Спадчына
2.89K subscribers
9.82K photos
85 videos
22 files
1.57K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Спадчына
Photo
Раскрытыкавалі мы стаўленне да Першай сусветнай вайны ў Беларусі на прыкладзе мемарыяла-даўгабуда пад Смаргонню, і што вы думаеце?

Будаўніча-мантажны трэст № 41 праводзіць выбар пастаўшчыка на выраб і пастаўку 793 кв.м. гранітнай «шашкі» цёмна-шэрага колеру. Гэта каштуе 200 000 рублёў - іх возьмуць з уласных сродкаў. Тэрміны выканання замовы — з 20 па 31 кастрычніка 2023 года.

Таксама шукаюць субпадрадчыка для абліцоўвання гранітам ужо існуючых аб’ектаў: падпорных сцен, пастаментаў, карты ваенных дзеянняў, пляцоўкі капліцы. Цяпер яна ўсё выкананы з голага бетону. На кладку каменя выдаткуюць 1 000 000 рублёў. Работы павінны скончыцца да 22 снежня 2023 года.

Знайшлі прычыну - 110-годзе з пачатку Першай сусветнай вайны. А пачалі будаваць мемарыял да 100-годдзя з пачатку вайны, які адзначаўся ў 2014 годзе. Спадзяюся, што да 120-годдзя мемарыял усё ж скончаць.

#помнікі #рэканструкцыя #смаргонь
У ЗША здзекліва на камеру ў "таемным месцы" распілавалі на кавалкі і пераплавілі дэмантаваны ў 2017 годзе ў Шарлатсвілі (Вірджынія) помнік генералу Канфедэрацыі Роберту Лі, які быў месцам прыцягнення ўльтраправых.

Помнік вырашылі дэмантаваць пасля таго як неанацыст у 2015 годзе перастраляў у негрыцянскай царкве ў Чарлстане 9 чалавек. Гэта жаданне выклікала вялікія пратэсты з боку ўльтрапавых, на вялікі мітынг супраць зносу помніка сабраліся белыя нацыяналісты, супрэматысты, неаканфэдэраты, неанацысты са свастыкамі, альтэрнатыўныя правыя і мілітарызаваныя актывісты-"апалчэнцы" і іншыя расісты, антысеміты і аматары Трампа.

Тым не менш помнік быў дэмантаваны.

Гэта вельмі херовы прыклад пераансэнсавання спадчыны, далёкі ад таго, што робіцца ў Еўропе са спадчынай дыктатарскіх і таталітарных рэжымаў. Але будзем шчырыя - амерыканскае грамадства само найгоршае з тых, што магчымыя ў развітых дэмакратыях.

#памяць #помнікі #ЗША #замежжа
У Лагойску падчас працы на тэрыторыі Цэнтра дзіцячай творчасці знайшлі пліту з падзячным напісам расійскаму імператару Александру II:
«Царю Освободителю. 1861-50-1911 г. 19 Февраля благодарные крестьяне Логойской волости».

Аб'ект з'яўляецца тыпавым, дакладна такі ж (фота 2) сёння знаходзіцца на тэрыторыі Заслаўскага замка, побач з царквой. Відаць, расійскія ўлады ініцыявалі іх узвядзенне ў многіх валасных цэнтрах да 50-годдзя з моманту адмены прыгоннага права.

#помнікі
Бязродным асаднікам не даюць спакою нават магілы.

У Лідзе на магіле ксяндза Адама Фалькоўскага зацерлі герб паўстання 1863-1864 гадоў.

Расстраляны 24 чэрвеня 1863 года царскімі ўладамі ў Лідзе ля дарогі на Крупы, дзе і пахаваны. Уся віна складалася ў тым, што ён зачытаў маніфест паўстанцаў і заклікаў сваіх вернікаў узяць удзел у паўстанні. Гэта не ідзе ні ў якае паўнанне з мільёнамі забітых асабіста Каліноўскім праваслаўных святароў.

Месца пахавання людзі аблажылі камянямі, якія шмат разоў раскідвала паліцыя. У 1919 годзе, калі імперыя ўжо зліняла за 3 дні, тут быў паўстаўлены крыж. Яго знішчылі ў 1940 годзе камуністы.

Крыжы, якія ў 1990-я ставіла грамадскасць горада на магіле ў Лідскім парку культуры і адпачынку, улады ўпарта зносілі. Урэшце ў 2010 годзе ўлады згадзіліся замяніць крыж на камень. Але праз 13 гадоў адшукалася "крамола" 🤡.

Ці памятае гісторыя тых, чые магілы імкнуліся знішчыць? Так. Ці памятае гісторыя тых, хто зносіў магілы? Не. І гэта прыгавор гісторыі.

#Ліда #помнікі #могілкі
4 студзеня на плошчы перад Заходнім рынкам адкрылі скульптуру "Гандляр кавунамі".

Яе аўтары Ігар Засімавіч, Кацярына Зантарыя, Паліна Багданава.

Дзесяць гадоў таму гэты калектыў устанавіў на тым жа рынку скульптуру "Гандляр з парсючком" (Дзядзька Антось).

Як вам увогуле сталічная традыцыя ўпрыгожваць рынкі скульптурамі?

Крыніца
#Мінск #помнікі
У Слуцку выправілі памылку на памятным камені ў гонар пісьменніка Васіля Віткі. Камень быў пастаўлены ў жніўні 2023 года ў новым спальніку, на чорнай шыльдзе - подпіс Васіь Вітка, без літары "л". Спачатку ў райвыканкаме казалі, што ўсё правільна і гэта проста ў Віткі подпіс такі, але пасля выявілася, што тэкст набраны стандартным шрыфтам Mistral, які імітуе рукапісны тэкст.

#Слуцк #помнікі
Сёння на доме па праспекце Пераможцаў, 3 адкрылі памятную шыльду ў гонар беларускага акцёра Расціслава Янкоўскага, народнага артыста Беларускай ССР і СССР. Тут ён пражыў з 1965 года да самай сваёй смерці ў 2016 годзе.

#помнікі #Мінск
Спадчына
На месцы вёскі Ала ў Светлагорскам раёне, у якой у 1944 годзе фашысты спалілі і расстралялі 1758 чалавек (з іх — 950 дзяцей), тыдзень таму адкрылі новы мемарыял. Якасць уражвае: замест манументальнага бетону атрымалі нешта пад «венецыянскай» тынкоўкай, на…
Прачытаў цудоўную навіну пра тое, што праз 4 гады пасля адкрыцця мемарыял ахвярам нацыстаў у в. Ала Светлагорскага раёна будуць рэканструяваць. І справа не толькі, як заяўляецца, у «павелічэнні наведвальнікаў». Ён проста разваліўся:

«Рамонт прадугледжвае ўстаноўку дадатковых гранітных мемарыяльных пліт, рэканструкцыю выставачнага павільёна, замену разбураных надпісаў аб'ёмнымі літарамі з шклофібрабетону.»

Пры тым разваліўся ён адразу пасля адкрыцця, пра што мы пісалі ў маі 2020 года. Аб'ёмныя літары літаральна валяліся пад нагамі, цяперашняя рэканструкцыя, як бачым, ізноў тычыцца гэтых літар.

Качэства праверанае ўрэменем.

Самае смешнае ў мемарыяле, што бетонную тэкстуру імітавалі тынкоўкай. Вечны трывалы бетон імітавалі дэкаратыўным матэрыялам, які на вуліцы з часам заўсёды пачне лупіцца і адвальвацца. Таму што калгаснікі не разумеюць брутальнай прыгажосці бетону, але ў захапленні ад «венецыянкі». Ну і будзе нагода праз 10 гадоў за бюджэтныя грошы правесці чарговы рэканструкцыю.

Колькі грошай не дай, іх заўсёды можна прасрасць гэтак жа няздарна і ганебна як на мемарыяле ў Але...

#помнікі #дэградацыя #ала
Вельмі незвычайны помнік Святому Яну Непамуку ў вёсцы Наваполле Ашмянскага раёна. Помнік цікавы дэкаратыўнымі рэльефамі, якія паказваюць сцэны з жыцця гэтага чэшскага святога. Адна з іх адсылае да мучаніцкай смерці святога, цела якога пасля катаванняў людзі караля скінулі ў Влтаву з Карлава моста. На рэльефе добра бачныя аркі гэтай жамчужыны сераднявечнага дойлідства з дзвюма вежамі на канцах.

Крыніца
#помнікі