Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
У Беластоку рэканструююць будынак гарадскога тэатра (цяпер імя Аляксандра Венгеркі), дзе 28—30 кастрычніка 1939 года праходзіў Народны Сход Заходняй Беларусі, які заканадаўча замацаваў уваходжанне рэгіёна ў склад БССР.

#Беласток #рэканструкцыя #замежжа #Польшча
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
У польскай Замасці скончылі рэстаўрацыю будынка Замойскай акадэміі другой паловы XVIII стагоддзя. Замойская акадэмія была заснавана ў 1594 годзе для студэнтаў з Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага. Яна дзейнічала да 1784 года і была першай прыватнай вышэйшай навучальнай установай у Рэчы Паспалітай і трэцяя пасля Кракаўскага і Віленскага ўніверсітэтаў.

#рэстаўрацыя #Польшча #замежжа
У нямецкім Гёрліцы скандал. У час рэканструкцыі двух гістарычных будынкаў па Саламонштрасэ (Salomonstraße) 13 і 14 знішчылі абсалютна ўвесь аўтэнтычны і досыць багаты дэкор.

Мясцовыя ўлады патлумачылі гэта тым, што паводле ўправы па ахове помнікаў фасады не заслугоўвалі аховы, а стан будынкаў быў вельмі. Каб правесці рэканструкцыю будынкаў іх пазбавілі ахоўнага статусу. Нешта нагадвае, праўда?

Жыхары горада не ацанілі такіх заяў, бо і на вока было бачна, што на адным будынку не было ніякіх пашкоджанняў фасадаў. На іншым былі - дзе нідзе абваліўся тынк, але на іншых будынках такія выпадкі вырашалі простым рамонтам. Фактычна на тое, каб знішчыць дэкор і зрабіць новы, было патрачана больш грошай, чым спатрэбілася б проста на рамонт.

Чым скончыцца гісторыя невядома, але гэта яшчэ раз паказвае, што якія б добрыя законы не былі напісаныя дзеля аховы спадчыны - усё ўпіраецца ў чалавека. Шкоднік-"хазяйственнік" знойдзецца нават у самай развітай і перадавой краіне.

https://www.saechsische.de/goerlitz/immobilien-goerlitz/landratsamt-zerstoert-goerlitzer-denkmale-salomonstrasse-13-und-14-fassaden-stuck-abgeschlagen-denkmalschutz-5946402-plus-amp.html?utm_source=msn
#Германія #антырэстаўрацыя #замежжа #гістарычнаязабудав
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Пецярбургу ўпершыню перасунулі гістарычны дом. А што так можна было?

Корпус Імператарскага выхаваўчага дома на Чорнай рэчцы па рэйках перасунулі на 52 метры. Рашэнне прынялі ў сувязі з пабудовай новага жылога корпуса.

Рашэнне не ідэальнае, але лепш чым знішчыць. І не такое дарагое, як здаецца.

Крыніца
#замежжа #Расія
Вяртанне барочнага каларыту касцёлам у Польшчы:

* Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла пры кляштары капуцынаў. Люблін, 1726-1733
* Касцёл Святых Янаў. Кракаў. 1715-1723
* Калегіяцкая базіліка. Познань. 1651-1705
* Касцёл Святога Войцеха і Святога Станіслава Біскупа. Каліш. 1592-1597
* Касцёл на Скалцы. Кракаў. 1733-1751
* Касцёл Святога Яна Хрысціцеля. Янаў Любельскі. 1694-1769
* Касцёл францысканцаў. Пшэмысль. 1754-1778
* Касцёл Святога Францыска Ксаверыя. Красныстаў. 1695-1717
* Базіліка Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Свента Ліпка. 1688-1730
* Базіліка Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Сейны. 1750-1779

У Беларусі пакуль не так шмат прыкладаў - рэстаўрацыя фасадаў нясвіжскага касцёла Божага Цела і мінскага касцёла Святога Іосіфа. А можа быць больш!

#каларыстыка #барока #касцёлы #польшча #замежжа
Храм Капіталійскай трыяды, пабудаваны ў 73 годзе ў рымскім Брыксіі (цяпер горад Брэшыя). Той выпадак, калі ў цябе засталіся рожкі ды ножкі, але вельмі хочацца аднавіць як было.

Метад анастылазу прыдумалі грэкі, каб адбудаваць назад Афінскі акропаль.

Але ў адрозненні ад грэкаў
італьянцы пайшлі трохі сваім шляхам: адсутныя элементы яны замяняюць не копіямі з таго ж каменю, што і аўтэнтычныя, а з цэглы.

Адразу бачна дзе старое, а дзе новае, але пры гэтым цалкам дазваляе зразумець, як будынак выглядаў калісьці.

Аналагічна адноўленыя кавалкі помнікаў можна знайсці і на рымскім форуме, праўда, не ўдалося знайсці ніводнай згадкі, калі гэтая рэканструкцыя была праведзена і кім.

Пра анастылаз у Грэцыі мы ўжо пісалі калісьці. У Беларусі яго амаль няма дзе прымяніць, хаця рэстаўрацыя драўляных пабудоў з заменай часткі гнілых элементаў - у прынцыпе блізка да гэтага метаду.

#Італія #замежжа
Выданне The Guardian паведамляе, што ў Кітаі "кітаізавалі" апошнюю буйную мячэць у краіне. Гэта Вялікая мячэць у раёне Шадзянь правінцыі Юньнань, дзе кампактна пражывае мусульманскі народ хуэй. Традыцыйны для мусульманскай архітэктуры выгляд мячэці перайначаны на традыцыйна кітайскі: замест цыбулепабудобных купалоў з'явіліся ламаныя дахі, а замест мінарэтаў - ярусныя пагады. У 2020 годзе, у разгар пандэміі, стала вядома пра аналагічную перабудову Вялікай мячэці ў Іньчуані (другі здымак).

Агулам традыцыйная архітэктура хуэйцаў неадрозная ад кітайскай, але з улікам таго, што ў Кітаі праводзіцца палітыка "кітаізацыі" і асіміляцыі тыбетцаў, уйгураў і манголаў, зварот да немясцовай мусульманскай архітэктуры можа быць спробай нацыянальнай меншасці проціпаставіць сябе кітайскай большасці, каб захаваць сваю самабытнасць.

Вынішчэнне гэтай самабытнасці трактуецца Дэкларацыяй ААН аб правах карэнных народаў як культурны генацыд. Як генацыд трактаваў разбурэнне аб'ектаў гістарычнай спадчыны ды рэлігійных устаноў і стваральнік гэтага тэрміна, беларускі яўрэй Рафаэль Лемкін, які нарадзіўся ў вёсцы Бязводне Зэльвенскага раёна.

#Кітай #замежжа #мячэці

https://www.theguardian.com/world/article/2024/may/25/shadian-last-major-islamic-style-mosque-in-china-loses-its-domes
Касцёл у харвацкім Вочыне быў пабудаваны ў 1464 годзе францысканцамі. У 1991 годзе ў час вайны за незалежнасць Харватыі сербскае фарміраванне «Белыя арлы» арганізавала ў мястэчку разню, у выніку якой былі забітыя дзясяткі мясцовых жыхароў, а таксама знішчыла каталіцкі храм. Аднаўляць яго пачалі толькі ў 2011 годзе. Два гады таму адноўленая святыня атрымала ганаровы тытул малой базілікі.

#вайна #замежжа #Харватыя
Нягледзячы на тое, што ва Украіне ідзе вайна і сістэма аховы помнікаў мякка кажучы не вельмі добрая, мірнай і прававой Беларусі ёсць чаму павучыцца.

Паказальны прыклад адбыўся ў Львове. Летась арандатар выдавецтва "Вільна Україна" збіў мазаічнае пано "Інфармацыйная прастора", створанае мясцовым мастаком Багданам Сойкам у 1981 годзе для інтэр'ера тагачаснага Саюздрука.

Гэта была пейзажная кампазіцыя з фігурамі пяці жанчын, які сімвалізавалі пяць кантынентаў і абмен інфармацыяй у свеце.

У кастрычніку 2023 года арандатар памяшкання знішчыў мазаіку, аргументуючы гэта неабазнанасцю і нізкай функцыянальнасцю сцяны. Тады на месцы манументальнага твора застаўся толькі аўтарскі падмалёвак.

І тут аказалася, што наўмыснае знішчэнне, разбурэнне і пашкоджанне любой культурнай спадчынай з'яўляецца ва Украіне крымінальным злачынствам (роўна як і ў Беларусі), за якое пагражае да трох гадоў зняволення.

Мазаіка не была ўнесена ў Дзяржаўны рэестр помнікаў Украіны, але ўласнік, каб не сесці ў турму сёння за ўласны кошт аднаўляе мазаіку. Гарадскія ўлады не сталі закрываць вочы на знішчэнне савецкага твора мастацтва, як кожны раз робяць гарадскія ўлады ў Беларусі.

Гэты выпадак падштурхнуў гарадскія ўлады неяк абазначыць каштоўныя творы. Тут трохі дапамагла вайна - мазаікі пачалі маркіраваць знакам "Блакітны шчыт", які з'яўляецца ахоўнай эмблемай Гаагскай канвенцыі аб абароне культурных каштоўнасцей у выпадку ўзброенага канфлікту.

Таксама да 1 кастрычніка 2024 года група спецыялістаў мусіць прааналізаваць мазаічныя творы ў горадзе ды падрыхтаваць рэкамендацыі па іх захаванні і ўнясенні ў Дзяржаўны рэгістр нерухомых помнікаў Украіны.

У Беларусі дзейнічае заканадаўства, якое ахоўвае творы манументальнага мастацтва незалежна ад таго ўнесены яны ў Дзяржаўны спіс ці не. Але яно абсалютна ігнаруецца ўсімі, а ўласніка і выканама да міністэрства культуры і пракуратуры, бо за знішчэннем мазаік у нас стаяць бюджэтныя ўстановы - школы, бальніцы, спартыўныя ўстановы.

#замежжа #Украіна #мазаікі #ахова #вайна
Люблю пазаліпаць у літоўскі рэестр помнікаў, каб зразумець наколькі ў нас усё херова. У саветафобскай Літве пад ахову ўзяты амаль увесь савецкі мадэрнізм.

Вось да прыкладу махіна опернага тэатра, якая дамінуе над гістарычным цэнтрам Вільні (на секундачку, аб'ектам спадчыны ЮНЕСКА) - афіцыйны помнік архітэктуры.

Нехта скажа, што "ну гэта ж аб'ект першарадны, у нас таксама такое пад аховай". Праўда? Тэатр музкамедыі ў Мінску таксама першарадны помнік мадэрнізму, які акрамя таго ўключае ў сябе даваенную фабрыку-кухню. Але аніякага статусу ён не мае. Наадварот з зайздроснай рэгулярнасцю з'яўляюцца ўблюдачныя варыянты рэканструкцыі, галоўная мэта якіх, відаць, цалкам знішчыць арыгінальны выглад тэатра. Беларускую архітэктуру ратуе толькі адсутнасць грошай на ўсе гэтыя "пражэкты".

А што з іншымі? Павільён ВДНГ на Янкі Купалы знішчаны, павільён у выглядзе капелюша не ўзяты, а стэла з Меркурыем знішчана, будынак Белпрампраекта на Нямізе незваротна зуродаваны сінім шклом і бэжавымі металакасетамі, Палац мастацтва не ўзяты пад ахову, як і ўсе іншыя важныя помнікі мадэрнізму ў горадзе, а ансамбль праспекта Пераможцаў афіцыйна адмовіліся браць пад ахову.

Думаю, што варта перыядычна рабіць такія параўнанні з суседкай Літвой, каб прынізіць усю дутую ахову спадчыны ў Беларусі і казкі пра "збераглі ўсё лепшае з савецкага часу".

У савецкія часы з добрага была толькі якасная архітэктура, але яе не бераглі і берагчы не збіраюцца. Гэта ж не Камсамольскія вуліцы ў кожным горадзе ці бетонныя калекі Леніны пад мільёнамі слаёў шэрай фарбы, якіх берагуць як зрэнку вока невядома для чаго.

#Літва #замежжа #ахова #Мінск #савецкаяспадчына
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Маланка выбіла некалькі камянёў з аркі Канстанціна ў Рыме, пабудаванай у 310-я гады каля амфітэатра Флавіяў (Калізея) ў гонар перамогі над тыранам Максенцыем. Арка цікавая тым, што для яе аздаблення выкарыстаны элементы дэкору помнікаў часоў "добрых імператараў": Траяна, Адрыяна і Марка Аўрэлія - такім чынам да гэтака пераліку сімвалічна далучаўся і сам Канстанцін.

Здарэнні адбылося ўчора ў час моцнай навальніцы. За два дні да таго вакол аркі пачалі ўзводзіць рыштаванні для рэстаўрацыі. Выбітыя стыхіяй фрагменты помніка сабраныя і будуць вернутыя рэстаўратарамі на месца.

#замежжа #Італія
Спадчына
Гэтая вёска цалкам з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Пад ахову дзяржавай узятыя не толькі самі дамкі, які прыклад народнай архітэктуры, планіроўка вёскі і брукаванка, але нават асобна прапісаная шалёўка, дрэвы на вуліцы і традыцыйныя пакрыцці падворкаў.…
Сёння ў чаце западозрылі нешта няладнае з гэтымі вёскамі. І мелі рацыю. Памятаеце я абацяў паздзекавацца з аховы спадчыны ў Беларусі?

Першае, што мусіла выклікаць падазрэнне - цэлая вёска ўзятая пад ахову. Гэта абсалютна немагчыма, у Беларусі аніводная вёска ці яе частка, ніякі вясковы дом, калі ў ім не жыў Якуб Колас ці Максім Багдановіч, не ўзятыя пад ахову.

У гарадах вынішчаюцца - зносамі і сайдынгам - найлепшыя прыклады традыцыйнага дойлідства і найлепшыя прыклады складанага разнога дэкору. "Вясковая траўма" ў беларусаў здаецца невыкаранальнай. На любым ўзроўні, ад звычайнага абывацеля да чыноўніка выканкама і міністэрства, вам упэўнена скажуць, што гэта проста хаты і ніякай культурнай каштоўнасці яны не маюць.

Традыцыйныя беларускія ландшафты імкліва знікаюць, яшчэ гадоў 20 і наступныя пакаленні не павераць, што драўлянае дойлідства калісьці існавала на Беларусі.

Для ўсёй драўлянай архітэктуры адвялі невялікае гета ў Строчыцах, дзе нават не знайшлі магчымасці за 30 гадоў сабраць тое, што ў іх на складах ляжыць разабранае. У музеі дагэтуль нічым не прадстаўлены 3 з шасці этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі. Новыя аб'екты на захоўванне музей не прымае, таму што ў яго ёсць "генплан"! У музеі прадстаўлены даволі архаічныя тыпы вясковай забудовы, але абсалютна праігнаравана забудова канца XIX - пачатку XX стагоддзя. А навошта яна?

Па візуальных прыкметах некаторыя падпісчыкі здагадаліся, што прыведзеныя вёскі знаходзяцца на Віленшчыне, але не па гэты бок мяжы, а па той. Так, гэта вёскі ў Літве. Яны знаходзяцца ў невялічкім паўанклаве каля Дзевянішкаў, акружаным з усіх бакоў Беларуссю. Першая вёска гэта Рымашы (Rimašiai), другая - Жыжмы (Žižmai). Яны ўваходзяць у Дзевянішкаўскі гістарычны рэгіянальны парк, такі своеасаблівы заказнік (а не гета), дзе ў натуральных умовах існуюць гістарычныя ландшафты.

У выступе памерам не больш чым 18 на 20 км у рэестр помнікаў Літвы ўнесены адразу чатыры вёскі. Ці трэба казаць, што ў Літве ў цэлым такіх аб'ектаў у рэестры будзе яшчэ некалькі дзясяткаў, калі не сотня?

На беларускім баку пакуль(!) яшчэ ёсць такія ж Рымашы і Жыжмы, бо мяжа паміж Літвой і Беларуссю існавала 20 гадоў да вайны і 30 гадоў пасля развалу СССР і нейкіх адрозненняў у побыце не магло сфарміравацца. Гэтыя вёскі нават паспелі пабыць у складзе БССР. Але ім пашчасціла больш...

Калі ў невялічкім літоўскім выступе адразу 4 вёскі пад аховай, то на ўсю Беларусь іх нуль. НІВОДНАЙ. НУЛЬ. ЗІРО. На ўсю драўляную Беларусь. То бок Жыжмы гэта помнік традыцыйнай архітэктуры, а драўляныя Геранёны за 3 км па той бок мяжы - гэта халупы, сараи, развалюхі, нікчэмнае смецце, пра якое трэба забыць, а лепш знесці.

А ў нас жа столькі даследчыкаў драўлянай архітэктуры, столькі кніг пра гэта напісалі. Сёння выкладаюць ва ўніверсітэтах, а нехта займае высокія пасады ў Акадэміі навук. І нікому не баліць сэрца, што іхнія кнігі цяпер апошняе месца, дзе можна пабачыць драўлянае дойлідства. У натуры яго больш няма! Няма гомельскіх вуліц з неверагоднай разьбой, няма франтонаў з салярнымі сімваламі, няма клецяў на ножках, няма ветракоў.

Вось такая разгадка. Шмат спадчыны там, дзе берагуць тое, што маюць. Літва беражэ, Беларусі напляваць.

#Літва #ахова #замежжа #драўлянаедойлідства
Эскізны праект неарэалізаванага Палаца вады і святла (Palazzo dell’acqua e della luce), спраетаванага італьянскім архітэктарам П'ерам Луіджы Нерві для Сусветнай выставы 1942 года.

Выстава мусіла прайсці ў Рыме і праславіць фашысцкі рэжым Мусаліні. Для правядзення пачалі будаваць велізарны квартал на паўднёвым захадзе Рыма са знакамітым Квадратным Калізеем. Але, як можна зразумець з даты, выстаўка ў Рыме так ніколі і не адбылася, бо Італія ўвязалася ў ДСВ на баку Гітлера, а сам квартал цалкам дабудавалі толькі да Алімпійскіх гульняў 1960 года.

Сёння нерэалізаваны праект Нерві стаў вокладкай для альбома Belaya Polosa сусветна вядомага беларускага гурта Molchat Doma. На гэта звярнуў увагу Аляксандр Чарнуха.

#замежжа #Італія
Паводка разбурыла мост Святога Яна Непамука ў горадзе Лёндак-Здруй на паўднёвым захадзе Польшчы каля мяжы з Чэхіяй. Мост пабудаваны ў 1565 годзе. Патокам змыла парапеты моста разам са скульптурай святога, пастаўленай тут мясцовымі жыхарамі ў 1709 годзе.

#Польшча #разбурэнне #замежжа
Латвійскі бізнэсмен Яўген Гомберг калісьці падарыў гораду Рыга помнікі рускаму цару Пятру I, рускаму паэту Аляксандру Пушкіну і рускаму палкаводцу Барклаю-дэ-Толі. Цяпер іх усе знеслі.

Пятра I ён паставіў на двары свайго асабняка ў Юрмале, сёлета бачыў яго — выглядае вельмі смешна і недарэчна ў такім месцы. А мог бы патраціць свае грошы на помнікі выдатным латышскім дзеячам.

#замежжа #Латвія #помнікі
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Муніцыпалітэт Альманасід-дэ-ла-Куба ў іспанскай правінцыі Сарагоса пазбег паводкі дзякуючы плаціне, пабудаванай каля 2 тыс. гадоў таму рымлянамі.

Канструкцыя адводзіць патокі вады ў бок ад населенага пункта. Размяшчэнне ў муніцыпалітэце гэтай плаціны дазволіла пазбегнуць ахвяр і разбурэнняў з-за ўздыму вады.

Плаціна была ўзведзена ў другой палове I стагоддзя нашай эры пры імператары Аўгусце. Яна з'яўляецца самай высокай з захаваных старажытнарымскіх плацін у свеце. У наступныя гады яе часткова перабудоўвалі, у III стагоддзі плаціна некаторы час была закінутая.

Надзвычайная трываласць рымскіх збудаванняў звязаная з двума фактарамі. Па-першае, рабілі іх на славу. Літаральна. Кожнае грамадскае збудаванне ў Рымскай імперыі насіла прозвішча чыноўніка ці кіраўніка, які яго пабудаваў - амфітэатр Флавіяў, акведук Марцыя. Уявіце якая ганьба б напаткала патрыцыянскую сям'ю, калі б збудаванне, названае ў гонар аднаго з яе членаў, разбурылася.

Па-другое, рымляне не ведалі такой навукі як супрамат. Будуючы свае збудаванні яны закладалі ў дзесяць (а часам і ў сто) разоў большую трываласць чым трэба, што дазволіла прастаяць многім помнікам тысячы гадоў.

#замежжа