнка, а беларусы не расейцы!!!

#беларусь #жывебеларусь #украіна #дэпутаты #дыскусіябеларусь #ясьгаспадар #разам #бяспека

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага
Анатоль Лябедзька і Эмануіліс Зінгерыс, першы намеснік кіраўніка Паліткамітэта ПА РЭ за кубачкам кавы абмеркавалі:

👉старшынства Літвы ў Радзе Еўропы
👉канферэнцыю, прысвечаную імплементацыі Даклада ПА РЭ аб вымушанай эміграцыі беларусаў, на нацыянальным узроўні краінаў чальцоў Асамблеі
👉папраўкі да закона “Аб устанаўленні абмежавальных мераў у сувязі з ваеннай агрэсіяй супраць Украіны”
👉сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі (у тым ліку, і смерць Аляксандра Кулініча, ужо шостую ў вязніцах беларускага рэжыма)
👉аб удзеле беларускіх валанцёраў у выбарчай кампаніі ў Еўрапейскі Парламент


Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага

#літва #беларусь #разам #дэпутаты #пасе #советевропы
Група “За дэмакратычную Беларусь - дзень адчыненых дзвярэй!

Томас Тамілінас, намеснік кіраўніка дэпутатскай, міжфракцыйнай групы “За дэмакратычную Беларусь” сустрэўся з слухачамі Усходнееўрапейскай школы палітычных даследванняў у Сейме Літвы. Парламенарый распавёў, як працуе заканадаўчы ворган краіны, як выбудоўваюцца кааліцыі, як абаронены правы парламентскай апазіцыі, як функцыянуе дэпутатская група “За дэмакратычную Беларусь”.
Слухачам школы была прадстаўлена магчымасць на свае вочы пабачыць, як працуе сапраўдны парламент і што такое парламентарызм у рэальнасці.
Хто ведае, магчыма, у недалёкай перспектыве, хтосьці з слухачоў школы будзе абраны дэпутатам Сойма Беларусі (у адпаведнасці з праектам Канстытуцыі новай Беларусі, так будзе называцца Парламент) на свабодных, сумленных выбарах.
Сустрэча ў Сейме Літвы была арганізавана пры садзеянні цэнтра “Еўрапейскі Дыялог”.

#сейм #літва #школа #дэпутаты

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага