Кур'ёзны выпадак ў Лынтупах: Пастаўскі райвыканкам паўгады не можа падаць дакументы на наданне касцёлу Святога Андрэя статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, бо ўласнік не афармляе (і, відаць, не збіраецца) праваўстанаўліваючыя дакументы. Наколькі нам вядома, мясцовы ксёндз успрыняў наданне храму ахоўнага статусу як помсту за сваю грамадзянскую пазіцыю і перапыніў любыя стасункі з мясцовымі органамі. Між тым не зусім зразумела, навошта такія дакументы спатрэбіліся абласному савету для разгляду прапановы, пытанне «на каго павесіць» абавязкі па доглядзе за помнікам можна (і трэба) разглядаць пасля надання афіцыйнага ахоўнага статусу.
#Лынтупы #касцёлы #ахова
#Лынтупы #касцёлы #ахова
Спадчына
Кур'ёзны выпадак ў Лынтупах: Пастаўскі райвыканкам паўгады не можа падаць дакументы на наданне касцёлу Святога Андрэя статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, бо ўласнік не афармляе (і, відаць, не збіраецца) праваўстанаўліваючыя дакументы. Наколькі нам вядома…
Паведамляюць пра затрыманне 24 сакавіка ксяндза касцёла Святога Андрэя Апостала ў Лынтупах Аляксандра Барана (імя не называецца, але, здаецца, іншых там няма). Нашым падпісчыкам ксёндз вядомы тым, што чыніў перашкоды наданню свайму цудоўнаму храму ахоўнага статусу, успрымаючы ініцыятыву як помсту за сваю грамадзянскую пазіцыю, праз што ўжо больш як паўгады Пастаўскі райвыканкам не можа падаць дакументы на разгляд у Віцебскі абласны савет па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны.
#Лынтупы #касцёлы
#Лынтупы #касцёлы
18 снежня 2023 г. Беларускi рэспубліканскi навукова-метадычны савет па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны прыняў рашэнне аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці 6 новым аб’ектам і элементам.
🔴 гістарычны цэнтр г.Навагрудка XII-XX стст. з аднасеннем да катэгорыі “1” (міжнароднае значэнне). Будзе цікава паглядзець, што ў яго ўвайшло. Увогуле цікавая сітуацыя, што аказваецца ў краіне яшчэ былі помнікі міжнароднага значэння без дзяржаўнай аховы.
🔴 касцёл святога Лаўрэнція 1913 г. у г.п.Ушачы з аднасеннем да катэгорыі “3” (рэгіянальнае значэнне)
🔴 капліца святога Яна Хрысціцеля другой паловы XVIII ст. у в.Краснаазёрнае Смаргонскага раёна з аднасеннем да катэгорыі “3” (рэгіянальнае значэнне); Гэта тая капліца, якая была не так даўно адноўлена, але зусім ненавукова, што адбілася на яе дэталях, на іх спрашчэнні.
🔴 касцёл святога апостала Андрэя 1908-1914 гг. у г.п.Лынтупы Пастаўскага раёна з аднасеннем да катэгорыі “2” (нацыянальнае значэнне). Мы прапаноўвалі гэта некалькі гадоў таму, мясцовыя ўлады былі згодныя, усё ўпіралася ў асобу святара, які не падпісваў неабходныя дакументы. Якім чынам удалося яго "пераканаць", нам не вядома.
Сярод нематэрыяльнай спадчыны:
🔴 культура беларускай дуды на Гомельшчыне (катэгорыя “Б”);
🔴 тэхналогія аплятання бяростай ганчарнага посуду» ў Віцебскай вобласці (катэгорыя “Б”).
#ахова #Навагрудак #касцёлы #Ушачы #Лынтупы #Краснаазёрнае #гістарычнаязабудова

Новыя звесткі да гісторыі ўзнікнення касцёла Святога Апостала Андрэя ў Лынтупах. На здымку, які публікуецца ўпершыню, бачна, што пры яго будаўніцтве правялі цэлую спецаперацыю - перасунулі ў бок стары драўляны касцёл. 😀
У канцы мінулага года агульнымі высілкамі нам удалося прасунуць гэты храм працы Тадэвуша Раствароўскага ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.
https://catholicnews.by/da-gistoryi-buda-nictva-kascjola-svjatoga-apostala-andrjeja-lyntupah