sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.29K subscribers
2.65K photos
12 videos
2 files
2.63K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
👋Набор у моладзевую «Школу творчай салідарнасці», #Германія, #Украіна

The School of creative solidarity (SCS) — гэта праграма дыялогу і #мастацтва, cкіраваная на салідарнасць і #мабільнасць. Праходзіць адначасова ў Франкфурце-на-Одэры/Слубіцэ і Івана-Франкоўску з 25 ліпеня па 14 жніўня 2022.

Для каго:
-
#актывісты і #творцы з Украіны, Беларусі і Германіі;
- узрост: 18 да 28 год.

У праграме:
- анлайн-/афлайн-сустрэчы;
- лічбавае ўзаемадзеянне паміж дзвюма групамі;
- асабістыя сустрэчы з настаўнікамі ў дзвюх краінах.

Ддл: 1 ліпеня.

Форма заяўкі
Больш падрабязна
📣Гранты на #мабільнасць для беларускіх даследчыкаў/-ц

Eastern Europe Studies Centre (EESC) у супрацоўніцтве з Беларускай асацыяцыяй даследчых цэнтраў (BARC) запрашае даследчыкаў, вучоных і экспертаў з Беларусі падаваць заяўкі на атрыманне стыпендыі для паездкі на канферэнцыю па вашым выбары.

#стыпендыя будзе прадастаўлена для ўдзелу ў міжнародных канферэнцыях або іншых мерапрыемствах, прысвечаных:
- пытанням развіцця еўрапейскай бяспекі, дэмакратыі,
- удзелу грамадзянскай супольнасці,
- правам чалавека / правам меншасцяў,
- палітыцы Усходняй Еўропы,
- вайне ва Украіне,
- палітычнай ідэнтычнасці і памяці,
- палітычных рэформ і палітычнай актыўнасці,
- дэзінфармацыі і г.д.

Любая грамадска-палітычная тэма, у якой беларускі погляд можа быць каштоўным, можа фінансавацца гэтым грантам. Гэта можа быць навуковая канферэнцыя, якая дае больш шырокія магчымасці для прэзентацыі беларускіх даследчыкаў, або міжнародная сустрэча экспертаў, якая дазваляе наладзіць кантакты паміж беларускімі і еўрапейскімі даследчыкамі.

📌Пры гэтым #грант могуць атрымаць толькі тыя, хто выступіць з афіцыйнай прэзентацыяй, а не проста назіральнікі.

Грант пакрывае выдаткі на:
- паездку на мерапрыемства і назад (пункт прызначэння павінен знаходзіцца ў Еўропе);
- пражыванне падчас мерапрыемства (2 ночы);
- выплачваецца сімвалічны ганарар.

Што падрыхтаваць:
- CV;
- матывацыйны ліст;
- спасылка на мерапрыемства.

Мерапрыемствы мусяць адбыцца да 1 кастрычніка 2022 года.

Ддл: заяўкі будуць разглядацца на сталай аснове.
👉Заяўкі дасылаць на адрас beatrice.narbutaite@eesc.lt з тэмай "Заяўка на стыпендыю".
📢План на вечар пятніцы: інфасесія праграмы мабільнасці MOST+

▫️Калі: 20 студзеня, пятніца, 19:00-20:30 па Мінску.
▫️Дзе: анлайн, Zoom.

MOST+ ― гэта праграма стажыровак, якая садзейнічае прафесійнаму абмену паміж спецыялістамі з Беларусі і іх калегамі з краін ЕС.

Да ўдзелу запрашаюцца спецыялісты/-кі з такіх сфер як: грамадства, #культура, бізнес, адукацыя, ахова здароўя і ўстойлівае развіццё.

На інфармацыйнай сустрэчы вы даведаецеся:
• хто можа прыняць удзел у праграме стажыровак;
• якія віды мабільнасці пакрывае грант;
• як выдаткі пакрывае MOST+;
• як падаць заяўку на ўдзел у праграме;
а таксама атрымаць адказы на вашыя пытанні!

Працоўная мова: RU.

🔗👉Для ўдзелу ў сустрэчы неабходна зарэгістравацца.

Праект MOST+ фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ–Інстытутам.

#стажыроўка #мабільнасць
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️📣Кульмінацыя тыдня: EU4Culture абвяшчае #конкурс_грантаў на падтрымку мабільнасці творцаў і дзеячаў культуры

Гранты на #мабільнасць EU4Culture пакрываюць выдаткі на стажыроўкі, навучальныя візіты, канферэнцыі і іншыя актыўнасці, што спрыяюць абмену ведамі і міжкультурнаму дыялогу.

▫️Для каго: #творцы / #культдзеячы 18+ з усіх культурніцкіх сектараў у рэгіёне Усходняга Партнерства.

Падтрымліваюцца 4 тыпы мабільнасці:

▪️ Кароткая мабільнасць (5-10 дзён) – да €1500
▪️Сярэдняя мабільнасць (да 5 тыдняў) – да €3500
▪️ Доўгая мабільнасць (да 12 тыдняў) – да €5000
▪️ Віртуальная мабільнасць (анлайн-удзел) – да €1000.

Праекты мабільнасці могуць быць рэалізаваны ў перыяд з 1 чэрвеня 2023 па 31 траўня 2024.

Праект EU4Culture рэалізуецца Гётэ-Інстытутам, Чэшскімі цэнтрамі, Дацкім культурным інстытутам, Французскім інстытутам у Грузіі.

Ддл: 27 сакавіка, 15:00 CET.
👉Больш інфармацыі.

✌️Зарэгістравацца на інфасесію 22 лютага 17:00 СЕТ / 19:00 Мінск
Rewilding Cultures - оўпэнкол на #мабільнасць

Rewilding Cultures - гэта праект супрацоўніцтва ў рамках праграмы Creative Europe, які мае на мэце пачаць размову аб культурным абмене. RC прапануе гранты на мабільнасць па-за цяперашнімі формамі падтрымкі, а таксама падтрымку для працы і эксперыментаў, якія спрыяюць пераасэнсаванню мабільнасці і культурнага абмену ў новыя фарматы дзейнасці.

▫️Для каго: #мастакі, #даследчыкі і тэхнолагі на ўсіх этапах іх кар'еры.

▫️Магчымасці праграмы: штогод па 8 грантаў бліжэйшыя тры гады, кожны грант - да 1400 EUR брута.

🗯„Мы хочам прапанаваць падтрымку тым, хто імкнецца да больш устойлівых выбараў і практык, мае патрэбы і жаданні, якія выходзяць за рамкі сучасных формаў фінансавання, але таксама тым, хто хоча эксперыментаваць, тэставаць і задаваць пытанні не толькі з мабільнасцю, але і праз працу. Мы таксама прапануем падтрымку для бягучых мерапрыемстваў.

Вы хочаце сесці на цягнік замест самалёта ці лепш прайсці пешшу? Вы хочаце ўзяць з сабой сям'ю ці вам трэба прафінансаваць догляд, пакуль вас няма? Ці існуюць цяжкасці сацыяльнага або міжасобаснага характару, звязаныя, напрыклад, з рознымі здольнасцямі, расавай прыналежнасцю або сямейнымі сітуацыямі? Вы хочаце праверыць ідэю, правесці эксперымент або напісаць што-небудзь? Як наконт адпраўкі вашай работы на наступную выставу, ці ёсць што-небудзь, што вы можаце зрабіць, чаму можна павучыцца іншым? Такія пытанні цікавыя ў рамках гэтага конкурсу.”

Некаторыя ўмовы:
- Мерапрыемства, з якім вы падаецеся, павінна адбыцца ў 2023.
- Рэзідэнцтва альбо пункт прызначэння мабільнасці - у краіне Крэатыўнай Еўропы (гл. спіс тут), якая адрозніваецца ад краіны пражывання.
- Па выніках трэба будзе напісаць пост ў блогу аб сваёй дзейнасці.

Ддл: 19 траўня 22:59 CEST.
👉🔗Даведацца больш.
📍Save the date!
💥Сябры, у наступную сераду мы зладзім інфармацыйную анлайн-сесію праграмы мабільнасці MOST+ для прадстаўніц і прадстаўнікоў сектара «культура»

▫️Калі: 23 жніўня11:00 па Мінску і Вільні (10:00 Варшава / 12:00 Тбілісі) 
▫️Дзе: Zoom (спасылка пасля рэгістрацыі)

Нагадаем, што праект MOST+ - гэта праграма стажыровак, якая спрыяе прафесійнаму абмену паміж беларусамі і іх калегамі з краін ЕС.

▫️Запрашаюцца да ўдзелу адмыслоўцы ў сферы візуальнага ці перфарматыўнага #мастацтва, а таксама #музыкі, #літаратары, #кінематаграфісты, #архітэктары, спецыялісты традыцыйных рамёстваў і ўсе, хто звязаныя з індустрыямі творчасці.

👍Нядаўна прадоўжыўся тэрмін мабільнасці - зараз ад 3 да 90 дзён.
📌Падаць заяўкі можна на пастаяннай аснове да 3 чэрвеня 2024.

На анлайн сесіі мы патлумачым, як паспяхова скласці заяўку на атрыманне гранта, які пакрывае прафесійную стажыроўку або ўдзел у канферэнцыі, воркшопе ці ў форуме на тэрыторыі Еўрасаюза, а таксама распавядзем пра “падводныя камяні”, якія могуць з’явіцца падчас афармлення заяўкі ў гэтым сектары.

🔗👉Зарэгістравацца.

ℹ️MOST+ фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ–Інстытутам.

#MOSTplus #EU4Belarus #ЕСдляБеларусі #EuforBelarus #мабільнасць
💜І не можам не нагадаць і пра нашу анлай-сустрэчу!

🔥УЖО ЗАЎТРА чакаем вас на “інфа-сняданак” - ранішнюю інфасесію - ад праграмы МОСТ+, якая можа аказаць вам падтрымку ў прафесійна-арыентаванай мабільнасці: стажыроўкі, паездкі на платныя трэнінгі ці арт-рэзідэнцыі, удзел у фестывалях і многае іншае.

▫️Калі: 23 жніўня11:00 па Мінску і Вільні (10:00 Варшава / 12:00 Тбілісі) 
▫️Дзе: Zoom (спасылка пасля рэгістрацыі).

▫️Запрашаюцца да ўдзелу адмыслоўцы ў сферы візуальнага ці перфарматыўнага #мастацтва, а таксама #музыкі, #літаратары, #кінематаграфісты, #архітэктары, спецыялісткі і спецыялісты традыцыйных рамёстваў і ўсе, хто звязаныя з індустрыямі творчасці.

🔗👉Зарэгістравацца да ўдзелу можна сёння да канца дня.

ℹ️MOST+ фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ–Інстытутам.

#MOSTplus #EU4Belarus #ЕСдляБеларусі #EuforBelarus #мабільнасць
🙌Некаторыя пытанні з інфасесіі MOST+:

Я толькі што скончыў універсітэт. Прафесійнага досведу ў мяне няма, але стажыроўка патрэбна, бо без досведу мяне ніхто не бярэ. Ці ёсць у мяне для гэтага магчымасць?
Так, калі вы ўжо маеце першы дыплом.

Ці можна быць без працы па спецыяльнасці (па тэме заяўкі) на момант падачы?
Так.

Калі паступіў на навучаньне і атрымаў стыпендыю SALT, ці можна падацца на MOST+ для іншых культурна-асьветніцкіх мерапрыемстваў?
Можаце, калі гэта іншы праект.

Ці магу я падаць заяўку на MOST+, калі ў гэтым годзе атрымала грант на мабільнась па праграмме EU4Culture?
Так, паколькі гэта розныя праграмы. Больш за тое, за бягучы цыкл праграмы MOST+ вы можаце атрымаць два гранты на мабільнасць.

Калі я ўдзельнічаю ў групавой заяўцы ад адной ініцыятывы, то ці магу быць залучаным у заяўку іншай ініцыятывы?
Так.

Ці магу падавацца адначасова як фізічная асоба і ў складзе групы (на розныя візіты)?
Так.

Калі я яшчэ не атрымала пацверджання ад арганізатараў мерапрыемства з конкурсным адборам, ці магу я падаць заяўку?
Так, у гэтым і падобных выпадках лепш усё ж падайце заяўку за 2 месяцы. У выпадку адмовы арганізатарамі падтрымка скасуецца.

Калі піша заяўку чалавек/пара з дзіцёнкам. Ці можна разлічваць на праезд на дзіця, ці гэта аплачваецца бацькамі?
Так, можна. Пазначце гэта ў пункце “Асаблівыя патрэбы”.

Якім чанам адбываецца перавод сродкаў на паездку? Ці трэба ўлічваць падаткі пры гэтым, калі выплата адбываецца на асабістую картку?
Так, пералікам на вашу карту. Праверце заканадаўства краіны вашага банка, аднак звычайна гранты не абкладаюцца падаткамі. Вы будзеце мець “на руках” Grant Agreement і іншыя патрэбныя дакументы.

Ці можна ўключыць у бюжэт выдаткі на перакладчыка на ўсю ці частуу паездкі?
Не, паколькі праграма прадугледжвае вашую здольнасць камунікаваць самастойна падчас паездкі. Выключэннем можа стаць аплата перакладу вашага выступу на канферэнцыі да 2-3 гадзін.

Ці можна праграма пакрыць выдаткі на асабістым транспарце, калі праезд каманды немагчымы на грамадскім?
Не, праграма не пакрывае выдаткі на паліва. Аднак можна звярнуцца да менеджараў, як можна аформіць транспарт у вашым канкрэтным выпадку.

Ці можна ўбачыць склад экспертаў, якія адбіраюць праекты?
Не, ён закрыты. Пры гэтым менеджары праграмы зрабілі ўсё, каб падабраць незалежных спецыялістаў з веданнем беларускага культурніцкага поля і розных аспектаў культурніцкай дзейнасці.


🔗👉Больш адказаў на вашыя пытанні - па гэтых спасылках:

📺 Поўнае відэа інфасесіі на Youtube (асцярожна, працоўныя мовы: EN, RU, BY. Аднак! ужо даступныя субтытры на EN i BY.)
📑 Прэзентацыя пра змест праграмы MOST+.
📑 Прэзентацыя пра тое, як запоўніць форму заяўкі.
Сайт праграмы (з вельмі падрабязнай інструкцыяй!): mostplus.eu.

ℹ️MOST+ фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ–Інстытутам.

#MOSTplus #EU4Belarus #ЕСдляБеларусі #EuforBelarus #мабільнасць
Памятаеце, мы ладзілі паблік-ток з Ганнай Палей пра рэзідэнцыі і магчымасці ў #Славакія? На maramora.co акурат выйшаў адмысловы і вельмі падрабязны гайд ад Ганны з “наводкамі” на буйныя мастацкія і культурніцкія цэнтры ў гэтай краіне!

Апісаныя ўстановы прапануюць шырокі спектар магчымасцяў для супрацоўніцтва і артыстычнай дзейнасці, а таксама забеспячваюць пляцоўку для абмеркавання грамадсказначных пытанняў.

🙌Мы прыводзім хуткі агляд падборкі, а за падказкамі аб супрацы, прыкладамі папярэдніх буйных праектаў пляцовак і за кантактамі - спяшайцеся ў сам матэрыял!


🌟Malý Berlín, Trnava, незалежны культурны цэнтр, актыўна спрыяе міжнароднаму супрацоўніцтву. Падтрымлівае ўкраінскіх эмігрантаў, асабліва мастакоў, адкрыты для кантактаў з беларус(к)амі. 
Сферы: #сцэнічныя_мастацтвы, выяўленчае #мастацтва, музыка, сучасны #танец, тэатр.
Прапануе конкурсы і рэзідэнцыі. Мы паўтаралі іх оўпэнкол для архітэктараў, убраністаў, даследчыкаў.

🌟Stanica, Nova Synagogue, Žilina, - незалежная культурная прастора і лабараторыя вакол старой чыгуначнай станцыі.
Сферы: #перфарматыўныя_мастацтвы, музыка, фільмы, выяўленчае мастацтва, адукацыйныя праграмы. 
Прапануе ўдзел у арт-рэзідэнцыях, канцэртах, тэатральных пастаноўках.

🌟Nova Cvernovka, Bratislava, - творчы цэнтр з разнастайнай культурнай і адукацыйнаю праграмамі.
Сферы: #музыка, выяўленчае мастацтва, #літаратура, #кіно, #тэатр, #мультыдысцыплінарныя_праекты.
Прапануе конкурсы, рэзідэнцыі. Прымаюцца заяўкі на персанальныя выставы ў 2024 годзе.

🌟Julius Koller Society, Bratislava, - факусуецца на прасоўванні творчасці Юліуса Коллера і культурным дыялогу на мясцовым і міжнародным узроўні
Сфера: выяўленчае мастацтва.
Ім можна прапанаваць ідэі ў рамках сучаснага мастацтва, якія адпавядаюць іх місіі.

🌟Telocvicna, Bratislava, - танцавальны рэзідэнцыйны цэнтр. Падтрымлівае прафесійных танцораў, ладзіць міжнародныя праекты, даследаванні і адукацыйныя праграмы.
Сфера: танец.
Ладзяць наборы танцораў з Цэнтральнай, Усходняй Еўропы і Балкан.

🌟Tranzit, Bratislava, - эмансіпацыйныя практыкі ў мастацтве, салідарнасць, вызаванне канонам.
Сферы: сучасныя мастацкія практыкі, тэорыя мастацтва і сацыяльныя дыскурсы.
Супрацоўнічаць можна праз удзел у выставах, дыскусіях, майстар-класах.

🌟Šopa Gallery, Košice, - фокус на маладыя і сярэдняга пакалення мастакоў.
Сфера: сучаснае візуальнае мастацтва.
Ладзяць наборы і конкурсы для сольных выканаўцаў і куратараў, выставы, грамадскія мерапрыемствы.

🌟Východoslovenská Galéria, Košice, прасоўвае сучаснага мастацтва з акцэнтам на інклюзіўнасць і грамадскія праблемы.
Сферы: сучаснае візуальнае мастацтва, #міждысцыплінарныя_праекты.
Ім можна прапанаваць супольныя выставачныя і адукацыйныя праекты.

🌟Záhrada, Banská Bystrica, - пляцоўка для мастацтва, грамадзянскай актыўнасці, тэатральных і праваабарончых ініцыятываў.
Сферы: тэатр, танец, #перформанс, праваабарончыя мерапрыемствы, грамадзянская актыўнасць. 
Супрацоўнічаць можна праз прапановы супольных праектаў, удзел у рэзідэнцыях і інш.

***

💸Нагадаем, за гэты і кожны матэрыял на maramora.co можна падзякаваць данатам.
📺Глядзець паблік-ток на Youtube.

#мабільнасць #нетворкінг
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️📣 🎉EU4Culture абвяшчае #конкурс_грантаў на падтрымку мабільнасці творцаў і дзеячаў культуры

▫️Для каго: #творцы / #культдзеячы 18+ з усіх культурніцкіх сектараў у рэгіёне Усходняга Партнерства.
▫️Калі: у перыяд 1 красавіка - 30 верасня 2024.

Гранты на #мабільнасць EU4Culture пакрываюць выдаткі на стажыроўкі, навучальныя візіты, канферэнцыі і іншыя актыўнасці, што спрыяюць абмену ведамі і міжкультурнаму дыялогу.

Падтрымліваюцца 4 тыпы мабільнасці:

▪️ Кароткая мабільнасць (5-10 дзён) – да €1500
▪️Сярэдняя мабільнасць (да 5 тыдняў) – да €3500
▪️ Доўгая мабільнасць (да 12 тыдняў) – да €5000
▪️ Віртуальная мабільнасць (анлайн-удзел) – да €1000.

🔹Праекты могуць быць рэалізаваныя ў дзяржавах-членах ЕС, краінах-партнёрах ЕС і іншых еўрапейскіх краінах.

Ддл: 16 лютага.
🔗👉Падрабязней.

***

📌UPD!
▫️20 снежня а 19:00 па Менску адбудзецца анлайн-#інфасесія, на якой вы зможаце ўдакладніць усе практычныя дэталі па гэтым коле заявак на мабільнасць у межах UE4Culture.
🔗👉Зарэгістравацца для ўдзелу.

***

*Праект EU4Culture рэалізуецца Гётэ-Інстытутам, Чэшскімі цэнтрамі, Дацкім культурным інстытутам, Французскім інстытутам у Грузіі.

#адукацыя #рэзідэнцыя #грамадскія_праекты
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
⚡️📣 🎉EU4Culture абвяшчае #конкурс_грантаў на падтрымку мабільнасці творцаў і дзеячаў культуры ▫️Для каго: #творцы / #культдзеячы 18+ з усіх культурніцкіх сектараў у рэгіёне Усходняга Партнерства. ▫️Калі: у перыяд 1 красавіка - 30 верасня 2024. Гранты на…
💫Важная нагадка! Ужо ў гэтую сераду адбудзецца анлайн-#інфасесія праграмы EU4Culture па свежым конкурсе грантаў на #мабільнасць.

🤞Дадзеная праграма мабільнасці:
▫️Адкрытая для: #творцы / #культдзеячы 18+ з усіх культурніцкіх сектараў у рэгіёне Усходняга Партнерства.
▫️Можа падтрымаць паездкі ад 5 дзён да 12 тыдняў (+анлайн-мабільнасць!) у перыяд 1 красавіка - 30 верасня 2024.

📌На сустрэчы нацыянальны каардынатар праграмы па Беларусі Багдан Хмяльніцкі раскажа ўсе арганізацыйна-тэхнічныя дэталі конкурса, чым ён адрозніваецца ад папярэдніх і што ўзмацняе вашы шанцы атрымаць грант.
📌Неад’емная частка сустрэчы — сесія пытанняў і адказаў, дзе вы зможаце ўдакладніць, на якога кшталту праекты і мэты паездак фактычна можна падаць заяўкі.
📌Таксама запланаваны ўдзел запрошанай спікеркі — удзельніцы мабільнасці папярэдняга конкурса, якая падзеліцца сваёй гісторыяй поспеху атрымання гранта і рэалізацыі праекта мабільнасці.

▫️Калі: 20 снежня ў 19:00 па Менску.
▫️Дзе: ZOOM.

👉🔗Зарэгістравацца.
👉🔗Падрабязней пра праграму.

#конкурс_грантаў
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💥У Вільнюсе пройдзе афлайн-#інфасесія праекта EU4Culture, з удзелам MOST+ i ArtPower Belarus

▫️Калі: 24 студзеня 18:00 ЕET
▫️Дзе: Гасцёўня Беларускай Рады культуры (Šv. Ignoto g. 5) #Вільнюс, #Літва

▫️Для каго: #творцы, #культдзеячы, #культменеджары, #актывісты і інш.

📌EU4Culture, MOST+ i ArtPower Belarus - тры фінансаваныя Еўрапейскім Саюзам праекты, якія скіраваныя на падтрымку грамадска-культурніцкай супольнасці Беларусі.

🎯Праект EU4Culture прысвечаны падтрымцы культурніцкага і крэатыўнага сектараў у якасці рухавіка росту і сацыяльнага развіцця ва ўсім рэгіёне Усходняга партнёрства. Каманда праекта прадставіць актыўнасці праекта і бягучы конкурс на падтрымку:
⁃ Мабільнасці творцаў і дзеячаў культуры Беларусі

🎯Таксама вы зможаце даведацца ўсе падрабязнасці пра:
⁃ Партнёрскі праект MOST+
⁃ Партнёрскі праект ArtPower Belarus

👉Далучыцца да ўдзелу можна ў афлайн-фармаце, папярэдне прайшоўшы рэгістрацыю.

#мабільнасць #культменеджмент
⚡️Фінальны анонс тыдня - наш адмысловы! ⚡️

📣Сябры, @sekktor рады запрасіць усіх, хто шукае магчымасці аплаты выдаткаў на паездкі дзеля сваёй культурніцкай і творчай дзейнасці, на анлайн-інфасесію пра #конкурс_грантаў на мабільнасць ад праекта EU4Culture.

▫️Калі: 1 лютага 2024, чацвер, 10:00 СЕТ / 12:00 Мінск.
▫️Дзе: ZOOM.
▫️Працягласць: да 1,5 гадзін.

Нагадаем, што гранты на #мабільнасць EU4Culture пакрываюць выдаткі на стажыроўкі, навучальныя візіты, канферэнцыі і іншыя актыўнасці, што спрыяюць абмену ведамі і міжкультурнаму дыялогу.

▫️Для каго: 18+ #культдзеячы, #культменеджары, #творцы ўсіх культурніцкіх галін дзейнасці.
▫️☝️Геаграфія паездак: дзяржавы-члены ЕС, краіны-партнёры ЕС і іншыя еўрапейскія краіны.
▫️☝️Перыяд: 1 красавіка - 30 верасня 2024.

🔥Увага: дэдлайн падачы заявак ужо зусім хутка - 16 лютага!

💬На інфасессіі нацыянальны каардынатар праекта па Беларусі Багдан Хмяльніцкі распавядзе ўсе дэталі пра тое:
⁃ Якія мэты паездак пасуюць
⁃ Якая менавіта падтрымка аказваецца ў межах конкурсу на мабільнасць
⁃ Якой працягласці і тыпаў могуць быць паездкі (+ што такое віртуальная мабільнасць)
⁃ Якія ўмовы і крытэры варта ўлічыць пры складанні заяўкі.
🤍А таксама адкажа на вашыя наўпроставыя пытанні!

👉Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца.
🔗Больш пра конкурс грантаў.

ℹ️Таўталогія на афішы - для прыцягнення ўвагі.

#грант #культменеджмент #конкурс_грантаў
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Нагадаем, што зараз дзейнічаюць тры конкурсы на прапановы па мабільнасці:
У межах праграмы ArtPower - да 30 чэрвеня 2024.
MOST+, які прымае заяўкі да 3 чэрвеня 2024.
У межах EU4Culture з дэдлайнам 🔥16 лютага.

🤞Напярэдадні заўтрашняй анлайн-інфасесіі па оўпэнколе ад EU4Culture з нацыянальным каардынатарам праекта па Беларусі Багданам Хмяльніцкім, у якасці натхнення даем некалькі прыкладаў так званых праектаў мабільнасці. Гартайце ў картках!

Адзначым, што конкурс ад EU4Culture адметны адносна шырокай геаграфіяй для індывідуальных паездак, а таксама магчымасцю падацца з “віртуальнай мабільнасцю”.

У праграме інфасесіі:
⁃ Мэты і асаблівасці праекта EU4Culture
⁃ Некалькі гісторый падтрыманых праектаў!
⁃ Краіны для мабільнасці: ад найбольш папулярных да самых складаных на практыцы
⁃ Як скласці бюджэт паездкі
- Як знайсці міжнароднага партнёра і іншыя парады па распрацоўцы свайго праекта мабільнасці.

▫️Калі: 1 лютага ў 10:00 СЕТ / 12:00 Мінск (працягласць - 60-80 хв.).
▫️Дзе: ZOOM.

🔗👉Рэгістрацыя закрыецца за гадзіну да мерапрыемства. Спасылка на ZOOM даляціць на ваш мэйл. Чакаем усіх зацікаўленых!

#мабільнасць #мастацтва #творцы #культменеджары #даследчыкі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💥🏰Арганізацыя гарадоў сусветнай спадчыны (OWHC) арганізуе 4-ю праграму мабільнасці па гарадах Еўропы і Паўночнай Амерыкі, вядомых сваёй сусветназначнай гісторыка-культурнай спадчынай.

▫️Для каго: маладыя #культдзечы#культ_менеджары, #куратары, #даследчыкі, #творцы 18-28 гадоў.

Прадастаўляецца трэвэл-#грант да 1000 EUR.

Праект мае намер падзяліцца сусветнай спадчынай з розных пунктаў гледжання. Кожны падарожнік/каманда мусіць наведаць 3+ розныя гарады, унесеныя ў спіс Сусветнай спадчыны, як мінімум у дзвюх розных краінах, прычым як мінімум 2 пункты прызначэння з'яўляюцца аднымі з гарадоў-членаў Рэгіянальнага сакратарыята Паўночна-Заходняй Еўропы і Паўночнай Амерыкі.

Паводле ўмоваў, падарожнікі і падарожніцы будуць абменьвацца сваім досведам у гэтым блогу і весці свой падарожны дзённік у Instagram або Facebook + творчы вынік у фота/відэа.

Ддл: 23 чэрвеня.
🔗👉Падаць заяўку.

#спадчына #мабільнасць
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥 З 1 жніўня запускаецца новы конкурс Culture Moves Europe - праграмы мабільнасці для творцаў і культдзеячаў, легалізаваных у ЕС

А на ўжо гэтым тыдні вы можаце задаць пытанні па трэвэл-грантах CME на інфасесіі праграмы!

▫️Для каго: #творцы і # культдзеячы.
▫️Калі: 26 ліпеня ў 11:00 CET.

Culture Moves Europe – гранты мабільнасці для прадстаўнікоў культуры, якія працуюць у наступных сектарах: #музыка, #літаратура, #архітэктура, культурная #спадчына, #дызайн (у тым ліку адзення), выяўленчае #мастацтва і #выканальніцкія_мастацтвы. Гранты даступныя для тых, хто базуецца ў Еўропе, і могуць пакрыць праезд, пражыванне, выдаткі на прыём гасцей і працоўныя паездкі.

🔸Culture Moves Europe запрашае на інфасесію, падчас якой можна будзе задаць пытанні пра праграму трэвел-грантаў.
👉Зарэгістравацца.

#арт #міждысцыплінарныя_праекты #грант #мабільнасць #інфасесія
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
🔥 З 1 жніўня запускаецца новы конкурс Culture Moves Europe - праграмы мабільнасці для творцаў і культдзеячаў, легалізаваных у ЕС А на ўжо гэтым тыдні вы можаце задаць пытанні па трэвэл-грантах CME на інфасесіі праграмы! ▫️Для каго: #творцы і # культдзеячы.…
🖊 Расказваем асноўныя ўмовы трэцяга кола ад праграмы мабільнасці Culture Moves Europe

▫️Для каго: #творцы і #культдзеячы з легалізацыяй у краіне дзеяння праграмы Creative Europe.

▫️Тыпы праектаў мабільнасці:
1. Індывідуальная альбо групавая мабільнасць да 5 чалавек.
2. Віртуальная і гібрыдная мабільнасць для аплікантаў/_к з абмежаванымі магчымасцямі.

Праграма пасуе для рэалізацыі праекта з выбраным вамі партнёрам у любой краіне дзеяння Creative Europe, у якой вы не пражываеце. Партнёрам могуць быць, напрыклад, калега-творца, арганізацыя або пляцоўка ў краіне прызначэння. Спатрэбіцца прадаставіць доказы супрацоўніцтва ў працэсе падачы заяўкі.

⚡️Магчымыя мэты паездак:
Даследаваць: праводзіць творчыя і мастацкія даследаванні, працаваць у пэзных умовах над новай тэмай або канцэпцыяй
Ствараць: удзельнічаць у творчым працэсе, імкнучыся стварыць новы мастацкі/культурны твор
Вучыцца: павышаць кампетэнцыі і навыкі праз нефармальнае навучанне або супрацоўніцтва са спецыялістам
#нетворкінг: развіваць прафесійную сетку, умацоўваць прафесійнае развіццё, прыцягваць новую аўдыторыю.

Важна: грант на #мабільнасць Culture Moves Europe не можа быць выкарыстаны выключна для прэзентацыі створаных раней работ.

Працягласць паездкі (павінна быць бесперапыннай):
⁃ 7-40 дзён - для індывідуальных праектаў
⁃ 7-14 дзён - для групавых праектаў.

Перыяд рэалізацыі:
⁃ Пачатак паездкі - не раней за 2 месяцы ад моманту падачы заяўкі
⁃ Канец - не пазней за 30 красавіка 2025.

Грант пакрывае выдаткі на праезд, візы, суткавыя і індывідуальныя патрэбы. Разлікі апошніх робяцца спецыяльна для кожнага грантаатрымальніка, зыходзячы з яго праекта і асабістай сітуацыі.

Заахвочваюцца паездкі як мага больш экалагічным транспартам.
Можна паехаць з дзецьмі.

Ддл: 30 лістапада.
🔗Даведацца больш.

#грант #конкурс_грантаў
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM