Парламенцкі Канал
584 subscribers
6.4K photos
570 videos
1 file
7.69K links
Гэта канал
👉аб парламентарызме
👉аб працы дарадцы Святланы Ціханоўскай па парламентскай супрацы
👉аб працы Альянсу дэпутатскіх групаў “За дэмакратычную Беларусь”
Download Telegram
Парламентскі Канал шчыра віншуе Міхала Камінскага, вялікага сябра Беларусі, з абраннем на пасаду віцэ-маршалка Сената Польшы. За яго кандыдатуру прагаласавалі 70 з 100 сенатараў.

І эксклюзіў для нашых падпісчыкаў - Міхал Камінскі даў папярэднюю згоду ўзначаліць міжфракцыйную, парламентскую групу “За дэмакратычную Беларусь” у Сейме і Сенаце Польшы.

За нашу і вашу свабоду!

__
Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага

#беларусь #сенат #група #разам #польша
🇫🇮У Парламенце Фінляндыі створана група “За дэмакратычную Беларусь”.
Мы папрасілі пракаментаваць гэту падзею Анатоля Лябедзьку, дарадцу Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламентскай супрацы.
“Мы няблага стартавалі ў новым годзе. У Сенаце і Сейме Польшы афіцыйна заяўлена аб стварэнні міжфракцыйных дэпутатскіх групаў “За дэмакратычную Беларусь”.
Пад час рабочай паездкі ў Хельсінкі завершаны працэс стварэння групы ў Парламенце Фінляндыі. Фінляндыя стала 24 - й краінай, дзе распачынае працу адмысловая, дэпутатская група па Беларусі. Ачаліў групу Кіма Кюленен, кіраўнік Камітэта па міжнародных пытаннях фінскага Парламента. Гэта факт, які надае дадатковую ўстойлівасць групе. Да таго ж, мы заручыліся і падтрымкай спікера Паламента Юсі Крысціана Халла-ахо (Jussi Kristian Halla-aho).
З Кіма абмеркавалі першыя, магчымыя крокі групы “За дэмакратычную Беларусь”. Зараз гэта актыўная супраца у ПА РЭ, дзе Кюленен з’яўляецца дакладчыкам па Беларусі Палітычнага Камітэта і рыхтуе адмысловы даклад на зімовую сэсію.
Парламентарыі з Фінляндыі гатовыя папоўніць шэрагі хросных для беларускіх палітвязняў. Парламент Фінляндыі гатовы правесці прававую экспертызу падрыхтаваных праектаў законаў для новай Беларусі. Крокі зразумелыя, актуальныя і дасягальныя».
Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага

#парэ #група #пароамент #беларусь #финляндия
Гэта так, вазок з шыльдай “дэпутатская, міжфракцыйная група “За дэмакратычную Беларусь” мы запрагаем няспешна. Але тут жа галоўнае, каб не толькі шпарка паехаць, але і дасягнуць усіх мэтавых кропак.

Адмовіліся ад канцэпцыі двух паралельных групаў, у Сейме і Сенаце. Будзе адна, супольная! З магчымым сустаршынствам ад Сейма і Сената. Але паглядзіце, хто выказаў жаданне працаваць па Беларусі у Сенаце - два віцэ-маршалкі, Богдан Кліх, кіраўнік камітэта па міжнародных справах, Гжэгаш Схетына, кіраўнік камітэта па еўрапейскіх справах, Томаш Гродскі, былы Маршалак Сената, легенда Салідарнасці Богдан Барусевіч. Усяго 12 сенатараў!!!

І канчаткова дамовіліся, што ачаляць парламентскую групу “За дэмакратычную Беларусь” Міхал Шчэрба (ён яшчэ цэлы прэзідэнт ПА НАТА) і Міхал Камінскі, віцэ-маршалак Сената Польшы. Выглядае аптымістычна і апетытна!

За нашу і вашу свабоду!!!

#сеймпольшы #беларусь #сенат #група #разам
На палях канферэнцыі Каліноўскага

Анатоль Лябедзька/Міхал Камінскі, віцэ-маршалак Сената Польшы, намеснік кіраўніка групы “За дэмакратычную Беларусь” Парлвмента Польшы

Дамовіліся:
1 пра візіт групы маладзёвых, беларускіх лідэраў у Сенат Польшы
2 аб падрыхтоўцы і прыняцці плана працы сенатараў - чальцоў дэпутатскай групы “За дэмакратычную Беларусь”.
3 аб правядзенні слуханняў у Сенаце Польшы датычна пытанняў інтэграцыі беларусаў у Польшы.

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага

#сенат #група #беларусь #польша #разам #супраца #пранас