Спадчына
2.83K subscribers
9.22K photos
77 videos
21 files
1.52K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Спадчына
Міністэрства культуры не ўзгадняла работы на агароджы і вежы-браме кляштара бенедыкцінак у Нясвіжы. Цікавым будзе адказ Нясвіжскага райвыканкама, дзе ўвогуле зрабілі выгляд, што ніякіх ахоўных статусаў не існуе (між іншым кляштар мае 2-ю катэгорыю), а існуе…
На кляштары бенедыкцінак XVII стагоддзя ў Нясвіжы працягнуць рамонтныя работы на фасадах.

Увосень 2022 года на агароджы і вежы-браме кляштара, нягледзячы на тое, што помнік мае 2-ю катэгорыі каштоўнасці, былі праведзеныя работы без узгаднення з Міністэрствам культуры. Ужо у сакавіку наступнага года да работ на помніку барока быў нарэшце прыцягнуты навуковы кіраўнік, частку карпусоў перафарбавалі ў пясочны колер з белымі карнізамі.

Цяпер справа дайшла да корпуса, які пафарбаваны сёння ў парсюкова-ружовы колер. Паводле хіміка-фізічных даследаванняў "Белрэстаўрацыі" найбольш раннія слаі афарбоўкі на гэта таксама жоўтая вапнавая на сценах (блізкая да Marill 110,
Marill 115, Goldocker 30) і белая на вапне - на карнізах.

Пра аднаўленне касцёльнай вежы гаворкі, на вялікі жаль, не ідзе.

#Нясвіж #рэстаўрацыя #касцёлы #кляштары #каларыстыка
Што яшчэ трэба аднавіць у мінскай архікафедры. Хоць будынак захаваўся, а роспісы былі рэстаўраваны, на сёння касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі даволі пусты ў параўнанні з дарэвалюцыйным станам. Не адноўлены амбон, бакавыя алтары, скульптуры і іншае начынне.

Фота

#касцёлы #Мінск #інтэр'еры
Забаўна. Літаральна ў лютым 2024 года зацверджаны зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці «Троіцкі касцёл з брамай і агароджай» у в. Беніца Маладзечанскага раёна. Праект зроблены добра: фактычна ад анаго помніка ахоўныя зоны распаўсюджаны на ўсё мястэчка, вызначана шараговая забудова, для якой прапісаны рэгламенты (прыгадаем адваротны выпадак у Гродне з казармамі на Шчорса).

Але ў праекце вызначана і дысгарманічная забудова. Напрыклад, нейкі будынак насупраць царквы. Звычайная вясковая хата, звыклы аб'ект атачэння для храма. Чаму ён?

І вось пабачыў дакумент аб зносе закінутых дамоў, дзе як раз фігуруе гэты будынак.

Можна было б падумаць "вау, як хутка ўлады кінуліся выпраўляць дысгарманічныя штукі вакол помнікаў". Але здаецца ўсё дакладна наадварот. Праект зон аховы рабіўся з улікам жадання ўладаў пазбавіцца ад нейкага дома.

Дзіўная практыка. І не зусім зразумела, а што будуць рабіць, калі будынак знясуць? Фактычна любое збудаванне, якое з'явіцца на яго месцы, для тых, хто адкрые праект зон аховы, будзе пазначана як дысгарманічнае. Атрымліваецца пад кожны знос трэба змяняць праект? Хто за гэта будзе плаціць?

#Беніца #ахова #цэрквы #касцёлы #гістарычнаязабудова
8 красавіка у пабрыгіцкім касцёле ў Гродне асвяцілі два новыя бакавыя алтары – у гонар святой Брыгіты і благаслаўлёных навагрудскіх мучаніц-назарэтанак.

Алтары адноўлены ў спрошчаных формах, без багатага дэкору, якія можна пабачыць на гістарычных здымках.

Аўтэнтычныя інтэр'еры былі знішчаны за савецкім часам. Вельмі крутыя скульптуры і разное начынне ў рэдкім "храстковым стылі" выстаўляліся нядаўна на выстаўцы ў Нацыянальным мастацкім музеі.

Можа калі-небудзь копіі гэтых музейных прадметаў вернуцца ў інтэр'еры гродзенскага касцёла

#аднаўленне #інтэр'еры #Гродна #касцёлы
Малавядомыя здымкі Чырвонага касцёла, зробленыя ў 1960-я гады. З альбома «Абмерныя чарцяжы будынкаў былой кінастудыі навукова-папулярных фільмаў. Том I» (1969 г.)

Крыніца

#касцёлы #мінск
Новыя звесткі да гісторыі ўзнікнення касцёла Святога Апостала Андрэя ў Лынтупах. На здымку, які публікуецца ўпершыню, бачна, што пры яго будаўніцтве правялі цэлую спецаперацыю - перасунулі ў бок стары драўляны касцёл. 😀

У канцы мінулага года агульнымі высілкамі нам удалося прасунуць гэты храм працы Тадэвуша Раствароўскага ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.

https://catholicnews.by/da-gistoryi-buda-nictva-kascjola-svjatoga-apostala-andrjeja-lyntupah

#Лынтупы #касцёлы
Фара Вітаўта ў Гродне. Фрагменты планаў першага і другога паверхаў. Галоўны фасад і фрагмент разрэзу. 1951 г.

Калі ў 1950 г. сталі праектаваць парашутную вышку на вежы касцёла, які называлі і гарнізонным, і Фарай Вітаўта, то ў тлумачальнай запісцы адзначылі: «…максімальна звернута ўвага на магчымае максімальнае выкарыстанне існуючых канструкцый, што ў асноўным і выканана».

Умяшанне было непазбежным, але імкнуліся істотна на будынак не ўплываць. Справа ў тым, што касцёл з 4-яруснай вежай над уваходам, якая завяршалася высокім гатычным шатром, хоць і не дзейнічаў, заставаўся значным элементам гарадскога цэнтра. Але калі на ўліку быў кожны будынак, які захаваўся, яго сталі выкарыстоўваць для розных патрэб.

У 1949 г. ДТСАРМ (так тады называлі будучыню ДТСААФ) атрымаў пакой для навучальнага класа, а ў сакавіку таго ж года і званіцу для абсталявання парашутнай вышкі. Праектныя работы былі часткова выкананы, захаваліся абмеры 1951 г., якія дэманструюць, якія сістэмы вымярэнняў выкарыстоўваліся першапачаткова, як была выканана ў 1936-м рэстаўрацыя.

Праектаванне гэтага аб'екта не дапамагло яму захавацца, але паказвае складанасць калізій праектнай справы.

БГАНТД. Ф. 39. Оп. 1. Д. 502.
БГАНТД. Ф. 39. Оп. 1. Д. 501.

#Гродна #касцёлы
У Полацку абвалілася яшчэ частка мура ад руінаў пабернардзінскага касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі, што за Дзвіной. Нягледзячы на тое, што ўвесь барочны комплекс кляштара 1769 года пабудовы мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, ніякіх захадаў па кансервацыі і аднаўленні не прадпрымаецца.

Фота
#полацк #разбурэнне #касцёлы
Рэканструкцыя касцёла Святога Сымона і святой Алены ў Мінску пачнецца пасля таго, як будзе дапрацаваная праектна-каштарысная дакументацыя, паведаміў на прэс-канферэнцыі упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак.

«У дзяржаўнай экспертызы былі заўвагі да праекта, таму цяпер дакументацыя дапрацоўваецца. Калі будзе атрымана станоўчае заключэнне, тады і пачнуцца работы», — заявіў Аляксандр Румак.

#Мінск #касцёлы #рэканструкцыя
У Кухцічах (цяпер пасёлак Первамайск Уздзенскага раёна) пачалі рэстаўраваць сапраўды ўнікальны аб'ект - колішні кальвінскі збор.

Збор пабудаваны ў 1560—1570-я гады па фундацыі тагачаснага ўладальніка маёнтка Мацея Кавячынскага, паплечніка Сымона Буднага.

Храм невялікі, але адрозніваецца незвычайнай формай, калі кальвінскі збор у Смаргоні васьмігарнны ў плане, то збор у Кухцічах ажно дванаццацігранны!

Рэканструкцыяй займаўся вядомы ў тыя часы архітэктар . Да былога збору дабудавалі дзве вежкі, ва ўваходу з'явілася званіца. У такім відзе склеп прастаяў да 1938 года, калі на базе маёнтка з'явіўся саўгас «Кухцічы», а збор стаў эксплуатавацца як гаспадарчая будова.

У XVIII ст. храм быў рэканструяваны, як сцвярджаецца, архітэктарам Карла Спампані і набыў барочныя і класіцыстычныя рысы. Гэтак была дабудавана алтарная частка, дзе вежкі абапал уваходнай часткі і званіца. Храм служыў пахавальняй для ўладальнікаў маёнтка. Пасля 1939 года на базе маёнтка з'явіўся саўгас «Кухцічы», а збор стаў эксплуатавацца як гаспадарчая будова.

У апошнія гады комплекс і храм, які сёння размешчаны на тэрыторыі Уздзенскага дзяржаўнага каледжа, стаялі закінутыя і іх беспаспяхова спрабавалі прадаць. Храм на аўкцыёне выкупіла Евангелічная царква, якая плануе зноў зрабіць яго дзеючым.

#Кухцічы #рэстаўрацыя #зборы #касцёлы

https://zorkanews.by/15062024/kalvinskij-sbor-v-kuhtichah-nachali-restavrirovat/
У касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Радашковічах правялі рамонт, аднавілі лаўкі і адкрылі арган. Арган у дрэнным быў перавезены сюды з касцёла ў Браславе. Яго рэстаўрацыяй апошнія гады займаўся майстар Маскоўскай філармоніі Дзмітрый Лотаў.

Фота
#касцёлы #інтэр'еры #Радашковічы
Спадчына
«Рэстаўрацыя» Мікольскага манастыра ў Магілёве - суцэльная хлусня і фальсіфікацыя, якую выдаюць за аўтэнтыку. Відаць, папоўская машына ў браму не пралазіла, дык «магілёўскае барока» падкарэктавалі. #Магілёў #цэрквы #антырэстаўрацыя
Гэта не толькі на ўсходзе так калгасяць тое, што можна і трэба было па заканадаўстве аднавіць нармальна, паводле навукі.

Вось брама кляштара бернадзінак у Слоніме. Быццам бы падобна, калі ідзеш па іншым баку і не прыглядаешся. Як толькі бярэш стары фотаздымак, то разумееш якую садамію тут нагарадзілі. Але не разумееш навошта. Лепш шчыры навабуд, чым бяздарная імітацыя.

Адразу кідаецца ў вочы тое, што прапорцыі не тыя: падрос і звузіўся праём аркі. Над аркай з'явілася нейкая бэлька, але знікла замковая раскрапоўка. Усе тонкапрафіляваныя карнізы і паясочкі сталі проста прамавугольнымі ступенькамі ў таўчыню цагліны. Валюты спачатку пабудавалі, пасля зразумелі, што не той формы, і завіток пусцілі не па контуры. Уверсе праёмы былі лучковымі, а сталі цыркульнымі. Пра каромыслападобны паясок, які агінаў верхні праём таксама нічога добрага не скажаш - проста так нейкі згладжаны "домік".

То бок абсалютна кожная дэталь і прапорцыя ў гэтай браме (як і ў браме ў Магілёве) не адпавядае гістарычным. Каб спраектаваць такое трэба вельмі пастарацца на зло. Або будаваць без праекта, што больш верагодна.

Ініцыятыўны і самаўпэўнены ксёндз/поп у багатай парафіі - заўсёды смерць для помніка.

Мы не такі багаты народ, каб аднаўляць нашу спадчыну так дрэнна, што пасля трэба будзе пераробліваць усё з нуля. Рабі пільна – і тут будзе Вільня

#Слонім #касцёлы #антырэстаўрацыя
За Палацам Рэспублікі ў Мінску перакладаюць сеткі. У раскопе праявіліся падмуркі касцёла Тамаша Аквінскага, на аднаўленне якога камуністы ўзялі пасля вайны з Германіі рэпарацыі, а пасля ўзарвалі ў 1950 годзе, відаць, каб не адсвечваў на фоне будучага помніка Сталіну на Цэнтральнай плошчы.

У час будаўніцтва Палаца Рэспублікі падмуркі касцёла раскапалі. У прынцыпе нічога не замінае яго аднаўленню - сёння на гэтым месцы газон. Рэшткі касцёла ўнесены ў Дзяражаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей як помнік археалогіі.

#Мінск #археалогія #касцёлы
На касцёле ў Гервятах цагляныя фасады рамантуюць цэментам 😤

Па-першае, цэмент наносіць шкоду муроўцы на вапне.

Па-другое, спачатку трэба счысціць ружовую фарбу, якой у нас чамусьці любяць наводзяць парадачак на фасадах з чырвонай цэглы, а пасля ўжо перакладаць асобныя цагліны, калі яны разбурыліся (чаго не бачна), або наноў рабіць швы. А не тупа мазаць усё разам!

На адным з контрфорсаў бачны невялікі зандаж, які паказввае наколькі адрозніваецца колер мура ад колеру фарбы. Відаць, аўтэнтыка не спадабавался ўласніку...

Гервяцкі касцёл вельмі раскручаны турыстычны аб'ект і помнік рэспубліканскага значэння, а такую дзіч робяць на ім. Паглядзіце наколькі больш шляхетна выглядаюць два пілоны брамы, да якіх не дабраліся рукі гора-маляроў.

Такая шызафрэнія ў краіне паўсюль: у інтэр'ерах рэстарацый збіваюць тынк з роспісамі, каб дабрацца да моднай цэглы, а звонку фарбуюць тую ж самую цэглу чырвонай ці ружовай фарбай, каб яе не было бачна. 🤡

#антырэстаўрацыя #касцёлы #Гервяты #каларыстыка