Спадчына
2.89K subscribers
9.82K photos
85 videos
22 files
1.57K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
За 2021 год у 68-тысячнай латвійскай Ліепаі адрэстаўравалі за муніцыпальныя грошы 23 гістарычныя будынкі на агульную суму 212 640 еўра. З большага, як бачна з ілюстрацый, гэта драўляная гістарычная забудова.

68 тысяч гэта памер Рэчыцы, раённага цэнтра. А цяпер задайце сабе пытанні:
* Колькі драўляных будынкаў пад аховай дзяржавы ў вашым паселішчы?
* Колькі грошай мясцовыя ўлады выдзелілі на рэстаўрацыю ў 2021 годзе?
* Калі апошні раз вы ўвогуле бачылі рэстаўрацыю шараговай забудовы ў райцэнтрах?

#Латвія #замежжа #рэстаўрацыя #драўлянаедойлідства
Хочам павіншаваць нашых суседак, Латвію і Літву, з прызнаннем аб'ектаў «Гістарычны цэнтр Кулдыгі» і «Мадэрнісцкі Коўна: архітэктура аптымізму, 1919—1939» Сусветнай спадчынай ЮНЕСКА. Гэта не проста добрая воля «заходніх гаспадароў», а сапраўды тытанічная праца мясцовых спецыялістаў, актывістаў, чыноўнікаў і іншых, якая вялася дзесяцігоддзямі і цяпер займела вынік. Проста паглядзіце якое велізарнае дасье было падрыхтаванае па Коўне. А дзе такое дасье па праспекце Незалежнасці, які вісіць у папярэднім спісе ЮНЕСКА ужо 20 гадоў? Пытанне без адказу.

Асабліва цешыць, што да мадэрнісцкай спадчыны Коўна мае прамое дачыненне беларускі інжынер Клаўдзій Дуж-Душэўскі — ягоныя будынкі цяпер маюць прызнанне на сусветным узроўні. Гэта гонар для ўсіх беларусаў! І ён не проста мае беларускае паходжанне, як гэта часта бывае, а ёсць сапраўдным свядомым беларускім дзеячам, які стаяў ля вытокаў нашай дзяржаўнасці.

А яшчэ хочацца нагадаць, што пакуль у Коўне міжваенная архітэктура, якая і раней мела ахову, прызнаецца Суветнай спадчынай, у беларускім Гомелі рыхтуюцца знішчыць міжваенную паліклініку, помнік савецкага канструктывізму. І дзе ўсе тыя змагары за ўсё савецкае? Вось цудоўны шанец для вас праявіць сябе з добрага боку на культурнай глебе.

#Літва #Латвія #ахова #замежжа