Парламенцкі Канал
584 subscribers
6.4K photos
570 videos
1 file
7.69K links
Гэта канал
👉аб парламентарызме
👉аб працы дарадцы Святланы Ціханоўскай па парламентскай супрацы
👉аб працы Альянсу дэпутатскіх групаў “За дэмакратычную Беларусь”
Download Telegram
Раса Юкнявічэне
дэпутатка Эўрапарлямэнту,
б. міністарка абароны Літвы, б. сьпікерка ПА НАТО
 
 Мужчыны, спыніце коней
Гэта будзе непапулярна, але, мужчыны, спыніце коней...
Такі мой кароткі зварот да тых, хто наўмысна спрабуе распаліць эмоцыі супраць беларусаў.
Ніхто ня кажа, што праблем няма, але і нагнятаць істэрыю — рэч небясьпечная.
Аднак, пабыўшы некалькі дзён у літоўскай публічнай прасторы, бачу, як праблемы, якія папраўдзе існуюць, асабліва калі мы ўжо перажылі крызіс штучна створанай міграцыі, калі ідзе жахлівая вайна, спрабуюць гэтыя праблемы падняць да такога эмацыйнага ўзроўню, на якім ужо неўзабаве здаровы сэнс будзе дзейнічаць зь цяжкасьцю.
Не такі часты выпадак, калі галава Дэпартамэнту дзяржаўнай бясьпекі зьяўляецца на экранах тэлевізараў.
Людзі мелі зразумець яго пасыл проста — на нас ужо амаль што напалі беларусы.
Я маю пэўны досьвед працы зь літоўскімі выведкамі і ведаю, што рэдкі журналіст ці тым больш палітык возьмецца крытычна ацэньваць паведамленьні такіх службаў.
Бо ж ніхто ў Літве пакуль ня мае магчымасьці правяраць ніякую апэратыўную інфармацыю.
Вельмі хачу верыць, што сёньняшні ДДБ ужо інакшы, чым было ў 2006 годзе, калі ПСА (псыхалягічныя апэрацыі) былі звычайнай практыкай.
Можа быць, што пачатае ў Сейме расьсьледаваньне „Аб магчымым умяшаньні ў мінулыя выбары Прэзыдэнта“ (там пачалі дасьледаваць акалічнасьці, зьвязаныя з ДДБ) і пагрозьлівыя паведамленьні ДДБ пра шпіёнаў, якія тлумам ідуць зь Беларусі, — толькі выпадковае супадзеньне.
Але можа і не?
Так, палітычныя сьцяганосцы ў гэтым пытаньні — пэўныя мае аднапартыйцы.
І я не хаваю — я ня згодная з цкаваньнем беларусаў і з выключным актывізмам пэўных калег. Вырашайма праблемы, якія ўзьнікаюць, назірайма, але думайма ня толькі пра будучыя выбары ў Эўрапарлямэнт ці Сейм.
У выбарах гэта вам дапаможа — бальшыня выбарнікаў баіцца іншаземцаў, а пагатоў расейскамоўных. Тут лёгка зарабіць рэйтынгавыя балы.
Але якая наша стратэгічная лінія ў адносінах да гэтага важнага для нас суседа?
Для мяне яна ясная — беларусы раней ці пазьней вернуцца ў сям’ю дэмакратыяў. І менавіта людзі, якія выйшлі на вуліцы ў 2020 годзе, паслалі нам такую вестку. Яны — нацыя, яны застаюцца жывымі, яны вераць нам, прадстаўнікі іхнай апазыцыі цяжка працуюць, каб іхная нацыя засталася на мапе Эўропы.
Замест таго, каб дапамагчы, мы ім кажам — ідзіце прэч.
Таму спыніце коней, мужчыны.
Пакуль коратка.
Я абавязкова працягну гэтую тэму.

#беларусь #літва #разам #занашуівашуперамогу #дыскусія

__
Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага
Лента пазітыўных навінаў.
Анатоль Лябедзька па выніках сёняшняй сустрэчы з кіраўніком Камітэту па міжнародных пытаннях Сейма Літвы Жыгімантасам Павілёнісам напісаў у сацыяльных сетках.
«Хто рана ўстае, той нешта і атрымоўвае. Працяглая і сістэмная праца з дэпутатскай групай “За дэмакратычную Беларусь” Сейма Літвы, а таксама з МУС, падаецца дае свае вынікі. Камітэт па міжнародных пытаннях Сейма падтрымаў павялічэнне тэрміну дзеяння ВНЖ для беларусаў да трох гадоў!
Аciu!
Працоўны год яшчэ працягваецца. 14 снежня актуальныя слуханні ў Сейме, датычна становішча беларусаў ў прававым полі Літвы. Маю спадзеў, што гэта будзе наша агульная інвестыцыя у супольную беларуска-літоўскую будучыню. Пасланне “за нашу і вашу свабоду” актуальнае і сёння.
Натуральна што заглянулі і ў 2024 год. Нашы прыярытэты - Канферэнцыя Каліноўскага, супольны круглы стол у Кіеве, Альянс дэпутатскіх групаў “За дэмакратычную Беларусь”.

#беларусь #літва #сейм #разам #дыскусія #планы

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Анатоль Лябедзька, дэпутат Незалежнасці і Аляксандр Дабравольскі, дэпутат ВС 13 склікання прынялі ўдзел у забегу прысвечанаму абаронцас Свабоды Літвы
9 км

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel

#літва #беларусь #забег
ВЫБАРЫ 2024
ЕЎРАПЕЙСКІ ПАРЛАМЕНТ


У чэрвені бягучага года пройдуць выбары ў Еўрапейскі Парламент. Для кагосьці гэта першая выбарчая кампанія, але багата і тых, хто ў чарговы раз пазмагаецца за дэпутатскі мандат і падтрымку сваіх выбаршчыкаў.
Йозас Олексас, кіраўнік дэлегацыі па Беларусі Еўрапейскага Парламента, адзін з іх. Зараз парламентарый робіць справаздачы перад выбаршчыкамі. Заглянулі да яго ў офіс і знайшлі, што ў справаздачы ёсць месца і для Беларусі.

PS а ці бачылі вы справаздачы беларускіх фэйкавых “дэпутатаў”?!
Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
#выбары #безвыбары #справаздача #беларусь #літва
Планы+супрацы=вынік

Анатоль Лябедзька сёння меў працоўную сустрэчу з Жыгімантасам Павілёнісам, кіраўніком Камітэта па міжнародных справах і дэпутатскай групы “За дэмакратычную Беларусь”.

Што абмяркоўвалі:
🇱🇹👉Арганізацыю сустрэч ў Сейме Літвы для лідэраў маладзёвых арганізацый палітычных партый Беларусі. Анатоль Лябедзька: “Нам важна, каб маладыя беларусы разумелі, як працуе прынцып падзелу ўладаў і што такое сапраўлны Парламент”.
🇺🇦👉Правядзенне, у гадавіну расійскай агрэсіі, ў Кіеве круглага стала з удзелам парламентарыяў Вярхоўнай Рады Украіны, Літвы, Польшы, ФРГ, Эстоніі, Чэхіі ды іншых краінаў па беларускай тэматыцы. Жыгімантас Павілёніс: “Гаварыць пра Беларусь, менавіта ў Кіеве, менавіта ў гадавіну расейскай агрэсіі ва Украіне, гэта правільна, і палітычна, і маральна”.
🇪🇺👉супрацу Альянсу дэпутатскіх груп “За дэмакратычную Беларусь” пад час выбараў у Еўрапейскі Парламент. Анатоль Лябедзька: “Для нас архіважна, каб беларускае пытанне стала пунктам выбарчых праграм розных палітычных сіл і кандыдатаў, што удзельнічаюць у еўрапейскіх выбарах. А для беларусаў добрай школай сапраўдных выбараў”.
🇱🇹🇵🇱🇺🇦👉правядзенне канферэнцыі Каліноўскага. Жыгімантас Павілёніс: “Гэта будзе форум, прывязаны на гадавіны паўстання на чале з Каліноўскім, асобай, якая і сёння яднае народы Літвы, Украіны, Польшы і Беларусі”.

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага

#беларусь #літва #каліноўскі #выбары #парламент #сейм #украіна
Сейм Літвы: дзень адкрытых дзвярэй для маладых палітыкаў Беларусі

Адкрытая, шчырая, цікавая дыскусія Жыгімантаса Павілёніса, старшыні Камітэта па міднародных справах Сейма і кіраўніка дэпутатскай групы “За дэмакратычную Беларусь” з лідэрамі маладзёвых арганізацый палітычных партый Беларусі прайшла у літоўскім парламенце.
На працягу гадзіны разам шукалі і знаходзілі адказы на актуальныя пытанні.

Як працуе сапраўдны Парламент?!
Ці ёсць у Беларусі шанец на інтэграцыю у Еўрапейскі Звяз!!
Хто і чаму хацеў бы сябраваць з Пуціным і Лукашэнкам?!
Як працуе дэпутатская група “За дэмакратычную Беларусь” у Сейме Літвы?!
Як мы можам дапамагаць Украіне?!
Хто і чаму пушыць тэму літвінізма?!

У маладых беларускіх палітыкаў таксама была магчымасць прысутнічаць на пленарным паседжанні Сейма і акунуцца у атмасферу сапраўднай парламентскай дэмакратыі!

#сейм #беларусь #літва #маладыяпалітыкі #еўрапейскідыялог

__
Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага
Дасылаем самыя шчырыя віншававанні нашым літоўскім сябрам і сяброўкам, усяму народу Літвы з нагоды сьвяткаваньння Дня незалежнасьці.

Выказваем нашае сяброўства, падтрымку і павагу да літоўскага народа.

У нашых народаў агульная гісторыя і агульны вораг – гэта імпэрская Расея і яе рускі сьвет. А яшчэ ў нас агульная будучыня ў сям’і вольных еўрапейскіх народаў, у прасторы ад Лісабона да Віцебска, Тбілісі і Кішынева!

За нашу і вашу свабоду!

Жыве Беларусь!
Tegyvuoja Lietuva!


#літва #беларусь #разам #свята #незалежнасць
Проста аб афіцыйным.
Па выніках сустрэчы Анатоля Лябедзькі і Жыгімантаса Павілёніса, старшыні Камітэта па міжнародных справах Сейма Літвы і кіраўніка міжфракцыйнай групы “За дэмакратычную Беларусь” інфармуем:
🇱🇹Абмеркавалі і ўзгаднілі:
👉 вынікі канферэнцыі Каліноўскага і планы правядзення наступнага форума
👉 супрацу ў фармаце Альянсу дэпутатскіх групаў “За дэмакратычную Беларусь”
👉 галасаванне ў Сейме Літвы па праекту закона, які рэгулюе прававое становішча беларусаў у літоўскім Парламенце
👉 арганізацыя і правядзенне сустрэчы лідэраў палітычных партый Беларусі з чальцамі дэпутатскай групы “За дэмакратычную Беларусь” Сейма Літвы
👉аб супрацы у фармаце Люблінскага рарламентскага трохкутніка па формуле 3+1

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага

#сейм #канферэнцыякаліноўскага #парламент #беларусь #літва
Анатоль Лябедзька і Эмануіліс Зінгерыс, першы намеснік кіраўніка Паліткамітэта ПА РЭ за кубачкам кавы абмеркавалі:

👉старшынства Літвы ў Радзе Еўропы
👉канферэнцыю, прысвечаную імплементацыі Даклада ПА РЭ аб вымушанай эміграцыі беларусаў, на нацыянальным узроўні краінаў чальцоў Асамблеі
👉папраўкі да закона “Аб устанаўленні абмежавальных мераў у сувязі з ваеннай агрэсіяй супраць Украіны”
👉сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі (у тым ліку, і смерць Аляксандра Кулініча, ужо шостую ў вязніцах беларускага рэжыма)
👉аб удзеле беларускіх валанцёраў у выбарчай кампаніі ў Еўрапейскі Парламент


Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага

#літва #беларусь #разам #дэпутаты #пасе #советевропы
Навіны, наўпрост, з Сейма Літвы.

Анатоль Лябедзька паведамляе, што “сёння галасавання па папраўках да закона не будзе. Яно пераносіцца на чацвер. І тут ёсць свае плюсы, бо час наш хаўруснік.
Што з новага, папярэднія папраўкі, што былі ініцыянаваныя прадстаўнікамі фракцыі кансерватараў фактычна знятыя і зараз будзе галасаванне па папраўках, якія ўносяцца дэпутаткай Шакалене (сацыял-дэмакраты). Яны піярацца як кампраміс, але гэта абёртка, а па сутнасці, гэта наратыў, што беларусы гэта расейцы і аддадзім беларусаў на водкуп Лукашэнку і Пуціну”.

#сейм #літва #беларусь #закон

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага
Выбары там, дзе няма Лукашэнкі і Пуціна

Беларускія валанцёры прымаюць удзел у сапраўдных, сумленных выбарах, дзе не крадуць галасы выбаршчыкаў, дзе кандыдатаў у прэзідэнты не кідаюць за краты, дзе не ліквідуюць партыі, што ў апазіцыі.

Адно шкадаванне, што гэтыя выбары не ў Беларусі, а ў суседняй Літве. Але беларусы перакананыя, што гэты досвед спатрэбіцца ў новай Беларусі. Абавязкова!

А пакуль разам з Дайніюсам Жалімасам беларускія валанцёры паўдзельнічалі у пакватэрным абходзе і раздачы ўлётак з рук ў рукі.


Aciu Lietuva! Жыве Беларусь!

#выбары #літва #валанцёры #беларусываланцёры
Група “За дэмакратычную Беларусь - дзень адчыненых дзвярэй!

Томас Тамілінас, намеснік кіраўніка дэпутатскай, міжфракцыйнай групы “За дэмакратычную Беларусь” сустрэўся з слухачамі Усходнееўрапейскай школы палітычных даследванняў у Сейме Літвы. Парламенарый распавёў, як працуе заканадаўчы ворган краіны, як выбудоўваюцца кааліцыі, як абаронены правы парламентскай апазіцыі, як функцыянуе дэпутатская група “За дэмакратычную Беларусь”.
Слухачам школы была прадстаўлена магчымасць на свае вочы пабачыць, як працуе сапраўдны парламент і што такое парламентарызм у рэальнасці.
Хто ведае, магчыма, у недалёкай перспектыве, хтосьці з слухачоў школы будзе абраны дэпутатам Сойма Беларусі (у адпаведнасці з праектам Канстытуцыі новай Беларусі, так будзе называцца Парламент) на свабодных, сумленных выбарах.
Сустрэча ў Сейме Літвы была арганізавана пры садзеянні цэнтра “Еўрапейскі Дыялог”.

#сейм #літва #школа #дэпутаты

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага
НАШЫ ЛЮДЗІ Ў ЕЎРАПАРЛАМЕНЦЕ!

А мы, тым часам, пачынаем віншаванні тых, хто атрымаў мандат дэпутата Еўрапейскага Парламента, і з кім, у фармаце кампаніі “Беларускія валанцёры у выбарах у Еўрапарламент” працавалі беларусы.

Dainius Zalimas, сапраўдны сябар новай Беларусі, першы нумар партыі “Свабода”, былы старшыня Канстытуцыйнага суда Літвы, адзін з распрацоўшчыкаў праекта закона “Аб Канстытуцыйным судзе” і эксперт, які рабіў заключэнне на праект Канстытуцыі новай Беларусі!

Laimingos pergalės, Dainius!
Нас чакаюць новыя справы ў Еўрапейскім Парламенце!

#выбары #еўрапарламент #беларусь #літва

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Нашы людзі ў Еўрапарламенце!

Працягваем віншаванні тых, хто атрымаў мандат дэпутата Еўрапейскага Парламента, і з кім, у фармаце кампаніі “Беларускія валанцёры у выбарах у Еўрапарламент” супрацоўнічалі беларусы.
Andrius Kubilius, былы прэм’ер-міністр Літвы, старшыня ПА Еўранэст, той, хто заўсёды парадай і дзеяннем дапамагае дэмакратычнай Беларусі! З кім мы падпісвалі пагадненне аб міжпартыйнай супрацы!

Laimingos pergalės, Andrius!
Нас чакаюць новыя справы ў Еўрапейскім Парламенце!
#выбары #еўрапарламент #беларусь #літва

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Нашы людзі ў Еўрапарламенце!

Працягваем віншаваць тых, хто атрымаў мандат дэпутата Еўрапейскага Парламента, і з кім, у фармаце кампаніі “Беларускія валанцёры ў выбарах у Еўрапарламент” супрацоўнічалі беларусы.
Rasa Jukneviciene
, дзейная дэпутатка ЕП, былая міністр абароны Літвы. Першая кіраўнічка дэпутатскай групы “За дэмакратычную Беларусь” Сейма Літвы. Раса заўсёды і паўсюль падтрымоўвае беларусаў. Паслядоўна і рашуча!

Laimingos pergalės, Rasa!
Нас чакаюць новыя справы ў Еўрапейскім Парламенце па беларускай павестцы! Будзем разам!

#выбары #еўрапарламент #беларусь #літва

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Нашы людзі ў Еўрапарламенце!

Працягваем віншаваць тых, хто атрымаў мандат дэпутата Еўрапейскага Парламента, і з кім, у фармаце кампаніі “Беларускія валанцёры ў выбарах у Еўрапарламент” супрацоўнічалі беларусы.

Petras Auštrevičius, дзейны дэпутат Еўрапарламента, дакладчык па Беларусі Камітэта па міжнародных справах ЕП. Аўтар і галоўная рухаючая сіла асноўных рэзалюцый па Беларусі. Наш голас у фракцыі лібералаў.
Laimingos pergalės, Petras!
Нас чакаюць новыя справы ў Еўрапейскім Парламенце па беларускай павестцы! Будзем разам!

#выбары #еўрапарламент #беларусь #літва

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Праект “Беларускія валанцёры і выбары”

Анатоль Лябедзька, кіраўнік Цэнтра “Еўрапейскі Дыялог” абмеркаваў з старшынём камітэта па міжнародных справах Сейма Літвы Жыгімантасам Павілёнісам магчымасці і перспектывы ўдзелу беларускіх выланцёраў у парламентскіх выбарах увосень бягучага года.

Вось што пасля кансультацый распавёў Анатоль Лябедзька.
“Гэта будзе працягам нашага праекта з удзелам беларускіх валанцёраў у выбарах у Еўрапейскі Парламент. Беларусы далучыліся да выбарчых кампаній Andrius Kubilius Juozas Olekas Petras Auštrevičius Dainius Zalimas і гэта была выдатная школа і досвед сапраўдных выбараў.
Гэта як добрая кніга. Напісалі першую частку і напрашваецца другая. Будзем пісаць разам з літоўскімі палітыкамі па еўрапескіх лекалах”.

#выбары #парламент #еўрадыялог #літва #беларусь
Будзем разам 🤝 https://t.me/European_Dialog
2+1 - два сігнатарыя і адзін праваабаронца…

Ну вось яны і сустрэліся… Лайма Адндрыкайне і Леанід Судаленка. Лайма, яшчэ будучы кіраўнічкай Камітэта па міжнародных справах Сейма Літвы ўзяла апякунства над палітвязням Судаленка. Не дзеля галачкі. Муры не адной міднароднай арганізацыі, і не раз, чулі яе расповяды пра беларускага палітвязня! Гэта заўсёды было эмацыйна і моцна. Бо сама Лайма вырасла ў сям’і палітвязняў.

Што ў астатку?

Па першае, гэта была неверагодна душэўная сустрэча аднадумцаў.
Па другое, ў нас вельмі далекае гераічнае мінулае. Адносна блізкае мярзотнае ўчарашняе. І будучыня суседзяў - без плота і пад «Пагоняй»
Па трэцяе, інстытут хросных палітвязняў працуе!
І чацвёртае, беларус літоўцу, літовец беларусу - ВКЛ!

#вкл #хросныяпалітвязняў #мы #разам #жывебеларусь #літва

Далучайся да нас 👉 https://t.me/parlamentbel
З днём народзінаў сп. Прэзідэнт!

Labai ačiū!

#ландсбергіс #літва #дзеньнародзінаў #разам