Спадчына
2.83K subscribers
9.22K photos
77 videos
21 files
1.52K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Забаўна. Літаральна ў лютым 2024 года зацверджаны зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці «Троіцкі касцёл з брамай і агароджай» у в. Беніца Маладзечанскага раёна. Праект зроблены добра: фактычна ад анаго помніка ахоўныя зоны распаўсюджаны на ўсё мястэчка, вызначана шараговая забудова, для якой прапісаны рэгламенты (прыгадаем адваротны выпадак у Гродне з казармамі на Шчорса).

Але ў праекце вызначана і дысгарманічная забудова. Напрыклад, нейкі будынак насупраць царквы. Звычайная вясковая хата, звыклы аб'ект атачэння для храма. Чаму ён?

І вось пабачыў дакумент аб зносе закінутых дамоў, дзе як раз фігуруе гэты будынак.

Можна было б падумаць "вау, як хутка ўлады кінуліся выпраўляць дысгарманічныя штукі вакол помнікаў". Але здаецца ўсё дакладна наадварот. Праект зон аховы рабіўся з улікам жадання ўладаў пазбавіцца ад нейкага дома.

Дзіўная практыка. І не зусім зразумела, а што будуць рабіць, калі будынак знясуць? Фактычна любое збудаванне, якое з'явіцца на яго месцы, для тых, хто адкрые праект зон аховы, будзе пазначана як дысгарманічнае. Атрымліваецца пад кожны знос трэба змяняць праект? Хто за гэта будзе плаціць?

#Беніца #ахова #цэрквы #касцёлы #гістарычнаязабудова