Парламенцкі Канал
567 subscribers
6.01K photos
549 videos
1 file
7.25K links
Гэта канал
👉аб парламентарызме
👉аб працы дарадцы Святланы Ціханоўскай па парламентскай супрацы
👉аб працы Альянсу дэпутатскіх групаў “За дэмакратычную Беларусь”
Download Telegram
Школа новых магчымасцей!

У гэтыя дні у Вільнюсе прайшла чарговая навучальная сэсія для маладых лідэраў, арганізаваная Усходнееўрапейскай школай палітычных даследванняў, з падтрымкай Рады Еўропы і Цэнтра “Еўрапейскі Дыялог”. Цягам двух дзён маладыя беларусы абмяркоўвалі, дыскутавалі, прагназавалі, брэйнштормілі з удзелам дасведчаных спікераў, сярод якіх дзейныя дэпутаты Еўрапейскага Парламента, Сейма Літвы, а таксама Вярхоўнага Савета 13 склікання, удзельнікі прэзідэнтскіх выбараў у Літве.

У прыватнасці, Йозас Олекас, кіраўнік дэлегацыі па Беларусі Еўрапейскага Парламента, Анатоль Лябедзька, дэпутат Незалежнасці і Вярхоўнага Савета 13 склікання, Томас Тамілінас, намеснік кіраўніка дэпутатскай групы “За дэмакратычную Беларусь” Сейма Літвы, Аляксандр Дабравольскі, дэпутат ВС 13 склікання, Дацніюс Жалімас, кандыдат у дэпутаты Еўрапейскага Парламента.

#школа #лідэры #парламент

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага
Група “За дэмакратычную Беларусь - дзень адчыненых дзвярэй!

Томас Тамілінас, намеснік кіраўніка дэпутатскай, міжфракцыйнай групы “За дэмакратычную Беларусь” сустрэўся з слухачамі Усходнееўрапейскай школы палітычных даследванняў у Сейме Літвы. Парламенарый распавёў, як працуе заканадаўчы ворган краіны, як выбудоўваюцца кааліцыі, як абаронены правы парламентскай апазіцыі, як функцыянуе дэпутатская група “За дэмакратычную Беларусь”.
Слухачам школы была прадстаўлена магчымасць на свае вочы пабачыць, як працуе сапраўдны парламент і што такое парламентарызм у рэальнасці.
Хто ведае, магчыма, у недалёкай перспектыве, хтосьці з слухачоў школы будзе абраны дэпутатам Сойма Беларусі (у адпаведнасці з праектам Канстытуцыі новай Беларусі, так будзе называцца Парламент) на свабодных, сумленных выбарах.
Сустрэча ў Сейме Літвы была арганізавана пры садзеянні цэнтра “Еўрапейскі Дыялог”.

#сейм #літва #школа #дэпутаты

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага
Маладыя беларусы за еўрапейскі выбар і КНБ!

Кіраўнік цэнтра “Еўрапейскі дыялог” Анатоль Лябедзька пад час дыскусіі з слухачамі Усходнееўрапейскай школы палітычных даследванняў распавёў пра праект Канстытуцыі новай Беларусі і еўрапейскі выбар, які плануецца замацаваць у асноўным законе новай Беларусі.
Пад час дыскусіі прайшла апытанка. Слухачам было прапанавана вызначыцца з геапалітычнымі прыярытэтамі. 10% заявілі, што ў роздуме на ростанях, 25% выбралі швейцарскую мадэль. 65% выказаліся за ўступленне ў Еўразвяз. Прыхільнікаў еўразійскай інтэграцыі сярод слухачоў не знайшлося.
На пытанне, а хто чытаў, глядзеў праект Канстытуцыі новай Беларусі, станоўча адказалі 40% слухачоў школы.
Анатоль Лябедзька запрасіў слухачоў школы далучацца да працы рабочых груп па распрацоўцы праектаў законаў у развіццё і дапаўненне праекта Канстытуцыі новай Беларусі.

#канстытуцыя #пранас #школа #еўрапейскідыялог #разам

Далучайся да нас і атрымоўвае новае 🤝 https://t.me/konstituciya_bel