Парламенцкі Канал
584 subscribers
6.4K photos
570 videos
1 file
7.69K links
Гэта канал
👉аб парламентарызме
👉аб працы дарадцы Святланы Ціханоўскай па парламентскай супрацы
👉аб працы Альянсу дэпутатскіх групаў “За дэмакратычную Беларусь”
Download Telegram
Пад час сустрэчы Святланы Ціханоўскай з шматгадовым баўгарскі прэм'ерам Бойка Барысавым высвятлілася, што Лукашэнка разоў 20 запрашаў яго ў Менск, і сам прасіўся прыехаць у Баўгарыю. Аднак Бойка Барысаў не хацеў зь ім сустракацца і адхіліў усе прапановы.

Барысаў сказаў, што прыедзе ў Менск, калі там будзе Ціханоўская.

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага

#болгария #встречи #видит #ціханоўская
Хвілінку вашай увагі! Больш за 400 парламентарыяў, практычна з усіх краін Еўрапейскага Звяза, падпісалі 628 паштовак беларускім палітвязням (на гэты момант, падпісанне яшчэ не закрыта). Гэта значыць што большасць дэпутатаў Еўрапейскага Парламента адгукнулася на заклік Святланы Ціханоўскай і далучыліся да камапаніі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі #EPSTANDSBYYOU
Усяго парламентарыяў - 705.

Дзя тая Партугалія ці Ісландыя?! Хапае сваіх праблем у Славакіі і Грэцыі! Рэальна не праблемамі беларусаў жыве сярэднестатыстычны грамадзянін Францыі, Нямеччыны ці Італіі.

Значыць Беларусь неабыякава для тых, хто прадстаўляе 450 мільёнаў еўрапейцаў!
Значыць у нас ёсць выбар і еўрапейская перспектыва!
Значыць Беларусь у еўрапейскай павестцы дня!

#салідарнасць #EPSTANDSBYYOU #палітвязні #разам #еўрапарламент #ціханоўская

Далучайся і будзь з намі
✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага
Гэта было важна і неабходна - сказаць словы падзякі парламентарыям найбуйнейшай фракцыі Еўрапескага Парламента ад Еўрапескай народнай партыі за салідарнасць з беларускімі палітвязнямі, з лідэрамі беларускіх партый Паўлам Севярынцам, Міколам Казловым, Міколам Статкевічам, Рыгорам Кастусёвым, Віктарам Бабарыкам, Андрэем Дзмітрыевым.

Дзякуй за салідарнасць усім удзельнікам акцыі #EPSTANDSBYYOU

#салідарнасць #EPSTANDSBYYOU #палітвязні #разам #еўрапарламент #ціханоўская #пранас #лябедзька

Далучайся і будзь з намі
✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага
ЕЎРАПЕЙСКІ ПАРЛАМЕНТ
БЕЛАРУСЬ

Эксклюзіў
На рабочай нарадзе у Раберты Метсолы абмеркавалі магчымасць перайменавання дэлегацыі ЕП па сувязях з Беларусью ў Дэлегацыю па супрацы з дэмакратычнай Беларусью і афіцыйным выкарыстанні бел-чырвона-белай сімволікі.

Ініцыятарам новаўвядзення былі Йозас Олекас і яго калегі з Дэлегацыі!
Першы крок зроблены! Дыскусія распачата!

#салідарнасць #EPSTANDSBYYOU #палітвязні #разам #еўрапарламент #ціханоўская #пранас #лябедзька

Далучайся і будзь з намі
✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ці аб’явяць Раберту Метсолу экстрэмісткай?!

Паслухайце, як мілагучна і прыгожа гучыць ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ у польска-літоўска-нямецка-нідэрландска- мальційскай агучцы!!!

#салідарнасць #EPSTANDSBYYOU #палітвязні #разам #еўрапарламент #ціханоўская

Далучайся і будзь з намі
✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага
Вольга Майорава для рэжыма тэрарыстка і экстрэмістка, вартая, каб 20 гадоў заставацца замураванай у турме. Але ці ёсць тут хоць толіка праўды? НЕ!

Так, яна з няпростым характарам, але з вялікім, добрым сэрцам. Вольга умела прыемна радаваць i здзiўляць. Напрыклад, з Бярэсця ўзяла да сябе сабаку (з абмежаваннямi). Байкал за гаспадыняй таксама пайшоў у палітыку і не аднойчы быў на пікетах. Неяк нават палапіўся з старшынёй Еўрапейскай народнай партыі.

Паштоўкі, што падпісалі дэпутаты Еўрапейскага Парламента пад час кампаніі салідарнасці #EPSTANDSBYYOU натуральна, не дойдуць да Вольгі, як і да іншых палітвязняў, але інфармацыйная хваля праб’е муры!
Так будзе!


А вам, сябры, прыемнага дня, у якiм ёсць месца для добрых спраў!

#салідарнасць #EPSTANDSBYYOU #палітвязні #разам #еўрапарламент #ціханоўская #пранас #лябедзька

Далучайся і будзь з намі
✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага
Ціханоўская сустрэлася са спікеркай Парламента Кіпра.

Яна падзякавала спікерцы Парламента Анніце Дземітрыу (Annita Demetriou) за цвёрдую пазіцыю па непрызнанні рэжыму Лукашэнкі, падтрымку дэмакратычных сілаў на міжнароднай арэне. Ціханоўская заклікала Кіпр усталяваць адносіны з дэмакратычнымі сіламі Беларусі і Аб'яднаным пераходным кабінетам.

Ціханоўская і Дземітрыу абмеркавалі ўзмацненне санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі, закрыццё лазеек, выяўленне актываў звязаных з рэжымам, а таксама падтрымку сумленнага беларускага бізнэсу, спрашчэнне легалізацыі для беларусаў, кароткатэрміновыя праграмы рэабілітацыі для дзяцей палітвязняў, больш шчыльную супрацу з Парламентам Кіпра.

35-гадовая Анніта Дземітрыу першая жанчына Кіпра, што заняла пасаду прэзідэнта Палаты Прадстаўнікоў. Гэта другая пасада ў палітычнай іерархіі краіны.

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel

#кіпр #беларусь #ціханоўская #парламенткіпра #пранас
Канферэнцыя спікераў парламентаў краін ЕС пройдзе 22–23 красавіка ў Пальма-дэ-Маёрцы (Іспанія)
У працы канферэнцыі прыме удўел нацыянальная лідэрка Беларусі Святлана Ціханоўская. “Адна з мэтаў візіту — нагадаць, што трэба ізаляваць рэжым , але не беларусаў, — гаворыць Цізаноўская. — Трэба адрозніваць беларусаў ад прарасійскага рэжыму. Беларусы супраць гэтага рэжыму, і іх трэба падтрымліваць, у тым ліку выдаваць ім візы”.
Ціханоўская таксама “закліча парламенты ствараць групы сяброў Беларусі, адвакатаваць падтрымку для Беларусі перад урадамі сваіх краін, арганізаваць праграмы стажыровак для маладых беларусаў”.
Таксама ў праграме двухбаковыя сустрэчы Ціханоўскай са спікерамі, у тым ліку на тэму дапамогі незалежным медыя і грамадскай супольнасці, рэпрэсаваным і іх сем’ям. Дэмлідар абмяркуе з лідарамі парламентаў дэмакратычных краін магчымасці ціску на рэжым і крокі па вызваленні палітвязняў.
Канферэнцыя спікераў парламентаў краін ЕС — штогадовы форум, у якім таксама прымаюць удзел кіраўнікі парламентаў краін — кандыдатаў у Еўрасаюз. З’яўляецца пляцоўкай для абмену думкамі, інфармацыяй і вопытам, накіраваная на павышэнне ролі заканадаўчых органаў улады, падтрымлівае іх супрацоўніцтва і кантралюе каардынацыю міжпарламенцкай дзейнасці ЕС на самым высокім узроўні.

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага

#ціханоўская #парламенты #канферэнцыя #беларусь #дэпутатскіягрупы
Святлана Ціханоўская сустрэлася з лідэрамі маладзёвых палітычных арганізацый

Як зазначыў нам адзін з удзельнікаў сустрэчы “ўсё прайшло на адным дыханні. Сустракаліся ў першы раз, а адчуванне, што даўнія знаёмыя. Мы пачутыя. Прыйшлі з прапановамі, а выйшлі з планамі супрацы”.

Пад час сустрэчы абмяркоўваліся пытанні:
📌абарона правоў студэнтаў (своечасовая выплата стыпендый, падвышэнне іх памераў (праграма Каліноўскага)
📌камунікацыі і супраца з маладзёвымі арганізацыямі еўрапейскіх палітычных партый
📌арганізацыя і правядзенне сутрэчы ў Сенаце і Сейме Польшы з абмеркаваннем пытанняў датычных інтэграцыі маладых беларусаў
📌арганізацыя сустрэчы Святланы Ціханоўскай з беларускімі студэнтамі, што навучаюцца ў Познані
Вельмі важна, што палітычна актыўная, беларуская моладзь самаарганізоўваецца і аб’ядноўваецца. Зараз пра супрацу дамовіліся восем палітычных маладзёвых арганізацый Беларусі.

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel

#партыі #моладзь #ціханоўская #сустрэча
ПАДСЛУХАНАЕ Ў КУЛУАРАХ (новая рубрыка)

Ціханоўская не мае планаў стварэння сваёй партыі!

Пад час сустрэчы Святланы Ціханоўскай з лідарамі маладзёвых палітычных арганізацый было зададзена багата пытанняў, у тым ліку, ці не плануе Святлана Ціханоўская і офіс сваю палітычную партыю?!
Не, такіх планаў не існуе! Офіс роўнаўдалены ад усіх палітычных структр, якія імкнуцца рэалізаваць свае статутныя мэты, задачы, і роўнапрыбліжаны да кожнай арганізацыі, што мае на мэце вяртанне Беларусі да дэмакратыі і інтэграцыю ў Еўрапескі Звяз”

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага

#ціханоўская #партыі #планы #супраца #беларусь
ПАДСЛУХАНАЕ (падгледжанае) Ў КУЛУАРАХ (новая рубрыка)

Генсек Столтэнберг паказаў Ціханоўскай адкуль НАТА рыхтуе напад на Жабінку!


З чаго пачаўся візіт Святланы Ціханоўскай у штаб-кватэру НАТА?!
Калі без усмешкі, то Йенс Столтэнберг на нейкі час стаў… экскурсаводам. Ён прадэманстраваў Святлане Ціханоўскай некалькі эксклюзіўных, гістарычных фотаздымкаў з гісторыі арганізацыі.
Як аказалася героі НАТА, тыя, хто ствараў арганізацыю, у большасці, людзі без кіцеля і генеральскай выпраўкі. Носьбіты мірных прафесій. Гэта - палітыкі.

Гісторыя НАТА, гэта, ў першую чаргу - саміты, на якіх прымаліся альбо не прымаліся рашэнні, што істотна ўплывалі на бяспеку ва ўсім свеце. Іх ужо 32, а вось першы, пра які і распавядаў Йенс Столтэнберг, адбыўся 16-19 снежня 1957 года  ў Парыжы.

Дзякуй, Йенсу, бо як нам сказалі па сакрэту, ў якасці экскурсавода Генсек працуе, вельмі рэдка.

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага

#ната #беларусь #ціханоўская
ПАДСЛУХАНАЕ (падгледжанае) Ў КУЛУАРАХ (новая рубрыка)
ААН
НЬЮ- ЙОРК

Фота на тэму дня: Ксаўе Беттэль віцэ-прэм’ер Люксембурга і Святлана Ціханоўская, нацыянальная лідарка Беларусі. Як бы вы назвалі гэта фота?!

#аан #ціханоўская #асамблея #люксембург

🖌 https://t.me/parlamentbel
УЗНАГАРОДА знайшла свайго ГЕРОЯ!

Святлана Ціханоўская, пад час сустрэчы з Жазэпам Барэлям, уручыла кіраўніку знешнепалітычнай службы Еўразвяза крыж Добрасуседства - узнагароду Аб'яднанага пераходнага кабінета, за салідарнасць і падтрымку дэмакратычнай Беларусі.

Далучаемся да віншаванняў!
І каб, у будучыні, была нагода ўрычыць такую ж узнагароду Каі Каллас, якая прымае эстафету ад Барэля і ўзначаліць службу знешніх зносін ЕЗ.

🖌 https://t.me/parlamentbel

#крыж #узнагарода #ціханоўская #барэль #беларусь
ПАДСЛУХАНАЕ (падгледжанае) Ў КУЛУАРАХ (новая рубрыка)

Хілары Клінтан - беларускі крыжаносец!

Хілары Клінтан, вядомы амерыканскі палітык атрымала с рук Святланы Ціханоўскай нацыянальнай лідаркі Беларусі крыж Добрасуседства - узнагароду Аб'яднанага пераходнага кабінета, за салідарнасць і падтрымку дэмакратычнай Беларусі.

І сапраўды, сямейства Клінтанаў заангажавана на беларускую павестку, пачынаючы з 1993 года, калі прэзідэнттЗША 🇺🇸Біл Клінтан прыязджаў у Беларусь з афіцыйным візітам!

Далучаемся да віншаванняў!

🖌 https://t.me/parlamentbel

#крыж #узнагарода #ціханоўская #клінтан #беларусь
ПАДСЛУХАНАЕ (падгледжанае) Ў КУЛУАРАХ (новая рубрыка)

Святлана: трымайся Арменія!
Нікал: Жыве Беларусь!

#арменія #беларусь #пашынян #ціханоўская #разам #еўравыбар

🖌 https://t.me/parlamentbel