sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.33K subscribers
2.77K photos
12 videos
2 files
2.75K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
🎉Прэмія імя Льва Сапегі для грамадзян Беларусі - #конкурс ад Цэнтра усходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэта, #Польшча

▫️Для каго:
беларускія дзеячы культуры, навукі і г.д, #даследчыкі.
▫️Калі: 2024 - 2025.

На працягу навучальнага года лаўрэат прэміі наведае польскія ўніверсітэты, дзе зможа чытаць лекцыі на тэмы, звязаныя з гісторыяй ці сучаснай Беларуссю, што дазваляе польскім студэнтам знаёміцца з беларускай праблематыкай. Акрамя таго, ён мае магчымасць весці ўласную архіўную і даследчую працу дзякуючы доступу да фондаў найбуйнейшых акадэмічных бібліятэк Польшчы. Калі вынікам знаходжання лаўрэата стане кніга – яна будзе апублікавана.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- прэмію
- інстытуцыянальную падтрымку

Ддл: 1 лютага.
👉Падаць заяўку.

#грамадзянскія_праекты #публічныя_прасторы #даследванні #прэмія #стажыроўка
🚀Падборка важных дэдлайнаў на самыя бліжэйшыя дні 👇👇


🗓Да 15 снежня:

«EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training)» адкрывае новы #конкурс на атрыманне акадэмічных стыпендый
👉Падаць заяўку.

#курс-#рэзідэнцыя для пачаткоўцаў у менеджменце культуры ад Culture makes у Вільнюсе і Гётэбаргу, #Літва #Швецыя.
👉Падаць заяўку.


🗓Да 17 снежня:

#вакансія на тэлеканале «Белсат» - журналіст_ка у беларускамоўную рэдакцыю ў #Варшава, #Польшча.
👉Падаць заяўку.

DAAD Artists-in-Berlin - #конкурс стыпендый для прызнаных артыстаў у галіне #кіно, музыкі/гуку і літаратуры ў #Берлін, #Германія.
👉Падаць заяўку.

BredaPhoto - #конкурс-#фестываль фатаграфіі аб падарожжах у #Нідэрланды.
👉Падаць заяўку.


🗓Да 18 снежня:

Strengthening civil societies: CCP Fellowships - #стыпендыя-#стажыроўка ў грамадзянскіх арганізацыях.
👉Падаць заяўку.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎉 Фінансаванне мабільнасці дзеячаў мастацтва і культуры для наведвання Паўночных і Балтыйскіх краін

▫️Для каго: #творцы, #культдзеячы, #даследчыкі і інш. (не студэнты).
▫️Калі: 14 дзён у 2024.

Праграма накіравана на пашырэнне абмену ведамі, кантактамі і цікавасці да мастацтва і культуры Паўночных і Балтыйскіх краін. Фінансаванне таксама можа быць выкарыстана для прэзентацыі твораў мастацтва і культуры

🌎Праграма дзейнічае для наступных краін: Аландскія астравы, Данія, Эстонія, Фарэрскія астравы, Фінляндыя, Грэнландыя, Ісландыя, Латвія, Літва, Нарвегія, Швецыя

Мэтай паездкі можа быць:
- супрацоўніцтва з калегамі з іншай краіны Паўночнай Еўропы і/ці Балтыі
- гасцявы спектакль
- выстава
- удзел у канферэнцыі, сустрэчы ці семінары
- даследаванні

🔸Сума фінансавання заснавана на фіксаваным кошце паездкі і/або фіксаваных суткавых, якія разлічваюцца ў залежнасці ад працягласці знаходжання і краіны.

Ддл: 31 студзеня.
👉Падаць заяўку.

#грант #стажыроўка #мастацтва
🎉📝#стыпендыя для навуковых стажыровак у #Германія ад Форума гістарычных даследаванняў Беларусі

▫️Для каго: #даследчыкі гісторыі Беларусі.
▫️Калі: 1 месяц у інтэрвале травень - снежань.

Форум гістарычных даследаванняў Беларусі з’яўляецца платформай для прэзентацыі і абмеркавання актуальных пытанняў па гісторыі Беларусі, у тым ліку яе еўрапейскіх узаемадачыненняў, і ўзмацняе грамадскі інтарэс да гэтых пытанняў. Беларускія даследчыцы і даследчыкі ды актары гістарычнай адукацыі, якія вывучаюць гісторыю Беларусі могуць атрымаць стыпендыю для стажыроўкі на 1 месяц у Германіі для працы ў нямецкіх архівах, музеях і іншых навуковых установах.

Cума стыпендыі складае:
▪️ 1.300 EUR (для аспірантаў)
▪️ 2.000 EUR (для postDocs).

*Форум гістарычных даследаванняў Беларусі – гэта праект Нямецкага таварыства па даследаванні Усходняй Еўропы. Форум атрымлівае фінансавую падтрымку Нямецкай акадэмічнай службы абмену са сродкаў МЗС Германіі.

Ддл: 1 сакавіка.
👉Падрабязней.

#стажыроўка #даследванні #памяць
💎 Diriyah Art Futures - адукацыйная #праграма-#стыпендыя па лічбавым мастацтве ў #Саўдаўская_Аравія

▫️Для каго: #media_art-#творцы да 35 гадоў.
▫️Калі: 1 год з 2024.

Diriyah Art Futures – гэта цэнтр мастацтваў, даследаванняў і адукацыі, прысвечаны міждысцыплінарнай творчай практыцы на стыку #мастацтва, навукі і тэхналогій. Міністэрства культуры Саудаўскай Аравіі запрашае маладых творцаў, якія працуюць з лічбавым мастацтвам і новымі #медыя, прыняць удзел у адукацыйнай праграме. Яна распрацавана сумесна з французскім інстытутам новых медыя Le Fresnoy.

Арганізатары прапануюць:
- стыпендыю
- вытворчы бюджэт
- доступ да абсталявання
- ментарства.

Ддл: 29 красавіка.
👉Падаць заяўку.

#адукацыя #new_media_art #стажыроўка
📝🎉🎉Даследчыя гранты SALT - працягваецца прыём заявак

Працягваецца прыём заявак на конкурс калектыўных даследчых грантаў ў еўрапейскіх універсітэтах і навукова-даследчых установах.

Патрабаванні:

▪️ У конкурсе могуць узяць удзел калектыўныя навуковыя праекты ва ўсіх галінах даследаванняў.
▪️ Даследчая група павінна ўключаць хаця б аднаго/адну беларуса/беларуску, якія занятыя ў сферы даследаванняў, выкладання ці навучаюцца ў аспірантуры і пацярпелі праз сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю пасля жніўня 2020 года.
▪️ Заяўнікам можа быць акадэмічная ўстанова, універсітэт і(або) навукова-даследчая арганізацыя, заснаваныя ў адной з краін ЕС.

🔸Памер грантаў: 50 000 - 100 000 EUR, працягласць праектаў – 6-12 месяцаў.

❗️Прыём заявак праходзіць з захаваннем строгіх прынцыпаў канфідэнцыйнасці.

Ддл: 22 студзеня.
👉Падрабязней.

#адукацыя #стажыроўка #грамадскія_праекты
🎉📝 Стыпендыяльная праграма Урада Рэспублікі #Польшча для маладых навукоўцаў

▫️Для каго: #даследчыкі да 35 гадоў з краін Усходняй Еўропы, Цэнтральнай Азіі і Каўказа.
▫️Калі: верасень 2024 - чэрвень 2025.

Стыпендыі прызначаныя для навуковай стажыроўкі ў польскіх універсітэтах, арганізатары вызначаюць навучальныя ўстановы Польшчы, у якіх будуць навучацца стыпендыяты.

🔸Стыпендыя будзе выплачвацца выключна асобам, якія знаходзяцца ў Польшчы і не атрымліваюць іншых стыпендый.

Даследчыкам прапануюць:
- стыпендыю 1500 PLN / месяц
- адукацыйную праграму.

Ддл: 1 сакавіка.
👉Падрабязней.

#стажыроўка #адукацыя #стыпендыя
🖼 Pilotenkueche - #стажыроўка для куратараў у #Лейпцыг, #Германія

▫️Для каго: #куратары, якія пачынаюць прафесійную кар’еру.
▫️Калі: 3 месяцы ў 2024.

PILOTENKUECHE запрашае куратараў атрымаць практычны вопыт. Удзельнікі праграмы будуць рыхтаваць выставу з групай мастакоў, якія працуюць з рознымі медыя і канцэптамі. У тым ліку даследаваць сацыяльныя, тэарэтычныя і практычныя аспекты аб'яднання розных канцэпцый і асяроддзяў на адной выставе.

🔹Працоўная мова англійская.

🔸Стажыроўка не аплачваецца, выдаткі ўдзельнікі павінны пакрыць самастойна. Аднак можна падацца на праграму мабільнасці, напрыклад, MOST+.

Ддл: 17 сакавіка.
👉Падаць заяўку.

#адукацыя #арт #мастацтва
🎉 ifa: CCP Synergy Networking - #праграма на ўмацаванне сувязяў паміж арганізацыямі грамадзянскай супольнасці Германіі і краін-партнёраў

▫️Для каго: #актывісты,#творцы, #культдзеячы, #медыя, прадстаўнікі #НДА і г.д.
▫️Калі: 7-30 дзён у 2024.

Праграма разлічана на арганізацыі, якія плануюць сумесную дзейнасць. Напрыклад, публічныя мерапрыемствы, даследчую дзейнасць або творчыя ініцыятывы. Фінансаванне CCP Synergy можа выкарыстоўвацца для фінансавання аднабаковых ці ўзаемных кароткіх візітаў. Адна з арганізацый павінна знаходзіцца ў Германіі, а другая – у адной з краін-партнёраў, якой з’яўляецца і Беларусь. Асабліва цікавяць тэмы гендэра і разнастайнасці ды цыклічнай эканомікі.

Арганізацыі павінны працаваць у наступных галінах:
- палітыка і грамадства
- #СМІ і #культура
- #правы_чалавека
- устойлівае развіццё і кліматычная справядлівасць.

🔸Праграма прапануе #грант 2250 EUR на арганізацыю.

Ддл: 31 сакавіка.
👉Падаць заяўку.

#адукацыя #грамадскія_праекты #стажыроўка
📝 Marion Gräfin Dönhoff Fellowship - #стыпендыя-#стажыроўка для журналістаў з Усходняй Еўропы ў #Германія

▫️Для каго: прадстаўнікі #медыя, #літаратары-#актывісты і г.д. з Расіі, Украіны, Беларусі (а таксама Грузіі, Арменіі, Малдовы, Узбекістана і Казахстана), якім 20-35 гадоў.
▫️Калі: верасень - кастрычнік.

Стыпендыя прызначана для таго, каб штогод даваць маладым журналістам з Германіі і Усходняй Еўропы магчымасць асабіста азнаёміцца з бягучымі палітычнымі, эканамічнымі і культурнымі падзеямі. Удзельнікі будуць працаваць у рэдакцыі навін ва Ўсходняй Еўропе ці Германіі, каб распрацаваць асабістыя праекты і пераняць досвед у прымаючых СМІ. Мэта ў тым, каб пазнаёміцца з замежным журналісцкім асяроддзем і, такім чынам, атрымаць уяўленне пра медыйны ландшафт прымаючай краіны.

Арганізатары прапануюць:
- стыпендыю 3800 EUR.

Ддл: 30 красавіка.
👉Падаць заяўку.

#грамадскія_праекты #актывізм #адукацыя