Парламенцкі Канал
584 subscribers
6.4K photos
570 videos
1 file
7.69K links
Гэта канал
👉аб парламентарызме
👉аб працы дарадцы Святланы Ціханоўскай па парламентскай супрацы
👉аб працы Альянсу дэпутатскіх групаў “За дэмакратычную Беларусь”
Download Telegram
Ціханоўская сустрэлася са спікеркай Парламента Кіпра.

Яна падзякавала спікерцы Парламента Анніце Дземітрыу (Annita Demetriou) за цвёрдую пазіцыю па непрызнанні рэжыму Лукашэнкі, падтрымку дэмакратычных сілаў на міжнароднай арэне. Ціханоўская заклікала Кіпр усталяваць адносіны з дэмакратычнымі сіламі Беларусі і Аб'яднаным пераходным кабінетам.

Ціханоўская і Дземітрыу абмеркавалі ўзмацненне санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі, закрыццё лазеек, выяўленне актываў звязаных з рэжымам, а таксама падтрымку сумленнага беларускага бізнэсу, спрашчэнне легалізацыі для беларусаў, кароткатэрміновыя праграмы рэабілітацыі для дзяцей палітвязняў, больш шчыльную супрацу з Парламентам Кіпра.

35-гадовая Анніта Дземітрыу першая жанчына Кіпра, што заняла пасаду прэзідэнта Палаты Прадстаўнікоў. Гэта другая пасада ў палітычнай іерархіі краіны.

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel

#кіпр #беларусь #ціханоўская #парламенткіпра #пранас