sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.33K subscribers
2.77K photos
12 videos
2 files
2.75K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
🎭Тэатральная #рэзідэнцыя ад Еўрапейскай тэатральнай канвенцыі

▫️Для каго:
маладыя #рэжысёры, #драматургі, #акторы.
▫️Калі: 4 - 8 тыдняў у 2024.

Творцы далучацца да тэатральнай вытворчасці тэатраў-членаў ETC і атрымаюць вопыт працы ў еўрапейскіх тэатрах. Праграма накіравана на міжнароднае супрацоўніцтва і пашырэнне творчага інструментарыя. Запрашаюць Teatro do Noroeste у #Партугалія, Göteborgs Stadsteater у #Швецыя,
Slovak National Drama Theatre у #Славакія, Deutsches Theater Berlin у #Германія, Slovensko Narodno Gledališče Nova Gorica у #Славенія і National Theatre of Kosovo у #Косава.

Арганізатары прапануюць:
- праезд
- пражыванне
- настаўніцтва
- пакрыццё выдаткаў на пражыванне
- удзел у Міжнароднай тэатральнай канферэнцыі ETC у Славеніі.

Ддл: 29 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#тэатр #выканальніцкія_мастацтвы #публічныя_прасторы
🎥 IndieLisboa International Film Festival - #конкурс-#фестываль #кіно ў #Партугалія

▫️Для каго:
#рэжысёры і #аператары.
▫️Калі: 23 траўня - 2 чэрвеня 2024.

Мэта фестывалю – прэзентаваць новыя фільмы і рэжысёраў у галіне незалежнага кіно.
Можна даслаць кароткаметражныя і мастацкія фільмы, якія ніколі не дэманстраваліся публічна ў Партугаліі. Запрашаюць таксама з ігравымі, анімацыйнымі, дакументальнымі і эксперыментальнымі працамі.

❗️Заяўка платная. Узнёсак за кароткаметражны фільм – 15 EUR, за мастацкі – 35 EUR.

Ддл: 21 лістапада.
👉Падаць заяўку.

#аўдыёвізуальныя_мастацтвы #відэа #публічныя_прасторы
🖼 Casa da Dona Laura - міждысцыплінарная #выстава ў #Лісабон, #Партугалія

▫️Для каго:
#мастакі, #дызайнеры, #перформеры, #творцы #відэа і гуку.

Культурная пляцоўка Casa da Dona Laura запрашае маладых творцаў з інавацыйнымі і рэвалюцыйнымі працамі. На падставе абраных праектаў будзе створана выстава ў Лісабоне. Разглядаюцца ўсе працы (у тым ліку #перфоманс, відэа і саўнд-#арт).

❗️Праект некамерцыйны, узнёсак за выставу 15 EUR.

Ддл: 11 лістапада.
👉Партфоліё дасылаць па адрасе donalaura.casaocupada@gmail.com.

#мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты #публічныя_прасторы
🌿 Projeto Entre Serras - #арт-#рэзідэнцыя ў #Партугалія і #Францыя

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: чэрвень-ліпень.

Рэзідэнцыя прысвечана тэме адгоннай жывёлагадоўлі, якую ЮНЕСКА абвясціў нематэрыяльнай культурнай спадчынай. Запрашаюць правесці творчае даследаванне сельскай мясцовасці ў гарах, прыцягнуць да арт-практык грамадскасць. Чакаецца, што ў Партугаліі творца здзейсніць прагулку
з пастухом, а іншая частка рэзідэнцыі адбудзецца ў французскіх Альпах. Вынікі рэзідэнцыі будуць прэзентаваныя на выставе ў Іспаніі, сайце і соцсетках праекту і ў фінальнай кнізе.

Арганізатары прапануюць:
- падтрымку 4000 EUR
- суткавыя 1000 EUR
- праезд 1000 EUR
- вытворчы бюджэт 2000 EUR.

Ддл: 15 лютага.
👉Падаць заяўку.

#мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты #экалогія
📣💥Тэрміновыя дэдлайны на крутыя праграмы ад Free Belarus Center:

1️⃣Стыпендыяльная #рэзiдэнцыя ў #Партугалія на 2 месяцы

▫️Для каго: беларускія #актывісты, #даследчыкі, #журналісты і #праваабаронцы, працаўнікі/_цы #НДА ці незалежных #СМІ ці даследніцкіх цэнтрах з пацверджаным досведам працы не меней за 3 гады.

💫Адабраныя стыпендыянты_кі змогуць рэалізоўваць свой уласны праект цягам васьмі тыдняў, знаходзячыся ў Партугаліі і пры неабходнасці працягваючы сваю асноўную працу дыстанцыйна.

🔥Ддл: 9 лютага - СЁННЯ!
👉 Падрабязней.


2️⃣Стыпендыяльная праграма для беларускіх актывістаў_ак, журналістаў_ак і праваабаронц_аў.

Адабраныя стыпендыянты_кі змогуць рэалізаваць свой уласны праект альбо пройдуць стажыроўку ў профільнай арганізацыі цягам 3 месяцаў.

Ддл: 11 лютага.
👉 Падрабязнейі.

#стыпендыя #актывізм #грамадскія_праекты #медыя #журналістыка
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎭 Santa Maria da Feira: Creative City of Gastronomy temperART - #конкурс-#рэзідэнцыя на скрыжаванні #media_art, выканальніцкіх мастацтваў і гастраноміі ў #Партугалія

▫️Для каго: #творцы #media_art і #артысты цырка.
▫️Калі: 1-3 тыдня ў інтэрвале жнівень 2024 - сакавік 2025.

TempARTART садзейнічае творчаму перасячэнню гастраноміі з выканальніцкім мастацтвам, лічбавым мастацтвам, медыямастацтвам, робататэхнікай і тэхналогіямі. Запрашаюць да ўдзелу ў двух напрамках – медыямастацтва і сучасны #цырк. Прэзентацыі адбудуцца ў грамадскіх месцах, асабліва вітаюцца праекты для нетрадыцыйных творчых прастор.

Арганізатары прапануюць:
- грант на праект 5000 EUR (уключаючы выдаткі на харчаванне)
- вытворчы бюджэт 5000 EUR
- выдаткі на супрацоўніцтва і настаўніцтва 3000 EUR
- праезд да 3000 EUR.

Ддл: 8 сакавіка.
👉Падаць заяўку.

#new_media_art #міждысцыплінарныя_праекты #публічныя_прасторы
Kehä Festival - #конкурс твораў на #фестываль у #Фінляндыя і #Партугалія + #рэзідэнцыя ў #Харватыя

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: 9 - 29 верасня, 30 кастрычніка - 2 лістапада, 15 - 17 лістапада.

Фестываль шукае працы, якія будуць прэзентаваныя «адзін на адзін». Гэта наступныя фарматы: прыватныя сустрэчы, перформансы (кантакт паміж артыстам і ўдзельнікам можа ўбачыць шырэйшая аўдыторыя), індывідуальная праца з аўдыторыяй (гледачы рыхтуюцца да івэнту і г.д.) Працы могуць доўжыцца ад некалькіх хвілін да пары гадзін.

🔸Каб распрацаваць ідэю можна прыняць удзел у харвацкай рэзідэнцыі. Мастакі падзеляцца досведам аб фармаце «адзін на адзін». Працы, зробленыя на рэзідэнцыі, будуць прадстаўлены на фестывалях.

Арганізатары прапануюць:
- ганарары 795 EUR, 1000 EUR і 2600 EUR
- праезд
- пражыванне
- аднаразовае харчаванне
- вытворчыя выдаткі.

Ддл: 10 сакавіка.
👉Падаць заяўку.

#публічныя_прасторы #перформанс #міждысцыплінарныя_праекты
🟣 Quinzena de Dança de Almada - #конкурс прапаноў на танцавальны #фестываль ў Алмадзе, #Партугалія

▫️Для каго: #харэографы, #танцоры, #перформеры.
▫️Калі: 19 -21 верасня і 19 верасня - 8 кастрычніка.

Гэты фестываль – месца сустрэчы харэографаў, танцораў і танцавальных агентаў са ўсяго свету. Акрамя танцавальных праектаў ладзяцца семінары, трэнінгі, выставы, лічбавыя перформансы і відэапаказы. Запрашаюць з танцавальнымі працамі і відэапрацамі, звязанымі з танцам.

Ддл: 29 лютага (для танцавальных прапаноў) і 8 красавіка (для відэапрапаноў).
👉Падаць заяўку(танцавальныя прапановы).
👉Падаць заяўку (відэапрапановы).

#танец #міждысцыплінарныя_праекты #публічныя_прасторы
🎭 ALTREFRONTIERE - танцавальны #фестываль прымае заяўкі #Лісабон, #Партугалія

▫️Для каго: #танцоры, #харэографы, #перформеры, #музыкі, #рэжысёра #кіно і інш. #творцы.
▫️Калі: 30 красавіка - 4 траўня.

Запрашаюць з танцавальнымі і тэатральнымі працамі, канцэртамі, - DJ-сэтамі, выставамі, кароткім метрам і г.д. Можна прапанаваць фестывальныя актыўнасці розных фарматаў.

Арганізатары папануюць:
- пражыванне
- ганарар (па дамоўленасці).

Ддл: 5 красавіка.
👉Падаць заяўку.

#танец #перформанс #выканальніцкія_мастацтвы
🎶 2 музычныя магчымасці для творцаў у Еўропе

▫️ Для каго: #кампазітары, #музыкі, #саўнд_дызайнеры.

1️⃣ Sonic Experiments - #рэзідэнцыя электроннай музыкі ад ZKM | Hertz-Lab, #Германія

▫️Калі: лістапад - снежань.

ЗКМ | Hertz-Labor прапануе міжнародным кампазітарам і артыстам электроннай музыкі падаць праекты для рэалізацыі новых твораў. Усе творы могуць быць аўдыёвізуальнымі.

Арганізатары прапануюць:
- стыпендыю
- пражыванне і праезд.

Ддл: 31 сакавіка.
👉Падрабязней.

2️⃣ ACCESS - #рэзідэнцыя музыкі і саўнд-арта у #Францыя, #Партугалія, #Чэхія

▫️Калі: 2024 - 2026.

Запрашаюць эксперыментаваць з новымі формамі праслухоўвання і твораў у месцах, якія звычайна не выкарыстоўваюцца для стварэння і выканання музыкі. Удзельнікі будуць імправізаваць і працаваць у цеснай сувязі з тэрыторыямі і жыхарамі.

Арганізатары прапануюць:
- ганарар 1680 EUR
- праезд, харчаванне і пражыванне.

Ддл: 15 красавіка.
👉Падрабязней.

#музыка #аўдыёвізуальныя_мастацтвы #саўнд_дызайн