sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.29K subscribers
2.65K photos
12 videos
2 files
2.63K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
📚Тым, хто робіць дзіцячыя кнігі: NART - #рэзідэнцыя для літаратараў і ілюстратараў у #Нарва, #Эстонія

▫️Для каго: #аўтары і #ілюстратары кніг для дзяцей.
▫️Калі: снежань 2024.

У рамках супольнай праграмы, мастацкая рэзідэнцыя NART у Нарве і Эстонскі цэнтр дзіцячай літаратуры запрашаюць аўтараў дзіцячых кніг і ілюстратараў. Можна падаваць заяўку асобна альбо ў тандэме.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- праезд
- 1500 EUR.

Ддл: 12 ліпеня.
👉Падаць заяўку.

#літаратура #мастацтва #арт #ілюстрацыя
General Project Funding - #грант на праекты ў сферы культуры і #мастацтва ў #Германія

▫️Для каго: #НДА, зарэгістраваныя ў Германіі ці за мяжой.

Можна атрымаць гранты на праекты ў сферы культуры і мастацтва. Гэта можы быць #візуальныя_мастацтва, #выканальніцкія_мастацтвы, #літаратура, #музыка, #кіно, #фатаграфія, #архітэктура, мастацкія і культурна-гістарычныя выставы з сучаснай тэматыкай, новыя #медыя, #міждысцыплінарныя_праекты і г.д. Галоўнае, каб праект быў бачным у Германіі.

🔸Грант складае каля 50 000 EUR (20% павінна быць са-фінансаванне).

Ддл: 31 ліпеня.
👉Падрабязней.

#конкурс_грантаў #арт #media_art
📝 Prague UNESCO City of Literature - #рэзідэнцыя для пісьменнікаў і перакладчыкаў у #Прага, #Чэхія

▫️Для каго: #аўтары, #літаратары і #перакладчыкі.
▫️Калі: 2 месяцы у 2025.

Запрашаюць папрацаваць у гістарычным цэнтры Прагі. У кандыдатаў павінен быць як мінімум 1 апублікаваны літаратурны твор (не прыватнае выданне) ці пастаноўка (калі аўтар займаецца драматургіяй). У перакладчыкаў павінен быць як мінімум 1 пераклад твора чэшскага аўтара.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- праезд
- стыпендыю 600 EUR / месяц

Ддл: 20 жніўня.
👉Падаць заяўку.

#літаратура #кнігавыданне #самвыдат
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📚 Літаратурная #прэмія імя Ежы Гедройця ад Беларускага ПЭНа і Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў

▫️Для каго: #літаратары, #аўтары, #пісьменнікі.

Працягваюць прымаюць заяўкі на прэмію імя Ежы Гедройця. Прэмія прысуджаецца за найлепшую арыгінальную кнігу, напісаную на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы і выдадзеную ў 2023 годзе. Намінаваць кнігі для ўдзелу могуць аўтары, выдавецтвы, творчыя аб’яднанні, культурніцкія інстытуцыі, літаратурныя СМІ, аргкамітэт прэміі і сябры журы.

🔸Сёлета ў прэміі можна ўзяць удзел ананімна: дзеля бяспекі назва кнігі, імя аўтаркі ці аўтара, сябры ці сябра журы могуць быць зашыфраваныя. Нам важна, каб у прэміі маглі ўдзельнічаць усе кнігі, незалежна ад таго, па які бок мяжы знаходзяцца іх аўтаркі і аўтары.

Ддл: 4 ліпеня.
👉Падрабязней.

#літаратура #кнігавыданне #самвыдат
⚪️📝Літаратурная #рэзідэнцыя Фонду Яна Міхальскі каля гор Юра, #Швейцарыя

▫️Для каго: #літаратары, #аўтары і #перакладчыкі.
▫️Калі: 2 тыдні - 3 месяцы ў 2025.

Арганізатары аддаюць перавагу пісьменнікам і перакладчыкам, але іншыя #творцы, якія займаюцца словам, таксама могуць падаваць заяўкі. Запрашаюць як дасведчаных, так і маладых аўтараў. Рэзідэнцыя знаходзіцца ў 30 хвілінах ад Лазаны, а ўдзельнікам прапануецца жыць у сучасных архітэктурных дамах-падвесах.

Фонд прапануе:
- праезд
- 400 EUR / тыдзень
- сняданкі і абеды
- ровары
- доступ да бібліятэкі.

Ддл: 26 жніўня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #літаратура
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💛 ✏️💛 Оўпэнкол ад Літрадыё - #медыя пра беларускую літаратуру і яе аўтараў/

▫️Для каго: #літаратары, #аўтары і інш.

Запрашаюць апублікаваць свежыя эсэ, апавяданні, фрагменты будучых кніг, мемуары і іншыя тэкставыя формы.

Заяўкі прымаюцца на пастаяннай аснове.

👉Дасылайце творы на hello@litradio.link.

#літаратура #самвыдат #кнігавыданне
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥 З 1 жніўня запускаецца новы конкурс Culture Moves Europe - праграмы мабільнасці для творцаў і культдзеячаў, легалізаваных у ЕС

А на ўжо гэтым тыдні вы можаце задаць пытанні па трэвэл-грантах CME на інфасесіі праграмы!

▫️Для каго: #творцы і # культдзеячы.
▫️Калі: 26 ліпеня ў 11:00 CET.

Culture Moves Europe – гранты мабільнасці для прадстаўнікоў культуры, якія працуюць у наступных сектарах: #музыка, #літаратура, #архітэктура, культурная #спадчына, #дызайн (у тым ліку адзення), выяўленчае #мастацтва і #выканальніцкія_мастацтвы. Гранты даступныя для тых, хто базуецца ў Еўропе, і могуць пакрыць праезд, пражыванне, выдаткі на прыём гасцей і працоўныя паездкі.

🔸Culture Moves Europe запрашае на інфасесію, падчас якой можна будзе задаць пытанні пра праграму трэвел-грантаў.
👉Зарэгістравацца.

#арт #міждысцыплінарныя_праекты #грант #мабільнасць #інфасесія
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💥Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы абвясціла набор на стыпендыяльную праграму “Gaude Polonia” на 2025 год

Для каго:
#культдзеячы і #творцы з Беларусі, Украіны і іншых краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і постсавецкіх дзяржаў
• да 40 гадоў (у выключных выпадках да 45)
• з вышэйшай адукацыяй.

🌐 Неабходна мець стыпендыяльны праект і заўважны досвед працы ў адной ці некалькіх з наступных сфер дзейнасці:
#кіно (+ гісторыя кіно і кінакрытыка),
• выяўленчае #мастацтва (+ #фатаграфія і мастацкая #крытыка),
• культурная #спадчыны (+ захаванне твораў мастацтва і #музейная_справа),
#літаратура (+ пераклады),
#музыка (+ гісторыя і музычная крытыка),
#тэатр (+ тэатральная крытыка) і танцы.

⌛️Ддл: 15 кастрычніка.
👉Даведацца больш.

#культменеджмент #Польшча
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎉 «Словы» - новы мабільны і вэб-дадатак для вывучэння беларускай мовы

Запрашаюць патэставаць праект «Словы» – мабільны і вэб-дадатак для вывучэння беларускай мовы, створаны на базе слоўніка і з дапамогай штучнага інтэлекту. У відэа можна ўбачыць, як працуе дадатак.

🔹Заўвагі можна пісаць у прыватныя паведамленні.

🔸UPD/выпраўляемся пра вакансію: Праект «Словы» таксама шукае дызайнера, на старце валанцёра.

📞Кантакт для зваротнай сувязі па пажаданнях да паляпшэння альбо па супрацы - @svecsv.

🔹Пратэставаць.

#грамадскія_праекты #адукацыя #літаратура
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM