sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.29K subscribers
2.65K photos
12 videos
2 files
2.63K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
"ArtNature/NatureArt" - #AiR праграма для мастацкіх калектываў у Ірландыі
Мэтай праграмы з'яўляецца стымуляванне развіцця груп маладых мастакоў і павышэнне міжнароднага рэзанансу іх творчасці. Тэма ўзаемадычыненняў мастацтва і прыроды зыходзіць ад лакацыі рэзідэнцыі, маёнтка Glenkeen Garden. Каб даследаваць гэтую тэму як мага больш шырока і глыбока, Фонд Крэспа дае мастакам сетку гуманітарыяў і навукоўцаў для міждысцыплінарнага абмену. Glenkeen Garden Residencies мае мэтай даць прастору, час і натхненне для цеснага супрацоўніцтва ў камандзе з мэтай стварэння інавацыйных работ, якія затым будуць паказаны ў Франкфурце-на-Майне і іншых гарадах Еўропы, а таксама анлайн для шырокай публікі.

Дзе
: Glenkeen Garden, #Ірландыя
Калі: жнівень- кастрычнік 2022 і сакавік-травень 2023
Для каго:
* #мастакі (#жывапіс, #малюнак, #інсталяцыі, #відэа, #фатаграфія), #кампазітары, #саўнд_дызайнеры і #пісьменнікі. Асабліва вітаюцца міждысцыплінарныя_праекты.
* Калектывы з 2-5 чалавек
* Узрост: 30-45 год, НЕ студэнты
* Добрая англійская мова
Навуковыя партнёры
Інстытут даследаванняў біяразнастайнасці і сістэмы Зямлі (SGN) Зенкенберга-Лейбніца у Франкфурце-на-Майне і Інстытут даследаванняў навакольнага асяроддзя (ERI) ва Універсітэцкім каледжы Корка
Прадастаўляецца: пражыванне, транспарт; €2500/месяц - стыпендыя + творчыя выдаткі; і інш.
📌🔥Ддл: 30.01.2022
Больш: тут і на residency@crespo-foundation.de

#візуальныя_мастацтвы #аўдыёвізуальныя_мастацтвы
🕹🔦🔬НАВІГАТАР ПА ТЭГАХ
Мы падправілі тэгі ў анонсах, і зараз імі карыстацца стала зручней. Што ВЕЛЬМІ раім вам рабіць, каб дакладна не прапусціць крутыя магчымасці, апублікаваныя нават тыдзень таму (мы іх не дублюем). А іх шмат!

▫️Фарматы:
#рэзідэнцыя #AiR #валанцёрства
#адукацыя #стажыроўка #стыпендыя
#трэнінг #курс #майстар_клас #студыя
#конкурс #прэмія #фестываль
#грант #конкурс_грантаў
#вакансія #акселератар

▫️Для каго:
#культменеджары #прадзюсары
#мастакі #куратары #мастацтвазнаўцы #фотамастакі #фатографы #ілюстратары
#музыкі #кампазітары #саўнд_дызайнеры #гукарэжысёры
#літаратары #пісьменнікі #перакладчыкі #даследчыкі #рэдактары #выдаўцы
#рэжысёры #акторы #драматургі
#тэх_спецыялісты #аператары #СММ #педагогі
#медыя #блогеры
Для «кантрольных стрэлаў»: #аўтары #творцы #жанчыны_творцы #культдзеячы #актывісты

▫️Сферы дзейнасці:
#арт #мастацтва #фатаграфія #візуальныя_мастацтвы #скульптура
#аўдыёвізуальныя_мастацтвы #відэа #відэа_арт #віджэінг #анімацыя #VR
#кіно #відэа_гульні
#архітэктура #урбанізм #Urban
#дызайн #графічны_дызайн
#музыка
#літаратура #кнігавыданне #самвыдат
#тэатр #перформанс #выканальніцкія_мастацтвы #сцэнічныя_мастацтвы
#спадчына
#міждысцыплінарныя_праекты
#грамадскія_праекты #сацыяльная_праца #аніматарства #экалогія #эка_актывізм #правы_чалавека

▫️Падкатэгорыі (часам можна чэкнуць дадаткова):
#жывапіс #малюнак #інсталяцыі #графіка #кераміка
#media_art #new_media_art #артывізм #публічныя_прасторы
#ілюстрацыя #плакат
#даследванні #крытыка

▫️Важныя/частыя тэмы:
#памяць #гісторыя #exile #выгнанне #фемінізм #квір

▫️Геаграфія:
#Беларусь #Польшча #Варшава #Германія #Берлін
#Бельгія #Ірландыя #Іспанія #Італія #Нарвегія #Партугалія #Францыя #Чэхія #Эстонія
#ЗША #Канада #Японія

[будзе дапаўняцца 😁]
#валанцёрства ў цырку ў г. Голуэй/Galway, #Ірландыя

Адкрыты набор на 2 пасады:
⁃ творую: памочнік рэпетытара,
⁃ адміністрацыйную: памочнік адміністрацыі па мастацтвах.

Калі: жнівень 2022 - ліпень 2023 года

Крытэры адбору:

- 18-30 год,
- валоданне ангельскай,
- на пасаду памочніка выкладчыка пажаданы досвед працы ў цыркавым мастацтве або гімнастыцы.

Прадастаўляецца:

- жыллё - асобны пакой у доме з іншымі валанцёрамі, 5 хвілін ад працы і 15 хвілін на веласіпедзе ад цэнтра,
- веласіпед,
- кішэнныя грошы (6 EUR/суткі + 160 EUR/месяц) ,
- страхоўка,
- моўныя курсы, а таксама трэнінгі і заняткі па цыркавым мастацтве.

Ддл: 13 сакавіка

#цырк #сцэнічныя_мастацтвы #выканальніцкія_мастацтвы
🍀🧑‍🎨 #рэзідэнцыя Linenhall 2022, #Ірландыя

Для каго: дасведчаныя прафесійныя візуальныя #мастакі 18+. Ёсць канкрэтныя ўмовы, гл. сайт.

Магчымасць пазнаёміццца з жыццём і культурай на захадзе Ірдандыі, прыняць удзел у творчых і адукацыйных мерапрыемствах, наладзіць сувязь і падзяліцца досведам з іншымі мастакамі.

Падчас рэзідэнцыі неабходна ладзіць даследванне ці ствараць новую працу.

Умовы:
-
першыя два тыдні адводзяць на падрыхтоўку плана рэзідэнцыі,
- пасля гэтага мастак атрымае доступ да студыі The Linenhall на 6 тыдняў,
- пражыванне ў апартаментах з уласнай кухняй,
- стыпендыя 8 000 EUR/8 тыдняў + 2 000 EUR на вытворчасць + 650 EUR на транспарт
- доступ да лічбавага хаба,
- падтрымка куратара,
- падтрымка ад Visual Artists Ireland

🗓 Калі: 8 тыдняў увосень 2022 года.
Ддл: 3 чэрвеня
Падрабязней
🕺Еўрапейская платформа мастацтва танцу Aerowaves збірае відэазаяўкі на #фестываль Spring Forward 2023 у Дубліне, Паўночная #Ірландыя

Для каго:
#танцоры, #харэографы з любой часткі геаграфічнай Еўропы.

🔑Неабходна адправіць відэазапіс свайго танцавальнага шоў.

Акрамя адбору на фестываль, вы можаце трапіць у праграмы многіх падзей партнёраў Aerowaves па ўсёй Еўропе.

Aerowaves таксама дае магчымасці:
⁃ Доступ да прафесійнай сеткі: каля 100 магчымасцяў для праф.росту штогод гарантуюцца партнёрамі і аргкамітэтам Aerowaves;
⁃ Экспазіцыя для вашай працы праз сайт Aerowaves на працягу года з дапамогай профілю выканаўцы, з выявамі, відэа і асвятленнем у прэсе ў адным месцы;
⁃ Рэкламныя магчымасці для вашых будучых выступаў у календары, рассылцы і сацыяльных сетках Aerowaves.

⌛️Ддл: 7 верасня, 12.00 CET.
👉Поўная інфармацыя і правілы конкурсу.

#танец #харэаграфія
Artlink Fort Dunree 2023 – #рэзідэнцыя для творцаў, #Ірландыя

▫️Для каго:
#мастакі, #cкульптары, #фатографы і інш.
▫️Калі: 4 тыдні з сакавіка па снежань.

Рэзідэнцыя Artlink запрашае мастакоў, якія працуюць у любых абласцях. Удзельнікі будуць рапрацоўваць праекты, адпаведныя месцу і датычным тэрыторыям, а таксама ўзаемадзейнічаць з мясцовымі мастакамі і членамі Artlink. Мяркуецца, што #творцы будуць актыўна тварыць у студыях 20+ гадзін у тыдзень і будуць гатовыя праводзіць адкрытыя студыйныя гадзіны з публікай як мінімум адзін дзень на тыдзень.

Рэзідэнты атрымоўваюць:
- аднаразовая выплата – 6500 EUR
(творца павінен сам размеркаваць яе на праезд, пражыванне, матэрыялы і ганарар).

Artlink выступае за культурную разнастайнасць, таму чакае заяўкі ад мастакоў, мастацкіх калектываў і куратараў з розных суполак і слаёў грамадства.

Ддл: 18 снежня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
🏠Parenting Artist Residency - #рэзідэнцыя для творцаў з дзецьмі, #Ірландыя

▫️Для каго: мастачкі / #мастакі, у якіх ёсць непаўналетнія дзеці.
▫️Калі: 3-16 красавіка.

Cow House Studios дапамагае творцам спакойна працаваць, вяртацца да сваёй практыкі пасля таго, як яны патрацілі час на тое, каб завесці дзяцей. Платформа накіравана на ўмацаванне салідарнасці сярод мастакоў, якія часта з-за наяўнасці сям'і аказваюцца ізаляванымі ад існуючых мастацкіх структур. Можна прыязджаць з дзецьмі і партнёрамі: пакуль #творцы працуюць, іх дзецьмі займаецца рэзідэнцыя.

Прадастаўляецца:
- пражыванне
- харчаванне
- працоўная студыя
- пакой для дзяцей
- студыйныя матэрыялы
- стыпендыя 500 EUR.

Ддл: 8 студзеня.
👉Падаць заяўку.

#мастацтва
🎉2 магчымасці для тых хто займаецца танцам і яго даследуе

1️⃣Dance Limerick - танцавальная #рэзідэнцыя ў #Ірландыя

▫️Для каго: #танцоры і #харэографы.
▫️Калі: 2-3 тыдні ў 2024.

Dance Limerick прапануе зрабіць працу альбо праектнае даследаванне ў танцавальна1 прасторы і студыі царквы Святога Іаана. Мэта рэзідэнцыі – падтрымка даследаванняў і эксперыментаў, стварэнне твораў. Можна запрапанаваць любы танцавальны жанр.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- праезд да 200 EUR
- стыпендыю 75 EUR / тыдзень
- працоўныя прасторы.

Ддл: 28 верасня.
👉Падаць заяўку.

2️⃣Devised Theatre / Dance Theatre - #канферэнцыя па сучасным танцы ў #Польшча

▫️Для каго: #даследчыкі танца.
▫️Калі: 9 - 12 лістапада.

Мэта – асэнсаваць сувязь «вынайдзенага тэатра» з сучасным танцам, стварыць платформу для абмеркавання паміж даследчыкамі і практыкамі.

Арганізатары пакрыюць:
- праезд
- пражыванне
- харчаванне.

Ддл: 25 верасня.
👉Падаць заяўку.

#танец #выканальніцкія_мастацтвы #перформанс
2 творчыя магчымасці для тых, хто ў ЕС

1️⃣Motion Chapel - цыркавая
#рэзідэнцыя ў #Ірландыя

▫️Для каго:
цыркавыя #творцы.
▫️Калі: 1 - 31 ліпеня 2024.

Праграма накіравана на наземныя цыркавыя дысцыпліны і ўключае ў сябе штотыднёвыя практычныя заняткі. Мэта – пазнаць новыя мастацкія канцэпцыі і стварыць матэрыял-аснову для шоў.

Праграма прапануе:
- праезд
- суткавыя 25 EUR / дзень
- візавую падтрымку
- пражыванне.

Ддл: 8 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

2️⃣Еўрапейская сетка шэкспіраўскіх фестываляў - #конкурс спектакляў

▫️Для каго:
#рэжысёры, #акторы, #драматургі і #перформеры.
▫️Калі: красавік - жнівень.

Запрашаюць спектаклі і перформансы па матывах шэкспіраўскіх тэкстаў. Працягласць прац – 60-80 хвілін, гастрольная трупа павінна складацца максімум з 5 чалавек. Фестывалі адбудуцца ў Вялікабрытаніі, Германіі, Румыніі і Польшчы.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- праезд
- ганарар.

Ддл: 31 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#выканальніцкія_мастацтвы #перформанс #адукацыя
🌿 Áras Éanna - #арт-#рэзідэнцыя ў #Ірландыя

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: 3 - 30 ліпеня.

Áras Éanna – самы заходні цэнтр мастацтваў у Еўропе, размешчаны на невялікім востраве Гэлтахт Ініс Оір. Запрашаюць творцаў засяродзіцца на працы і прадэманстраваць свае творы ва ўнікальным асяроддзі гэтай выспы, насельніцтва якой складае менш за 300 чалавек.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- працоўную студыю
- доступ да галерэй і тэатру
- стыпендыю 1000 EUR.

Ддл: 9 чэрвеня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты