sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
4.29K subscribers
2.65K photos
12 videos
2 files
2.63K links
Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак мастацтва, творчых індустрый і актывізму.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat
Забусціце нас - https://t.me/sekktor?boost
Download Telegram
💻 SPATIAL AFFAIRS - творча-даследчая #рэзідэнцыя ў #Іспанія і #Швейцарыя

▫️Для каго: #мастакі і #харэографы.
▫️Калі: чэрвень-ліпень.

Запрашаюць распрацаваць прататыпы перформансаў у фізічным вымярэнні, у якіх пераплятаюцца цела, прастора і тэхналогіі. Распрацоўка прататыпаў будзе заснавана на новай платформе #XR. Рэзідэнцыі адбудуцца ў Доме электроннага мастацтва ў Базелі, Музеі мастацтва і фатаграфіі ў Бангалоры і Міжнародным цэнтры сучаснай культуры Табакалера ў Сан-Себасцьяне. Творцы будуць удзельнічаць ва ўнутраных і публічных семінарах.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- працоўную прастору
- #грант 3000 EUR.

Ддл: 19 красавіка.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты #media_art #new_media_art
🎉 Art Explora - творчая #рэзідэнцыя ў Ціране, #Албанія

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін, прафесійны вопыт якіх не менш за 5 гадоў.
▫️Калі: снежань 2024 - люты 2025, красавік - чэрвень 2025, жнівень - кастрычнік 2025.

Tirana Art Residency - Vila 31 x Art Explora імкнецца стаць цэнтрам сучаснай мастацкай творчасці і даследаванняў ва ўсіх яго формах з трансдысцыплінарнага, міжнароднага і міжпакаленчага пункту гледжання. Цікавяць #візуальныя_мастацтвы, #выканальніцкія_мастацтвы, #media_art, #даследванні, крытыка і куратарства. Даступныя дзве праграмы: для мастакоў паасобку і для калектываў.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- суткавыя 600 EUR / месяц
- праезд
- працоўную прастору
- доступ да выкарыстання выставачнай прасторы.

Ддл: 6 чэрвеня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
💎 Sigg Art Prize - #конкурс-#прэмія па праектах са штучным інтэлектам

▫️Для каго: #творцы візуальнага мастацтва.

Sigg Art Foundation запрашае з творамі праектамі, якія перавызначаюць межы мастацкай творчасці праз прызму штучнага інтэлекту. Цікавяць #даследванні творчай будучыні і інавацыёный падыход да штучнага інтэлекту ў кантэксце выяўленчага мастацтва і яго традыцый. Тэма конкурсу – «Пустыня будучыні».

🔸Прыз – 10 000 EUR.

Ддл: 25 траўня ў 16.00 (па Берліне).
👉Падаць заяўку.

#візуальныя_мастацтвы #media_art #new_media_art
🟣 WIP - #фестываль мастацтваў і тэхналогій у цэнтры CYENS на Кіпры

▫️Для каго: #мастакі, #перфомеры, #саўнд_дызайнеры і інш. #творцы.
▫️Калі: 20 кастрычніка - 3 лістапада.

Арганізатары шукаюць унікальныя і інавацыйныя творы, перформансы, майстар-класы, якія дэманструюць скрыжаванне мастацтва і тэхналогій. На фестываль можна прапанаваць розныя фарматы: #media_art , інсталяцыі, цыфравыя гульні і г.д.

Арганізатары прапануюць:
- выдаткі на дастаўку працы
- праезд
- пражыванне
- страхаванне абсталявання/дастаўкі/твора.

Ддл: 10 чэрвеня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты
🟣 Thessaloniki International Digital Art Festival - #фестываль digital-#мастацтва ў #Салонікі, #Грэцыя

▫️Для каго: #творцы #media_art, #перформеры, #культдзеячы і інш.
▫️Калі: лістапад 2024 - снежань 2025.

Фестываль імкнецца пашырыць канцэпцыю спадчыны і стаць кропкай сувязі сучаснага мастацтва з грамадскай гісторыяй Салонікаў. Прымаюць digital-#арт, #перформанс, цыркавыя выступленні, работы з пераасэнсаваннем горада і спадчыны.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- ганарар.

Ддл: 30 чэрвеня.
👉Падаць заяўку.

#new_media_art #міждысцыплінарныя_праекты #публічныя_прасторы #урбанізм #выканальніцкія_мастацтвы
💻 Magic Circles - анлайн-#лабараторыя ў віртуальных светах

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: 8 тыдняў у 2024 - 2025.

Magic Circles – гэта анлайн-лабараторыя для праектаў, якія даследуюць сацыяльныя і тэхнічныя аспекты віртуальнага света. Цікавяць #даследванні віртуальных светаў ва ўсёй іх разнастайнасці. Шукаюць праекты на любой на любой стадыі развіцця, якія звязаныя з гэтай тэмай. Лабараторыя задумана як гарызантальная вытворчая рэзідэнцыя, падчас якой удзельнікі будуць падтрымліваць задумы адзін аднаго.

Арганізатары прапануюць:
- стыпендыю 1000 CAD
- вытворчую падтрымку (па ўзгадненні)
- удзел у групавой выставе ў Zentrum für Netzkunst у Берліне ўлетку 2025 года.

Ддл: 1 ліпеня.
👉Падаць заяўку.

#media_art #new_media_art #міждысцыплінарныя_праекты
📷 International Photography and Media Art Festival - #фестываль фатаграфіі і медыямастацтва з 🔥 ддл у #Каўнас, #Літва

▫️Для каго: #фатографы, #фотамастакі і #творцы #media_art.

Запрашаюць з праектамі, якія прысвечаны інтэрпрэтацыі тэмы «гісторыі жыцця». Цікавіць вызваленчы патэнцыял выкарыстання розных #медыя.

Арганізатары прапануюць:
- узнагароды
- індывідуальную або групавую выставу
- магчымасці выстаў і публікацый ад партнёраў фестывалю
- эксклюзіўныя запрашэнні на лекцыі і выступленні.

🔥Ддл: 31 траўня.
👉Падаць заяўку.

#фатаграфія #міждысцыплінарныя_праекты #new_media_art
🖼 «Corpus: мяжа падзелу» - #конкурс на ўдзел у анлайн-выставе

▫️Для каго: #творцы (UPD! любых гендараў), якія працуюць з #media_art.

Запрашаюць прыняць удзел у выставе-даследаванні, якая шукае праз медыя-#арт адказ на пытанне «ці сапраўды наша цела належыць нам і з'яўляецца "мяжой"». Задача выставы – даследаванне пастаўленага вышэй пытання праз творы сучасных мастакоў і мастачак, якія працуюць з медыя-тэхналогіямі: медыя-арт, відэаарт, саўнд-арт, медыя-#інсталяцыя, #фатаграфія і калаж.

🔸Выстава з'яўляецца студэнцкім праектам і курыруецца ў рамках дысертацыі пра медыя-арт і цялеснасць.

Ддл: 19 чэрвеня
👉Падаць заяўку.

#мастацтва #даследванні #міждысцыплінарныя_праекты
💻 Big Tech and Counter-Technologies - #рэзідэнцыя і выставы па тэхналагічным мастацтве ў Балонні, #Італія

▫️Для каго: #творцы розных дысцыплін.
▫️Калі: тыдзень у кастрычніку.

Запрашаюць з праектамі, якія даследуюць уплыў тэхналогій на фарміраванне матэрыяльнай, палітычнай і афектыўнай культуры. Цікавяць розныя фарматы ад мікрачыпаў да малюнкаў, якія генерыруюцца штучным інтэлектам. Гэта можа быць візуальнае #мастацтва, #дызайн, архітэктура, #даследванні і крытычная тэорыя. Працы павінны быць адаптаваныя да двух выставачных фарматаў і лёгка мантавацца ў розных месцах.

Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- харчаванне
- працоўную прастору
- 2 выставы праектаў
- ганарар 1200 EUR
- вытворчы бюджэт 1000-3000 EUR.

Ддл: 23 чэрвеня.
👉Падаць заяўку.

#арт #media_art #new_media_art #міждысцыплінарныя_праекты
〰️ Карлсруэ як крэатыўны горад медыямастацтва ЮНЕСКА анансаваў свой #конкурс_праектаў - у тым ліку і для замежных творцаў!

Сёлета горад Карлсруэ, #Германія, інвестуе 100 тысяч еўра ў прасоўванне #media_art. Гэтыя сродкі будуць выкарыстаныя для падтрымкі амбітных праектаў, прызначаных для адкрытых прастор. Адабраныя праекты будуць прадстаўлены летам 2025 у рамках выставы «Медыямастацтва тут».

Гэтая ініцыятыва накіравана на крэатарак і крэатараў, якія займаюцца актуальнымі сацыяльнымі і культурнымі праблемамі і выкарыстоўваюць патэнцыял медыямастацтва.

Запрашаюцца #мастакі, #культдзеячы з усяго свету.

Памер гранта - да 40 000 EUR.

Ддл: 20 верасня. Вынікі — у канцы кастрычніка 2024.
🔗👉Пачытаць больш пра ўмовы.
🔗👉Падаць заяўку.

#грант #мастацтва #арт #творцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM