Спадчына
2.89K subscribers
10.2K photos
87 videos
22 files
1.61K links
Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.

Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki
Download Telegram
Будаўнікі паказалі як ідуць справы на рэканструкцыі кінатэатра «Перамога». Заканчваюцца работы па аздабленні фасада кінатэатра, амаль гатовы дах, замянілі вокны. Унутры працуюць над паўкруглымі фрэскамі, мазаічнымі падлогамі і дэкаратыўнай ляпнінай. У адной з залаў завяршаюць мантаж акустычных панэляў.

#Мінск #рэканструкцыя #савецкаяспадчына #рэстаўрацыя #інтэр'еры
Спадчына
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Спадчына
Photo
У Полацку да Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі амаль скончылі рэканструкцыю Дома афіцэраў, пабудаванага ў міжваенны час.

«Неэксплутаваны будынак заўсёды памірае. Увесь тынкавы слой прыйшлося збіваць да цэглы, ляпны дэкор таксама пайшоў пад замену».

І гэта не адзіная страта. На вялікі жаль, кіруючыся меркаваннем чыноўніцы, далёкай ад рэстаўрацыі, канчаткова была выбрана каларыстычнага гама фасадаў, якая супярэчыць таму, што паказалі хіміка-фізічныя даследаванні першапачатковай аддзелкі.

#Полацк #рэканструкцыя #рэстаўрацыя #каларыстыка #савецкаяспадчына

https://gorod214.by/new/11142
Як выглядае рэканструкцыя кінатэатра "Масква" ў Мінску. Нагадаем, што яго рэканструкцыя ўвосень 2023 года пачалася незаконна ў той час, калі на разглядзе больш за год заставалася прапанова аб наданні ансамблю праспекта Пераможцаў статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Але часам не да законаў.

Абноўлены кінатэатр з чатырма заламі плануюць адкрыць у студзені 2025 года.

Як пішуць, сёння дэмантажныя работы завершаны на 90%, дзесьці зроблена новая сцяжка, пракладзены камунікацыі. Гранітную падлогу і калоны адшліфуюць. Дэмантаваны стары кінаэкран, ідзе разборка даху. Раней з фасадаў збівалі натуральны камень, каб замяніць яго на керамаграніт, але на фота большасць старой аддзелкі яшчэ на месцы.

#Мінск #рэканструкцыя #савецкаяспадчына
На будынку па праспекце Незалежнасці, 41 у Мінску, у якім размяшчаецца Акадэмія МУС, адбываюцца рамонтныя работы на фасадзе. Раней на наш зварот паведамлялі, што заменяць глухія металічныя дзверы з боку праспекту на гістарычныя ў час рамонту — ну вось і праверым. Пару год таму быў адрамантаваны корпус па праспекце Машэрава, праўда, афарбоўка не адпавядае той схеме, якая была выяўлена пад пазнейшымі напластаваннямі.

Рамантуюць таксама суседні жылы дом, пабудаваны ў 1936—1937 гады па праекце Герасіма Якушкі. Абодва будынкі з'яўляецца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі.

#рэстаўрацыя #Мінск #савецкаяспадчына
30 ліпеня пройдзе аўкцыён, на якім паспрабуюць прадаць будынак дома культуры абутковай фабрыкі «Луч» па вуліцы Няміга, 30/1−2 у Мінску. Калі прададуць, то, верагодна, хутка пабачым рэканструкцыю помніка архітэктуры, пабудаванага ў 1936 годзе.

Крыніца

#Мінск #савецкаяспадчына #аўкцыёны
У Гродне па вуліцы Урублеўскага знеслі фантан перад будынкам Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гродзенскай вобласці. Акрамя дэкаратыўнай функцыі - а можна быць упэўненымі, што архітэктары б не выперлі яго інакш перад галоўным фасадам, ён яшчэ быў часткай сістэмы ахаладжэння электронных вылічальных машын.

Калі неабходнасць у ахаладжэнні знікла, то фантан перасталі эксплуатаваць, а цяпер зусім знеслі, забыўшы, што акрамя ўтылітарнай у яго была эстэтычна-рэкрэацыйная функцыя.

Дзіўны выпадак недальнабачнасці і шкодніцтва. Ці шмат за апошнія 30 гадоў у жылых раёнах Гродна з'явілася новых фантанаў з чашамі, каб так вольна распраўляцца са старымі?

І што цяпер? Пад плітку закатаюць ці гробаныя туі пасадзяць?


https://newgrodno.by/region/samyj-dlinnyj-podvesnoj-most-v-strane-razobrali/
#Гродна #савецкаяспадчына #знішчэнне #добраўпарадкаванне
Люблю пазаліпаць у літоўскі рэестр помнікаў, каб зразумець наколькі ў нас усё херова. У саветафобскай Літве пад ахову ўзяты амаль увесь савецкі мадэрнізм.

Вось да прыкладу махіна опернага тэатра, якая дамінуе над гістарычным цэнтрам Вільні (на секундачку, аб'ектам спадчыны ЮНЕСКА) - афіцыйны помнік архітэктуры.

Нехта скажа, што "ну гэта ж аб'ект першарадны, у нас таксама такое пад аховай". Праўда? Тэатр музкамедыі ў Мінску таксама першарадны помнік мадэрнізму, які акрамя таго ўключае ў сябе даваенную фабрыку-кухню. Але аніякага статусу ён не мае. Наадварот з зайздроснай рэгулярнасцю з'яўляюцца ўблюдачныя варыянты рэканструкцыі, галоўная мэта якіх, відаць, цалкам знішчыць арыгінальны выглад тэатра. Беларускую архітэктуру ратуе толькі адсутнасць грошай на ўсе гэтыя "пражэкты".

А што з іншымі? Павільён ВДНГ на Янкі Купалы знішчаны, павільён у выглядзе капелюша не ўзяты, а стэла з Меркурыем знішчана, будынак Белпрампраекта на Нямізе незваротна зуродаваны сінім шклом і бэжавымі металакасетамі, Палац мастацтва не ўзяты пад ахову, як і ўсе іншыя важныя помнікі мадэрнізму ў горадзе, а ансамбль праспекта Пераможцаў афіцыйна адмовіліся браць пад ахову.

Думаю, што варта перыядычна рабіць такія параўнанні з суседкай Літвой, каб прынізіць усю дутую ахову спадчыны ў Беларусі і казкі пра "збераглі ўсё лепшае з савецкага часу".

У савецкія часы з добрага была толькі якасная архітэктура, але яе не бераглі і берагчы не збіраюцца. Гэта ж не Камсамольскія вуліцы ў кожным горадзе ці бетонныя калекі Леніны пад мільёнамі слаёў шэрай фарбы, якіх берагуць як зрэнку вока невядома для чаго.

#Літва #замежжа #ахова #Мінск #савецкаяспадчына
Чарговая рыгалаўка вырашыла атрымаць усе бенефіты лямпавага ўтульнага квартала Асмалоўкі ў Мінску, пры гэтам абсалютна напляваўшы на аблічча самога квартала.

Утульнасць і лямпавасць хутка скончыцца, калі кожная бізнес-мразота будзе рабіць такую дзіч.

#Мінск #Асмалоўка #антырэстаўрацыя #дэградацыя #савецкаяспадчына
Спадчына
Чарговая рыгалаўка вырашыла атрымаць усе бенефіты лямпавага ўтульнага квартала Асмалоўкі ў Мінску, пры гэтам абсалютна напляваўшы на аблічча самога квартала. Утульнасць і лямпавасць хутка скончыцца, калі кожная бізнес-мразота будзе рабіць такую дзіч. #Мінск…
Падпісчыкі звяртаюць увагу, што сёння па ўсёй Асмалоўцы прабіваюцца нехактэрна вялікія праёмы. Ладна б дзверы, тут ёсць кампраміс паміж заваханнем і выкарыстаннем. Але проста вокны.

Дамы па вуліцы Чычэрына, 8 / 30 і па вуліцы Куйбышава, 25 знаходзяцца ў тым квартале, з якім ніякай памылкі ў тэкце ПЗА не адбылося. А значыць будзе зварот з патрабаваннем вярнуць фасады да арыгінальнага выгляду.

#Мінск #Асмалоўка #дэградацыя #савецкаяспадчына
У БНТУ працягваюць перафарбоўваць свой ансамбль у кіслотна-зялёны колер.

Цяпер рукі дабраліся да інтэрната па № 3 па праспекце Незалежнасці, 63, які сваім фасадам фарміруе фронт забудовы галоўнай магістралі сталіцы.

З гэтымі перафарбоўкамі стаіць дэкан архітэктурнага факультэта Армэн Сардараў, якія мае пасведчанне навуковага кіраўніка і выконвае для свайго ўніверсітэта ўсе працы на гісторыка-культурных каштоўнасцях. Пры гэтым відавочна, што ён не мае аніякага ўяўлення пра навуковую рэстаўрацыю і заканадаўства ў сферы аховы. У свой час яго выперлі з Рады пры Мінкультуры з гэтай прычыны.

Менавіта пад ягоным "навуковым кіраўніцтвам" у 2020 годзе былі праведзены неўзгодненыя з Міністэрствам культуры (то бок незаконныя) работы па перафарбоўцы галоўнага корпуса ў такія ж кіслотныя колеры. Тады кіраўніцтва ўніверсітэта абівала парогі ведамствам, каб ім усё ўзгаднілі задняй датай.

Што цікава, прыкладна ў той жа час рамантавалася агароджа перад галоўным корпусам, якая невядома з якой прычыны не мела ахоўнага статусу. Але для яе іншым спецыялістам удалося ўстанавіць блізкае для арыгінальнага адценне зялёнага — і яно ні разу не кіслотнае.

Кіслотнага зялёнага проста не магло быць на фасадах будынкаў 1950-х гадоў, такія адценні сталі магчымыя толькі ў наш высокатэхналагічны час. На савецкай неакласіцы гэта будуць прыглушаныя глыбокія колеры, далёкія ад вясёльнага салатавага.

Дарэчы на фота можна заўважыць гэты неверагодны кантраст паміж брамай у агароджы, для якой адноўлена арыгінальная каларыстыка па выяўленых пігментах старой аддзелкі, і новай афарбоўкай інтэрната.

Ну гэта проста здзек з горада. А ўсё таму, што адзін няздара ў скураным крэсле бачыць сябе вялікім мэтрам рэстаўрацыі.

#Мінск #савецкаяспадчына #антырэстаўрацыя #каларыстыка
На Доме друку па праспекце Незалежнасці, помніку канструктывізму 1935 года, зноў рэканструкцыя. Разабралі ўсё ўнутры, але фасады, арыгінальны колер якіх быў узноўлены некалькі гадоў таму, абяцаюць не чапаць.

Замест рэдакцыі рэспубліканскіх газет і часопісаў пасля рэканструкцыі тут размесцяцца Камітэт па ахове здароўя і Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама, а таксама медыцынскія цэнтры.

Крыніца
#рэканструкцыя #Мінск #савецкаяспадчына
У цэнтры Гомеля дэмантуюць дэкаратыўнае пано “Гомель у часе” аўтарства Уладзіміра Еўтухова, якое размешчана па Савецкай вуліцы, каля дома № 25.

З фотаздымкаў, якія публікуюць гомельцы ў сацсетках, бачна, што фактычна знішчаная адна з частак вялікага пано з выявай рысі і заснавальнікаў горада. Ад пазнавальнай мастацкай работы ў рэдкай цяпер тэхніцы сграфіта засталіся толькі груды тынкоўкі. Для чаго праводзіцца дэмантаж мануменатальнага твора ніхто не паведамляў.

Мы неаднойчы пісалі, што ў Беларусі па законе магчымая толькі рэканструкцыя твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва пасля правядзення адпаведных узгадненняў. Аднак на практыцы закон ігнаруецца мясцовымі органамі, а Міністэрства культуры і пракуратура адмаўляюцца прыцягваць іх да адказнасці. Сваім ўсё, ворагам — закон.

#Гомель #манументальнаемастацтва #роспісы #знішчэнне #савецкаяспадчына
Спадчына
У цэнтры Гомеля дэмантуюць дэкаратыўнае пано “Гомель у часе” аўтарства Уладзіміра Еўтухова, якое размешчана па Савецкай вуліцы, каля дома № 25. З фотаздымкаў, якія публікуюць гомельцы ў сацсетках, бачна, што фактычна знішчаная адна з частак вялікага пано…
Абнаўленне: да дня горада ў Гомелі абнаўляюць гарадскую Дошкі гонару. Рэканструкцыя ўключае абнаўленне пано, якое адлюстроўвае гісторыю горада. З пано былі зняты трафарэты, затым на іх заштукавалі расколіны, нанеслі новую фактуру і аднаўляюць ранейшы выгляд.

Ну паглядзім ці будзе выгляд ранейшым.

#Гомель #манументальнаемастацтва #роспісы #рэканструкцыя #савецкаяспадчына