Спадчына
2.86K subscribers
9.49K photos
80 videos
22 files
1.55K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Выяўленне абрысаў Дамініканскай і Кляштарнай вежаў у Гданьску. Пры тым што дадзены метад не патрабуе кольвек значных выдаткаў, у Беларусі нават з ім праблемы: шмат дзе прапаноўвалася замаваць такім чынам памяць пра гістарычную мясціну (нават каб людзям на экскурсіі быў нейкі навочны матэрыял для ўспрымання), але ці то да праектантаў прапановы не даходзяць, ці то ўлады не хочуць акцэнтаваць, ці то адсутнічае хоць якая сувязь гістарычнай навукі з абодвума вышэйзгадамі актарамі.

Таварыства аховы помнікаў прапаноўвала абазначыць у Магілёве праходжанне гарадской сцяны і размяшчэнне Каралеўскай і Ветранай брамаў, мы нядаўна прапаноўвалі абазначыць абрысы знішчаных кармеліцкага касцёла і царквы ў Бялынічах, былі прапановы і па паезуіцкім касцёле ў Віцебску, дзе зараз ідуць працы па добраўпарадкаванні плошчы-паркоўкі. Нічога. У галаву прыходзіць адзіны прыклад — выяўленне абрысаў былога бенедыкцінскага касцёла Міхаіла Арханёла на Камсамольскай і муляж падмуркаў Замкавай царквы ў Мінску.
#выяўленне #Польшча #замежжа
Спадчына
Мсціслаўскі райвыканам патлумачыў аварыйным станам разбурэнне могілкавай царквы ў Мсціславе, у тым ліку знос ганкаў, замену даху, перафарбоўку сцен і нават дэмантаж акон і ліштваў (sic!). Цікава, што на ўстаноўку залатой цыбуліны над званіцай аварыйны стан…
Аднаўленне дома ў польскай Багатыні. Трэба даслаць Мсціслаўскаму райвыканкаму, які раздзяўбаў могілкавую царкву пад маркай аварыйнага стану, каб паглядзелі, што насамрэч ёсць аварыйным станам і як гэту праблему вырашаюць.

#Польшча #замежжа
У польскай Замасці аднавілі гістарычны выгляд францысканскага касцёла. Дэградацыю барочны храм зведаў у час расійскага валадарства, калі быў ператвораны ў вайсковы склад. Так у 1887 годзе былі знішчаны скляпенні і фасадны шчыт — у такім знявечаным выглядзе будынак існаваў да апошняга часу.

Зайздрасць бярэ, бо на Беларусі досыць культавых аб'ектаў, якія напаткаў падобны лёс, але аднаўленне ім не пагражае :(

#аднаўленне #Польшча #замежжа
Кансервацыя з рэстаўрацыяй замка Тэнчын у Рудне (Польшча). Як бачым, «адновім цалкам як было» практыкуецца не заўсёды.

#Польшча #замкі #замежжа #кансервацыя #рэстаўрацыя
Краснасельскі цэментны завод пасля кансервацыі і рэканструкцыі. Ах не, гэта загніваючая польская Лодзь.

#замежжа #Польшча #прамысловаяархітэктура
Галоўны чыгуначны вакзал у Пшамыслі, куды цяпер прыбываюць украінскія ўцекачы, быў капітальна адрэстаўраваны ў 2010 годзе. Звярніце ўвагу: ні падшыўных столяў, ні лідскіх радыятараў з калгаснымі зашыўкамі пад вокнамі, нават вокны захавалі падвойныя з адзінарным шкленнем і фурнітурай, а не як у нас — замяняюць аўтэнтыку ("знос 100%" на помніках 1950-х 🤡) на імітацыю з дрэва (у лепшым выпадку) з таўшчэзнымі рамамі з-за двухкамерных шклопакетаў.

#рэстаўрацыя #замежжа #Польшча #вайна
У Варшаве выбралі пераможцу архітэктурнага конкурсу на аднаўленне Саксонскага палаца і Палаца Бруля. Гэтыя палацы размяшчаліся ў Варшаве на цяперашняй плошчы Пілсудскага, але былі наўмысна і поўнасцю знішчаны нямецкімі войскамі ў Другую сусветную.

Конкурс быў міжнародным, у ім прынялі ўдзел 12 архітэктурных студый і кансорцыумаў. Судзейскі корпус складаўся з вопытных архітэктараў, прадстаўнікоў дзяржаўнай улады і Варшавы, рэстаўрацыйных службаў і дзеячаў мастацтва. Пераможцам стала студыя WXCA з Варшавы.

У адпаведнасці з патрабаваннямі конкурсу архітэктары з WXCA захавалі вонкавы выгляд Саксонскага палаца і Палаца Бруля, якімі яны былі ў момант пачатку Другой сусветнай вайны.

Увесь Палац Бруля і паўночнае крыло Саксонскага палаца зойме Сенат Польшчы. На візуалізацыях звяртаюць на сябе ўвагу яго сучасныя інтэр'еры, асабліва круглая зала пасяджэнняў. У сваю чаргу вестыбюль Палаца Бруля з лесвіцай выглядае так, як і на даваенных кадрах. У паўднёвым крыле Саксонскага палаца размесціцца офіс Упраўлення мазавецкага ваяводы.

У прынятым Соймам спецыяльным законе аб аднаўленні Саксонскага палаца разам са спадарожнымі будынкамі ўказана, што работы завершацца да 2030 года і будуць каштаваць 2,4 мільярда злотых.

Канцэпцыя вельмі нагадвае аднаўленне Берлінскага гарадскога палаца, таксама разбуранага ў час вайны, дзе адышлі ад поўнага аднаўлення кожнага пакоя і фасада, замест гэтага прадставіўшы кампрамісны варыянт паміж гістарычнай дакладнасцю і сучаснасцю.

А ў Беларусі пасля пары ратуш і двух віцебскіх храмаў, адноўленых у 2000-х, не магу прыгадаць нічога значнага, што было б адноўлена з нуля. Затое знішчанага - дзясяткі.

#замежжа #Польшча #палацы #аднаўленне #Варшава
https://www.the-warsaw.com/80812/varshava-za-2-4-mlrd-zlotyh-vosstanovit-saksonskij-dvorec-razrushennyj-nemcami-vo-vtoruju-mirovuju-vot-kak-on-budet-vygljadet/
У Беластоку рэканструююць будынак гарадскога тэатра (цяпер імя Аляксандра Венгеркі), дзе 28—30 кастрычніка 1939 года праходзіў Народны Сход Заходняй Беларусі, які заканадаўча замацаваў уваходжанне рэгіёна ў склад БССР.

#Беласток #рэканструкцыя #замежжа #Польшча
У польскай Замасці скончылі рэстаўрацыю будынка Замойскай акадэміі другой паловы XVIII стагоддзя. Замойская акадэмія была заснавана ў 1594 годзе для студэнтаў з Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага. Яна дзейнічала да 1784 года і была першай прыватнай вышэйшай навучальнай установай у Рэчы Паспалітай і трэцяя пасля Кракаўскага і Віленскага ўніверсітэтаў.

#рэстаўрацыя #Польшча #замежжа
Вяртанне барочнага каларыту касцёлам у Польшчы:

* Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла пры кляштары капуцынаў. Люблін, 1726-1733
* Касцёл Святых Янаў. Кракаў. 1715-1723
* Калегіяцкая базіліка. Познань. 1651-1705
* Касцёл Святога Войцеха і Святога Станіслава Біскупа. Каліш. 1592-1597
* Касцёл на Скалцы. Кракаў. 1733-1751
* Касцёл Святога Яна Хрысціцеля. Янаў Любельскі. 1694-1769
* Касцёл францысканцаў. Пшэмысль. 1754-1778
* Касцёл Святога Францыска Ксаверыя. Красныстаў. 1695-1717
* Базіліка Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Свента Ліпка. 1688-1730
* Базіліка Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Сейны. 1750-1779

У Беларусі пакуль не так шмат прыкладаў - рэстаўрацыя фасадаў нясвіжскага касцёла Божага Цела і мінскага касцёла Святога Іосіфа. А можа быць больш!

#каларыстыка #барока #касцёлы #польшча #замежжа