Спадчына
2.86K subscribers
9.49K photos
80 videos
22 files
1.55K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Ні дня без трэшу.

У Мінску "адбудуюць" Казанскую царкву, якая да знішчэння камуністамі размяшчалася на плошчы Мяснікова. Грамадскія абмеркаванні ўжо прайшлі, калі вы не ведалі (як і я), усё ўхвалена.

І здавалася б, можна было б толькі вітаць вяртанне архітэктурнай спадчыны, бо ў Мінску зараз няма ніводнага прыкладу неавізантыйскай архітэктуры. АЛЕ!

Але аднаўляць яе будуць не на родным месцы, якое, на хвіліначку, СТАІЦЬ ПУСТОЕ, а за 300 метраў на поўнач, на суседняй вуліцы Нямізе.

І, наколькі я зразумеў па рэндарах і гістарычных здымках, гэта будзе паменшаная копія.

Пры гэтым мадэрнава-псеўдарускую каплічку ў памяць цудоўнага выратавання Імператарскага сямейства, якая складала адзіны ансамбль з Казанскай царквой, плануюць аднавіць на родным месцы.

Я не разумею навошта гэта робіцца, і што мы будзем рабіць, калі дойдзем да таго моманту, што рашымся адбудаваць у натуральную велічыню Казанскую царкву на яе гістарычным месцы? У нас будзе дзве аднолькавыя цэрквы, але рознага памеру на адлегласці 300 метраў? "Падваенне асобы зрывае нам дах".

Проста не разумею, як можна так няздарна кіраваць развіццём горада, не задумвацца пра будучыню.

https://minsknews.by/v-minske-planiruetsya-postroit-hram-v-chest-kazanskoj-ikony-bozhiej-materi/
#цэрквы #Мінск #аднаўленне
У Варшаве выбралі пераможцу архітэктурнага конкурсу на аднаўленне Саксонскага палаца і Палаца Бруля. Гэтыя палацы размяшчаліся ў Варшаве на цяперашняй плошчы Пілсудскага, але былі наўмысна і поўнасцю знішчаны нямецкімі войскамі ў Другую сусветную.

Конкурс быў міжнародным, у ім прынялі ўдзел 12 архітэктурных студый і кансорцыумаў. Судзейскі корпус складаўся з вопытных архітэктараў, прадстаўнікоў дзяржаўнай улады і Варшавы, рэстаўрацыйных службаў і дзеячаў мастацтва. Пераможцам стала студыя WXCA з Варшавы.

У адпаведнасці з патрабаваннямі конкурсу архітэктары з WXCA захавалі вонкавы выгляд Саксонскага палаца і Палаца Бруля, якімі яны былі ў момант пачатку Другой сусветнай вайны.

Увесь Палац Бруля і паўночнае крыло Саксонскага палаца зойме Сенат Польшчы. На візуалізацыях звяртаюць на сябе ўвагу яго сучасныя інтэр'еры, асабліва круглая зала пасяджэнняў. У сваю чаргу вестыбюль Палаца Бруля з лесвіцай выглядае так, як і на даваенных кадрах. У паўднёвым крыле Саксонскага палаца размесціцца офіс Упраўлення мазавецкага ваяводы.

У прынятым Соймам спецыяльным законе аб аднаўленні Саксонскага палаца разам са спадарожнымі будынкамі ўказана, што работы завершацца да 2030 года і будуць каштаваць 2,4 мільярда злотых.

Канцэпцыя вельмі нагадвае аднаўленне Берлінскага гарадскога палаца, таксама разбуранага ў час вайны, дзе адышлі ад поўнага аднаўлення кожнага пакоя і фасада, замест гэтага прадставіўшы кампрамісны варыянт паміж гістарычнай дакладнасцю і сучаснасцю.

А ў Беларусі пасля пары ратуш і двух віцебскіх храмаў, адноўленых у 2000-х, не магу прыгадаць нічога значнага, што было б адноўлена з нуля. Затое знішчанага - дзясяткі.

#замежжа #Польшча #палацы #аднаўленне #Варшава
https://www.the-warsaw.com/80812/varshava-za-2-4-mlrd-zlotyh-vosstanovit-saksonskij-dvorec-razrushennyj-nemcami-vo-vtoruju-mirovuju-vot-kak-on-budet-vygljadet/
Спадчына
Photo
12 лістапада ў архібіскуп Юзаф Станеўскі пасвяціў адноўленую браму-званіцу былога касцёла Святога Казіміра (не захаваўся). Дзеля гэтага былі знесены гандлёвыя рады 1930-х гг. пабудовы.

Паколькі ў цэнтры горада няма гісторыка-культурных каштоўнасцей, і да іх, відавочна, не належыць страчаны касцёл (хоць мы прапаноўвалі), то ніякага навуковага кіраўніцтва на такім аднаўленні не патрабавалася. Вось і атрымалі

Першапачаткова выглядала ўсё добра і прыстойна па праекце, але пасля аднаўлення бачна, што добра пачалі, але скончылі за спачын.

Брама атрымалася падобнай, але нерэалістычнай. Няма тых прафілёчкаў карнізаў, як на фота, вынас ліштваў адносна сцяны ненатуральны, дэталіроўка грубая - усе гэтыя «дробязі» пакідаюць невыпраўнае адчуванне пенапластава-фанернай бутафорыі для каталіцкіх тэатральных прадстаўленняў.

Помнік як раз і складаецца з дробязей і нюансаў, менавіта таму так важна, каб быў чалавек, навуковы кіраўнік, які б гэта разумеў і прымаў правільныя, аргументаваныя рашэнні.

У планах стаўбцоўскіх католікаў аднаўленне часткі страчанага касцёла - капліцы, дзе знаходзілася труна шанаванага Фабіяна Малішоўскага. Але калі да яе будзе такі недакладны падыход, то лічу вартым нават не пачынаць гэтае «аднаўленне», пакінуць яго наступным, больш дасведчаным пакаленням.

#стоўбцы #касцёлы #аднаўленне
Будаўніцтва вежы Любчанскага замка. Ці такой яна была ва ўзгодненым праекце?

Фота

#замкі #любча #аднаўленне
8 красавіка у пабрыгіцкім касцёле ў Гродне асвяцілі два новыя бакавыя алтары – у гонар святой Брыгіты і благаслаўлёных навагрудскіх мучаніц-назарэтанак.

Алтары адноўлены ў спрошчаных формах, без багатага дэкору, якія можна пабачыць на гістарычных здымках.

Аўтэнтычныя інтэр'еры былі знішчаны за савецкім часам. Вельмі крутыя скульптуры і разное начынне ў рэдкім "храстковым стылі" выстаўляліся нядаўна на выстаўцы ў Нацыянальным мастацкім музеі.

Можа калі-небудзь копіі гэтых музейных прадметаў вернуцца ў інтэр'еры гродзенскага касцёла

#аднаўленне #інтэр'еры #Гродна #касцёлы
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Пра аднаўленне вежы Любчанскага замка ў рэпартажы АНТ.

#Любча #замкі #аднаўленне
Міхаіл Жых з Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання рэстаўратараў паведамляе, што яны талакою пачалі працу па ўратаванню барочных капліц XVIII стагоддзя пры сядзібе Агінскіх у Ручыцы.

Па першай каплічцы (бліжэй да месца знаходжання былога касцёла) ўжо выкананы супрацьаварыйныя работы. Узмацнены падмуркі , адноўлена адмостка, пачаліся і будуць працягнуты ў гэтым годзе рамонтна-аднаўленчыя работы

Жых запрашае да удзелу ў талацэ. Сувязь праз +375296130993 і restorers.by

фота
#Ручыца #капліцы #аднаўленне
Чорная лінія на муры барбакана на ўваходзе ў Стары горад Варшавы, якая паказвае мяжу паміж аўтэнтычнай часткай і адноўленай. Барбакан, які і большая частка польскай сталіцы, быў знішчаны ў час вайны.

#Варшава #аднаўленне #выяўленне
Сядзіба Наркевічаў-Ёдкаў у Наднёмане ўжо цалкам вымуравана да карнізаў і комінаў. Хутка абяцаюць накрыць дахам.

Крыніца
#сядзібы #аднаўленне #Наднёман #рэстаўрацыя
Як зараз выглядае адбудова з нуля сядзібы князёў Мяшчэрскіх у Клімавічах. Уся драўніна помніка архітэктуры па надуманых прычынах заменена, пакінута роўна столькі, каб упісацца ў нарматыў па "рэканструкцыі". Нават вокны, наколькі можна зразумець новыя, а не рэстаўраваныя. Абяцаюць, што вернуць аўтэнтычны дэкор, але пакуль да яго не дайшло.

Фота

#Аднаўленне #Клімавічы #сядзібы #драўлянаедойлідства
Новы ўласнік слонімскай сінагогі наведаў аб’ект разам са спецыялістамі, якія будуць займацца яе аднаўленнем. Вось як сёння яна выглядае знутры.

У сінагозе захавалася шмат арыгінальных элементаў, яны будуць адноўлены і адрэстаўраваны. На працы ў расійскага бізнесмена Дзяніса Дударава ёсць пяць год. Ён набыў аб’ект у маі гэтага года з аўкцыёна за 42 рублі.

#Слонім #сінагогі #аднаўленне
На могілках вёскі Мількавічы ў Навагрудскім раёне мясцовыя парафіяне і два мясцовыя калгасы адрамантавалі драўляную капліцу XIX стагоддзя.

Сцвярджаецца, што гэта адзіная драўляная капліца, якая захавалася ў раёне, але гучыць сумнеўна.

Захавалі драўляныя сцены, закансервавалі нейкую пляцоўку, якая мацавалася без цвікоў. Але дах цалкам замянілі.

У час рамонту ў капліцы былі адшуканыя рэліквіі 1755 года з надпісамі на лацінскай мове, барэльеф абраза Маці Божай Вастрабрамскай 1844 года, старадаўнія падсвечнікі, рушнікі, абрусы.

Ці атрымалася падобна?

Крыніца
#Мількавічы #касцёлы #драўлянаедойлідства #аднаўленне
На сядзібе Мяшчэрскіх у Клімавічах фарбуюць прапіткай адбудаваны з нуля помнік драўлянага дойлідства і мантуюць дэкор. Якасць фота пакуль не дазваляе разгледзець дэталі. Пачакаем.

#Клімавічы #драўлянаедойлідства #аднаўленне