sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.33K subscribers
2.77K photos
12 videos
2 files
2.75K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
💎 Science Gallery Bengaluru: ‘Calorie’ Exhibition - #конкурс праектаў на выставу ў #Бангалор, #Індыя

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.

Запрашаюць прыняць удзел у выставе з інтэрактыўнымі і эксперыментальнымі праектамі, якія спалучаюць мастацкія і навуковыя #даследванні. Тэма – адносіны чалавецтва з ежай. Фармат розны, цікавяць #візуальныя_мастацтвы, #відэа, #музыка, #перформанс, #дызайн, паэзія, рамяство, гук, сеткавыя працы, сацыяльныя праекты і г.д. Можна прапаноўваць і site-specific праекты. Таксама прымаюць заяўкі на публічныя праграмы

Арганізатары пранапануюць:
- вытворчы бюджэт на праект для выставы да 300000 INR (уключаючы ганарар)
- вытворчы бюджэт на грамадскую праграму да 100000 INR (уключаючы ганарар).

Ддл: 27 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
🟣 XR Gallery - #конкурс праектных прапаноў на выставу па лічбавай раэльнасці ў межах канферэнцыі ў #Францыя

▫️Для каго: #творцы, якія займаюцца лічбавым мастацтвам.
▫️Калі: 8 - 12 сакавіка 2025.

Запрашаюць прапанаваць творчыя праекты для выставы «Грані рэальнасці: ставім пад сумнеў праўдзівасць нашых лічбавых рэальнасцяў», якая адбудзецца разам з канферэнцыяй IEEE па віртуальнай рэальнасці і 3D-карыстальніцкім інтэрфейсам. XR Gallery спрыяе навядзенню мастоў паміж даследчыкамі і мастацкай супольнасцю. Цікавяць як і інтэрактыўныя мастацкія інсталяцыі XR, так і іншыя праекты, наўпрост не звязаныя з XR – напрыклад, перформансы, лічбавыя #медыя і г.д.

Арганізатары прапануюць:
- наведванне канферэнцыі
- ганарар 500 EUR.

Ддл: 31 кастрычніка.
👉Падрабязней.

#media_art #new_media_art #міждысцыплінарныя_праекты
🌿 AiR Green - #рэзідэнцыя па тэкстылю ў #Нарвегія

▫️Для каго: #творцы, якія працуюць з тэкстылем.
▫️Калі: 2025.

Звпрашаюць папрацаваць над праектамі, унесці свой уклад у развіццё тэкстыльнага #мастацтва і абмяняцца вопытам з іншымі творцамі, якія выкарыстоўваюць розныя падыходы да тэкстыльнай творчасці.

Існуе 2 праграмы:

1️⃣ AiR Green

Для 4 мастакоў на працягу 4 тыдняў.

🔸Прапануюць пражыванне, працоўную прастору, праезд і #грант 5000 NOK / удзельніка.

2️⃣ AiR Green Studio

Для 1 творцы напрацягу 2 месяцаў.

🔸Прапануюць пражыванне, працоўную прастору, праезд і #грант 10 000 NOK.

Ддл: 15 лістапада.
👉Падаць заяўку.

#дызайн #міждысцыплінарныя_праекты #арт
🔵 Neptune State Award for Water - #конкурс #арт-праектаў аб вадзе

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.

Конкурс прысвечаны творчаму даследаванню вады. Цікавяць праекты з розных галін, гэта могуць быць #відэа, #дызайн, #перформанс, #музыка, #літаратура, #архітэктура, #візуальныя_мастацтвы, #фатаграфія.

🔸Прызы ад 500 да 3000 EUR.

Ддл: 28 кастрычніка.
👉Падрабязней.

#мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты #грамадскія_праекты
🎭 INACT - #фестываль выканальніцкага #мастацтва ў #Францыя

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін, завязаныя з перфарматыўным мастацтвам.
▫️Калі: 7 - 11 траўня 2025.

Запрашаюць музыкаў, мастакоў, акцёраў, танцораў, паэтаў і г.д., якія прапануюць выканальніцкія праекты па тэме «Амальгама». Амальгама – гэта сплавы ртуці з іншымі металамі, і менавіта імі могуць запаўняць паражніны карыесу. Цікавіць супярэчлівасць матэрыялу. Працягласць твора не павінна перавышаць 20 хвілін. Таксама запрашаюць з семінарамі, інтэрвенцыямі, майстар-класамі і г.д.

Арганізатары прапануюць:
- ганарар
- праезд
- харчаванне
- пражыванне
- відэа- ці фотазапіс выступу.

Ддл: 30 лістапада.
👉Падаць заяўку.

#арт #перформанс #аўдыёвізуальныя_мастацтвы #выканальніцкія_мастацтвы #публічныя_прасторы
BBBank-Award im Projection Mapping – #конкурс мапінгавых #арт-праектаў у Калсруэ, #Германія

▫️Для каго: #творцы #відэа, #media_art, #мастакі і г.д.
▫️Калі: 2025.

Запрашаюць прапанаваць ідэі мэпінгавых праектаў для фасала палаца Карлсруэ у межах гарадского мерапрыемства SCHLOSSLICHTSPIELE. У гэтым годзе яно прысвечана 200-годдзю Тэхналагічнага інстытута Карлсруэ. Ён займаецца тэмамі энегретыкі, інфармацыі, клімату і навакольнага асяроддзя, прыкладной матэматыкай і г.д. Твор павінен доўжыцца каля 5 хвілін.

Пераможцы атрымаюць:
- #грант на рэалізацыю праекта 15 000 EUR
- куратарскую і тэхнічную падтрымку.

Ддл: 5 лістапада ў 13.00 (па Варшаве).
👉Падаць заяўку.

#мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты #публічныя_прасторы
🌿 Talents Contemporains - #конкурс творчых прац аб вадзе ў #Францыя

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.

Яшчэ адзін конкурс, звязаны з тэмай вады. La Fondation François Schneider падтрымлівае сучасных творцаў праз набыццё іх твораў і прэзентацыі ў Цэнтры сучаснага мастацтва Фонду. Гэта могуць быць #жывапіс, #малюнак, #скульптура, #фатаграфія, #відэа, #візуальныя_мастацтвы і г.д. Калі творцы прапаноўваюць інсталяцыі і скульптуры, для іх рэалізацыі магчымы вытворчы #грант (можна падаваць і існуючыя працы). Цікавіць творчыя #даследванні тэмы вады.

Праграма прапануе:
- вытворчы #грант да 50 000 EUR (для інсталяцый і скульптур)
- ганарар за творы, якія будуць уключаны ў калекцыю Фонда
- удзел у групавой выставе ў #арт-цэнтры Фонда
- двухмоўнае выданне з творамі пераможцаў
- відэапартрэт кожнага з пераможцаў.

Ддл: 1 снежня.
👉Падрабязней.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
📝 Technarte - #канферэнцыя па тэхналогіях і мастацтве ў Більбаа, #Іспанія

▫️Для каго:
#творцы і #даследчыкі, якія займаюцца тэхналогіямі ў мастацтве.
▫️Калі: 16 траўня 2025.

Technarte дазваляе творцам, даследчыкам і творцам з усяго свету сустрэцца, каб падзяліцца сваім бачаннем зліцця мастацтва і тэхналогій у сяброўскай атмасферы. Запрашаюць у якасці спікераў. Тэмы, якія цікавяць: нанамастацтва, біямастацтва, архітэктура, інтэрактыўная скульптура і архітэктура, мода і тэхналогіі, віртуальнае #мастацтва і г.д.

Арганізатары прапануюць:
- пакрыццё транспартных выдаткаў да 300 EUR
- пражыванне
- пропуск на канферэнцыю
- харчаванне і кава-брэйкі.

Ддл: 29 лістапада.
👉Падаць заяўку.

#media_art #mew_media_art #міждысцыплінарныя_праекты
«Творчая драма: як расказваць аб тэхнічных праектах праз гісторыю людзей» - анлайн- і афлайн-трэнінг у #Варшава, #Польшча

▫️Для каго: #культдзеячы, #творцы, #даследчыкі, #актывісты, #медыя і г.д.
▫️Калі: 30 кастрычніка ў 18:00-20:00.
▫️Дзе: Twarda 14/16 + анлайн

Чаму адны праекты маментальна заваёўваюць увагу аўдыторыі, а іншыя зачыняюцца? На практычнай сесіі распавядуць, як выкарыстоўваць эмоцыі, гісторыі і законы драмы для развіцця свайго праекта або брэнда.

Вы даведаецеся:
▪️Як расказаць пра складаныя тэхнічныя тэмы праз чалавечыя гісторыі?
▪️Чаму гісторыя з героямі, эмоцыямі і драмай будзе працаваць лепш, чым слайды з лічбамі?
▪️Як ператварыць свае дасягненні і правалы ў цікавую гісторыю, якая зачэпіць інвестараў і кліентаў?

👉Зарэгістравацца.

Трэнінг адбудзецца у рамках праекту Imagine Y і рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза.

#адукацыя #майстар_клас #міждысцыплінарныя_праекты
Șona AIR - творча-даследчая #рэзідэнцыя ў #Румынія

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін і #даследчыкі.
▫️Калі: 27 студзеня - 13 красавіка 2025 ці 15 верасня - 9 лістапада 2025.

Запрашаюць творцаў і даследчыкаў, якія цікавяцца візуальнай культурай, сучаснымі праблемамі, эксперыментамі і міждысцыплінарнасцю. Рэзідэнцыя адбудзецца ў Блакітным доме ў вёсцы Шона. Праграма накіравана на працэсуальныя пошукі і вытворчасць, а не рэзультат. Аднак рэзідэнтам прапануюць правесці індывідуальнае або сумеснае публічнае мерапрыемства на аснове іх практыкі. Чакаецца, што справаздачай стане дзённік рэзідэнцыі ў любой форме (пісьмовай, аўдыё, #відэа і г. д.). Удзельнікам дазваляецца запрашаць гасцей, якія могуць пераночыць у гасцявых пакоях.

Арганізатары прапануюць:
- стыпендыю 2500 EUR
- суткавыя 57 EUR / дзень
- пражыванне
- працоўную прастору.

🔥Ддл: 30 кастрычніка.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты